Разам з тым сур’ёзныя засьцярогі польскіх эміграцыйных палітыкаў выклікалі кантакты Рады БНР зь дзеячамі АУН-Бандэры. Беларусы мелі сваіх прадстаўнікоўу Антыбальшавіцкім блёку народаў (АБН), які быў створаны пад эгідай АУН-Бандэры. Лічылася неабходным адвесьці беларускі лягер ад шчыльных кантактаў з гэтай украінскай групай37. Зрэшты, сам Мікола Абрамчык ня квапіўся на супрацоўніцтва з АУН-Б, лічыў тых палітыкаў за „публіку мала салідную"38. Як вынікае з прыватнага ліставаньня Прэзыдэнта БНР, ён лічыў менавіта польскі эміграцыйны ўрад за адзінага верагоднага партнёра. Ягоныя сымпатыі тлумачыліся таксама й тым, што польскі бок пасьлядоўна прызнаваў Раду БНР за адзіную правамоцную беларускую палітычную рэпрэзэнтацыю на эміграцыі й адмаўляўся ад ўсялякіх кантактаў з „астроўшчыкамі"39. Нягледзячы на досыць удалы пачатак перамоваў у Парыжы й Лёндане, яны ня сталіся значным імпульсам да актыўнага супрацоўніцтва. У1950 і 1952 гг. Мікола Абрамчык зноўку наведаў Лёндан. Сустрэчы з польскімі палітыкамі не прынесьлі, аднак, пералому. Паміж польскімі й беларускімі эмігрантамі хапала палітычных разыходжаньняў. На думку некаторых польскіх эміграцыных дзеячаў, справа шчыльнага паразуменьня зь беларускім незалежніцкім лягерам была справай вельмі складанай, таму што ўтварэньне незалежнай беларускай дзяржавы магло адбыцца выключна праз распад СССР на нацыянальныя дзяржавы, а ўдзел у гэтым працэсе Полыпчы разглядаўся імі як не- 36 IPMS. Sygn. A.11E.1110. List J. Wszelakiego, z 15 sierpnia 1949 r. 37 IPMS. Sygn. A.11E.874. Zasi^g wspolpracy polityki polskiej z narodami Europy Srodkowo-Wschodniej, brak daty. 38 Гардзіенка Наталля; Юрэвіч Лявон. Рада БНР (1947 —1970): Падзеі. Дакументы. Асобы. Мінск, 2013. С. 465. 39 Гардзіенка, Наталля; Юрэвіч, Лявон. Рада БНР (1947 — 1970)... С. 453. Узаемадачыненьні паміж польскай і беларускай палітычнымі эміграцыямі пажаданы40. Да найбольш спрэчных момантаў ва ўзаемадачыненьнях належыла пытаньне дзяржаўнай прыналежнасьці паўночна-ўсходніх земляў даваеннай польскай дзяржавы. Восеньню 1948 г. Станіслаў Станкевіч на паседжаньні клюбу „Міжмор’я" ў Мюнхене закрануў пытаньне будучай польска-беларускай мяжы, што было з насьцярогай успрынята польскімі дэлегатамі. Гэты ж дзеяч на старонках газэты „Бацькаўшчына" часта зьвяртаўся да праблематыкі межаў. У адным са сваіх артыкулаў ён намагаўся аспрэчыць праўна-міжнародныя й гістарычныя аргумэнты польскага боку. Падагульняючы дыскусію аўтар адзначаў: „Мы здаём сабе дакладна справу зь неабходнае патрэбнасьці ўпарадкаваньня беларуска-польскіх узаемадачыненьняў, што ляжыць ня толькі ў нашых інтарэсах, але іўрознай меры і ў інтарэсах польскага народу. Бясспрэчным ёсьць факт, што разьвязаньне ў будучыні пытаньня гаспадарстваўскай незалежнасьці і ўлажэньня мэтазгодных міжгаспадарстваўскіх дачыненьняў народаў сярэдня-усходняй Эўропы будзе ў вялікай меры залежыць ад таго, як уложацца беларуска-польскія ўзаемадачыненьні. Мы не замыкаем вачэй на ўсе цяжкасьці гэтае праблемы, разумеем аднак, што яны для дабра двух суседніх народаў, якія маюць і будуць мець многа супольных інтарэсаў, мусяць быць пераможаныя. Нашае становішча ў гэтай справе зьяўляецца ясным. Мы імкнёмся да вольнай і незалежнай Беларусі на нашых этнаграфічных землях, бо гэта ёсьць наійым агульнанародным імкненьнем і нашым незапярэчным правам, згодным з усімі дэмакратычнымі прынцыпамі й з міжнароднымі пастановамі аб пашанаваньні волі чалавека й народаў. Хочам