Тэма змаганьня ў творчасьці пісьменьніка й мастака мела аўтабіяграфічную аснову. Мікола Бітынскі быў удзельнікам Першай сусьветнай вайны: ад шэрагоўца пяхотнага палку расейскай арміі даслужыўся да прапаршчыка, начальніка сапёрнай каманды; за баявыя заслугі ўзнагароджаны ордэнам Сьв. Ганны IV ступені. Ад 1919 г. у арміі Ўкраінскай Народнай Рэспублікі — паручнік, сотнік. Ад канца 1920 г. знаходзіўся ў польскіх лягерах інтэрнаваных вайскоўцаў УНР, адкуль у 1923 г. перабраўся ў Прагу, працягнуў адукацыю. У1924 г. стаў студэнтам гісторыка-літаратурнага аддзяленьня Ўкраінскага пэдагагічнага інстытуту імя М. Драгаманава, пасьля пасьпяховага заканчэньня якога ў 1929 г. Міколу Бітынскаму было прысвоена званьне„пэдагога сярэдніх школ з правам выкладаць гісторыю, гісторыю мастацтва й археалёгію ва ўсіх клясах школ сярэдняга тыпу з украінскай мовай навучаньня“. Падагульненьнем усяе літаратурнай творчасьці Міколы Аверкавіча стаў зборнік „Кенатаф“ („Кенотаф". Таронта, 1963), куды ўвайшла нізка вершаў „У громе й буры“ (,,В громі і бурі“), паэмы „На браме Ўкраіны“ С,На брамі Украінй") і „Анёл помсты“ („Ангел помстй^, балада „Сузор’е рыцараў" („Сузір’я лйцарів") і іншыя творы, прасякнутыя культам барацьбы, пазначаныя рэквіемнай памяцьцю па загінулых у змаганьні за незалежнасьць Украіны. У архіве Славацкага нацыянальнага музэю намі быў выяўлены віншавальны адрас Міколы Аверкавіча з нагоды абароны дактарату Людмілы Краскоўскай у 1930 г. Адрас напісаны вершам, па-мастацку аформлены; тэкставае рашэньне пададзенае ў адмысловым каліграфічным выкананьні. Такім чынам, ужо на візуальным этапе ўспрыманьня перад намі паўстае арыгінальны твор, які дэманструе розныя грані таленту, асноўныя стылёвыя прыкметы аўтара — мастака й паэ- J5h(o «.оДоОойгіші ІГа& Д.о®ло^! ^п(кдк/2д|>(л CM JS ^ьй <^6ГІ> Сь^точМй ^оы'оз^агініі Шр к rorofm. о^нЯ Кьіншов бо^-тока^ш С*^ло(Уйгінй. БтаюКгЦ. боэ|с ^Мо п^б4Г Т>я no ^т^олгіс^,^ no хрсжав^ nqu) Кбо^ьа^кій ХаАдт} гаіі^ I |>датн ^й/^югк сМ^н iQwa^t.. іэЬйдюБл^ 6« oQn^axy і^іаіі $shj ^мтш/ (УДШй,Оп0ЫіО?нЯ .Хлй ч^ЬКашь ^яйбоА о(Ыйпф /й(^о^пкі го^о(тк ia^KMi-ifc ^Хоч фгіхп. Кн Й Й£ NO^Mnit .йічо, JXpi ууоі» Mtiunjie Ь^лН ^ІБОЧІ ^'хн, біу&ть Кн ьі^ш^х’/кам)’ хАвіл J L 04йрта£нтт5і(кшХадМ^ш^ Б<М ІОБНЯШНуОКНКЯ^ <Хоч ьхрнвпй, пгак^о, тяь^оЛі >[<^бога, Та^й ДМл іоь^ (^ййпсі С?«|«> Каш jjcuBHH охріДНмй. ^ўо бояй /X. Cxe^KCBtw. ‘ TfM 1550. Вокладка й тэкставая старонка віншавальнага адрасу Міколы Бітынскага Людміле Краскоўскай. Прага, 1930 г. та. Верш-віншаваньне, хоць і адрасаваны канкрэтнай асобе й з пэўнай нагоды, паказвае, наколькі „прыватныя" падзеі ў жыцьці чалавека таго часу й таго нацыянальнага асяродзьдзя былі неаддзельныя ад аіульнанародных. Мікола Аверкавіч зафіксаваў настроі й памкненьні цэлага пакаленьня, якое культывавала нязломнасьць духу, сілу й моц змаганьня — каштоўнасьці, уласьцівыя паэтам-рамантыкам. Пра гэта кідка гаворыць шэраг лексычных дамінантаў (жалезныя кагорты, баец-таварыш, зброя, меч ды інш.), заклікавы характар сказаў, супрацьпастаўленьне віру жыцьця (сумнага, халоднага, шэрага) і духу мужнасьці, бою за свае ідэалы. Перад намі твор, які ўзбагачае бачаньне мастацкай спадчыны ня толькі аднаго аўтара, але і ўкраінскай літаратуры й культуры міжваеннага пэрыяду наагул. I гэта толькі адзін прыклад з архіву Людмілы Краскоўскай — з шэрагу яскравых і важкіх сьведчаньняў эпохі. Мнкола ОВЕРКОВНЧ Людмілі Красковській в день іменування іі доктором прйсвячуеться. Вйсокодостойнйй ПанеДокторе! Я радуюсь, якМарса ярнй снн, В цей день святочнйй довгожданйй, ІЦо в ряд когорт залізнйх іце одйн Ввійшов боець-товаршн світлосяйнйй. Хоч жінка Вй й не носйте меча, Хоч зброю йншую взялй дівочі рукй, I хоч будете Вй відшукувать ключа He смертй, а жйття і світла, і наукй ? Вітаю Вас: бож дружно мй підем (Bu no безкровному, я no кровавім полі) В борні важкій ламать ганьбу ярем Ірватй ланцюгй оманй і сваволі... Вітаю Вас! Без остраху ідіть У вйр жнття сумнйй, студнйй і сірйй; Хай чоло Ваше сяйвом осітіть Духмужностй і гордостй валькйрій. Вперед! Вам стелйться новйй шнрокйй шлях Хоч вкрйтйй, правда, терном і журбою, Тай хай мнна навсе сумнів і страх Ваш духжнвйй окрйленйй... До бою! М. Оверковйч Прага, 1930. Эміграцыязнаўчая сэкцыя ІУКангрэсу дасьледнікаў Беларусі Уладзімер Калупаеў Сэрыятэ (Італія) БЕЛАРУСКІЯ МІСІЯНЭРЫ Ў KITAI Узбагачэньню гістарычнай навукі, што займаецца вывучэньнем і асэнсаваньнем інтэлектуальнай спадчыны беларускага замежжа XX ст., садзейнічае ўвядзеньне ў навуковы зварот зьвестак пра прысутнасьць беларускіх інтэлектуалаў у эміграцыйнай прасторы Кітаю. Каталіцкія сьвятары й манахі-місіянэры ордэну марыянаў (Congregatio Clericorum Marianorum sub titulo Immaculatae Conceptionis Beatae Virginis Mariae) арганізавалі й кіравалі Місіяй у моўным і інтэлектуальна-кулыурным асяродзьдзі эмігрантаў, што пакінулі Расейскую імпэрыю пасьля падзеяў рэвалюцыі 1917 г. і Грамадзянскай вайны. У нацыянальным пляне гэта былі расейцы, палякі, летувісы, украінцы, беларусы, татары, армяне, грузіны, габрэі й г. д., што знайшлі прытулак у Маньчжурыі, вакол інфраструктуры Кітайска-усходняй чыгункі з цэнтрам у горадзе Харбін. Раскрыцьцю згаданай тэмы садзейнічаюць разнастайныя крыніцы. Найперш гэта пэрыёдыка, публікацыі ў праваслаўным і каталіцкім рускамоўным друку. Нас у першую чаргу цікавяць часопісы самой Midi: „Сйм победйшй“ (1922—1923),„Едйнство" (1925), штомесячнік„Крестный путь“ (1927—1928) і „Католйческйй вестнйк Русской епархйй Вйзантййско-Славянского обряда в Маньчжурйй"(1931—1941)Акрамя таго, матэрыялы пражыцьцё абшчынаўуХарбіне й Шанхаі сустракаюцца ў іншых каталіцкіх выданьнях, такіх як газэта „Русская мысль“ (Парйж). Варта таксама адзначыць складзены ў Харбіне ў 1935 г. прат. Аляксандрам Рыгоравічам Сіпягіным (1875—1941) „Каталог католйческой лйтературы на русском языке“. Беларускі рэлігійны часопіс „Да злучэньня" зьмясьціў у 1934 г. артыкул а. Яна Ўрбана „Праца для уніі ў Маньджу-Дзі-Го“’. 1 Да злучэньня. № 9. Альбэртын: Выдавецтва Таварыства Ісусавага, 1934. С. 6-12. Важнымі крыніцамі ёсьць і кнігі навукоўцаў, спэцыялістаў у эміграцыйнай праблематыцы на Далёкім Усходзе, такіх як прафэсар А. Хісамутдынаў „Россййская эмйграцйя в Азйатско-Тйхоокеанском регйоне u ЮжнойАмерйке“ (Владнвосток, 2000) \„Россййская эмйграцйя е Кйтае“ (Владйвосток, 2002). Асобнае месца займае праца праваслаўнага палеміста, юрысконсульта Сыноду Праваслаўнай царквы ў Польшчы Канстанціна Мікалаевіча Нікалаева (1884—1965) „Восточный обряд“ (Парнж, 1950), дзе аўтар падае зьвесткі ў тым ліку й пра Кітай. Нельга прамінуць і мэмуары беларускіх аўтараў, сярод якіх: ведамы беларускі асьветнк Язэп Станіслававіч Германовіч (1890—1978), што займаў пасаду дырэктара ліцэю ў Харбіне. Ён быў арыштаваны кітайскай міліцыяй і выдадзены СССР, сядзеў у лягерах да 1955 г., потым выехаў у Полыпчу, далей у Рым, дзе напісаў кароткую гісторыю Харбінскай місіі, пазьней пераведзены ў Лёндан, дзе служыўу беларускай місіі Marian House. У эміграцыі Германовіч рэдагаваў беларускі каталіцкі часопіс „Божым шляхам“. Свае лягерныя ўспаміны сьвятар выклаў у кнізе „Ютай—Сібір—Масква (успаміны)“ (Мюнхен, 1962)2. Да іх дапасоўваюцца „Воспомйнанйя студента Духовной академйй в Рйме 1939—1947 гг.