Запісы 37

Запісы 37

198.48 МБ
Пераклад з польскай Юрася Бабіча
* * *
Томаш Блашчак21
Коўна
Напрыканцы 2013 г. выйшла даўно чаканая кніга. Гэта падрыхтаваны беларускімі гісторыкамі Натальляй Гардзіенкай і Лявонам Юрэвічам зь Нью-Ёрку зборнік дакумэнтаў„Рада БНР (1947—1970): Падзеі, Дакументы, Асобы“. Праўда гэтую публікацыю цяжка назваць зборнікам дакумэнтаў, бо зьмест кнігі выходзіць за звычайныя для такіх выданьняў межы — сюды ўключаныя як дакумэнты, так і пратаколы, карэспандэнцыя, хроніка, біяграфічныя артыкулы, а таксама вялікі аналітычны артыкул, у якім раскрываецца дзейнасьць Рады БНР у першыя
21 Рэцэнзія была апублікаваная: Nauja knyga аріе baltarusif egzilin$ vyriausyb? // Oikos: lietuvir migracijos ir diasporas studijos. № 1 (17). 2014. P. 161—163.
„Рада БНР (1947-1970): Падзеі.Дакументы.Асобы": чатыры рэцэнзіі паваенныя дзесяцігодзьдзі. Аднак значную частку кнігі (амаль 400 з 648 старонак) можна лічыць зборнікам крыніцаў.
Гэтая публікацыя — 22 кніга ў сэрыі „Бібліятэка Бацкаўшчыны“, раснаванай Згуртаваньнем беларусаў сьвету „Бацькаўшчына“. У гэтай сэрыі публікуюцца дасьледаваньні й крыніцы, зьвязаныя зь беларускай эміграцыяй. Кніга пабачыла сьвет на по-я ўгодкі з дня нараджэньня Міколы Абрамчыка (1903—1970). Менавіта з гэтай асобай зьвязаныя храналягічныя межы кнігі, з пэрыядам калі Мікола Абрамчык займаў пасаду Старшыні (Прэзыдэнта) Рады БНР.
Жыцьцёвы шлях Міколы Абрамчыка не шараговы, ён не падобны да лёсу іншых беларускіх дзеячаў. Будучы Прэзыдэнт Рады БНР, як і многія ягоныя равесьнікі, якім давялося атрымліваць вышэйшую адукацыю ў першай палове 1920-х гг., выехаў з Заходняй Беларусі ў Чэхаславаччыну, дзе скончыў Украінскую сельскагаспадарчую акадэмію ў Падэбрадах. 3 Чэхаславаччыны пераехаў у Парыж, дзе стварыў першыя беларускія арганізацыі, выдаваўчасопісы. У часе вайны працаваў у Беларускім камітэце самапомачы, а ў 1943 г. вярнуўся ў Парыж.
Гэтая кніга выключная зь некалькіх прычынаў. Па-першае, гэта вяртаньне самой БНР у беларускую гістарыяграфію. Пасьля вельмі вялікага зацікаўленьня гэтай тэматыкай у пэрыяд нацыянальнага адраджэньня: напярэдадні і ў першыя гады пасьля абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі, гэтая тэма была выштурхнутая з асноўных кірункаў гістарыяграфіі й больш цікавіла замежных дасьледнікаў (гл. напр. працу Дароты Махалюк „Беларуская Народная Рэспубліка. 1918—1920. Ля вытокаў беларускай дзяржаўнасьці“). Па-другое, менавіта арыентацыя на паваенны пэрыяд, які па гэты момант практычна не вывучаўся або дасьледваўся даволі павярхоўна.
Зборнік крыніцаў зьяўляецца другім выданьнем пра БНР такога тыпу. Першым быўтом ,Дрхівы БНР“, укладзены Сяргеем Шупам, які пабачыў сьвет у 1998 г. з ініцыятывы Ньюёрскага Інстытуту навукі й мастацтва22. Хоць гэтае выданьне плянавалася працягваць далей, аднак па сёньняшні дзень выйшлі толькі першыя тамы. У выданьні былі апублікаваныя дакумэнты, якія захоўваюцца ў 582 фондзе Цэнтральна-
22 Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі = Archives of the Belarusian Democratic Republic: фонд № 582. Дзяржаўнага Архіву Літвы („Рада Міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі,,) / уклад.: Сяргей Шупа. Вільня — Нью-Ёрк — Менск — Прага: Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва — Таварыства Беларускага Пісьменства — Наша Ніва, 1998.
