Запісы 37

Запісы 37

198.48 МБ
Жаночы модны эталён 1920-х гг.: гарнітуры са штанамі; стрыжкі „Паж“, „Гарсон", „Кароткі Боб“; мужчынскі, але нядбайна завязаны гальштук; муштук; сукенкі рознай даўжыні (як кароткія, гэтак і доўгія „у падлогу") вольнага крою з станам на сьцёгнах; адсутнасьць рукавоў у сукенках і наяўнасьць глыбокага выразу на сьпіне; футравы антураждадатак (гаржэткі, шалікі-баа); доўгая нітка пэрлінаў і шаўковыя панчохі; капялюш „Клош“; туфлі-лодачкі й туфлі з зашпількай-перапонкай. Вельмі часта, на туфлі-лодачкі або туфлі з зашпількаю ў восеньскую непагадзь надзяваліся спэцыяльныя чаравічкі. (Трэба адзначыць, што Прага ў 1920-х лічылася абутковай сталіцай Эўропы. Чэскі абутковы гігант — прадпрыемства Томаша Баці выпускала на год 22 500 ооо параў рознага жаночага й мужчынскага абутку (туфлі, чаравікі, боты)). Пра тое, што беларускія пражанкі не былі чужыя модным тэндэнцыям, сьведчыць архіўнае фота, дзе адлюстраваныя прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Празе падчас урачыстага вечару, прысьвечанага 40-й гадавіне з дня сьмерці пісьменьніка й драматурга Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча ў 1924 г.4 На фатаздымку ў прыватнасьці — Іван Краскоўскі, украінска-беларускі дыплямат, кіраўнік Украінскай дыпляматычнай місіі УНР на Каўказе ў 1919—1920-х гг., Васіль і Паліна Захаркі, Ніна й Пётра Крэчэўскія, Янка Станкевіч — філёляг, гісторык і пэдагог, Ігнат Дварчанін — старшыня Беларускага студэнцкага гуртка імя Ф. Скарыны, кіраўнік Згуртаваньня беларускага прагрэсіўнага студэнцтва. На Паліне Захарцы й Ніне Крэчэўскай — прыгожыя сукенкі „у падлоіу" зь незаўважнымі даўгімі ніткамі пэрлінаў; на нагах Паліны — туфлі-лодачкі, Ніна ж абутая ў чаравічкі. Характэрная дэталь і гэтага фатаздым-
3 Беларускія студэнты ў Чехаславаччыне. 1921—1929. Віньетка. Арыгінал захоўваецца ў БДАМЛМ.
4 Удзельнікі беларускай „вечарыны" ў Празе з нагоды 40-й гадавіны з дня сымерці Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. 30 сьнежня 1924 г. Фатаграфія. Арыгінал захоўваецца ў БДАМЛМ. Ф. 3. Воп. 1. Спр. 138. Арк. 1.
Удзельнікі беларускай „вечарыны" ў Празе. 30 сьнежня 1924 г.
ку: „закрытая пастава“ са скрыжаванымі рукамі ва ўсіх тых, што сядзяць у першым шэрагу, у тым ліку і ў жанчынаў.
Трэба ўлічваць і той факт, што на моду беларускіх пражанаў наогул значны ўплыў рабіла таксама „нямое“ кіно й спорт. У Чэхаславаччыне 1920-х гг. — пік „нямога“ чорна-белага кіно прыпаў на 1929 г. Менавіта тады ў краіне адбылася прэм’ера зьнятай раней Альфрэдам Хічкокам кінастужкі „Штаны“. Ну а для „Беларускага сокала" — моладзевай спартовай арганізацыі — значнай падзеяй было ўзьняцьце ў 1920 г. у Антвэрпэне Алімпійскага сьцяіу.
Харчаваньне. Знаходжаньне беларусаўу Чэхаславаччыне спрыяла таму, што, не забываючы пра ўласныя традыцыйныя нацыянальныя прысмакі, яны вельмі хутка пазнаёміліся зь мясцовай кухняй. Казаць аб тым, што сілкаваліся „выгнаньнікі“ спажыўна, рэгулярна й карысна, не прыходзіцца (фактычна людзі жылі надгаладзь), але ўсё ж знаёмыя былі з такімі нацыянальнымі чэскімі стравамі, як: бульбяны суп (bramboracka), сьвіная адбіўная з кнэдлікамі й квашанай капустай (veprove knedliky a zeli), кнэдлікі з садавіной, вяршкамі й асаблівым гатункам сыру (ovocne knedliky), яблычны штрудзель (jablecny zavin).