“ (кн. 1. Б. г.) архім. Георгія Бранчанінава (нар. 1919), вучня й прадаўжальніка справы беларускіх марыянаўу Аўстраліі. Гэты сьлед пакуль недастаткова асьветлены ў беларусістыцы. Унікальнае ліставаньне, сьведчаньне сувязяў з заходнеўкраінскімі грэка-каталікамі, занепакоенымі лёсамі сваіх суайчыньнікаў і адзінаверцаў у Кітаі, утрымліваецца ў кнізе „Мйтрополйт Андрей Шептйцкйй: Жйття і Діяльність: Церква і церковна едність“ [Т. I. Львів, 1995)Асобна трэба адзначыць і кнігу„Лйцей Святого Нйколая, 1929— 1949 гг. в г. Харбйне“ (Австралйя, б. г.). Зьяўленьню беларускіх сьвятароў на працы ўХарбіне папярэднічаў зварот да Каталіцкай царквы двух праваслаўных пратаярэяў Канстанціна й Іаана Кароніных. Сярод расейскай інтэлігенцыі зьявілася ініцыятыўная группа, адным зь сябраў якой быў палкоўнік Віктар Усеваладавіч Уласаў фон Вальдэнбэрг, пазьней дэпартаваны ў СССР, дзе й загінуў у ГУЛАГу. У1925 г. у Харбіне быў заснаваны грэка-каталіцкі прыход у гонар сьв. кн. Уладзімера. Тут некаторы час служыў часовы сьвятар, скіраваны з Пэкіну, якога замяніў далучаны з праваслаўных а. Захарый Кавалёў. У траўні 1928 г. Праваслаўную царкву пакінулі таксама 2 Другое выданьне: Менск — Санкт-Пецярбург, 2003. — юо с. Расейскае выданьне: Кнтай, Снбнрь, Москва. Мельбурн, 1997. дыякан Георгі Гіц ды архімандрыт Мікалай Аляксееў (1869—1952), ведамы місіянэр у Карэі, Японіі й на Камчатцы. Справы, зьвязаныя з зваротам расейцаў, былі даручаныя Камісіі „Pro Russia“, якая, вывучыўшы наяўныя зьвесткі, прыняла рашэньне аб заснаваньні асобнай структуры. 31 сакавіка 1928 г. у Харбін быў прызначаны апостальскі адміністратар Фабіян Абрантовіч (1884—1942). Афіцыйны ватыканскі статыстычны штогоднік „Аптіагіо Pontificio“ паведамляў: „Harbin (20 таддіо 1928), Сіпа. Ordinarioper і Russi di rito bizantino slavo e per tutti ifedeli di rito orientale: Monsig. Fabiano Abrantowicz, dei Chierici Regolari Mariani; nom. 31 magg. 1928 (Residenza: Harbin, Staro-Harbinskoech., 78 (97); Matsia-kou)"3. Пасьля арышту ў 1939 г. асобнай нарадай Калегіі НКУС Фабіян Абрантовіч быў прысуджаны да іо гадоў лягераў і памёр у Бутырскай турме. На ягонае месца быў скіраваны архімандрыт Андрэй Цікота (1891—1952), які да таго часу працаваў у Беларусі, а потым ад 1933 г. быў абраны на пасаду генэрала ордэну марыянаў. Праз амаль дзесяць гадоў працы ў Кітаі, 22 сьнежня 1948 г. ён быў арыштаваны кітайскай міліцыяй і перададзены НКУС. Ад 1929 г. у Харбіне працаваў сьвятар Дыядор Калпінскі (1892— 1932), ад 1927 г. ён выкладаў багаслоўе у Любліне, адкуль быў скіраваны ў Харбін, дзе стаў першым дэканам ліцэю, а ад 1931 г. пераехаў у Шанхай. Ад восені 1935 г. у Кітаі служыў Уладзімер Мажонас, выпускнік „Русікуму", разам зь якім прыехаў Казімір Найловіч, выкладчык у ліцэі. У1938 г. прыбылі Станіслаў Баговіч, Станіслаў Зарэмба й Антон Аніськовіч. У1940 г. апошні зьехаў у Францыю, дзе запісаўся добраахвотнікам у польскую армію, каб ваяваць супраць гітлераўскай Нямеччыны.