га Дзяржаўнага архіву Літоўскай Рэспублікі (Рада Міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі), і яно ахоплівала пэрыяд 1918—1925 гг.23 Раўналежна, у Менску, у Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь захоўваюцца матэрыялы з таго самага пэрыяду, якія дапаўняюць віленскую калекцыю. Можна сьцьвярджаць, што гэтыя два фонды складаюць поўны архіў БНР за першыя гады існаваньня дзяржаўных інстытуцыяў. На жаль, матэрыялы, якія захоўваюцца ў Менску апублікаваныя не былі. Публікацыю Натальлі Гадзіенкі й Лявона Юрэвіча можна было б лічыць працягам выданьня Сяргея Шупы, шкада, што кніга выйшла ўжо ў іншай сэрыі.
Кніга складаецца зь сямі частак. У першай — даволі вялікі (амаль на сто старонак) уводны артыкул „Рада БНР у часы Міколы Абрамчыка. Гістарычны агляд“. Сам артыкул падзелены на чатыры часткі. На пачатку ляканічна апісаная перадгісторыя Рады БНР. Нам застаецца толькі пашкадаваць, што мала ўвагі прысьвечана даваеннай гісторыі БНР, хоць гэта й не асноўная тэма кнігі, але некаторыя яе ключавыя моманты мелі немалы ўплыў на далейшыя дзеяньні Рады ў выгнаньні й яе пакручастую гісторыю, асабліва калі гаворка ідзе пра ковенскі й праскі пэрыяды ды аналіз бэрлінскіх падзеяў 1925 г. I прачытаўшы слова „перадгісторыя" хочацца пазнаёміцца й з гэтай інфармацыяй.
У другой частцы апісаныя акалічнасьці аднаўленьня Рады БНР пасьля Другой сусьветнай вайны. Трэцяя частка прысьвечана дзейнасьці Рады БНР у Нямеччыне (1948—1950). Апрача арганізацыйных структураў прадстаўлена нутраная й зьнешняя палітыка. У апошняй (найболыпай) частцы апісаная разнастайная дзейнасьць Рады БНР ў Злучаных Штатах Амэрыкі й лёс яе архіваў. Твор вельмі салідны: нязначна дапоўнены й пашыраны, ён можа стаць асобнай кнігай.
Ва ўсіупным артыкуле ў вочы кідаецца адна ня вельмі зразумелая зьява — уключэньне ў тэкст вельмі даўгіх цытатаў (ледзь ня поўныя дакумэнты), частку якіх не знаходзім сярод апублікаваных матэрыялаў падобнага тыпу (напрыклад, лісты А. Каханоўскага). Гэта парушае аднароднасьць збору. Таксама ў прадмове пададзеныя спасылкі на архіўныя дакумэнты, якія ў зборніку не апублікаваныя (напрыклад, рашэньне Рады за 7 красавіка 1949 г. (с. 5)). Можа, іх ўсё ж варта было апублікаваць?
Дакумэнты, апублікаваныя ў асноўнай частцы кнігі (гэта амаль 400 старонак), аўтары зьбіралі не адзін і ня два гады. Асноўная частка
23 У 2012 г. фонд папоўнілі новыя 34 справы.
дакумэнтаў паходзіць з Нью-ёрскай публічнай бібліятэкі (New York Public Library), дзе захоўваецца пакуль не спарадкаваны ды чытачам недаступны архіў Беларускага інстытуту навукі й мастацтва. Іншыя дакумэнты зьберагаюцца ў Беларускай бібліятэцы імя Ф. Скарыны ў Л ёндане, у беларускай калекцыі Бібліятэкі й архіву Канады (Library and Archives Canada) ды ў розных прыватных калекцыях (напрыклад, архівы Янкі Запрудніка й Тамары Стагановіч)
Вялікі недахоп гэтага збору — адсутнасьць дэталёвай архіўнай інфармацыі, хоць у прадмове да другога раздзелу пазначана, што „прадстаўленыя [...] пратаколы, за выключэннем некалькіх адмыслова пазначаных, узятыя са збораў Беларускага інстытута навукі і мастацтва“, немагчыма даведацца, дзе на самай справе ў той бібліятэцы захоўваюцца дакумэнты. Ведама, на такое аўтарскае рашэньне паўплывала тое, што архіў БІНіМ не спарадкаваны, але архівы, якія захоўваюцца ў іншых фондах каталягізаваныя й даступныя чытачам. Аднак на фоне аграмаднай працы па апрацоўцы й падрыхтоўцы да публікацыі дакумэнтаў, гэты недахоп даволі дробны. Укладальнікаў трэба пахваліць за цудоўныя камэнтары, асабліва біяграфічнага характару, у якіх падаецца інфармацыя ня толькі пра беларускіх, але ўкраінскіх, расейскіх, польскіх ды іншых нацыянальных дзеячаў.
