Запісы 37

Запісы 37

198.48 МБ
У сакавіку 2013 г. у інтэрнэт-прасторы нарадзілася новае выданьне — „незалежны перыядычны on-line часопіс у падтрымку беларускай культуры і беларускасьці „Сакавік““. У першым нумары было пазначана, што часопіс заснаваны яшчэ ў сьнежні 2012 г., выдаеццаў Атаве (Канада), а заснавальнікам і рэдактарам яго зьяўляецца актыўны дзеяч сучаснай беларускай дыяспары ў Канадзе Пётра Мурзёнак. Да верасьня 2014 г. пабачылі сьвет ужо сем выпускаў гэтага пэрыёдыка, і ён
паступова заваёўвае сваё адметнае месца ў інтэлектуальнай прасторы ня толькі ўласна беларускага замежжа. Праўда, у чэрвені 2014 г. часопіс зьмяніў назву на „Сакавік: культура, нацыя“, а ў верасьні 2014 г. выйшаў ужо як проста „Культура, нацыя“.
Пачынаючы выданьне, Пётра Мурзёнак адзначыў: „Хацелася б, каб часопіс стаў яшчэ адной платформай для абмеркаваньня сучасных праблем беларускай культуры як прадстаўнікамі беларускай нацыі, так і ўсімі зацікаўленымі асобамі“‘. I колькасьць аўтараў ды тэматычны дыяпазон матэрыялаў выданьня з часам сапраўды пашыраецца. Зразумела, што найбольш актыўным аўтарам зьяўляецца сам рэдактар, чые тэксты складаюць асноўны зьмест кожнага нумара. Так, першы зь іх, „Шляхі да нацыянальнай дзяржавы", разглядаў „мадэлі будаўніцтва нацыянальнай дзяржавы, суадносіны з суседнімі краінамі, умовы імадэлі існаваньня мовы і неабходнасьць асьветы насельніцтва для рэалізацыі беларускай ідэі"?. Вялікі тэкст у другім нумары часопіса меў назву „Ці быў Рурык у Полацку? Гісторыя сучаснай Беларусі і краіны як вынік сутыкненьня ўсходнеславянскай і еўразійскай цывілізацый" і абгрунтоўваў„існаваньне асобнай усходне-славянскай еўрапейскай цывілізацыі на сучасных тэрыторыях Беларусі і Украіны“3. Далей у нумарах можна знайсьці артыкулы Пётры Мурзёнка „Беларускасьць і ментальнасьць цывілізаваных краін“, „Нацыя і свабода", „Русскнй язык супраць нацыяналізму беларусаў і украінцаў“, „Беларусь не Еўразія, або нацыянальная ідэя сёньня“ ды іншыя. Усе тэксты, заснаваныя на вывучэньні багатых разнамоўных публікацыяў ды выкарыстаньні разнастайнай цікавай статыстыкі, аб’яднаныя агульным памкненьне абгрунтаваць месца беларусаў і Беларусі ў гісторыі цывілізацыяў і ў сучасным сьвеце. Менавіта таму, напэўна, у артыкулах Пётры Мурзёнка багата параўнаньняў беларусаў з суседзямі.
Асобна варта спыніцца на тэксьце, зьмешчаным у № 3 часопіса „Сакавік“ — „Беларусь. 2013. Спатканьне з Радзімай“, што стаў вынікам адведваньня Пётрам Мурзёнкам бацькаўшчыны пасьля пятнаццацігадо-
1 Мурзёнак, Пётра. Слова да чытачоў // Сакавік. № 1. Сакавік 2013. С. 3. Нумары часопісу гл.: http: //sakavik.net/
2 Мурзёнак, Пётра. Шляхі да нацыянальнай дзяржавы // Сакавік. № 1. Сакавік 2013. С. 4.
3 Мурзёнак, Пётра. Ці быў Рурык у Полацку? Гісторыя сучаснай Беларусі і Украіны як вынік сутыкненьня ўсходнеславянскай і еўразійскай цывілізацый // Сакавік. № 2. Чэрвень 2013. С. 3.
вай адсутнасьці4. Аўтар пасьлядоўна выкладае свае ўражаньні ад вёсак, мястэчак, гарадоў, якія ён пасьпеў адведаць, спыняючыся на фіксацыі заўважаных зьменаў. Ягоныя нататкі часам нагадваюць рэфлексіі па^аенных беларусаў, што на пачатку 1990-х гг. прыяжджалі ў Беларусь. I хоць дыяпазон зьменаў для тых „старых" эмігрантаў пасьля амаль паўвекавой эміграцыі, і для Пётры Мурзёнка ўсё ж адрозьніваецца, шмат што ў аб’ектах ацэньваньня ды заўвагах вельмі падобнае. Меркаваньні канадыйскага беларуса даволі ўзважаныя, аўтар фіксуе пазытыўныя й нэгатыўныя зьявы, асобна спыняючыся на пытаньні мовы, важным для ўсёй ягонай творчасьці. Наогул, гэткія беларускія травэлёгі сучасных эмігрантаў вартыя адмысловага дасьледаваньня.
