ставіўся да наданьня перамовам зь Міколам Абрамчыкам міжнароднага характару. Ён лічыў рэччу вельмі непажаданай „убіваньне ў галовы “ беларусам незалежніцкіх лёзунгаў і зьвяртаў увагу на небясьпеку тэрытарыяльных прэтэнзіяў зь іхняга боку. На яго думку, падкрэсьліваньне гатоўнасьці да разьбіцьця СССР на нацыянальныя дзяржавы не дапаможа польскаму боку ў стасунках зь іншымі краінамі24. На характар польска-беларукіх узаемадачыненьняў на чужыне паўплываў раскол на „крывічоў" і „зарубежнікаў", што адбыўся ў асяродзьдзі беларускай эміграцыі ў 1947—1948 гг. За ходам расколу й ягонымі наступствамі сачылі многія польскія палітычныя дзеячы. Трэба падкрэсьліць, што польскія эмігранты глядзелі на нутраныя спрэчкі беларусаў выключна праз прызму інтарэсаў Рады БНР. Прэса й друк бэнээраўцаў былі, бадай, асноўнай крыніцай, зь якой польскія эміграцыйныя дзеячы атрымоўвалі зьвесткі пра сутнасьць і зьмест палітычнага расколу беларускага замежжа. Уяўленьне польскіх дзеячоў пра погляды й дзейнасьць палітычных апанэнтаў Міколы Абрамчыка фармавалася пад уплывам інфармацыі, якую падавала бээнэраўская прэса. Гэты факт не павінен зьдзіўляць, бо менавіта лягер Рады БНР, а не БЦР, падтрымоўваў шчыльныя стасункі з польскай эміграцыяй. У справаздачах і рапартах польскіх дзеячаў нярэдка можна знайсьці цэлыя фрагмэнты з выданьняў прыхільнікаў Міколы Абрамчыка — газэтаў „Беларускія навіньГ (Парыж), „Беларус на чужыне“ (Лёндан), „Бацькаўшчына" (Мюнхен). Пры гэтым пазыцыя Радаслава Астроўскага й ягоных паплечнікаў цалкам адсутнічала. Польскі прадстаўнік, які браў удзел у паседжаньні Міжнароднага камітэту выгнанцаў лягераў DP (6 чэрвеня 1948 г.), паведамляў наступнае: „Беларуская група вядзе цяжкую ўнутраную барацьбу зрусафільскай дывэрсіяй, якой кіруюць былы нямецкі калябарант Астроўскі, віленскі дырэктар гімназіі [...] Прыхільнікі гэтага руху здолелі ў некаторых беларускіх лягерах ахапіць сваім уплывам да 30% насельнікаў. Прэзыдэнт „Беларускай Нацыянальнай Рады“М. Абрамчык, які знаходзіцца пад польскім уплывам, назваў гэтую зьяву пераходнай, але, тым ня менш, зьвяртаецца да палякаў з просьбаю пра ўзаемадзеяньне й дапамогу ў польскіх лягерах, дзе жывуць і беларусы“25. Падобнае стаўленьне польскіх 24 Tarka, К. Emigracyjna dyplomacja. Polityka zagraniczna Rz^du RP na Uchodzstwie, 1945—1990. Warszawa 2003. S. 105—106. 25IPMS. Sygn. A.11.E.1158. Report z posiedzenia Miedzynarodowego komitetu uchodzcow politycznych i DP w Niemczech z 6 czerwca 1948 r. Узаемадачыненьні паміж польскай і беларускай палітычнымі эміграцыямі палітыкаў да канфлікту паміж „крывічамі" й „зарубежнікамі" назіралася ня толькі ў Эўропе, але і ў Паўночнай Амэрыцы. Прадстаўнік польскага эміграцыйнага ўраду ў ЗША ў 1951 г. паведамляў: „Сярод беларусаў адбываецца барацьба паміж урадамі Абрамчыка йАстроўскага. Гэты нутраны раскол беларусаў прывёў да таго, што паездкаАбрамчыка ў 1950 г. у ЗША, у арганізацыйным пляне зусім не безвыніковая, не прынесла большага плёну, паколькі амэрыканскія літоўцы падтрымліваюць кантакт з Астроўскім^. Прыхільнікі Рады БНР па зразумелых прычынах падчас перамоваў з польскім бокам спрабавалі прадставіць польскім калегам фігуру Радаслава Астроўскага й БЦР у як мага найгоршым сьвятле. Прадстаўнікі Рады БНР, жадаючы выглядаць у вачах міжнароднай думкі адзіным законным беларускім палітычным прадстаўніцтвам у эміграцыі, стваралі вобраз сваёй арганізацыі як сілы, якая супрацьстаіць дзеяньням „расейскіх дывэрсантаў і камуністычных