60 Glogowska, Н. Stosunki polsko-bialoruskie w XX wieku... S. 330, 353—361. Эміграцыязнаўчая сэкцыя ІУКангрэсу дасьледнікаў Беларусі Натпальля Гардзіенка Менск ЧАТЫРЫ ГІСТОРЫІ АДНАЕ СЯМ’І: МЭМУАРЫ СТАГАНОВІЧАЎ Цягам апошніх гадоўу беларускай мэмуарыстыцы зьявіліся чатыры тэксты ўспамінаў, што належаць членам аднае сям’і. Гэта дзьве кнігі, што пабачылі сьвет у 2011 і 2012 гг. у сэрыі „Беларуская мэмуарная бібліятэка“: „Успаміны пасла“ Аляксандра Стагановіча й „Мае ўспаміны“ Марыі Стагановіч, а таксама рукапісы іх дзяцей: Льва й Тамары. Згаданыя мэмуары цікавыя зь некалькіх гледзішчаў. Па-першае, гэта ўнікальны выпадак у беларускай культурнай прасторы, калі столькі мэмуарных тэкстаў створана ў адной сям’і. Пры гэтым яны розныя паводле зьместу, характару, нават пэрыяду, на якім зроблены асноўны акцэнт. Аляксандар Стагановіч у сваіх „Успамінах пасла“ засяродзіўся на падзеях грамадзкага жыцьця, у якіх браўудзел, пачынаючы ад Першай сусьветнай вайны. Ён даволі падрабязна апісвае свае вайсковыя вандроўкі па Эўропе часоў вайны яшчэ ў царскай арміі, палітычныя падзеі ў Беларусі ў міжваенны час, калі ён быў абраны паслом у Польскі сойм, а потым зьняволены на шэсьць гадоў польскімі ўладамі. Далей ідзе аповед пра падзеі Другой сусьветнай, грамадзкую працу на Наваградчыне, удзел у БКА, уцёкі на Захад, грамадзкае жыцьцё на эміграцыі. Між іншага, Аляксандар Стагановіч бадай адзіны з эміграцыйных мэмуарыстаў, што сьведчыць пра падрыхтоўку да аднаўленьня Рады БНР ужо ў 1946 г. Г этыя ўспаміны пісаліся грамадзкім дзеячам для грамадзкіх патрэбаў. Магчыма, яны былі вынікам тых дыскусіяў адносна беларускага міжваеннага нацыянальнага руху, што разгарнуліся на старонках эміграцыйнай прэсы ў 1950-х гг. Менавіта таму ў тэксьце Аляксандра Стагановіча амаль не прысутнічае ягоная сям’я, вельмі мала зьвестак пра бацькоў, жонку й дзяцей, пры тым, што, паводле згадак сваякоў, ён быў вельмі прывязаны да сям’і. „Мае ўспаміны“ Марыі Стагановіч, наадварот, канцэнтруюцца менавіта на сямейнай гісторыі. Аўтарка мела невялікую адукацыю й на просьбу дачкі Тамары ўжо ў даволі сталым веку стала запісваць свае аповеды „як было раней“. У гэтым тэксьце можна знайсьці апісаньні сямейных адносінаў, сваяцкіх сувязяў, пачынаючы ад прадзедаў і дзядоў, побыту сям’і ўпраўляючага маёнткаў Храптовічаў (кім быў бацька Марыі). Жанчына шмат і падрабязна распавядае пра традыцыйныя народныя абрады: вясельле, паховіны, зажынкі, дажынкі, Вялікдзень, Каляды. Апісаньні суправаджаюцца запісамі па памяці народных песень. Аповеды Марыі — каштоўная крыніца для этнографаў. Дадаткамі да асноўнага тэксту тут ідуць рэцэпты традыцыйных страваў, што гатаваліся ў сям’і, зьвесткі пра лекавыя зёлкі, апісаньне традыцыйных абрадаў каляндарнага цыклю. У тэксьце прысутнічае ня толькі родная Наваградчына, але й Менск пачатку XX ст., дзе дзяўчына вучылася нядоўгі час, і Смаленшчына, дзе былі ў бежанстве. Ва ўспамінах Марыі Стагановіч няшмат датаў, гістарычнага кантэксту. За выключэньнем выпадку, калі гэты кантэкст істотна паўплываў на жыцьцё бацькоўскай сям’і — маецца на ўвазе Першая сусьветная вайна. У той час сям’я выправілася ў Смаленшчыну, і апісаньне гэтых падзеяў таксама мае вялікую цікавасьць. У адрозьненьне ад ведамых нам успамінаў пра бежанства тых часоў, дзе аповед ідзе пераважна пра жыцьцё ў расейскіх гарадах, Марыя расказвае пра жыцьцё ў вёсцы ў Смаленскай губэрні, зьвяртаючы ўвагу на выразныя адрозьненьні ў вядзеньні гаспадаркі мясцовымі жыхарамі ў