Нягледзячы на тое, што часопіс выходзіць у замежжы, да апошніх нумароў матэрыялаў, прысьвечаных самому замежжу на ягоных старонках амаль не было. I толькі ад № 6 праблемам эміграцыі стала аддавацца належнае месца. Тут былі зьмешчаныя адразу два артыкулы Пётры Мурзёнка „Колькі беларусаў жыве ў цэлым сьвеце" ды „Міграцыя беларусаў у Канаду ў параўнаньні з краінамі-суседзямі". Выкарыстоўваючы найноўшыя статыстычныя зьвесткі аўтар даказвае, што паза межамі Беларусі сёньня жыве каля паўтара мільёна беларусаў, а ня тры мільёны, як прынята лічыць5. Што праўда, мэтодыка падлікаў дастаткова арыгінальная й можа выклікаць пэўныя пытаньні, аднак вынікі выглядаюць даволі адэкватнымі.
Надзвычай цікавы аналіз зрабіў Пётра Мурзёнак паводле статыстыкі беларускай эміграцыі апошніх дзесяцігодзьдзяў у Канаду на фоне эміграцыі іншых прадстаўнікоў Усходняй Эўропы. Так, у параўнаньні з палякамі, летувісамі, латышамі, расейцамі, украінцамі й эстонцамі, прырост беларусаў у адсоткавым вымярэньні ў Канадзе аказаўся найбольшым — ад 2830 (1991) да 15 565 (2011), што склала 55О%6. Аднак аўтар пералічвае гэты прырост на агульную колькасьць насельніцтва Беларусі й атрымоўваецца, што толькі 134 беларусы на іоо тысяч жыхароў мэтраполіі выехалі ў Канаду, што зьяўляецца найменшым паказьнікам з прааналізаваных народаў-суседзяў. Аднак не зусім карэктным выглядае пры гэтым імкненьне Пётра Мурзёнка зрабіць на гэтай
4 Мурзёнак, Пётра. Беларусь. 2013. Спатканьне з Радзімай // Сакавік. № 3. Верасень 2013. С. 2—23.
5 Мурзёнак, Пётра. Колькі беларусаў жыве ў цэлым сьвеце // Сакавік: Культура, нацыя. № 6. Чэрвень 2014. С. 25—29.
6 Мурзёнак, Пётра. Міграцыя беларусаў у Канаду ў параўнаньні з краінамісуседзямі // Сакавік: Культура, нацыя. № 6. Чэрвень 2014. С. 31.
падставе выснову пра міграцыйную пасіўнасьць беларусаў7. Зразумела, што дынаміка прыросту беларусаў будзе адрозьнівацца ў залежнасьці ад краіны й агульная колькасьць эмігрантаў-беларусаў у суадносінах з жыхарамі мэтраполіі будзе іншай (асабліва, калі ўлічыць даволі актыўную сучасную нелегальную эміграцыю найперш у Расею). Але атрыманы паказчык па выезьдзе беларусаў у Канаду, меншы ў параўнаньні з суседзямі, можа тлумачыцца тым, што суседзі, прыкладам, палякі, латышы й летувісы, чые паказчыкі прыросту ў суадносінах да жыхароў мэтраполіі найбольшыя, маюць лепшыя магчымасьці для ўезду ў Канаду праз значнае спрашчэньне візавага рэжыму. Што ж датычыць паказчыкаў па ўкраінцах, то рост іх колькасьці ў Канадзе цягам 20 гадоў на 19% пры тым, што дыяспара складае болып за мільён чалавек, у значнай ступені можа адлюстроўваць натуральны прырост. Такім чынам, можна казаць, што, нягледзячы на складанасьці атрыманьня для беларусаў канадыйскай візы, Канада аказалася надзвычай прывабнай для нашых суайчыньнікаў краінай, калі колькасьць іх цягам 20 гадоў тут узрасла болып, чым ў пяць разоў.
