Запісы 37

Запісы 37

198.48 МБ
Нізка вершаўЯзэпа Пушчы: 1. На роетані, 2. ...О Беларусь! Тваё мінулае..., 3. Асеньнія песьні, 4. Як люба тут..., 5. Рабіндранату Тагору, 6. Бальзам жывой вады, 7. Лета, 8. Буду жыць, 9. Равесьнікам, 10. Валуны, 11. Дарогі юнацтва, 12. ...Па-над вёскамі і сёламі... // Беларус. № 91. Кастрычнік 1964. С. 3; 3 паэтычнай спадчыны: 1. Лісты да сабакі, 2. Ліст ад сабакі / / Беларус. № 92—93. Лістапад — сьнежань 1964. С. 7—8.; Валуны // Беларус. № 149. Верасень 1969. С. 4; Зь „недасланых лістоў" // Беларус. № 300. Травень 1982. С. 2. (Вершы, напісаныя ў ссылцы).
13 Запісы БІНІМ. № 20.1992. С. 65—101.
та. Але сустрэча паглядаў, калі ён аглянуўся быў яшчэ першы раз пры мне, акінуў беглым зіркам прысутных і неяк асабліва лагодна затрымаўся на момант на маім твары, нібыта таксама цікуючы, хто-ж я такі тут, адразу-ж і канчальна раскрыла мне тую тайну і пакончыла з няпэўнасьцяй. Паэтаў зрок неяк, мне здалося, крышачку, адным краем павека, міргнуў мне, а вусны ўсяго на адзін мірг ухмыльнуліся. Я-ж ня ведаў, што рабіць, і неяк зьбянтэжана ўраз адвярнуў твар да трыбуны. Хто яго ведае, што тэю ўхмылкаю хацеў паэта сказаць намнога маладзейшаму яму хлопцу, якога ён упяршыню пабачыў ды яшчэ на такім паважным зборышчы. Можа адно зьдзіўленьне, што такі бязвусы юнак, які напэўна ўлітаратурыразумее ні больш чымся парася ў апэльсінах, а ўжо прышоў пацікавіцца асобамі літаратурнага сьвету. Адылі ціхая, поўная ласкавай даравальнасьці і лагоднай прыязьні ўсьмешка гаварыла: нічога, хлопец, будзе і ў тваёй хаце вясельле. Падрасьцеш, пазнаеш, зь якім ліхам тая літаратура купляецца. А наразе праходзь тое першапачатнае выпрабаваньне з высака ўзьнятай галавой. Паэтава ўхмылка мяне падбадзёрвала. Пасьля я чакаў ужо, каб ён зноў павярнуўся да залі. Хацелася яшчэ раз выпрабаваць тую чароўную, незабыўную, лагодначалавечую ўхмылку, якой ненарокам абдарыў мяне паэта. Аднак, прышлося доўга чакаць. Неўзабаве сход прыступіў да выслухоўваньня Бабарэкавага дакладу аб узвышэнскай паэзіі. Я ўглыбіўся ў слуханьне цікавых для мяне думак. Дакладчык гаварыў аб асаблівасьцях паэзіі ўзвышэнскай школы, ілюстраваў свае думкі вытрымкамі зь вершаў Дубоўкі і Пушчы, Лужаніна і Дарожнага, Жылкі й Глебкі, зьвяртаў увагу на кантраставасьць вобразаў паэтаў-узвышэнцаў. Ня ўсё адразу ўваходзіла ў галаву, калі тая ўсё яшчэ трымала сьвежы абраз такое ўразьлівае і памятлівае ўхмылкі., відаць, добрага сэрцам і спагадлівага душою чалавека.
Аж раптам чую, штоАдам Бабарэка загаварыў пра водгукі друку, адзначыў кампанію паклёпнікаў тыпу Бэндэ, Глыбоцкага, Гародні, а пасьля спаслаўся на дадатныя водгукі. I вось чую я сваімі собскімі вушамі, як Бабарэка ўдзячліва называе й мой водгук пра „Ўзвышша“ ў „Савецкай Беларусі“.
О, гэта быў ужо другі ў той дзень надзвычайны падарунак удзячлівага лёсу ў дачыненьні да нязнанага тут юнака ў маёй асобе. Які радасны гэта момант быў не адно тады, у той цёплы сонечны травеньскі дзень, але, цяпер аглядаючыся, магу напэўна сказаць, што і ўва ўсім маім літаратурным жыцьці. Пазьней ніводзін посьпех, ні
выхад колькіх кніжок, ні вызнаньне нават у шырокім сьвеце, ні што іншае гэтак не ўзрушыла і ня радавала, як тое тады Бабарэкава згадваньне невядомага яму ў твар аўтара“^.
