Запісы 37

Запісы 37

198.48 МБ
Язэп Мамонька
Прага, 11. VII. 1923 г.^.
8	Центральннй державннй архів вніцнх органів владн та управління Украінн (ЦДАВОУ). Ф. 3801. Воп. 1. Спр. 288. Арк. 24.
9	ЦДАВОУ. Ф. 3801. Bon. 1. Спр. 288. Арк. 23.
Падобную заяву Язэп Мамонька напісаўіў падэбрадзкую паліцыю. Праваахоўнікі „заклікалі“ ўдзельнікаў канфлікту вырашыць пытаньні „палюбоўна". 19 ліпеня 1923 г. адбыўся таварыскі суд „беларускіх пражанаў“, а ўкраінцы засядалі днём раней.
Украінскі таварыскі суд і адміністрацыя УСГА пастанавілі пакараць усіх без выключэньня ўдзельнікаў канфлікту: Кавердынскага, Ржэвуцкага, Кузьняцова й Чырскага — „до найвшцоімірй карй“ (іх публічна пакаралі). А вось студэнтаў-беларусаў, Бусла й Мамоньку, з увагі на іх непрызнаньне віны й тое, што яны вынесьлі канфлікт за межы ВНУ, пастанавілі выключыць са студэнцкага акадэмічнага складу.
„Беларуская грамада“, ня згодная з рашэньнем „украінскага таварыскага суду“, пастанавіла:
„...1. Зьвярнуцца да УСГА с пратэстам супраць ганебныхучынкаў 4 членаў грамады над беларускім студэнтам, недастойных годнасьці студента, і прасіць адпаведнага рашэньня. 2. Зьвярнуцца да Сэнату Акадэміі з прозьбаю пра адпаведнае распарадженьне, каб запабегчы падобныя выпадкі і прасіць пра наложэньне на віновных кары. 3. Паведаміць Кубанскае Землячества пры Акадэміі, пра наступную заяву галавы УСГА: „Кйньте вй, чоловікй, гратйся у Білорусь. Iя вам кажу, якіцо вй будете роздуватй цю справу, томй теж будемороздуватй і лйше вам буде гірше“. Так заявіў галаваАк. Грамады УСГА т. Мамоньку на заяву астатнэга, што незалежна ад украінскай грамады, гэту справу будеразьбераць іБел. Студэнства.... Пры негатыўным вырашэньні справы — далейшае паступаваньне, аж да публічнай апініі.
Старшыня Сходу беларускіх студэнтаў — Васіль Русак“'°.
Такім чынам, шматаблічнасьць і шматвэктарнасьць штодзённасьці беларускай дыяспары ў Празе ў 1920-х гг. даказвае: людзі не аднолькава рухаюцца па адной і той жа каляіне, а таму індуктыўны шлях — шлях да зразуменьня агульнага (уяўленьняў пра сьвет некаторай групы людзей або ўсяго грамадзтва) праз асобнае (жыцьці, „штодзённасьці" асобных людзей) — вельмі прадуктыўны шлях аднаўленьня карціны мінулага стагодзьдзя, ранейшага часу.
Пераклад з расейскай Натальлі Гардзіенкі
ІО	ЦДАВОУ. Ф. 3801. Воп. і. Спр. 288. Арк. 28—29.
Эміграцыязнаўчая сэкцыя
ІУКангрэсу дасьледнікаў Беларусі
Мікола Трус
Менск
БРАЦІСЛАЎСКІ АРХІЎ
ЛЮДМІЛЫ КРАСКОЎСКАЙ: БЕЛАРУСКІЯ I ЎКРАІНСЖІЯ ЗБОРЫ ДАКУМЭНТАЎ
У гісторыі беларускай і ўкраінскай эміграцыі XX ст. міжваенны пэрыяд займае адметнае месца, зьвязанае з новым узроўнем культурнай ідэнтыфікацыі, супрацоўніцтва, актуалізаваных у многіх эўрапейскіх народаў працэсаў уласнай дзяржаватворчасьці.
Адным са сьведкаў гэтых маштабных і размаітых падзеяў стал а гісторык Людміла Краскоўская (укр.Людмйла Красковська, славацк. Eudmila Kraskovska; 1904, Вільня —1999, Браціслава), якая праз складаныя дзесяцігодзьдзі зьберагла памяць пра час і людзей ня толькі ва ўспамінах, зафіксаваных на паперы, але й у шматлікіх дакумэнтальных сьведчаньнях. Працяглае жыцьцё гэтага чалавека зьвязанае зь некалькімі краінамі, у якіх праходзілі этапы атрыманьня адукацыі, навуковага сталеньня. Амаль 6о гадоў было прысьвечана Славацкаму нацыянальнаму музэю ў Браціславе, дзе Людміла Краскоўская сьцьвердзілася як прызнаны спэцыяліст у галіне археалёгіі, нумізматыкі, музэйнай справы.
