Запісы 37

Запісы 37

198.48 МБ
чэньня, „найпрыгажэйшым, найчысцейшым і найвесялейшым мястэчкам пад сонцам“.
Безумоўна, такія якасьці твору, як незвычайныя цеплыня й любоў, зь якімі Васіль Стома апісвае сваё роднае мястэчка й яго жыхароў, настальгічныя перажываньні аўтара, узмоцненыя фактарам пісаньня ў замежжы, у далечыні ад радзімы. На чужыне, без апірышча роднай зямлі, ідэал далёкае Бацькаўшчыны робіцца выключна ўзьнёслым й сьветлым. Такім узнёслым і сьветлым паўстае вобраз дарагіх для аўтара Лужак.
На характары твору адбілася таксама й тое, што аўтар распавядае пра гады свайго дзяцінства й юнацтва, калі ўсё ўспрымаецца яскрава й пакідае глыбокі сьлед у сьвядомасьці. Стома падкрэсьліў, што ўсе местачкоўцы, пра якіх ён напісаў, бяз розьніцы нацыянальнасьцяў і веравызнаньня будуць яму дарагімі да канца ягонага жыцьця, бо сярод іх прайшлі найпрыгажэйшыя, хоць часамі й нялёгкія гады.
Чытач мэмуараў разам з аўтарам зьдзяйсьняе захапляльнае падарожжа ў Лужкі міжваеннага пэрыяду, зь цікавасьцю аглядае Рынак і вуліцы мястэчка, шчыра радуецца сустрэчы з жывымі, па-майстэрску намаляванымі вобразамі жыхароў, зь неаслабнай увагай назірае за дэталёва апісанымі камічнымі й трагічнымі, а часам трагікамічнымі бакамі жыцьця мястэчка, ягонымі сьвятамі й буднямі. 3 кожнай старонкай твору Васіля Стомы перад намі паўстае сапраўдная Атлянтыда — чароўны сьвет мястэчка са сваёй непаўторнай атмасфэрай, непаўторным калярытам, назаўсёды страчаным ў віхуры гісторыі.
У апісаньні агульнага выгляду мястэчка, ягонай планіроўкі й забудовы, рынку й вуліцаў аўтар умела знаходзіць вельмі трапныя характарыстыкі, няўлоўныя для вонкавага позірку. Так, праўдзівай аздобай Рынку й вартай заўвагі дэтальлю для Васіля была агромністая лужына, якая амаль ніколі не высыхала і дзе зранку да вечара купаліся падсьвінкі, на якіх па-філязофску паглядалі козы. I тут адразу прыгадваецца карціна Егуды Пэна „Каза і сьвіньня (сымбалічны эцюд)“ як адна з формаў мастацкага адлюстраваньня характэрнага для колішніх мястэчак суседзтва габрэйскага й негабрэйскага сусьветаў.
Сярод вуліц тагачасных Лужак — Гарманаўская, Дзісьненская, Касьцельная, Млынская, Маставая, Жынгялёва вулка, Тумалёнкава вулка — зьвяртаюць на сябе ўвагу дзьве апошнія, якія атрымалі назвы ад прозьвішча (Жынгялі) і мянушкі (Тумалёнак) сваіх жыхароў, што было выключна местачковай зьявай, нехарактэрнай для гарадоў. Адміністрацыя безвынікова спрабавала перайменавацьЖынгялёву вул-
ку ў Вейскую (Вясковую), але гэты назоў ніяк не прыжыўся: жыхары мястэчка па-ранейшаму называлі яеЖынгялёвай. На вялікі жаль, сёньня пераважная большасьць былых мястэчак згубіла, апроч іншага, і старадаўнія назвы сваіх вуліц.
Кожнае мястэчка жыло сваімі традыцыямі, сваім укладам, сваімі байкамі, кепікамі, нязлоснымі анэкдотамі пра дзівакаватыя ўчынкі, a ў кожнага местачкоўца была дасьціпная мянушка, і яна пераходзіла з пакаленьня ў пакаленьне. Ствараючы галерэю вобразаў людзей, што жылі ў Лужках, Васіль Стома-Сініца абавязкова пісаў мянушкі. Паходжаньне амаль усіх мянушак ён імкнуўся растлумачыць. Напрыклад, жыхар мястэчка Бэрка (мясцовы барон Мюнхгаўзэн) быў празваны Беламордым з прычыны сваёй белай як сьнег барады, якая насуперак усім габрэйскім правілам была заўсёды старанна расчасаная й падстрыжаная a la Мікалай II. Мянушкі былі й больш складанымі — у некалькі словаў — як, напрыклад, наступныя: Воўка Баравік (пажарнік) пад клічкай Друя-гарыць-зарыва-на-Маргі, Антось Неяк-жа-будзе, Віленскі Мяцеліца Тры-пуды-з-чвэрцю-галава.