Але больш за ўсё ў „гасподах“ (чэскіх пабах) беларускія пражане выпівалі піва. Піва, варта адзначыць, у той час для Чэхаславацкай Рэс632
публікі мела тое ж значэньне, што нафта для ўсяго астатняга сьвету. Калі б на адзін дзень у краіне ў 1920-х перасталі варыць гэты прадукт, то ня выключана, што гэта прывяло б да канчатковага краху эканомікі. Пачынаючы ад 1922 г. і фактычна да 1938 г. трывалую нішу ў Чэхаславаччыне займаў ведамы гатунак піва ,,Staropramen“. Менавіта гэтае піва стала ўлюбёным для ўсіх без выняткаў выхадцаў з былой Расейскай імпэрыі. Але галоўная вартасьць была не ў самым напоі, а ў душэўных вячорках за куфлем піва. Гэта значыць, у той псыхатэрапіі, якая дапамагала забыцца на некаторы час пра горыч эмігранцкага хлебу5.
Жытло. Для беларускай эміграцыі ў Празе пытаньне „хатняга ачагу“ стаяла вельмі востра, побач з іншымі праблемамі, што патрабавалі неадкладнага вырашэньня. I гэта было не таму, што існаваў дэфіцыт жыльля, а ў самім трагізме сытуацыі ўцекачоў: паняцьце „хатні ачаг“ было аўтаматычна замененае паняцьцем „жыльлёвае пытаньне“. I хоць Чэхаславаччына была адной краінаў, што спрабавала вырашыць праблему ўцекачоў па лініі Лігі Нацыяў і нават фінансавала бежанцаў з Расеі („Руская дапаможная акцыя“), „жыльлёвае пытаньне“ так і не было вырашанае ні часткова, ні цалкам. Так, эмігранты атрымлівалі інтэрнаты, пераабсталяваныя з казармаў або багадзельняў, але часьцей за ўсё ім даводзілася здымаць пакоі або кватэры. Паколькі арэнда жыльля ў чэхаславацкай сталіцы была вельмі дарагая, беларускія пражане часта жылі ў прыгарадзе (Падэбрады, Марджаны). Па магчымасьці беларусы (як нацыя, спрадвечныя карані якой глыбока ў зямлі, нацыя аграрыяў) стараліся зьняць пакой або кватэру з агародчыкам ці агародам. Кветнік і агарод былі ня толькі дапамогай у харчаваньні, але яшчэ такой самай псыхатэрапіяй, як і келіх піва„Stагоргатеп“. Кветнік і агарод дапамагалі ў пэўнай ступені вырвацца „зь ненавіснага смуроду цывілізацыі".
Яшчэ адной балючай праблемай у эмігранцкім „жыльлёвым пытаньні“ была „камунізацыі здымнага жыльля“. Але ў гэтым выпадку супольнае жыцьцё не было новай мадэльлю чалавечых узаемаадносінаў, зьвязанай з пераарыентацыяй побыту ад сямейнага да грамадзкага, як у Савецкім Саюзе. „Камунізацыі здымнага жыльля" была зьвязаная зь фінансамі, так проста было таньней. У некаторых выпадках пакой ці кватэру здымалі як мужчыны, так і жанчыны разам. Пры гэтым, пытаньне пра „распусту“ здымалася само сабой. Многія эмігранты ў пошуках кавалку хлебу падзараблялі на некалькіх працах, і ў выніку, проста не перасякаліся па часе ў пакоі або кватэры.
5 Зубко, О. ,Лучше водкн хуже нет!“. Гл.: www.istpravda.ru/bel/research/9201.
Вольны час. У 1920-х гг. беларускае грамадзтва, што выйшла з дзьвюх войнаў (скончанай Першай сусьветнай і працяглай нацыянальна-вызваленчай), адчувала вострую неабходнасьць у фізычным і духоўным адпачынку. Аднак зьмененыя ўмовы прывялі да істотнай трансфармацыі уяўленьняў пра адпачынак і вольны час. Адной з галоўных тэндэнцыяў у зьмене гэтых уяўленьняў стала вымушаная калектыўная форма адпачынку, бо масавасьць мерапрыемстваў спрыяла рытуалізацыі грамадзкай сьвядомасьці. Эмігранты наведвалі: вечары пытаньняў і адказаў, музычныя канцэрты, выставы й спэктаклі, сэкцыі й гурткі, імкнуліся правесьці вечар у парку адпачынку. Шырокае распаўсюджаньне атрымалі публічныя лекцыі на розныя тэмы, наведваньне бібліятэкаў, хат-чытальняў і народных дамоў. Разам з тым, патрэба ў рэлаксацыі вяла да пашырэньня ў эмігранцкім асяродзьдзі розных формаў дэвіянтных паводзінаў. Гэта значыць, у 1920-х гг. адначасова суіснавалі дзьве тэндэнцыі ў сфэры эмігранцкага адпачынку й вольнага часу: ўзаконеная (афіцыйная, дазволеная) — і ценявая: п’янства, наркаманія (марфіністы) і прастытуцыя, што тлумачылася фэномэнам „сацыяльнай самакампэнсацыі" — адчайнай барацьбой за„сваёмесца пад сонцам“. Казаць пра масавасьць адхіленьняў у асяродзьдзі беларускіх пражанаў не дазваляюць дакумэнты, але разам з тым яны ж (дакумэнты) не дазваляюць і ігнараваць гэтае пытаньне.