Развагі Ўладзімера Глыбіннага над Пушчавымі вершамі й паэмамі, неадназначныя й няроўныя, тым ня менш мала чым саступаюць тэкстам акадэмічных гісторый літаратуры, а ў чымсьці маюць і ўнікальнае значэньне: „Асаблівае сатырычнае сілы набыў Пушчаў талент, калі ён пісаў сваю паэму „Сады вятроў“ у 1930 г. Перад ягонымі вачыма тады паўстаў быў поўны абраз чалавечае слабасьці, здольнасьці да кампраміса з сваім сумленьнем, адмовы ад сьветлых ідэалаў пад ціскам чорных сілаў на чалавека. Гэта быў год, калі наступ на „Ўзвышша“ гэтулькі ўзмацніўся, што ў гэтым літаратурным згуртаваньні адбываецца раскол, інсьпіраваны партыяй. [...] Тыя, хто паддаліся на партыйную дэмагогію, такія асобы, як К. Крапіва, П. Глебка, 3. Бядуля, асуджалі ўпартасьць БабарэкўДубоўкі, Пушчы. Адзінага ўзвышэнца-партыйца, які пасьлядоўна абараняў „Узвышша“ад усіх наскокаў з боку бальшавіцкае крытыкі, Фелікса Купцэвіча, ужо ня было там. Ен быў вылучаны яшчэ раней,, пасьля выступленьня газэты „Зьвязда“з артыкулам, у якім выкрыла Купцэвіча як носьбіта антысэмітызму на падставе ягоных-жа лістоў, у якіх ён выказваўся супраць жыда Бядулі.
Але, якраз паводзіны Бядулі на тых сходах і навялі Пушчу на сатырычны вобраз Мярохі ў паэме „Сады вятроў“. Як старэйшы і больш абазнаны з мэтадамі тэрарыстычнага перасьледу ўсіх, хто думаў ня згодна з бальшавікамі, сьведка гадоў тэрору, ЗьмітрокБядуля на тых сходках папярэджваў хлопцаў, каб былі асьцеражнейшыя, ня вытыркалі свае рэвалюцыйнасьці ды непаслухмянасьці што да палітыкі партыі. Асобна ён папярэджваў Язэпа Пушчу, зьвяртаючы ўвагу [на пагрозу]15 „Ўзвышшу“ за надрукаваньне „Лістоў да сабакі“ ды іншых твораў, якія сталіся сталымі аб’ектамі нападу г. зв. марксыстоўскае партыйнае крытыкі. Язэп Пушча ў Бядулевых вачох быў асабліва нявыгаднай для рэпутацыі „Ўзвышша“ фігурай. „Хлопцы, будзе кепска! О, гэтыЯзэп Пушча! „Лісты да сабакі“! Дабра не чакайце! Папярэджваю,можа адбыцца нешта страшное!Лепш
14 Глыбінны, Уладзімер. Паэта з Божае ласкі: успаміны і роздум пра Язэпа Пушчу. Нью Ёрк, 1979. С. 46—49.
15 У некалькіх асобніках кнігі Уладзімер Глыбінны зрабіў праўкі асадкаю, дадаючы прапушчаныя словы й выпраўляючы памылкі.
адумайцеся, хлопцы, пакуль ня позна! Будзе кепска, кажу вам я, стары чалавек“ папярэджваў і ня бяз рацыі, як пазьней спраўдзілася, асьцярожны й палахлівы Бядуля. Пэўна-ж, тады ніхто з тых абвінавачаных ува ўсіх ухілах узвышэнцаў і не ўяўляў, што зь імі можа стацца праз некаторы час. Ім выдавалася Бядулева папярэджаньне нічым іншым, як выяўленьнем залішняй палахлівасьці і здрабненьня чалавечае душы. Купцэвічавы засьцярогі і папярэджаньні адносна 3. Бядулі набывалі цяпер новае рацыі. У вачох адважнага аўтара „Лістоў да сабакі“, што даў зарок „сьпяваць мяцежныя гімны“ і „несьці запаленую ліхтарню“ свабоды ў цемры савецкае начы (верш „Прыяцелям-паэтам“ 1926 г.), такія паводзіны 3. Бядулі штурхнулі да стварэньня новага сатырычнага характара"16.
Разьдзел дванаццаты кнігі Ўладзімера Глыбіннага называецца „У вянок гэнію „народаў забраных““: „Цэлую чвэрць стагодзьдзя з гакам Язэп Пушча быў выкрэсьлены зь ліку не адно існуючых, але і існаваўшых у беларускай літаратуры. Ягонае імя нават ня згадвалася ў кнігах па беларускай савецкай літаратуры. Адно за мяжой, у вольным сьвеце, і можна было памянуць добрым словам імя таго, хто быў праз усе дваццатыя гады гонарам і надзеяй маладой паэзіі. Пра Пушчу пісаў у кнізе „Апазыцыя саветызацыі ў беларускай літаратуры“ (на ангельскай мове) Антон Адамовіч. Неаднаразова давала месца Пушчавым вершам газэта „Бацькаўшчына“, а таксама нью-ёрская газэта „Беларус“. А ў красавіку 1961 годуЯзэп Пушча стаўся фактарам шырокіх міжнародных культурных кантактаў. На сустрэчы студэнтаў і сяброў факультэту політэхнічнага інстытуту ў амэрыканскім горадзе Трой у штаце Нью Ёрк зь ведамььм індыйскім філёзафам, палітыкам, паэтам, навукоўцам і гуманістым, доктарам Амія Чакраварты, колішнім сакратаром Рабіндраната Тагора, яму быў перададзены пераклад у ангельскую мову разам з арыгіналам Язэпа Пушчы „Рабіндранату Тагору“. [...]
