Hi крыку, ні гаму. Апамятаўся толькі ў лякарні. Ладыгу яшчэ больш разьсьмяшыў із гадоў студэнцкіх, калі Антон зь цёмнага кутка, у 1936 годзе, на ягоную пахвалу праэкту Канстытуцыі, пракрычэў: Вось бачыце: новы „дэмакрат" і да іксу pad, што будзе ажно з-за крат паветрам вольным дыхаць! Прысутныя так разгаманіліся, што давялося спыніць сходку. I ягож ніхто ня выдаў уладам. Паважалі й там, пачынаючы ад прафэсараў і канчаючы прыбіральшчыцамі інстытуту. Пакуль Ладыга апушчаўся ўсё глыбей і глыбей ва ўспаміны, у небе завуркацелі самалёты. Па кірунку грукату матораў Ладыга азначыў, што яны прастуюць да вёскі, дзе разьмясьціўся ўвесь штаб іхнае дывізыі. Але вартавыя штабу не аб’яўлялі чамусьці трывогу. Ладыга пабег да сялібы, а ў гэтым часе, на нізкім лёце, з-за лесу, адкуль ён нядаўна чуў сьпеў птушак, вырваўся нямецкі самалёт і пачаў страляць з кулямётаў. 3 хатаў выбягалі салдаты, хто апрануты, хто паўапрануты, і, як спалоханыя зайцы, беглі да хмызьняку. Ладыга бачыў, як з ускрыкам павалілася некалькі салдат, як бег Антон. — Лажыся, лажыся, Антон, і не варушыся, — закрычэў яму Ладыга, але сам працягваў бегчы да хат. Вёска зьвінела ў летнім раньні крыкамі й плачам дзяцей і жанок, а сярод іх губляліся нікім няслуханыя каманды камандзераў: — Да кулямётаў, да кулямётаў... Тым часам на дапамогу аднаму самалёту прыляцела яшчэ колькі другіх, і ўся вёска захуталася яшчэ большымі крыкамі ратунку, полымем і густым едкім дымам. — Куды-ы-ы... Лажыся сам! Куды бяжыш!? — гэтым разам Ладыгу папярэджваў апамятаны Антон. I Ладыга, нібы згаджаючыся зь ім, нібы жадаючы схавацца толькі каля яго, прасьцягнуў наўперад далоні з надзеяй абаперціся імі аб зямлю. Яны затрымалі ягонае тулава й, крыху супраціўляючыся, паволі апусьцілі тварам на ральлю. Маленькія чырвоныя струмянкі крыві стрымнулі з патыліцы й з падбародзьдзя. Антон адным паўзком апынуўся каля яго. — Ты паранены, Сяргей, ці што? Працягнуў руку да крывявачых ранаў. На мізэрную часіну шкуматнуў ён Ладыгу і ў гэты-ж час забыўся пра яго. Раптоўны боль у собскіх грудзёх усхапіў Антона на калені, узгорыў галаву, як-бы да апошняй просьбы паратунку, і кінуў у цемру. Вакол кнігі „РАДАБНР (1947-1970): ПАДЗЕІ. ДАКУМЕНТЫ. АСОБЫ“: ЧАТЫРЫ РЭЦЭНЗІІ Чатыры рэцэнзіі — Міколы Пачкаева, Сяргея Ярша, Юрыя Грыбоўскага, Томаша Блашчака — на адну кнігу, выдрукаваныя разам ў гэтай новай рубрыцы, маюць на мэце спрыяць якмага большрознабаковаму разгляду як самога фэномэну паваеннай Рады БНР, гэтак і першай манаграфіі, ёй прысьвечанай. Гардзіенка, Наталля; Юрэвіч, Лявон. Рада БНР (1947—1970): Падзеі. Дакументы. Асобы. Мінск: Кнігазбор, 2013. — 648 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; кн. 22). Мікола Пачкаеў' Лёндан Аснову прапанаванай для падтрымкі ЗБВБ публікацыі кнігі Н. Гардзіенкі й Л. Юрэвіча „Рада БНР (1947—1970): Падзеі. Дакументы. Асобы“ складаюць 400 старонак дакумэнтаў дзейнасьці Рады БНР эпохі М. Абрамчыка, сабраныя аўтарамі на працягу многіх гадоў у некалькіх архівах беларускага замежжа. Гэта само па сабе — вынік вялікай працы, першая такая сыстэматычная публікацыя й, безумоўна, важны, арыгінальны ўнёсак у беларускую гістарычную навуку. Заяўленая аўтарамі ва ўводзінах мэта „першага прыступку“, „каб нарэшце запачаткаваць напісаньне гісторыі Рады“ ў гэткай публікацыі неаспрэчна мае вельмі паважнае ўвасабленьне. 