Запісы 37

Запісы 37

198.48 МБ
Заканамерным наступствам супольнага жыцьця ў мястэчках прадстаўнікоў розных этнасаў стала ўзаемапранікненьне іх культураў і найперш моваў. Словы, як тыя птушкі, пераляталі з-пад аднае страхі пад другую. Габрэі й беларусы ня толькі навучыліся разумець адно аднаго. Вопыт зносінаў прывёў да ўтварэньня новага слоўнікавага запасу, зваротаў і выразаў, прыказак і прымавак, якія адлюстроўвалі ўвесь спэктар іх узаемадачыненьняў. Нормы й фанетыка беларускай мовы былі выкарыстаныя Мэндэле Мойхэр-Сфорымам3 зь мястэчка Капыль і Эліэзэрам Бэн-Егудам4 зь мястэчка Лужкі для адраджэньня іўрыту, каб надаць ягонай кніжнай вэрсіі размоўны характар і ўдыхнуць у яго новае жыцьцё.
Пасьля Друтой сусьветнай вайны былыя мястэчкі ператварыліся ў звычайныя паселішчы зь незвычайным гістарычным мінулым.
Успаміны Васіля Стомы-Сініцы „Маё мястэчка“ — адзін з найлепшых твораў мэмуарнай літаратуры Беларусі — дазваляюць, як на машыне часу, перанесьціся ў заходнебеларускае мястэчка, каб адчуць ягоную непаўторную атмасфэру, унікальны, стагодзьдзямі складзены побыт, шчырыя адносіны сумленьня й даверу, яскравы калярыт мудрых і прыгожых традыцыяў.
3 Мэндэле Мойхер-Сфорым (1835—1917), ураджэнец Капыля (Слуцкі пав. Менскай губ.), выбітны габрэйскі пісьменьнік, клясік літаратуры на ідыш і на іўрыце.
4 Эліэзэр Бэн-Егуда (сапр. імя — Лейзэр Пэрэльман) (1858 —1922), ураджэнец Лужак, адзін зь піянэраў адраджэньня іўрыту, аўтар першага слоўніку гэтай мовы.
Лявон Юрэвіч
Нью-Ёрк
КНІГАЯКНАГОДА
Сяднёў, Масей. Выбраныя творы /укладанне Лідзіі Савік і Кастуся Цвіркі; прадмова і каментар Лідзіі Савік. Мінск, 2014. — 603 с., [4] л.іл..— Наклад юоо ас.
У „Беларускім кнігазборы'1 пасьля зборнікаў Натальлі Арсеньневай, Рыгора Крушыны й Вінцука Адважнага выйшаў том яшчэ аднаго эмігранта — Масея Сяднёва. Ягоны пісьменьніцкі лёс пры ўсіх жыцьцёвых варунках можна назваць шчасьлівым: у Нямеччыне й ЗША выйшла нямала кнігаў паэзіі й прозы, ён пасьпеў дачакацца зьменаў на бацькаўшчыне, патрымаць у руках выдрукаваныя там два аўтарскія зборнікі й перадаць свой архіў у БДАМЛМ.
Укладаньне кнігі, калі тое ня поўны збор твораў, справа творчая, і тут наўрад ці можна закідаць штосьці пра ўлучэньне ці неўлучэньне, асабліва пры такім памеры спадчыны, пакінутай Масеем Сяднёвым. Можна хіба задаваць пытаньні.
Напрыклад, ці варта было зьмяшчаць раман „Патушаныя зоры“, бо ён быў перадрукаваны ў Менску ў 1992 годзе (а не ў 1991, як пазначана ў „Камэнтарах", да якіх яшчэ вернемся)? Мо лепей было б цалкам выдрукаваць „Раман Карзюк“, які і ў „Полымі“ ў 1995 г., і тут чытачу прапаноўваецца адно ў скароце?
Напэўна, хацелася б пабачыць болей вершаў і паэмаў: усё ж аўтар у першую чаргу менавіта паэт. Нечаканай таксама сталася адсутнасьць разьдзелу „Пераклады“ — важнай для Масея Сяднёва дзялянкі.
У разьдзеле „Успаміны, эсэ“ найперш прыцягваюць увагу нарысы пра пісыменьнікаў, якіх Масей Сяднёў ведаў у даваенныя часы. Цікава, што ў гутарцы з Барысам Сачанкам (якая сама па сабе вартая таго, каб быць таксама ў гэтым томе) кажа: „А артыкулы зьявіліся толькі дзякуючы Ільляйіэвічу. Ён у мяне іх проста выціскаў. Я не любіў іх пісаць,
бо гэта не маё. Сёньня я лічу тыя артыкулы інфантыльнымі. Але Ільляшэвіч пасля нават аб’яднаў гэтыя артыкульчыкі пад назвай „Ахвяры бальшавізму“1. Праўда, нягледзячы на такую самаацэнку, Сяднёў улучыў тыя артыкулы ў менскі зборнік „Масеева кніга“ (1994). Іншая рэч, што ставіцца да тэкстаўяк успамінаў, гістарычных крыніцаў трэба зь немалой засьцярогаю2.
