„Да нас дайшла сумная вестка, што нядаўна памёр у Менску выдатны беларускі паэта Язэп Пушча (запраўднае прозьвішча — Плашчынскі). Пушча нарадзіўся ў 1902 годзе ў сялянскай сям’і ў вёсцы Каралішчавічы Менскага раёну. Вучыўся на філялягічным факультэце Менскага ўнівэрсытэту, пасьлей у Ленінградзкім унівэрсытэце, які скончыў у 1929 годзе. Першыя свае вершы пачаў друкаваць у 1922 годзе. Ён быў адным з заснавальнікаў і найбольш актыўным, пасьля Уладзімера Дубоўкі, літаратурным дзеячом і ідэйным кіраўніком Беларускага Літаратурнага Згуртаваньня „Ўзвышша“. За свой гарачы патрыятызм і паважны супраціў саветызацыі Пушча, разам зь іншымі ўзвышэнцамі, быў у 1930-м годзе арыштаваны як нацыянал-дэмакрат і высланы на пяць год на Ўрал, у Шадрынск. Пасьля адбыцьця тэрміну вярнуцца ў родную Беларусь яму не дазволілі, і ён жыў у розных мясцовасьцях на поўдні Савецкага Саюзу, будучы поўнасьцяй адсунутым ад беларускага літаратурнага жыцьця. Да часу свайго арышту Пушча выдаў наступныя зборнікі сваіх твораў: „Раніца рыкае“ (1925), ,,Vita“ (1926), ,Дні вясны“ (1927), „Песьні наруінах" (1929), а ў 1930 годзе паэму „Крывавы плякат“. У1956 годзе, у пэрыяд пасьлясталінскай „адлегі“ быў Пушча рэгабілітаваны й вярнуўсяў Менск, дзе й узнавіў сваю літаратурную дзейнасьць.Ды далёка ня ўсе ягоныя ранейшыя творы былі рэгабілітаваныя. Увыдадзеным у i960 годзезборніку ягоных выбраныхтвораў была 2 Крушына, Рыгор. Выбраныя творы. Мінск, 2005. С. 306—307. 3 Пушча, Язэп. Збор твораў у двух тамах. Т. 2. Мінск, 1994. С. 382—384. зьмешчаная адно маленькая частка таго, што Пушча напісаў і апублікаваў да 1930 году. У1963 годзе выйшаў новы ягоны зборнік „Пачатак лягэнды“, якізьмяшчаў вершы парэгабілітацыііныхгадоў. Усе беларускія рэгабілітаваныя паэты й пісьменьнікі годна працягваюць у сваіх цяперашніх творах нацыянальныя традыцыі сваей творчасьці з пэрыяду перад іхным арыштам і высылкай, хаця й змушаныя аддаваць неабходную даніну гэтак званай „пабудове камунізму“. Спасярод іхПушча вырозьніваўся тым, што гэтай даніны ў ягоных парэгабілітацыйных творах было найменш. Гэта й сталася прычынай, што Пушча ня меў ласкі ў афіцыйных савецкіх дзейнікаў. Гэтак калі ягоны найбліжэйшы сябра з „Узвышша“ Ўладзімер Дубоўка першы і адзіны зрэгабілітаваных паэтаў атрымаў за свой новы зборнік „Палеская рапсодыя“ рэспубліканскую літаратурную прэмію імя Янкі Купалы за 1962 год, дык Пушчаў зборнік „Пачатак лягэнды“ ня быў навет прадстаўлены да такой прэміі за 1963 г. У выдадзеным у 1963 годзе аўтабіяграфічным зборніку „Пяцьдзесят чатыры дарогі“ знайшлося месца навет для некаторых пачынаючых пісьменьнікаў. Але не знайшлося месца для Пушчы. Пушча быў адным з тых беларускіх паэтаў, што найбольш бараніліся ад камуністычнай казёншчыны ў сваіх творах. I быў адным з тых, што ўсёй сваёй душой і сэрцам любілі Беларусь. Дык няхай-жа будзе яму лёгкай родная беларуская зямля!“4. Студзеньскі нумар гэтае ж газэты паведамляў пра вечар памяці паэты: „Улетку сёлета ў менскай газэце ДБтаратура і Мастацтва“ зьявілася была ляканічная вестка: памёр паэта Язэп Пушча. Дзе, калі і зь якое прычыны — у газэце не пісалася. Ня пісалася таксама нічога і аб тым, дзе й калі паэта пахаваны. Гэтак адзначыла скон аднаго з буйнейшых паэтаў Беларусі, узвышэнца Язэпа Пушчы — зьняволенага, засуджанага й высланага зь Менску ў 1930-м годзе ды рэгабілітаванага адно чвэрць веку пасьлей — савецкая прэса. Зусім інакш, із глыбокім жалем ды абурэньнем, адчула гэтую балючую страту беларуская эміграцыя ў вольным сьвеце. Сьмерць аўтара „Лістоў да сабакі“, „Ценю Консула“ ды іншых выдатных твораў была адзначаная на балонках беларускае эміграцыйнае прэсы.