Сямейнае выхаваньне Людмілы Краскоўскай сумяшчала беларускія й украінскія нацыянальныя традыцыі: бацька Іван Краскоўскі, ведамы беларускі й украінскі грамадзка-палітычны дзеяч; маці Валянціна Сакальская, украінка, ахвяравала сваёй кар’ерай дзеля мужа й дзяцей1.
Людміла Краскоўская вучылася ў Віленскай беларускай гімназіі, скончыла Дзьвінскую дзяржаўную беларускую гімназію (1923; Даўгаўпілс, Латвія), заснаваную яе бацькам. Атрыманьне наступных ступеняў адукацыі адбывалася ў Празе адначасова ў дзвюх установах: Кар-
1 Трус, Мікола. 3 гісторыі роду Краскоўскіх // Запісы БІНіМ. № 36. НьюЁрк — Менск, 2013. С. 163—171.
лавым унівэрсытэце (1924—1929) і Ўкраінскім вышэйшым пэдагагічным інстытуце імя М. Драгаманава (1924—1927). У 1924 г. Людміла Краскоўская была запісаная „звычайным слухачом" Украінскага вольнага ўнівэрсытэту.
Прага — тагачасная „славянская Мекка“, сталіца маладой Чэхаславацкай рэспублікі (ЧСР) — адзін з эміграцыйных цэнтраў прадстаўнікоў розных народаў колішняй Расейскай імпэрыі. Украінская грамадзка-культурная чыннасьць у краіне з дынамічным разьвіцьцём вызначалася наяўнасьцю вялікай колькасьці грамадзкіх інстытутаў, культурных арганізацый, існаваньнем рознаўзроўневай сыстэмы нацыянальнай адукацыі з урадавым фінансаваньнем. Украінскую эміграцыйную хвалю пачатку 1920-х гг. прадстаўлялі розныя пакаленьні, асобныя прадстаўнікі якіх маглі дэманстраваць шматвэктарныя палітычныя погляды, але пры гэтым трымацца цьвёрдай нацыянальнай плятформы, плённа працаваць на ніве культуры й асьветы.
Беларуская прысутнасьць у ЧСР у 1920-х — першай палове 1930-х іт., прадстаўленая ў асноўным студэнцкай масай, вельмі часта была ў залежнасьці ад украінскіх структураў, што бралі на сябе арганізацыйнае й фінансавае пасрэдніцтва ў адносінах з афіцыйнымі ўладамі. Беларуска-ўкраінскае супрацоўніцтва гэтага часу пазначанае падобнымі нацыянальнымі клопатамі й асабістымі кантактамі, засьведчанае шэрагам ініцыятываў, сумесных мерапрыемстваў, якія, даводзіцца канстатаваць, закраналіся навукоўцамі фрагмэнтарна, а таму належным чынам не апісаныя й не сыстэматызаваныя. Працу дасьледнікаў вельмі моцна ўскладнілі глябальныя падзеі Другой сусьветнай вайны й пасьляваенных дзесяцігодзьдзяў, у час якіх многія культурныя памяткі былі страчаныя, а цэнтры нацыянальных дыяспараў перамясьціліся з Эўропы ў заакіянскія краіны.
У1920 — 1930-х гг. Людміла Краскоўская падтрымоўвала цесныя сувязі з прадстаўнікамі розных пакаленьняў дзеячаў нацыянальнай інтэлігенцыі. Імёны многіх добрых знаёмых і сябраў „славацкай Нестаркі“ (Сяргей Панізьнік) упісаныя ў слаўныя й трагічныя старонкі маладой Беларусі й Украіны: Антон Луцкевіч, Уладзімер Жылка, Міхась Каберац, Лявон Рыдлеўскі, а таксама Дзьмітро Дарашэнка (укр. ДмйтроДорошенкб), Аляксандар Алесь (укр. Олександр Олесь), Мікола Бітынскі (укр. Мйкола Бйтйнськйй), Алег Ольжыч (укр. Олег Ольжйч), Аксана Лятурынская (укр. Оксана Лятурйнська), Леанід Мосендз (укр. Леонйд Мосендз) ды інш.
Афіцыйны дакумэнт Людмілы Краскоўскай, студэнткі Ўкраінскага вышэйшага пэдагагічнага інстытуту імя М. Драгаманава. Прага, 1924 г.
Дакумэнты міжваеннага пэрыяду (часткова ўласныя, сямейныя; часткова давераныя іншымі людзьмі) Людміла Краскоўская шмат дзесяцігодзьдзяў зь вялікай рызыкай палітычнага перасьледу захоўвала ў асабістым архіве2. Дзякуючы гэтым зборам сёньня ёсьць магчымасьць ліквідаваць некаторыя „белыя плямы“ гісторыі, у жывых эмоцыях і клопатах прадставіць нацыянальнае жыцьцё, адарванае ад культурымэтраполіі.