Ад разьдзелу „Успаміны, эсэ“, як ад ніякага іншага, чакалася большага, бо выхад падобнага кшталту тому — надзвычайная нагода для публікацыі малаведамых ці наогул недрукаваных рэчаў. Укладальнікі ж, на жаль, вырашылі пайсьці самым простым шляхам, дазволіўшы сабе не перагарнуць нават падшыўкі газэтаў „Бацькаўшчына“ й „Беларус“, дзе зьмешчана нямала артыкулаў пісьменьніка, важных як для разуменьня літаратурнай сытуацыі на эміграцыі, гэтак і асобы самога аўтара.
Надта дзіўным выглядае й эпісталярны разьдзел. Там зьмешчана толькі 14 лістоў пісьменьніка — два з паваеннага часу да будучай жонкі й дваннаццаць — з часоў найноўшых, 1989—2000.1 гэта пры тым, што дзякуючы публікацыі ў „Запісах БІНіМ“, ведама, што ў БДАМЛМ захоўваецца цікавы эпісталярны архіў Масея Сяднёва3.
Прадмова да тому Лідзіі Савік — гэта, фактычна, скарочаны перадрук адпаведнага разьдзелу зь яе кнігі „Пакліканыя“4. Тут, зноў-жа, аўтарская воля: карыстаць стары тэкст ці пісаць новы, справа густу й стылю. Але асобныя месцы ў тэксьце, факталягічныя, насьцярожваюць.
Гэтак, аўтарка кажа: „Вершы амаль не пісаліся, і толькі адзін невялікі зборнік быў выдадзены паэтам за гэтае першае дзесяцігоддзе — „Ля ціхай брамы“ (1955)“5. Дзесяцігодзьдзе, трэба разумець, гэта 1945_1955? А як быць з зборнікамі і паэмамі (некаторыя зь іх варта было перадрукаваць таксама) „На край сьвятла: паэма“, „Спадзяваньні: вершы“, „Цень Янкі Купалы: паэма“, „У акіяне ночы“ — усе 1947 году?!
Ці такое: „[...] выбраныя пераклады твораў украінскіх паэтаў на беларускую мову (Эдмантан, 1989)“^. Болып красамоўна сьцьвердзіць,
1 На суд гісторыі. Успаміны. Дыялогі. Мінск, 1994. С. 236.
2 Пра вольныя інтэпрэтацыі падзей Масеем Сяднёвым гл.: Юрэвіч, Лявон. Жанры. Мінск, 2012. С. 354—379.
3 Чарнякевіч, Ціхан. Эпісталярны архіў Масея Сяднёва // Запісы БІНіМ. № 35. Нью-Ёрк — Менск, 2012. С. 258—265.
4 Савік, Лідзія. Пакліканыя. Літаратура беларускага замежжа. Мінск, 2001. С. 415-473.
5 Сяднёў, Масей. Выбраныя творы. Мінск, 2014. С. 12.
6 Сяднёў, Масей. Выбраныя творы... С. 13—14.
што аўтарка ня ведае, пра што піша, і кнігу ў вочы ня бачыла, напэўна, нельга. Бо ў 1989 г. у Эдмантане было выдадзена выбранае толькі аднаго ўкраінскага паэты — Яра Славутыча!
Хацелася б быць пачутым: гэта ня дробязі. Калі сэрыя, што прэтэндуе быць залатым фондам нашае літаратуры, выдае кнігу, не заснаваную на архіўных пошуках, на расчытваньні й публікацыі пісьменьніцкай спадчыны, а выключна на зборы-выбарцы ды перадруку гатовых матэрыялаў, яна неадменна мусіць суправадзіць гэта камэнтарамі — дакладнымі, прафэсійнымі, вычарпальнымі. У „Выбраных творах“ Масея Сяднёва разьдзел „Камэнтары“ ёсьць, але камэнтароў як такіх — няма.
Калі адкінуць спасылкі кшталту„друкуецца паводле.ды — напэўна, зь нейкай тэхнічнай памылкі — камэнтар „друкуецца паводле выд.: Vixi: тры апошнія аповесці“ (як ведама, тое кніга Алеся Адамовіча), у згаданым разьдзеле „камэнтуюцца“ наступныя імёны: Вольгі Пазьняк, Барыса Кіта, Леаніда Пранчака, Васіля Хомчанкі, Аляксандра Баркоўскага, Янкі Брыля, Галіны Тычкі, Анатоля Кудраўца, Лідзіі Савік. I ўсё!
Ах, не, прабачце, яшчэ расшыфроўваецца крыптанім „М. С.“ — аказваецца, гэта не Мікола Сільвановіч, не Мацей Смаршчок і не Міхась Саўка, а Масей Сяднёў. Вось цяпер сапраўды ўсё.
I гэта ў кнізе, дзе толькі ў перадрукаваных „Ахвярах бальшавізму" й „Беластоцкім сшытку" — дзясяткі імёнаў, назоваў твораў, згадак падзеяў... Падобны „камэнтар" — ня проста халтура, а абкраданьне чытача, якому дадзены тэкст без кантэксту. Прывяду прыклад.