таксама, каб і палякі выявілі сваё становішча ў гэтай справе ў духу тых-жа самых прынцыпаў і ідэяў“41. У сувязі з вострымі выступамі беларускага дзеяча, Станіслаў Папроцкі накіраваў ліст да Міністэрства замежных справаў, у якім пісаў: „Вельмі непрыемную пазыцыю займаюць беларусы, а найбольш Станкевіч, які падымае шырокі розгалас вакол этнічнага прынцыпу, акрамя таго, ён хлусьліва заявіў у „Бацькаўшчыне“, быццам бы дэклярацыя Мюнхенскага клюбу не была прынятая аднагалосна й зь ягонай згоды, а другая частка дэклярацыі была адтэрмінаваная. Я напісаў яму наконт гэтага ліст, але ня ведаю, чаму ён такізацяты"42. 40 Akcja niepodleglosciowa na terenie mi^dzynarodowym 1945—1990. Londyn, 1999. S. 197—198. 41 Каранеўскі, Я. Нашае становішча яснае // Бацькаўшчына. 14.11.1948. 42IPMS. Sygn. A.11.E.873. List S. Paprockiego do MSZ z dn. 13 pazdziernika 1948 r. Можна меркаваць, што трывалае паразуменьне паміж эмігрантамі было рэальнае толькі пры ўмове незакрананьня справы дзяржаўнай прыналежнасьці земляў, якія лічыліся спрэчнымі тэрыторыямі. Для абодвух бакоў было гэта вельмі балючае й далікатнае пытаньне. Прыхільнікі супрацоўніцтва з абодвух лягераў дзеля агульнага добра намагаліся асьцярожна абмінаць гэтую справу падчас перамоваў. Яскрава сьведчыць пра гэта нават вышэйзгаданая польска-беларуская дэклярацыя 1947 г-, Дзе пытаньне мяжы практычна не ўздымалася. Разам з тым як адны, так і другія, цудоўна разумелі, што раней ці пазьней патрэбна будзе вярнуцца да балючага пытаньня. Польскі эміграцыйны ўрад непахісна стаяў на пазыцыі захаваньня Рыскай мяжы. Гэта азначала, што выключалася якая-колечы магчымасьць перагляду тэрытарыяльнага пытаньня43. У сваю чаріу, для беларускіх дзеячаў такі падыход быў недапушчальны. Як адны, так і другія не ўяўлялі сваіх дзяржаваў без разгляданых тэрыторыяў. У сувязі з згаданымі разыходжаньнямі не павінен зьдзіўляць факт, што як адны, так і другія на бачынах сваёй прэсы нярэдка вельмі востра рэагавалі на разнастайныя праявы дзейнасьці, якія тычыліся тэрытарыяльнага пытаньня. Хваляваньні й эмоцыі з абодвух бакоў часамі маглі выклікаць нават найдрабнейшыя рэчы. Так, напрыклад, у сакавіку 1950 г. беларускі сьвятар а. Леў Гарошка скіраваў да польскай рэдакцыі францускага радыё ліст, у якім выказваў сваё незадавальненьне з нагоды таго, што ў адной зь перадачаў прагучала інфармацыя пра Вільню як польскі горад44. Беларускія эмігранты асабліва крытыкавалі выданьні„Wilno і Lwyw“ і „Мун>1 Polska“. Дзеячы падкрэсьлівалі, што Рыскі мір для беларусаў зьяўляецца тым, чым для польскага боку пакт Рыбэнтропа — Молатава. Зь гледзішча беларускіх эмігрантаў, у пазыцыі польскага эміграцыйнага лягеру існавала спрэчнасьць, бо імкненьне да стварэньня цэнтральна-ўсходняй фэдэрацыі й імкненне захаваць Рыскую мяжу, на іх думку, былі ўзаемнавыключальныя. Таму нярэдка ставілася пад сумнеў шчырасьць польскіх калегаў у жаданьні пасыіяховага разьвязаньня польска-беларускіх спрэчных пытаньняў. Беларускія 43 Danel, J. Stanowisko wladz Rzeczypospolitej Polskiej na uchodzstwie w Londynie, wobec problemow Kresow Wschodnich i porozumienia polsko-ukrainskiego w latach 1976—1989 // Przeszlosc, terazniejszosc i przyszlosc Polakow na Wschodzie. Gorzow Wlkp., 2001. S. 541. 44 Беларуская бібліятэка імя Ф. Скарыны (ББФС). Калекцыя а. Л. Гарошкі (Парыж).