параўнаньні з гаспадараньнем суродзічаў на Наваградчыне. Храналягічна ўспаміны Марыі Стагановіч закранаюць невялікі час, перапыняючыся на падзеях 1917 г. Аўтарка ня скончыла іх, але каштоўнасьць тэксту ад гэтага не зьмяншаецца. Успаміны сына папярэдніх аўтараў Льва Стагановіча маюць ад пачатку толькі ўмоўна самастойны характар. Яны складаюць 47 старонак рукапісу й былі напісаныя ў якасьці своеасаблівай прадмовы да ўспамінаў бацькі. Аднак з розных прычынаў гэты тэкст ня быў ні дапісаны, ні апублікаваны ў якасьці прадмовы. 3 увагі на няпэўныя пэрспэктывы публікацыі гэтых ўспамінаў, спынімся тут на іх больш падрабязна. Аўтар ад самага пачатку вызначае пра бацькавы ўспаміны: „Успаміны былі прызначаныя выключна сям’і. ПасьляДр. В. Кіпель пераканаў нас, асабліва сястру, што ўспаміны трэба апублікаваць. Я ўва- жаю, што ўспаміны павінны быць у арыгінале, хоць могуць быць прабелы аўтара. Аднак пастараюся ўспомніць эпізоды з нашага жыцьця, якія адлюструюць характар нашага бацькі“. Такім чанам, успаміны Льва Стагановіча — гэта найперш аповед пра бацьку. Значную частку тэксту займае пераказ мэмуараў Аляксандра Стагановіча, пераважна ў значна болын скарочаным выглядзе. Аднак Леў выкарыстоўвае ня толькі зафіксаваныя бацькам сюжэты, але й пераказвае некаторыя факты ды пачуцьці, якія, відавочна, агучваліся ў сям’і. Прыкладам, згадваецца выпадак, калі Аляксандар Стагановіч езьдзіў у Баранавічы да генэрала, што быў дараднікам пры Генштабе польскай арміі, каб „злажыць пратэст за марадзёрства некаторых аддзелаў польскіх легіёнаў“. Найбольш цікавыя ўспаміны Льва Стагановіча, калі ён да пачутага ў сям’і ды прачытанага ў бацькавым тэксьце далучае ўласныя ўражаньні дзяцінства. Так, аўтар згадвае, як яны ўсёй сям’ёй адведвалі бацьку ў вязьніцы: вельмі плакаў і перажываў, намерваўся быць адвакатам, каб бараніць людзей“. Прыкладна ад 1939 г. успаміны Льва Стагановіча робяцца ўсё больш самастойнымі. Ён згадвае ўласнае навучаньне ў Наваградзкай беларускай дзесяцігодцы, зь якой ён сышоў у 1940 г. у школу ў КосыДвор, бо „тут усё беларускае, мала саветчыны“. У часе нямецкай акупацыі, калі пачала працу Наваградзкая настаўніцкая сэмінарыя, у 1942 г. Леў паступіў туды й ва ўспамінах згадвае сваіх пэдагогаў: „Пачатак навукі ў верасьні. Вучаць выдатныя пэдагогі: Скрабец, Орсы, Плескачы, Радзевіч, Гоцко, А. Анішчык, Казеко, Рагуля Б., Рытар і іншыя“. 3 успамінаў Льва даведваемся, што да Аляксандра Стагановіча, які займаўся і справамі Беларускай самапомачы ў часе вайны, зьвярталіся партызаны з Налібоцкай пушчы, што пакутвалі ад маразоў узімку 1943 г., і нават меркавалі здацца й далучыцца да рагулеўскага эскадрону. Аднак нічога з гэтага не атрымалася. Аповеды Льва Стагановіча поўныя згадак пра жорсткасьць немцаў, пра тое, як бацька спрабуе дапамагаць розным сваякам і знаёмым, вызваляючы або ад прымусовых вывазаў, або ад пакараньняў. У тэксьце ёсьць цікавы эпізод: „3 Куравіч прыбягае чалавек у роспачы, што яго сын арыштаваны. Сын у бойцы за дзяўчыну, зарэзаў сына савецкага актывіста, пагражае кара сьмерці, або конц-лягер. Выхад незвычайны, асабліва бацьку, якілюбіць закон. Селянін прывозіць гатовую тушу парсюка, разрэзаную напалам. Палавіна — шэфу паліцыі, а палавіна — каманданту мясцовай паліцыі“. Праўда, так і няведама, чым гэтая справа скончылася. Ня змог уратаваць ад канцлягеру Стагановіч і свайго старэйшага сына Аляксандра, што апынуўся ў Дахаў. Пасьля стварэньня БКА Аляксандар Стагановіч быў прызначаны камэндантам. „Варта