У лісьце да Лідзіі Савік Масей Сяднёў піша: „Шанцуе мне на Свіркаў і Цвіркаў. Адзін, таксама Цвірка, у Мююсене рэзаўся са мною, дапякаў.Але гэта між іншым. Я не наракаю. Немаю права^.
А маецца на ўвазе Ўладзімер Цьвірка (1928—1992), адзін з знакамітай „Дванаццаткі’, быў супрацоўнікам радыё „Вызваленьне", куды пазьней уладкаваўся працаваць і Масей Сяднёў.
Дзейнасьць Сяднёва на радыё падчас узначальваньня ім беларускай сэкцыі — тэма маласмачная, асабліва на фоне словаў пра „песні любові і адданасці Бацькаўшчыне, народу, Усявышняму^. Але паколькі зь песьні словаў ня выкінеш, то й яна патрабуе агучваньня. Тут жа, у межах кароткага водгуку на кнііу, дазволю сабе толькі зацытаваць урыўкі зь лістоў іншага супрацоўніка радыё Юркі Сянькоўскага да Янкі Запрудніка:
7	Сяднёў, Масей. Выбраныя творы... С. 592.
8	Сяднёў, Масей. Выбраныя творы... С. 26.
„18.II.1969.
„Пра „палітычную лінію“ Сяднёва можаш меркаваць з ягоных скрыптаў да 50-годзьдзя БССР. Круталевіч напісаў добры артыкул й „Полымі“ пра стварэньне БССР. Добры для чытача ў БССР. Але перадаваць яго як найбольшае дасягненьне беларускай навукі ў гэтай галіне праз нашаерадыё — гэта скандал. Там усе беларускія некамуністычныя сілы Сяднёў паставіў у адзін шэраг з „ворагамі беларускага народу“ — кайзэраўскай „Германіяй", польскімі легіянерамі і так далей. А Сяднёва ўлаены юбілейны твор — пра „сацыялістычную дзяржаўнасьць“! РІя ведаючы, што сказаць на гэтую тэму — ён„вывязаўся“ з заданьнем падхалімствам перад „старэйшым братам“, чаго ўнікаюць ужо нават у БССР"9.
„[недатаваны]
Нашы магчымасьці абмежаваныя. Калі ходзіць пра пытаньні мовы, дык тут пануе абсалютная дыктатура напоўграматнага русыфікатара Сяднёва. Мала таго, што дыктатура — дык і тэрор. Казаку'0 ён ужо даваў „апошняе папярэджаньне“, што калі той будзе далей пярэчыць ягонаму моўнаму русыфікатарству і вытыкаць няпісьменнасьць Сяднёва, дык Сяднёў яго звольніць. Я Сяднёву заявіў, што я супраць ягонага русыфікатарства і што супраць гэтагарусыфікатарства буду змагацца далей. Але пакуль яму прызначаныя дыктатарскія правы — нічога нельга зрабіць [...]
Сяднёў апошнім часам стаў проста на шлях нацыянальнай дывэрсіі: у сувязі з моўнай праблемай пачаў адкрыта прапагаваць падзел беларусаў на ўсходнікаў і заходнікаў, да таго-ж у прысутнасьці ўкраінцаў цьвердзіць, што „заходнікі"хочуць палянізаваць мову, а ён, „усходнік“, як быццам абараняе яе чысьціню. Да таго-ж ён уважае (так ён казаў Казаку), што беларусы павінны арыентавацца на Расею ірасейскую культуру"11.
„5-ХН-7О.
[...] Удушлівая атмасфэра, якая пануе тут у нас, ня спрыяе нават перапісцы. Затое прайдзісьветы, якіх у нас хапае, становяцца
9 Ліст захоўваецца ў асабістым архіве Я. Запрудніка.
10 Маецца на ўвазе Рыгор Крушына
11 Ліст захоўваецца ў асабістым архіве Я. Запрудніка.
ўсё больш нахабнымі. Гэтым разам спынюся на адным зьіх — Сяднёву. Што-б Вы там у Нью Ёрку пра яго ня думалі, якія-б вы ні мелі пляны адносна яго, але ён, браткі, не на сваім месцы. Ідэйна гэты чалавек нам ня толькі чужы, але й варожы. У гэтым я, Казак і Бортнік12 (нават) пераконваемся кожны дзень нанова. Беларусы для яго ня нацыя, у кожным выпадку нейкая няпоўнавартасная, да нічога няздольная, якая складаецца з людзей прапольскай і прарасейскай арыентацыі. У лягеры прарасейскім, паводля яго, стаіць ён і ўвесь народ, а ў прапольскім мы і ўсё, што думае нацыянальнымі катэгорыямі. Вось некалькі ягоных апошніх выказваньняў: закрануць (у нэгатыўным сэньсе) расейца гэта значыць абразіць беларуса; Купала як прадстаўнік нацыянальнага лягеру быў прапольскі, гаварыў дома з сваёй жонкай па-польску, гэта ён, Сяднёў, чуў сам, калі яго Купала запрашаў да сябе“13.