А 2О-га сьнежня сёлета Галоўная іАкруговая Ўправы Беларуска-Амэ- 4 Беларус. № 90. Верасень 1964. С. 3. рыканскага Задзіночаньня ў ЗША зладзілі былі ў Нью-Ёрку прысьвечаную Язэпу Пушчу жалобную акадэмію. Акадэмія адбылася ў залі Ўкраінскага Літаратурна-Мастацкага Клюбу. Яна пачалася ўступным словам старшыні Галоўнае Ўправы БАЗА dp. Cm. Станкевіча. Пасьля ўшанаваньня памяці памерлага паэты ўставаньнем і часінаю цішы, праф. Эльза Зубковіч выканала на фартап’яне жалобны Марш Бэтговэна. Рэфэрат, прысьвечаны жыцьцю й творчасьціЯзэпа Пушчы, меў праф.А.Адамовіч. Прааналізаваўшы творчасьць Язэпа Пушчы (зь якім ён быў вельмі блізкі ў 20х гадох) ад самых пачаткаў, дакладчык прыйшоў да выснаваў, што Язэп Пушча быў праз усё сваё жыцьцё верны двум ідэалам — бацькаўшчыне і красе"5. Пра няўвагу, фактычнае ігнараваньне Пушчы ў сьмерці й пасьля сьмерці з боку беларускае інтэлігенцыі гаварылася і ў артыкуле Станіслава Станкевіча „На ўгодкі Язэпа Пушчы“: „Ані тая-ж ,ДІітаратура іМастацтва“, аніякі-небудзь іншы часапіс ці газэта ня прысьвяцілі памерламу паэце ніводнага большага артыкулу. Характэрна, што ні словам не адзначылі ягонай сьмерці й часапісы „Полымя“ й „Маладосьць“, у якіх друкаваліся бадай што ўсе парэгабілітацыйныя вершы Язэпа Пушчы. Hi словам ня былі адзначаныя ў беларускім савецкім друку й першыя ўгодкі Пушчавай сьмерці. А ў выдадзеным у 1964 годзе першым томе „Гісторыі беларускай савецкай літаратуры" творчасьці Пушчы прысьвечаныя ўсяго два сказы ў розныхмесцах гэтае кнігі. Угэтых сказах падчыркнутыя адно „ўпадніцкія матывы“ды „буржуазны нацыяналізм“у творах паэты дваццатых гадоў. [...]Язэп Пушча верна служыў бацькаўшчыне-Беларусі ад самага пачатку сваёй паэтычнай творчасьці ў 1922 годзе і аж да свайго арышту й высылкі ў 1930 годзе. У сваіх творах гэнага часу Пушча разглядаў савецкую ўладу як варожую чужацкую акупацыю, а Беларусь як укрыжаваную акупантамі. „Наростаніўсходня-заходніх дарог цябе, дарагая, яны ўкрыжавалі“, — скардзіўся паэта ў вадным сваім вершы. „Хто з крыжа краіну расьпятую здыме? Узываю, малюсяяў грэшнай істоце“, — непакоіўся ён у іншым сваім вершы^. 30 кастрычніка таго ж 1965 году новы сэзон літаратурна-навуковых вечароў распачаўся праслухоўваньнем стужак з праграмамі Радыё 5 Беларус. № 94. Студзень 1965. С. 6. 6 Беларус. № 103. Кастрычнік 1965. С. 3. „Свабода", прысьвечаных творчасьці Язэпа Пушчы, аўтарства Антона Адамовіча й Станіслава Станкевіча. На вечары былі выказаныя прапановы пра збор грошай на выданьне збору твораў паэты7. У газэце „Беларус“ друкаваліся матэрыялы Станіслава Станкевіча да пятых угодкаў сьмерці паэта8, дзясятых9 і да адзначэньня 75-х угодкаў ад нараджэньня, дзе, у прыватнасьці, пісалася наступнае: „Зьдзіўляе вялікая паэтычная плённасьць паэты ў парэгабілітацыйным пэрыядзе. I гэта не зважаючы на працяжную хваробу, набытую ў высылцы, з прычыны якой ён і памёр прадчасна ў 1964 годзе на 62-м годзе жыцьця. Ніводзін зь іншых рэгабілітаваных беларускіх паэтаў не патрапіў выявіць у сваіх творах гэткай непахіснай веры сваім ранейшым нацыянальным ідэалам, якЯзэп Пушча. Уягоных парэгабілітацыйных творах прагучэлі з гэткай-жа, як іраней, моцай беларускія нацыянальныя матывы пры амаль поўнай няўвазе да накіданыхзгары савецкіхматываў. Больш таго, у ягоным вершы i960 году „Валуны“ў алегарычным вобразе валуноў, што з поўначы спаўзьлі на Беларусь, паэта глыбака асэнсаваў паднявольнае палажэньне Беларусі.