Так, напрыклад, у 1923 г. гарэлка справакавала на роўным месцы велізарны ўкраінска-беларускі студэнцкі канфлікт у Празе й Падэбрадах. На імя дырэкцыі Ўкраінскай сельскагаспадарчай акадэміі (Украінскай вышэйшай тэхнічнай школы, заснаванай у 1922 г. Украінскім народным камітэтам у Чэхаславаччыне на чале зь Мікітам Шапавалам пры фінансавай дапамозе Міністэрства замежных справаў ЧСР) у Падэбрадах (курортным гарадку Палабскай нізіны на беразе ракі Эльбы за 50 км ад Прагі) паступілі дзьве заявы. Першая:
„16 червня 1923 року в реставраці'і готелю „Централь“ стався слідуючйй вйпсідок: о 20.30 вечора, мй, нйжче підпйсані, прййшлй до реставраціівйпйть тіва. За півгодйнй тудй прййійла компанія чехів. Між нймн був місцевнй кравець Куберт. Незабаром do mix прііедналйся студентй-білорусн Мамонько6 і Бусел7, обйдва напідпйтку.
6 Язэп Мамонька (1889—1937), сябра Беларускай партыі сацыялістаў-рэалюцыянэраў, створанай у 1918 г. на базе левага народніцкага крыла Беларускай сацыялістычнай грамады.
7 Сяргей Бусел (1901 — ?) быў на той час студэнтам каапэратыўнага факультэту Украінскай сельскагаспадарчай акадэміі.
СтудентМамонько іце до нас трймався демонстратйвно, а студент Бусел напівголос радйв чехам прйпйнйтй з намй балачкй, бо, мовляв, мй монархістй німецькоі оріентаціі та іце іцось, чого мй вже не чулн. 3 боку чехів після того почалйся ворожі вйпадй у наш бік і, колй залйшалй мй реставрацію, нас вйпроваджувалй співом „Deutschland, Deutschland uber alles!“. Ha вулйці мй вйрішйлй вйклйкатй студента Бусла до нас для з’ясування його поведінкй в реставраціі, Ufa і зробйлй.
Студент Бусел вййшов до нас, але пояснення не дав. Повертаючйсь до реставраціі, він вйгукував іцось про зле відношення украінців до білорусів. Мй вйрішйлй чекатй його і зробйтй з hum me, ufo роблять з провокаторамй.
До першоі годйнй ночі мй чулй співй московськйх пісень, які галакалй п’яні Мамонько та Бусел. Нарешті вонй вййшлй. Мй далй ’ім відійтй від реставрацй й modi вже розділалйся з Буслом у відповіднйй спосіб. Мамонька не чіпалй з огляду на його благання й запевняння, й(о він бйтйся з товарйшамй украінцямй не хоче. А колй наблйзйлйсь якісь чехй, Мамонько став крйчать істерйчнйм голосом, іцо украінські бандітй ізбйвають білорусів. На цьому мй 'іхзалйшйлй. Студентй: Ковердйнськйй, Ржевуцькйй, Кузнецов, Чйрськйй. Лйпень 1923 року^.
Другая заява:
„Украінскаму Грамадзкаму Камітэту студэнта эканамічнага атдзела УСГА ў Падэбрадах Язэпа Мамонькі.
Заява
Гэтым маю [гонар] прасіць Украінскі Грамадзскі Камітэт звярнуць сваю грамадзскую увагу на тое насільства, якое робіцца украінскімі хлебаробамі-манархістамі над беларускім паступовым студэнтствам у Акадэміі і прашу узять нас пад сваю апеку.
У дадаток майго вуснага дакладу аб пастанове СенатаАкадэміі, каб я падав заяву аб выхадзе з Акадэміі, прй гэтым прыкладаю ўсе адпаведныя дакумэнты, якія высветляюць гэтую справу.