ўспомніць такое здарэньне. Бацька ідзе з казармаў у горад. Едзе чалавек, а на паездцы (воз, або сані — не памятаю) будучыя кадэты. Бацька пытае ў селяніна, ці яны пыталіся ў яго дазволу пад’ехаць. Селянін кажа, што не. Бацька дае загад, каб яны зьлезьлі. Стараецца трымаць дысцыпліну сярод маладых кадэтаў“. Такім чынам, Леў Стагановіч паступова ў сваіх успамінах стварае вобраз бацькі ў штодзённым жыцьці, чаго вельмі не стае ўспамінам самога галавы сям’і. Зразумела, сын бачыць яго найлепшым: „быў заўсёды адданы сям’і і мы ніколі не сумняваліся ў ягонай адданасьці“; „Яго характар — справядлівасьць, ідэйнасьць, пашана да людзей“ і г. д. Важную частку ўспамінаў Л ьва Стагановіча займаюць падзеі выезду зь Беларусі ў 1944 г. і туляньняў ваеннаю і паваеннаю Нямеччынай, вызваленьне брата з концлягеру. I гэта ўжо менавіта ўласныя ўражаньні аўтара, якія выдатна дапаўняюць успаміны бацькі. Леў Стагановіч у Нямеччыне вучыўся ва Украінскай гімназіі, потым ва ўнівэрсытэце ў Марбургу. Пераехаўшы з бацькамі, братам і сястрой у ЗША, стаў, фактычна, адзіным працаўніком у сям’і, часта зьмяняў працу, пакуль ня быў пакліканы ў сярэдзіне 1950-х гг. у амэрыканскае войска. На аповедзе пра службу ўспаміны й спыняюцца. Пры канцы зробленая пазнака, што працяг будзе, але, відаць, тэкст так і ня быў дапісаны — у 2008 г. аўтар памёр. Успаміны Льва Стагановіча заслугоўваюць увагі як тэкст, створаны прадстаўніком маладога пакаленьня эмігрантаў, чыё асноўнае сьвядомае жыцьцё прайшло на чужыне. Пры гэтым ён ня быў моцна заангажаваны ў грамадзкую дзейнасьць эмігрантаў, хоць і меў выразную нацыянальную самасьвядомасьць, а таксама выхаваную, відаць, бацькоўскім прыкладам, адданасьць сям’і. Успаміны Тамары Стагановіч — найвялікшыя з усіх папярэдніх і яшчэ ня скончаныя, пішуцца зь веданьнем тэкстаў бацькоў і брата ды ўяўляюць сабою самастойны аповед. Тамара Стагановіч нібыта піша працяг гісторыі, якую расказвала маці. Вельмі падобны стыль і сямейныя акцэнты тэксту. У яе ўспамінах багата зьвестак пра дзіцячыя гады, пра маці й бацьку, сямейныя справы. Тут шмат наіўнага-дзіцячага. Найбольш эмацыйныя часткі даты- чаць падзеяў часоў Другой сусьветнай вайны й першых гадоў паваеннага часу. Вельмі падрабязна яна апісвае выезд зь Беларусі, праблемы з харчаваньнем, складанасьці пераездаў. Часам з натуралістычнымі й драматычнымі падрабязнасьцямі. Прыкладам, распавядае яна пра тое, як уцекачоў зь Беларусі перад перасадкаю на цягнікі ў Граева адправілі ў лазьню: „Сказалі нам (жанчынам) ісьці у лазьню. Паскідалі мы ўсё адзеньне — яны будуць яго нечым спырскваць, каб забіць вошы, і блохі, і гніды. Шмат дзяцей вельмі плача, як і некаторыя жанчыны, якія мелі свой час. Пакой вялікі, з паталка тырчаць галоўкі водаспырсканьня. Чакаем на ваду, калі яна пачне пырскаць. Раптам мне стукае думка: а што будзе, калі замест вады яны нам пусьцяць газ. Пачынаю дрыжаць ад думкі пра сьмерць. Гляджу на Маму й на Юрачку [маленькага брата — Н.Г.]. Ён-жа такі харошанькі гэты мой маленькі брацік, ды-ж ягонае жыцьцё толькі пачынаецца. Неапісаная паніка й страх. Сэрца чуць не вырываецца з грудзей, Божа, няўжо гэта праўда, што яны так душаць людзей? Хочацца плакаць, крычаць — яне магу. Душыць у горле. Пачынае не хватаць паветра. Божа, што калі Мама на мяне цяпер будзе глядзець, яна пабачыць, што тут нешта нядобрае. Я рашаю Маме пра гэта не казаць. Раптам пырскае цёплая вада. Стаю й ня веру, што гэта вада гарачая, што гэта ня газ. Дык страх адыходзіць памаленьку".