[-1 He зважаючы на ажыўленую творчую актыўнасьць Язэпа Пушчы ў парэгабілітацыйным часе, у выдадзеным 1966 годзе другім томе „Гісторыі беларускай савецкай літаратурышто абыймае паваенны пэрыяд, пра парэгабілітацыйную творчасьць ягоную ня сказана ўжо нічога“ш. А на 8о-я паэтавы ўгодкі быў зьмешчаны вялікі зьмястоўны матэрыял пад назовам „Двойчы на выгнаньні", дзе пра яго гаварылася як пра „асуджанага валадарамі савецкае Беларусі на творчае забыцьцё“: „Пушчу не прынялі ў жаданыя. Другім выгнаньнем ягонай творчасьці абярнулася тая ўмоўнаярэгабілітацыя^1. Паралельна з публікацыяй артыкулаў памяці Пушчы на старонках „Бацькаўшчыны" (яшчэ да сьмерці) і „Беларуса“ друкаваліся й ягоныя вершы12. 7 Беларус. № 104—105. Лістапад—сьнежань 1965. С. 8. 8 Беларус. № 149. Верасень 1969. С. 4. 9 Беларус. № 209. Верасень 1974. С. 3. 10 Беларус. № 242. Чырвень 1977. С. 7—8. 11 Беларус. № 300. Травень 1982. С 1—2, 4. 12 Вершы: 1. „Высіцца, высіцца арка...“, 2. „Затрасьліся у лесе асіны...“ // Бацькаўшчына. № 24 (306). 10 чырвеня 1956. С. 3—4; „Сілы марна не растрачаны, пакідаю песьню ў спадчыну" (У вянок на сьвежую магілу Язэпа Пупічы).^> Гаворачы пра публікацыі, прысьвечаныя паэту, трэба асобна спыніцца на кнізе Ўладзімера Глыбіннага (Сядуры) „Паэта з Божае ласкі: успаміны і роздум пра Язэпа Пушчу“, выдадзенай коштам аўтара ў 1979 г. у Нью-Ёрку. Па сёньняшні дзень гэта адзіная пазыцыя, якую выдаюць каталёгі амэрыканскіх бібліятэкаў на запыт „кнігі пра Пушчу“. Кніга, сапраўды, складаецца з роздумаў аўтара над вершамі паэты і ўспамінамі, але ўспамінамі найперш і галоўным чынам пра сябе самога, што добра дэманструюць назовы разьдзелаў: „Калі ўпершыню я пачуў тое імя“, „Набываю Пушчавы зборнікі“, „Я чытаю „Дні вясны““, „Я ўпяршыню слухаю голас Язэпа Пушчы“, „Нарэшце я бачу самога Язэпа Пушчу“. Успаміны — пра час навучаньня ў Менскім пэдагагічным тэхнікуме імя Ўсевалада Ігнатоўскага — блізкія да ўспамінаў Язэпа Лешчанкі (Міхася Кавыля) „Казённы дом і казённая дарога“13, што й зразумела: тая-ж самая навучальная ўстанова, тоесамае кола сяброў і знаёмых, паэма „Бэнгалія“. 3 папраўкаю на пазнавальную манэру Глыбіннага. Аўтар, як і Рыгор Крушына, бачыў Пушчу з залі, але „згадаў“ пра тое так: „У першым шэрагу зьлева сядзеў малады чарнявы чалавек у чорным гарнітуры. Уся ягоная постаць неак адразу выдавала чалавека сьціплага, што ня лезе без патрэбы з сваім меркаваньнем і ня выкрыквае свайго „я“. Калі іншыя па колькіразоў бралі слова, выказваліся ўрозных пытаньнях, рабілі прапановы, дык тоймалады чалавек адно спакойна выслухоўваў чужыя прамовы і калі трэ’было, падымаў руку за тую ці іншую прапанову. Відаць, што быў сябрам згуртаваньня. Адно час-па-часе аглядаўся на аўдыторыю, нібыта дзівячыся, ійто народу ў залі было небагата, дарма, што аб сходзе было апавешчана ў друку. I гэткім сьвятлом прывабнае сьціпласьці тады сьвяціліся ягоныя вочы, што мне ня трэба было доўга гадаць, хто гэта быў. Яшчэ пры першым маім зьяўленьні ў тэй залі, акінуўшы вачыма сьпіны прысутных, я ўжо здагадаўся, дзе шуканы мною паэ-