і. Ліст а. Л. Гарошкі да рэдактара польскай сэкцыі францускага радыё ад 02.03.1950. Узаемадачыненьні паміж польскай і беларускай палітычнымі эміграцыямі дзеячы лічылі, што польскі бок паводзіць сябе непаеьлядоўна абараняючы захаваньне Рыскай мяжы й адначасова падтрымоўваючы ўстанаўленьне новай мяжы на захадзе45. У сваю чаргу тэрытарыяльныя амбіцыі беларускіх незалежнікаў таксама не маглі не раздражняць польскі бок46. Гучным рэхам сярод польскай эміграцыі адбілася рэзалюцыя Рады БНР, прынятая ў чэрвені 1948 г., пра тое, што беларускі бок ня толькі не выступае супраць далучэньня „забужаньскіх" тэрыторыяў да Савецкай Беларусі, але яшчэ лічыць патрэбным далучэньне Кёнігсбэріу да БССР у якасьці рэкампэнсацыі за панесеныя беларускім народам падчас вайны страты. У гэтым жа дакумэньце адзначалася, што дзяржаўныя межы беларускай дзяржавы мусяць вызначацца на падставе этнічнага характару тэрыторыі. Гэты крок быўуспрыняты некаторымі польскімі палітыкамі наэміграцыі як пачатак зьменаў да горшага ў польска-беларускіх стасунках. Каб не выклікаць вэрхалу, прыхільнікі супрацоўніцтва зь беларускім лягерам пастанавілі не агучваць гэтае падзеі ў польскай прэсе, але грунтоўна паразмаўляць зь Міколам Абрамчыкам і пераканаць яго ў тым, што падобныя інцыдэнты могуць адмоўна адбіцца на польска-беларускіх узаемадачыненьнях, а пагаршэньне стасункаў перадусім не адпавядае інтарэсам беларускага боку. Таксама рабіліся захады, каб у польскай эміграцыйнай прэсе не зьяўляліся артыкулы, якія б раздражнялі беларускіх дзеячаў47. Прыхільнікі фэдэрацыйнай канцэпцыі ў ЦэнтральнаЎсходняй Эўропе цанілі высілкі Абрамчыка, які імкнуўся да польскабеларускага зьбліжэньня. У сувязі з гэтым апэлявалі да іншых палітыч- 45 Каранеўскі, Я. Імпэрыялістычныя пасяганьні палякаў // Бацькаўшчына. 03.02.1952. 46 Сярод польскіх палітыкаў на эміграцыі абмяркоўваўся артыкул „Чаго ж Вам, панове, захацелася", які быў апублікаваны ў чэрвені 1948 г. у газэце „Беларус на чужыне“. Аўтар публікацыі сьцвярджаў, што польскі эміграцыйны ўрад мусіць займацца змаганьнем з балыпавізмам, які паняволіў ягоную краіну, а ня марыць пра далучэньне „чужых земляў“. Ініцыятывы крэсавых дзеячаў называліся „акцыяй асаднікаў і абшарнікаў“. Дэкляравалася, што толькі ўрад БНР і беларускі народ самі вырашаць лёс сваёй зямлі й абароняць іх перад іншаземцамі. Аўтар выказваўтаксама меркаваньне, што іншыя народы рэгіёну падтрымаюць імкненьне беларускіх незалежнікаў да абароны тых земляў. IPMS. Sygn. A.11E.1110. Hum. z j^z. bialorus. art. pt. „Czegoz to si$ Warn zachcielo, Panowie“; „Bielarus na cuzynie“ 1948, nr 11. 47 IPMS. Sygn. A.11E.1110. List Cz. Kukiela do W. Grzybowskiego, z 25 sierpnia 1948 r. ных сілаў на эміграцыі, каб яны ўстрымаліся ад непатрэбных дэклярацыяў і акцыяў, якія б маглі папсаваць польска-беларускія кантакты48. Заслугоўвае ўвагі яшчэ адзін выпадак. 25 сакавіка 1954 г. у 36-ю гадавіну абвяшчэньня незалежнасьці БНР Прэзыдэнт Мікола Абрамчык даў інтэрвію газэце „The Daily Telegraph", у якім станоўча ацаніў палітыку лёрда Керзана ў пытаньні дзяржаўнай мяжы з Польшчай. Рэакцыя польскіх эміграцыйных дзеячаў ня змусіла сябе доўга чакаць. 27 сакавіка 1954 г. у лёнданскай газэце „Dziennik Polski і Dziennik Zolnierza" выйшаў артыкул аўтарства Станіслава Дыгата —своесаблівы адказ на выступ Міколы Абрамчыка. Польскі аўтар крытычна ацаніў заяву Прэзыдэнта БНР, сьцьвярджаючы, што беларускае стаўленьне да лёрда Керзана цалкам неабгрунтаванае, бо, вызначаючы сваю лінію, брытанскі палітык перадусім бачыўу ёй польска-расейскую мяжу, а пра існаваньне беларусаў нічога нават і ня ведаў49.