Незабыўныя ўражаньні пакідаюць апісаныя Васілём Стомам надзвычай цікавыя й калярытныя постаці местачкоўцаў — доктар Усевалад Шыран, дзед Ярох, Ігнат па мянушчы Буры, Бляхарыха, цётка Юлька, Янкель Каплан і іншыя — кожны са сваім характарам і лёсам, адмысловай рольлю ў жыцьці мястэчка. Ёсьць сярод прадстаўленых на старонках мэмуараў Васіля Стомы й асобы, знакавыя для Беларусі. Гэта ведамыя беларускія грамадзкія й рэлігійныя дзеячы: айцец Язэп Гармановіч (Германовіч) — літаратар (псэўданім Вінцук Адважны), а таксама айцец Янка (Іван) Кушнер, удзельнік абвяшчэньня Аўтакефаліі Беларускай праваслаўнай царквы ў 1942 г. Згадваюцца ва ўспамінах жонка й сыны славутага генэрала Станіслава Булак-Балаховіча.
На старонках „Майго мястэчка" прыводзяцца тэксты валачобных песьняў, што выконвалі грамады валачобнікаў у мястэчку; байкі, якія распавядала Васілю ягоная бабка Крыстына (па словах аўтара — „скарбніца народнага фальклору“).
Акрамя ўсяго іншага цікавая таксама й мова ўспамінаў Васіля Стомы. У прадмове да іх першага ў Беларусі выданьня на старонках часопісу „Полымя“ Лявон Юрэвіч і Зьміцер Саўка падкрэсьлілі, што яны не асьмеліліся рэдагаваць, правіць, габляваць мову аўтара, „каб не парушыць, неразбурыць яе непаўторнага рэльефу, тонкай, натуральнай фактуры. Польскае слова, расейскае, габрэйскае... нібы нітачкі, што лёгка ўплятаюцца ў яркую незабыўную тканіну, з якое сшыта моў-
ная адзежына твора, — помнік шматмоўнай местачковай Беларусі“'.
Як і для іншых мястэчак Беларусі, для Лужак была характэрная роліэтнічнасьць і поліканфэсійнасьць насельніцтва. Паводле зьвестак на 1921 г. тут налічвалася 212 будынкаў, 1362 жыхары (634 мужчын, 728 жанчын); у канфэсійным пляне: рыма-каталікаў — 562 чал., праваслаўных — 345, юдэяў — 442, іншых канфэсіяў — 13; нацыянальны склад: палякі (672), беларусы (347), яўрэі (326), іншых (17)2. Ва ўспамінах Васіля Стомы сярод лужкаўцаўузгадваюцца маскалі-стараверы, a таксама дзьве сям’і татараў-магаметанаў.
Як жа складваліся міжэтнічныя й міжканфэсійныя ўзаемадачыненьні ў мястэчку? Паводле сьведчаньняў Стомы, было шмат фактаў сапраўднага сяброўства паміж габрэямі й беларусамі, як, напрыклад, паміж самім аўтарам і габрэйскім хлопчыкам Абай Казьлінерам. Васіль Стома-Сініца ўспамінае, як ён і Аба часта хадзілі адзін да аднаго ў госьці. Пры гэтым Аба ніколі не адмаўляўся ад„трэфных“ (непрыдатных да ўжываньня юдэямі згодна з галахічнымі правіламі) страваў, і асабліва любіў вэнджаную кілбасу й дранікі з салам. А Васіль у сваю чаргу каштаваў габрэйскія стравы.
Сяброўства паміж вучнямі рознай нацыянальнасьці (беларусамі, габрэямі, палякамі) яскрава выявілася й тады, калі дырэктар школы, што, як адзначае аўтар, у сваёй нянавісьці да ўсяго беларускага ня ведаў меры, спрабаваў высьветліць, хто ў раскладзе лекцыяў ягонае імя Уладыслаў замяніў на Ўладзюк, і дзеля гэтага загадваў настаўніку фізычнага выхаваньня ганяць усіх хлапцоў па школьным пляцы, а дзяўчатаў ставіў на калені тварам да сьцяны. Пры гэтым дырэктар выдатна ведаў, што гэта зрабілі беларусы, аднак караў таксама палякаў і габрэяў, якія ў імя сяброўства цярпліва гэта пераносілі.
Здараліся ў мястэчку часам любоўныя раманы й нават шлюбы паміж габрэямі й негабрэямі (як, напрыклад, паміж заможным шляхцічам Людвігам Скальскім і беднай габрэйскай дзяўчынай Малтай, дачкой мясцовага капэльмайстра Бэйнуса).