Вяртаючыся да самой структуры кнігі — дакумэнты падзеленыя на тры часткі. У першай сабраныя ўсе пратаколы Рады БНР за пэрыяд 1947—1970 гг., якія ўкладальнікам удалося выявіць у розных калекцыях і ў першую чаргу ў архіве БІНіМу. Другую частку складаюць разнастайныя дакумэнты: статуты, улёткі, інструкцыі. Апошняя частка — карэспандэнцыя дзеячаў Рады БНР (Міколы Абрамчыка, Аўгена Каханоўскага, Янкі Ліманоўскага, Аляксандра Махноўскага, Янкі Сурвілы.
Пяты разьдзел кнігі бібліяграфічны. Яго складаюць тры бібліяграфіі: выданьні й пэрыёдыкі Рады БНР, а таксама крыніцы пра гісторыю гэтай арганізацыі, апублікаваныя ў газэтах „Бацькаўіпчына“ й „Беларус“. У наступным разьдзеле зьмешчаныя біяграфічныя артыкулы пра Міколу Абрамчыка, Язэпа Варонку, Антона Адамовіча, Раісу й Вінцэнта Жук-Грышкевічаў, Янку Ліманоўскага, Ізыдара Плашчынскага, Міколу Панькова, Лявона Савёнка, Аўгена Каханоўскага, Вітаўта Тумаша й Натальлю Арсеньеву. Усе тэксты публікаваліся раней. Магчыма, у зьмесьце, у пераліку біяграфічных тэкстаў было б таксама дарэчы адзначыць аўтараў паасобных артыкулаў, тым болып, што адзін зь іх напісалі не ўкладальнікі, а Лявон Рыдлеўскі (1909—1953). Г эты біяграфічны нарыс зьявіўся ў 1952 г. і прысьвечаны Міколу Абрамчыку.
Апошні разьдзел кнігі складае хроніка Рады БНР за 1946—1970 гады, створаная на падставе даўняй працы Міколы Панькова „Хроніка беларускага жыцьця на чужыне (1945—1984)“. Кнігу завяршае вельмі важны іменны паказьнік.
Трэба прызнаць, што, хоць аўтарам-укладальнікам не ўдалося пазьбегнуць дробных памылак (што натуральна для такой аб’ёмнай працы), яны зболыпага маюць тэхнічны характар, а сама публікацыя вельмі каштоўная й раскрывае кампэтэнцыю аўтараў у гэтай тэме. Выданьне знаёміць з практычна недасьледаваным пэрыядам беларускай эміграцыі й адчыняе дзьверы іншым дасьледнікам, у першую чаргу тым, якія маюць намер заняцца параўнальнымі досьледамі гісторыі эміграцыі ды вывучаць глыбей стасункі беларусаў зь іншымі эмігранцкімі арганізацыямі. I гэтае выданьне — адзіная магчымасьць пазнаёміцца хоць з малой часткай гэтай калекцыі.
Пераклад зь летувіскай Андрэя Антонава
Натальля Гардзіенка
Менск
„САКАВІК“ — „КУЛЬТУРА, НАЦЫЯ“
Сакавік: КУЛЬТУРД НАЦЫЯ
ПСТО₽ЫЯ. ЫОв*. ВЕЛ*₽7СКАС£ЦЬ. ДЗЛРЖАВА
ПМШОЛІС "ЖМЫУЯІІМЦ^	П₽А£КТ-РАЗАМ KARTAXTUZCONTACTS ABOUT MAGAXiNS ABSTRACTS
ПРАЧАСОПІС
Фвтй пад загагюўкам ПАСТАВЫ Фрагментздьімка С Плыткевічэ
Часопіс “КУПЬТУРА, НаЦЬіЯ', ISSN 220М757, заснаэаны як неаэлежнае перыядычнае Еьданьне, прызнзчанае для эбмеркаваньня праблем беларускай кулыуры । раэвіцьця беяарускасьц!
Часапіс эмяц-чзс арыгінальныя Эмалігычныя артыкувы. эсз, а таксама абгруктаваныя дыскус» і кэментары па гістсры:. мове. літаразуры. сэцыялогіі. традыцыях । іншых пыташнях, маючых дачыненьне да рззвіцьця беларускай нэцыі
оеларуская Мовз асноўНэя моээ часспісг. глг магчымы лублікзць» і на іншых мова>
Залрашаем дз супрацоІМцтва ўс^ аацікаулень«
Раззм з матэрьіялімі часопіса, яіоя паэнэч,знь: ’мапюнкамі сайт з’
Т*мать:ка артыкулаўна сайце
Аб’яеы
Асобы
Асьвета
Ьібліятэка слэйдаў 'БЕЛАРУСЬ
НАЗАЎС ЕДЬТ Slide' library 'BELARUS FOREVER'
Гісторыя
Зьнешнія ЭДяОСІНЬ:
Кантаеты/Contacrs
Інтэрнэт-старонка „Сакавік: культура, нацыя“