Парадаксальна, але справе захаваньня дакумэнтаў паспрыялі абставіны доўгай побытавай неўладкаванасьці Людмілы Краскоўскай, якая нават у пэнсійным узросьце мела толькі службовае жыльлё — невялікі пакой у самім будынку Славацкага нацыянальнага музэю ў Браціславе.
Асобны корпус дакумэнтаўдатаваны 1960—1990 гг. Успаміны, эпісталярныя матэрыялы гэтага часу прадстаўляюць гісторыю праўдзівага ўзнаўленьня прыватнага жыцыія й грамадзка-культурнай чыннасьці беларусаў і ўкраінцаў Чэхаславаччыны міжваеннага часу.
2 Трус, Мікола. Старонкі жыцьця й архіўныя зборы Людмілы Краскоўскай // Запісы БІНіМ. № 36. Нью-Ёрк — Менск, 2013. С. 172—180.
Частка збораў была разьмеркаваная й перададзеная дзяржаўным архівам Беларусі, Украіны, Славаччыны яшчэ пры жыцьці Людмілы Краскоўскай. Некаторыя матэрыялы сёньня знаходзяцца ў прыватных калекцыях розных краінаў. Назавем ведамыя найбольш буйныя зборы:
•	Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Я. Коласа НАН Беларусі — асобны фонд Івана Краскоўскага;
•	Славацкі нацыянальны музэй (Браціслава, Славакія) — асобны фонд Людмілы Краскоўскай;
•	Музэй украінскай культуры ў Сьвідніку (Славакія);
•	Інстытут літаратуры імя Т. Шаўчэнкі НАН Украіны;
•	Беларускі дзяржаўны архіў-музэй літаратуры й мастацтва;
•	Літаратурны музэй Максіма Багдановіча;
•	прыватныя зборы Міколы Мушынкі (славацк. Mikulas Musinka;
Славакія), Міколы Труса (Беларусь).
Аўтар гэтых радкоўужо колькі гадоў сыстэмна займаецца апрацоўкай, публікацыяй адшуканых і перавезеных у Беларусь матэрыялаў, якія зь вялікай верагоднасьцю маглі быць страчаныя, паколькі родных і спадчыньнікаў у Людмілы Краскоўскай у Браціславе не засталося, найболып цесныя сувязі яна праз усё жыцьцё падтрымлівага зь сем’ямі сваіх сябровак сіудэнцкіх гадоў — Бучынскіх і Мезенцавых.
Кожная падборка дакумэнтаў — гэта гісторыя жыцьця, грамадзкапалітычнай дзейнасьці, творчасьці канкрэтнай асобы, а таксама фактаграфічны падмурак для шырокіх навуковых дасьледаваньняў.
Дзеля ілюстратыўнасьці мы спынімся на адной асобе й адным дакумэньце.
Мікола Бітынскі (укр. Мйкола Бнтйнськнй; 1893, Літын на Падольлі — 1972, Таронта) — адзін з выбітных прадстаўнікоў украінскай эміграцыі. Апалягет тэмы нацыянальнага змаганьня, зафіксаванай зпад яго мастакоўскай рукі ў гербах, узнагародах, эмблематыцы. Аўтар іконаў, жывапісных працаў, кніжных ілюстрацыяў.
Гісторыкамі ўкраінскага мастацтва каталягізаваныя 108 працаў Міколы Бітынскага3. Спэцыялісты канстатуюць: „Значная частка твораў страчана, найбольшым зборам гэтага мастака за межамі Ўкраіны валодае Славянская бібліятэка ў Празе“'.
3 Пеленська, Олена. Укра'інськнй портрет на тлі Прагн: украінське мнстецьке середовшце в міжвоенній Чехо-Словаччнні. Нью Йорк — Прага, 2005. С. 123—128.
4 Пеленська, Олена. Украінськнй портрет на тлі Прагн... С. 122.
Некалькі ведамых сёньня працаў украінскага мастака прысьвечаныя беларускай грамадзка-культурнай чыннасьці ў Чэхаславаччыне міжваеннага пэрыяду: надмагільны помнік старшыні Рады БНР на эміграцыі Пётры Крэчэўскага (1879—1928) на Альшанскіх могілках у Празе; нагрудны знак сябраў Грамады ўкраінскіх і беларускіх студэнтаў-лесаводаў Праскага політэхнічнага інстытуту (1930).
Літаратурны абсяг творчай рэалізацыі пісьменьніка Міколы Аверкавіча (укр. Оверковйч; за псэўданім узятае сапраўднае імя па бацьку) прадстаўлены ў паэзіі, прозе, мэмуарыстыцы, сугучных з ідэйнымі перакананьнямі, гісторыясофскімі поглядамі ведамых прадстаўнікоў „Праскай школьГ ўкраінскай літаратуры (Алег Ольжыч, Леанід Мосендз, Аксана Лятурынская ды інш.).