агентаў“, накіраваным супраць цэласнасьці беларускага руху ў эміграцыі. Пад уплывам зьвестак, якія польскі бок атрымоўваў з крыніцаў Рады БНР, у палякаў склалася думка пра БЦР як пра „зацяты антыпольскі элемэнт“, „беларускіх квісьлінгаў“ і „калябарантаў зь нямецкімі ўладамі^7. Нярэдка можна сустрэць таксама меркаваньне пра БЦР як пра дывэрсію на карысьць чырвоных і белых расейцаў. У якасьці доказу дзейнасьці „астроўшчыкаў“ на карысьць расейцаў найчасьцей прыводзіўся прыклад, што БЦР не хацела падтрымаць рэактывацыю на чужыне Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, якая ўзьнікла пры дапамозе прыхільнікаў Рады БНР28. Пад уплывам Міколы Абрамчыка ў сьвядомасьці польскіх эміграцыйных дзеячоў умацавалася перакананьне, што Радаслаў Астроўскі — гэта „русафільскі дывэрсант“, які імкнецца да беларуска-расейскага зьбліжэньня29. Адначасова не найлепшую рэпутацыю ў вачох польскіх дзеячаў мелі й найбліжэйшыя паплечнікі Прэзыдэн- 26 IPMS. Sygn. A.11.E.1174. Ref. „Zagadnienie Srodkowo-Wschodniej Europy na Emigracji (wrzesien 1949—kwiecieh 1951)“. 27 IPMS. Sygn. A.11.E.873. Ref. „Naczelne organizacje polityczne wsrod emigracji z krajow Srodkowo-Wschodniej Europy“. 28 IPMS. Sygn. A.11.E.1110. Sprawozdanie S. Paprockiego z przebiegu rozmow z M. Abramczykiem w Paryzu z 12 траўн' 1948 r. 29 IPMS. Sygn. A.ll.E. M. Grabinskiego do Ambasady RP w Paryzu z dn. 20 listopada 1948 r.; IPMS. Sygn. A.ll.E.1110. Sprawozdanie S. Paprockiego z przebiegu rozmow z M. Abramczykiem w Paryzu z 12 maja 1948 r. та БЦР, а перадусім Юры Сабалеўскі й Васіль Раіуля30. Трэба прызнаць, што вышэйзгаданыя абвінавачаньні былі значным перабольшваньнем. Радаславу Астроўскаму й ягоным прыхільнікам не былі ўласьцівыя прарасейскія настроі. Па сутнасьці прадстаўнікі Рады БНР сьвядома ўводзілі ў зман сваіх польскіх партнёраў па перамовах, прыпісваючы дзеячам БЦР прарасейскія погляды й дэструктыўныя намеры. Побач з выразна адмоўнай ацэнкай Радаслава Астроўскага ў польскіх рапартах, аднак, адзначалася, што гэты палітык карыстаецца падтрымкай часткі эмігрантаў, асабліва моладзі, якая перакананая, што падчас адступленьня нямецкіх войскаў зь Беларусі ўлетку 1944 г. менавіта ён здолеў вывесьці на Захад беларускія вайсковыя фармаваньні й тым самым спрычыніўся да выратаваньня тысячаў беларусаў ад сталінскай няволі31. У адрозьненьне ад палітыкаў, засяроджаных вакол Рады БНР, кіраўнікі БЦР не рабілі спробаў наладжваньня супрацоўніцтва з польскай палітычнай эміграцыяй. Варта задаць пытаньне: чаму Радаслаў Астроўскі ня здолеў атрымаць давер польскай эміграцыі на Захадзе? Здаецца, што прэзыдэнт БЦР і ягонае акружэньне ня бачылі патрэбы ў кантактах з польскім урадам у эміграцыі. Квінтэсэнцыяй замежнай палітыкі лягера БЦР стала нежаданьне перамоваў з польскім бокам. Прыхільнікі Радаслава Астроўскага з пагардай ставіліся да праектаў „Міжмор’я", называючы іх „папяровымі“. Жэсты некаторых польскіх палітыкаў на эміграцыі ў адносінах да беларусаў успрымаліся імі выключна як своеасаблівы наркоз, які павінен быў усыпіць чуйнасьць і пільнасьць беларускага боку. Адным з галоўных бэцээраўскіх абвінавачаньняў на адрас Рады БНР была прыпісваная камандзе Міколы Абрамчыка падатлівасьць і памяркоўнасьцьперад польскім эміграцыйным урадам. Прыхільнікі Астроўскага лічылі, што пагадненьне Рады БНР з палякамі магчымае толькі коштам беларускіх інтарэсаў. Таму прапаганда БЦР кпіла з палітыкі Міколы Абрамчыка, накіраванай на паразуменьне з польскай эміграцыяй, а сам Прэзыдэнт