1 Рэцэнзія была напісаная для разгляду Управай Згуртаваньня беларусаў Вялікай Брытаніі й зьмешчаная на сайце Згуртаваньня беларусаў сьвету „Бацькаўшчына": (http: //zbsb.org/node/8667) хутка пасьля выхаду кнігі. У частцы апублікаваньня саміх архіўных дакумэнтаў мабыць не патрабуецца падрабязнага разгляду й рэцэнзаваньня. Можна выказаць шкадаваньне, што аўтары, прапанаваўшы чытачу пратаколы пасе^жаньняў, не ўключылі ў публікацыю выніковыя пастановы Рады, нават такія, на якія спасылаецца сам уводны аўтарскі нарыс яе гісторыі: напрыклад, згадваецца пастанова Рады ад 07.04.1949 (с. 5), тэксту якой у зборніку аднак не знаходзім. 3 другога боку, трэба зазначыць, што вялікую каштоўнасьць для чытача мае падрыхтаваны аўтарамі апарат біяграфічных і іншых даведкавых камэнтароў, што дае падрабязнае ўяўленьне пра кантэкст, акалічнасьці падзеяў, якіх датычацца дакумэнты Рады, а таксама зьвесткі пра пэрсаналіі. Тром разьдзелам дакумэнтаў папярэднічае даволі падрабязны нарыс ад аўтараў (с. 7—99), дзе яны кажуць пра разнастайнасьць магчымых ацэнак і прапануюць свае погляды. Шмат увагі прысьвечана цікаваму абмеркаваньню такіх пытаньняў, якія ня маюць дакладнага асьвятленьня ў дакумэнтах ды пэўная рэканструкцыя якіх можа быць прапанавана толькі з крыніцаў ускоснага характару. Тут аўтары зрабілі вялікую працу прафэсійных гісторыкаў па гэткай рэканструкцыі, абапіраючыся на ўвесь шырокі спэктар дакумэнтаў, якія былі ў іх распараджэньні. Такі ўводны аўтарскі агляд цікавы найперш тым, што знаёміць чытача з умовамі дзейнасьці паваеннай Рады БНР: у кантэксьце агульных палітычных падзеяў „халоднай вайны“, шырэйшага палітычнага жыцьця беларускай дыяспары, дыяспараў і палітычных прадстаўніцтваў іншых народаў з-за „жалезнай заслоны“. Асьвятляецца ня толькі дзейнасьць Рады па ўнутраным згуртаваньні паваеннай беларускай дыяспары на прынцыпах вернасьці ідэалам БНР ды шматгадовая рэпрэзэнтацыя дзяржаўнасьці несавецкай Беларусі-БНР у вонкавых кантактах на Захадзе, але й менш ведамыя аспэкты — роля Рады ва ўстановах, якія беларусам ўласна не належалі: такіх, як беларуская служба радыё „Свабода“, Інстытут вывучэньня гісторыі й культуры СССР (Мюнхен), беларуская рэдакцыя Гішпанскага радыё — дзе, аднак, патрабавалася ініцыятыва Рады дзеля забесьпячэньня беларускіх інтарэсаў ды потым іх адстойваньня перад амэрыканскімі й іншымі гаспадарамі такіх установаў. Гэтая частка кнігі ёсьць, натуральна, найболып спрэчнай. Аўтары нават злёгку пакрытыкавалі саму Раду: „Сама сучасная Рада БНР, на жаль, таксама не парупілася, каб укласці гісторыю хоць бы сваёй дзейнасці на эміграцыі“ (с. 3). 3 аднаго боку, можна бы прызнаць такі закід аб’ектыўна заслужаным: у тым сэнсе, што Рада як установа „Рада БНР (1947-1970): Падзеі.Дакументы. Асобы“: чатыры рэцэнзіі" сапраўды ніколі не выдавала сваёй вычарпальнай афіцыйнай гісторыі. Ды сучасная Рада БНР, як і Рада пры М. Абрамчыку ніколі ня ставіла сабе задачаў сама-мэмарыялізацыі, таксама бо не разглядаючы сябе ў якасьці найперш „гісторыі“. 3 другога боку, крыху дзіўна чуць гэткі закід ад прафэсійных гісторыкаў. Адказ відавочна ў тым, што гісторыю беларускай дзяржаўнай установы на выгнаньні павінны пісаць найлепш незалежныя прафэсійныя гісторыкі, чые публікацыі будуць успрымацца грамадзкасьцю й навуковай супольнасьцю з большым даверам, чым якія-колечы афіцыйныя выданьні з боку самога прадмету такога гістарычнага разгляду. У тэксьце ўводнага аўтарскага нарысу, на жаль, можна сустрэць шэраг месцаў, дзе знаходзім або некарэктную фармулёўку факту, альбо прынамсі недасканала расстаўленыя акцэнты. Напрыклад, на с. 7 чытаем, што „частка радных на чале з старшынёй Пётрам Крэчэўскім не прызнала самароспуск 1925 г. і працягвала дзейнічаць у Празе...