Гэты дарунак зрабіў на д-ра Чакраварты вялікае ўражаньне яшчэ й дзеля таго, што ён сам удзельнічаў у якасьці асабістага сакратара Тагора ў часе вандраваньняў апошняга па ўсяму сьвету ў гадох 1926—1933 і памятае той намер Тагора адведаць Беларусь як краіну, што ў сілу свайго паняволеньня мела асаблівую нагоду цікавіцца творчасьцяй выдатнага змагара з усялякімі каляніяльнымі ёрмамі на шляху свабодалюбівых народаў. Дзеля перашкод з боку
16 Глыбінны, Уладзімер. Паэта з Божае ласкі... С. 82—85.
ўладаў Тагору тады не давялося адведаць Беларусь. Але паэтычны верш Язэпа Пушчы і на сёньня гучыць магутным зваротам да сусьветных аўтарытэтаў вызвольнае ідэялёгіі, да ўсяго сьвету з напамінам аб няпрыглядным лёсе „забраных краінаў“, Беларусі асобна.
Пазьней, натхнёны Язэпам Пушчаю, малады Сяргей Астрэйка створыць сваю паэму „Бэнгалія“, у якой пад выглядам апісаньня Брытанскае калёніі Бэнгаліі даваўся фактычна шырокі абраз каляніяльных парадкаў на Беларусі. Але менавіта Язэп Пушча распачаў аналёгію, што да супольнасьці лёсу і імкненьняў да вызваленьня Бэнгаліі і Беларусі. Таму і Рабіндранат Тагор, гонар і слава Бэнгаліі, вызнаецца імі і за гэнія ўсіх„паняволеных народаў“, а вынікі чыноў акупантаў на Беларусі ўцелаўляюцца ў вобразе „кветак крыві“. Пушча ў сваім вершы выказаў гэтулькі глыбокага пачуцьця ўдзячнасьці, пашаны да Рабіндраната Тагора і ягонае бацькаўшчыны і народу Бэнгаліі, што д-р Чакраварты адразу зразумеў ягоную высокародную ідэю і пры гэтым выявіў добрае запазнаньне з становішчам Беларусі і ейнымі вызвольнымі імкненьнямі.
На разьвітаньне д-р Чакраварты шчыра дзякаваў У. Глыбіннага за каштоўны для тагоразнаўства дакумант як сьведчаньне жывучасьці і няўміручасьці супольных ідэяў свабоды народаў.Д-р Чакраварты абяцаў неадкладна паслаць арыгінальны тэкст і пераклад Пушчавага верша ў Калькуту (Бэнгалію) у Музэй іАрхіў Рабіндраната Тагора, каб зрабіць іх аб’ектамі вывучэньня для бібліёграфаў, біёграфаў і літаратуразнаўцаў, што вывучаюць Тагораву літаратурную спадчыну і жыцьцё. Гэтак Пушчава творчасьць служыць справе азнаямленьня сьвету з нашымі нацыянальнымі здабыткамі і мэтамі і спрыяе культурным кантактам на сусьветным узроўні"17.
Сёлета, ушаноўваючы памяць выбітнага паэты, які сышоў пяцьдзясят гадоў таму, „Запісы“ публікуюць лісты Язэпа Пушчы да дачкі Ўладзімера Жылкі, арыгіналы якіх захоўваюцца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музэі літаратуры й мастацтва ў фондзе Уладзімера Калесьніка.
17 Глыбінны, Уладзімер. Паэта з Божае ласкі.. С. 120—124.
* * *
улютага 1961 г.
Мінск
Дарагая Наталля Уладзіміраўна'8!
Сёння я, Язэп Пушча, зайшоў у Саюз савецкіх пісьменнікаў БССР, і ў мяне старшыня секцыі паэзіі, паэт Русецкі, запытаўся, ці ведаў я ЎладзіміраЖылку, г. з. Вашага папу. Я ахвотна сказаў, што ведаў і нават вельмі добра, і сёе-тоерасказаў пра яго. Тады т. Русецкі пазнаёміў мяне з лістом, які Вы прыслалі ў саюз пісьметікаў. 3 гэтага ліста я і даведаўся пра Ваш адрас і вырашыў, разам з жонкай Стасяй, напісаць Вам невялічкі ліст. Я назваў Вам імя жонкі — Стася. Вядома, яно Вам незнаёма, але калі жыве Ваша мама Рыма, то яна яго павінна памятаць. Стася добра памятае Вас маленькай. Напрыклад, у памяці захаваўся такі эпізод: аднойчы, а гэта аднойчы было ў Мінску, бадай што ў 1930 годзе, калі яна зайшла да Вашай маці, дык маленькая Атачка, гэтакВас тады звалі, ляжала на пасцельцы і дрыгала ножкамі ў такт музыцы на піяніне, на якім іграла Ваша мама.