БНР разглядаўся як пешка ў чужой гульні. Любыя кантакты яго з прадстаўнікамі польскага боку ўспрымаліся БЦР як здрада беларускім дзяржаўным інтарэсам. У колах „астроўшчыкаў“ хадзіла нават плётка, якая 30 IPMS. Sygn. A.11.E.1110. List S. Poprockiego do MSZ w sprawie rozmowy z M. Abramczykiem z dn. 12 maja 1948 r. 31 IPMS. Sygn. A.11.E.1110. Sprawozdanie S. Poprockiego z odbytych 22 i 26 kwietnia 1948 r. rozmow z M. Abramczykiem, 12 maja 1948 r. Узаемадачыненьні паміж польскай і беларускай палітычнымі эміграцыямі прыпісвала Прэзыдэнту БНР выказваньне, быццам ён „не збіраецца змагацца з палякамі за два ці тры. беларускія паветы“. 9 траўня 1948 г. БЦР прыняла рэзалюцыю, якая тычылася кантактаў Міколы Абрамчыка з польскай эміграцыяй. Імкненьне дзеяча да паразуменьня з палякамі акрэсьлівалася як вынік палянізацыйнай палітыкі сярод беларусаў32. У адозьве чатырох прабэцээраўскіх партыяў да беларускай эміграцыі 23 красавіка 1949 г. хапала закідаў пад адрасам „крывічоў". У дакумэнце падкрэсьлівалася, што польскі эміграцыйны ўрад імкнецца да разьбіцця адзінства беларускага лягеру, выкарыстоўваючы для гэтага „крывіцкіх агентаў“. Аўтар артыкулу, зьмешчанагаў „Беларускай волі“ пераконваў, што Прэзыдэнт БНР дарэмна шукае падтрымкі сярод польскіх эмігрантаў33. Закіды бэцээраўцаў, нібыта Мікола Абрамчык жадае далучыць беларускія землі да польскай дзяржавы, былі настолькі гучныя, што прыхільнікі Рады БНР мусілі тлумачыцца на старонках сваёй прэсы34. Што сталася прычынай такога адмоўнага стаўлення лідара БЦР да польска-беларускага супрацоўніцтва? Рызыкнем выказаць меркаваньне, што такая пазыцыя ў пэўнай ступені тлумачылася непрыемным досьведам Прэзыдэнта БЦР з ранейшага супрацоўніцтва з польскім бокам. Усе ягоныя спробы перамоваў як у міжваенны пэрыяд, гэтак і падчас Другой сусьветнай вайны скончыліся нічым. У многіх польскіх дзеячаў прозьвішча Радаслава Астроўскага й яго паплечнікаў небеспадстаўна атаясамлялася зь бясслаўнымі палітычнымі авантурамі міжваеннага часу. 3 пункту гледжаньня некаторых польскіх эмігрантаў, дзеяч не заслугоўваў даверу, бопаказаў сябе як бальшавіцкі, а потым нямецкі калябарант35. Радаслаў Астроўскі разумеў, што ня мае добрай рэпутацыі ў лягеры польскай палітычнай эміграцыі, а таму палічыў за лепшае не рабіць спробаў паразумецца зь ёю. Апрача таго, на стаўленьне БЦР да польскіх дзеячоў паўплывала й тое, што Мікола Абрамчык першы пачаў супрацоўнічаць з польскімі эмігрантамі й для Астроўскага на гэтым полі ўжо не было месца. У той час, калі прыхільнікі БЦР былі крытыкаваныя польскімі эмігрантамі, чальцы Рады БНР разглядаліся як патэнцыйныя хаў- 32 Змаганьне. 05.08.1948. С. 8—9. 33 Беларуская Воля. 28.10.1948. 34 Змаганьне. 05.08.1948. С. іо. 35IPMS. Sygn. A.9.V.18. Referat oficera — kierownika ekspozytury wilenskiego oddzialu II generainego (glownego) sztabu WP, marzec 1944 r. русьнікі. 3 карэспандэнцыі польскіх эміграцыйных дзеячаў у ЗША вынікае, што добрую рэпутацыю сярод іх меў Станіслаў Станкевіч. Падкрэсьліваліся ягоныя інтэлектуальныя й палітычныя якасьці. У асобе Станкевіча некаторыя дзеячы амэрыканскай палёніі адкрывалі цалкам новы вобраз беларускай незалежніцкай эміграцыі й інтэлектуальнай эліты. Напрыклад, Ю. Вшэлякі пісаў: „гэта першы сапраўдны беларус уАмэрыцы [...] з фармальнага пункту гледжаньня Станкевіч належыць да польскай групы інтэлектуалістаў уАмэрыцы^. Дзякуючы кс. Друцкаму-Любэцкаму, Станкевіч усталяваў кантакты зь мясцовым уплывовым каталіцкім духавенствам.