“На жаль, тут „прапушчана“ крытычна важная акалічнасьць: ідзецца аб самаліквідацыі ў 1925 г., са здачай мандатаў на карысьць БССР, Ураду БНР, а не самой Рады БНР як установы. Старшыня Пётра Крэчэўскі й Васіль Захарка маглі працягваць сваю дзейнасьць дзеля таго, што Рада заставалася нераспушчанай, бо паўнамоцна рэпрэзэнтаваная Прэзыдыюмам, які й мог прызначаць Урады па меры неабходнасьці. Замест удакладненьняў аўтары, ні на што не спасылаючыся, згадваюць „факт“ нібыта „самароспуску" проста мімаходзь. Так, мы бярэм пад увагу іх словы (с. 5), што ўвага кнігі прысьвечана дзейнасьці Рады БНР часоў Абрамчыка — 1947—1970 гг, аднак належна патлумачыць гэтую акалічнасьць было, на наш погляд, вельмі важна: бо ў самім аўтарскім нарысе далей згадваецца пра варожыя закіды супраць Рады, з боку прыхільнікаў Радаслава Астроўскага на працягу 1940-х і 1950-х гг., пра нібыта яе самароспуск яшчэ ў 1925. Аўтары паведамляюць пра такі закід, на жаль, не знаёмячы чытача з адказам на яго. Можна скрытыкаваць і некаторыя іншыя акцэнты. Месцамі пра Раду не зусім дарэчна згадваецца, між іншага, як пра „арганізацыю" (с. 94). Гучыць гэта не зусім карэктна з увагі на тое, што такім азначэньнем Радзе тут нібы надаецца аднолькавы ровень і статус з усім мноствам беларускіх грамадзкіх арганізацыяў замежжа. 3 аднаго боку, безумоўна, свайго роду „арганізацыяй“ Рада таксама ёсьць. I можна пагадзіцца, што ўмовы існаваньня Рады на выгнаньні былі аналягічныя ўсім эмігранцкім арганізацыям (с. 99). Аднак у гэтым кантэксьце такое азначэньне кепска дапасавана да ўсяго, што ў самім нарысе распавяда- ецца пра адметны характар дзейнасьці Рады БНР як працяг агульнай рэпрэзэнтацыі беларускай незалежнай дзяржаўнай традыцыі на выгнаньні. Гэткая дзейнасьць, статус і кантакты навонкі, менавіта ў такой якасьці, выразна ставяць Раду асобна ад усіх„іншых беларускіх арганізацыяў на Захадзе“. Іншым прыкладам, дзе аўтарская фармулёўка магла быць больш дасканалай, ёсьць згадкі пра савецкі фільм „Людзі з чорнымі душамі“ (с. 8,362) як пра „дакумэнтальны“. Больш дакладна трэба было назваць яго прапагандовым — самых найцямнейшых адценьняў. Лічым слушнай выснову, што, хоць пэўныя моманты сфармуляваны, на наш погляд, некарэктна, аднак некарэктнасьць назіраем толькі ў некаторых „дарэчьГ згаданых акалічнасьцях: ня йдзецца аб нейкім наўмысным сьцвярджэньні наўпрост няслушных тэзаў або паведамленьні несапраўдных фактаў. Трэба ўзяць таксама пад увагу, што месцаў, якія заслугоўваюць крытыкі, сапраўды мала ды што ўступны нарыс не зьяўляецца галоўнай часткай гэтай публікацыі. Нагадаем, што аўтары бачаць гэтую кнігу як першы ўнёсак ва ўкладаньне гісторыі Рады БНР. Трэба прызнаць належнае: гэткае глыбокае знаёмства аўтараў з падрабязнасьцямі гісторыі беларускай эміграцыі, гэткая іх надзвычайная абазнанасьць у дакумэнтальных крыніцах ды сам вялізны абсяг працы, укладзенай у гэтую кнігу, ставіць плянку для любых будучых публікацыяў пра гісторыю Рады БНР вельмі высока. Каштоўнасьць гэтага дакумэнтальнага выданьня агулам будзе нашмат пераважаць моманты, якія могуць выклікаць крытыку, а недасканаласьць акцэнтаў у фармулёўках застанецца на адказнасьці аўтараў і павінна заахвоціць да працы будучых гісторыкаў у пошуках справядлівасьці, дакладнасьці й аб’ектыўнасьці.