Яшчэ адным матэрыялам, прысьвечаным міграцыйным працэсам, ёсьць зьмешчаны ў № 7 тэкст прадмовы аўстралійскага беларуса Віктара Кавалеўскага да сваёй кнігі ,А хто там ідзе?“ пад назвай „Ідэялагічныя утопіі, сакрэтныя дамовы, войны і міграцыя насельніцтва“. Тут аўтар разважае пра падставы беларускай эміграцыі ў Аўстралію пасьля Другой сусьветнай вайны, неадпаведнасьць характарыстыкі „калябарант“ і г. д.8
Варта адзначыць, што на працягу існаваньня часопісу „Сакавік“ („Культура, нацыя“) колькасьць ягоных аўтараў відавочна пашырылася. Калі першы нумар акрамя тэкстаў Пётры Мурзёнка быў прадстаўлены артыкуламі чатырох аўтараў: двое зь іх — Галіна Туміловіч і Вікторыя Казлова — цяпер пазначаюцца як сябры рэдакцыі, то ў наступных паступова сталі зьяўляцца новыя прозьвішчы. На старонках часопісу можна спаткаць тэксты Паўла Севярынца, Міколы Крукоўскага, Паўла Згерскіса, Тадэвуша Стружэцкага. Пры гэтым публікуюццца ня толькі арыгінальныя й ня толькі беларускамоўныя тэксты, але й пераклады англамоўных аўтараў на беларускую, або нават беларусаў на расейскую
7 Мурзёнак, Пётра. Міграцыя беларусаў у Канаду ў параўнаньні з краінамісуседзямі // Сакавік: Культура, нацыя. № 6. Чэрвень 2014. С. 30.
8 Кавалеўскі, Віктар. Ідэялагічныя утопіі, сакрэтныя дамовы, войны і міграцыя насельніцтва // Культура, нацыя. № 7. Верасень 2014. С. 5—10.
мову, як тэкст Вацлава Ластоўскага „Что нужно знать каждому беларусу?“, зьмешчаны ў № 7 часопіса.
Адметнасьцю выданьня зьяўляецца ягоны беларускі правапіс: які ёсьць своеасаблівым сынтэзам „наркамаўкі" й „тарашкевіцьГ, дзе да прынцыпаў першай дададзенае пазначэньне мяккасьці зычных з апошняй.
Агульная культуралягічная тэматыка — скразная для ўсіх нумароў часопіса, бо ягоныя выдаўцы мяркуюць, што „менавіта праз культуру магчыма рабіць ўплыў на сьвядомасьць насельніцтва Беларусі, фармаваць і ўзмацняць нацыю"9.
Сёньня інтэрнэт-праект „Сакавік: Культура, нацыя“ ўяўляе сабой параўнальна новую зьяву ў культуры беларускага замежжа. Акрамя ўласна часопісу, які выходзіць з заяўленай ад пачатку пэрыядычнасьцю штотрымесяцы ужо амаль цягам двух гадоў, апошнім часам актывізаваўся ўвесь вэб-сайт http: / / sakavik.net/, дзе зьмяшчаюцца матэрыялы, прысьвечаныя сучаснай Беларусі, запазычаныя зь іншых крыніцаў. Можна меркаваць, што пры захаваньні сёньняшняга ўзроўню актыўнасьці стваральнікаў праекту, ён можа мець цікавыя пэрспэктывы.
9 Культура, нацыя. № 7. Верасень 2014. С. 3.
Іна Соркіна
Горадня
„Маё мястэчка“ Васіля Стомы
Стома, Васіль. Маё мястэчка / прадмова Лявона Юрэвіча; падрыхтоўка тэксту і моўная рэдактура Змітра Саўкі; каментары Змітра Саўкі і Наталлі Гардзіенка. Мікск: Лімарыус, 2014. — 292 с.: іл. — (Беларуская мемуарная бібліятэка).
Беларускае мястэчка, шырока пашыраны колісь тып паселішча — цэлая эпоха ў гісторыі нашай краіны. Мястэчка — гэта ня проста пераходны паміж вёскай і горадам населены пункт, дзе арганічна спалучаліся ўклад вясковага й гарадзкога жыцьця, побыт селяніна й гараджаніна, гэта — самадастатковая адметная зьява грамадзкага, побытавага й культурнага жыцьця Беларусі. Сацыяльная й этнаканфэсійная стракатасьць насельніцтва мястэчак пры іх невялікіх памерах і адсутнасьці ананімнасьці вялікага гораду, павольнасьць штодзённага жыцьця ва ўмовах традыцыйнага грамадзтва, своеасаблівы эканаміч-
ны й культурна-побытавы лад гэтых паселішчаў стваралі непаўторную атмасфэру мястэчка, адрозную як ад гораду, так і ад вёскі.
Асаблівую цікавасьць і каштоўнасьць для спробы гістарычнай рэканструкцыі страчанага чароўнага сьвету беларускага мястэчка ўяўляюць мэмуары Васіля Стомы-Сініцы „Маё мястэчка“, прысьвечаныя ягоным родным Лужкам, што былі для аўтара, паводле ўласнага вызна-