На старонках успамінаў Васіля Стомы знайшлі адлюстраваньне і ўнікальныя аспэкты міжканфэсійных адносінаў у мястэчках. Так, аўтар згадвае, што праваслаўныя практыкавалі маленьне па кантычках —
1 Стома-Сініца, В. Маё мястэчка // Полымя. №9.1998. С. 181.
2 Skorowidz miejscowosci Rzeczypospolitej Polskiej. Wojewodstwo Nowogrodskie: nakladem glownego urz^ndu statystyczhego. T. 7. Cz. 1. Warszawa, 1923. S. 56.
каталіцкіх малітоўніках. Праваслаўны дзед Ярох увогуле не рабіў розьніцы паміж праваслаўнымі й каталіцкімі малітвамі. Каталічка цётка Юлька (так называла яе ўсё мястэчка) шанавала й праваслаўныя сьвяты. Усімі паважаны ў мястэчку быў ксёндз айцец Язэп Германовіч. Да яго зьвярталіся па дапамогу ня толькі каталікі, але й праваслаўныя, і нават габрэі.
Карціна ўзаемадачыненьняў паміж рознымі этнаканфэсійнымі групамі насельніцтва ў мястэчку была б няпоўнай і аднабаковай, калі б Васіль Стома не згадаў пра наяўнасьць пэўных забабонаў і стэрэатыпаў, адчужанасьць і падазронасьць ды нават варожасьць, без чаго не абыходзіліся штодзённыя кантакты паміж прадстаўнікамі розных этнасаў. Так, трывалымі аказаліся страхі й забабоны, зьвязаныя з так званым „крывавым нагаворам“. Стома піша пра тое, што ў дзяцінстве ён адважваўся выходзіць да рынкавай плошчы, нягледзячы на страшаньні бабулі, нібыта там яго габрэі схопяць „на мацу“. Згадвае аўтар і пра свой страх перад габрэйскімі могілкамі, адзначаючы, што ён ня быў у гэтым пачуцьці адзінокім, і тлумачачы гэта тым, што ў разуменьні многіх жыхароў Лужак там былі пахаваныя людзі адменнага ад іх гатунку — нехрысьці.
Адносіны з палякамі ўскладняліся палітыкай нацыянальнай асыміляцыі беларусаў, якую пасьлядоўна праводзілі ўлады. „Шалёны наступ на ўсё беларускае“ Васіль Стома назіраў найперш у школе.
Акрамя дырэктара школы „беларусажэрамі“ выступаюць таксама ксёндз Станіслаў Астаневіч, камэндант паліцыі Лукоўскі ды іншыя. Непрыязныя адносіны іх да беларушчыны й да ўсіх тых, хто яе ўвасабляў, выяўляліся ў прыцягненьні да судовага разьбіральніцтва доктара Усевалада Шырана, звальненьні са школы настаўніка Кэйзіка, а таксама ў тым, што „мясцовыя ўрадаўцы, панкі і падпанкі і іх падпявалы“ выходзілі з касьцёлу, калі а. Язэп пачынаў беларускае казаньне.
Пра міжнацыянальныя ўзаемадачыненьні ў мястэчку сьведчыць і наступны фрагмэнт з успамінаў Васіля Стомы. Апісваючы свайго прыяцеля Мотку Цэпелевіча, аўтар адзначае, што ён, ня ў прыклад сваім адзінаверцам, ня быў русафілам, але наадварот ягоныя сымпатыі былі на баку беларусаў, якімі маскалі таксама пагарджалі.
Такім поліфанічным выглядае сьвет мястэчка Лужкі міжваеннага часу ў люстэрку ўспамінаў Васіля Стомы. Як бачым, міжэтнічныя ўзаемадачыненьні ў мястэчках не былі адназначнымі. Мелі месца праявы ўсіх тыпаў гэтых стасункаў: сяброўскіх, нэўтральных, няроўных, непрыязных.
Што падзяляла й што аб’ядноўвала прадстаўнікоў розных этнасаў у мястэчках? Падзяляла, перш за ўсё, рэлігія. У нязначнай ступені, мела месца эканамічная канкурэнцыя. Пэўны нэгатыўны адбітак накладваў дзяржаўны антысэмітызм міжваеннай Польшчы. Адмоўна паўплывала на ўзаемаадносіны беларусаў і палякаў палітыка польскіх уладаў, скіраваная на асыміляцыю беларускага насельніцтва. Аб’ядноўвала, галоўным чынам, суседзтва, вынікам якога зьяўляліся сталыя й шматлікія кантакты ў штодзённым жыцьці.