8. Калі бог розумраздаваў, я цыцкі выбірала. Прымаўка Нягледзячы на нашую з Габрусём палітычную ангажаванасьць, на пачатку зімы чэскія сквотэры неяк падазрона часта пачалі задаваць нам пытаньне, калі мы ўжо ад іх зьедзем: маўляў, пагасьцявалі, і хопіць. 32 Ян Капліцкі (1937—2009), чэскі архітэктар, чый праект Нацыянальнай бібліятэкі (вядомы шырокаму грамадзтву пад назваю „спрут з Лэтны“) да сёньня не рэалізаваны. 33 Вядзецца пра вядомага беларускага паэта Славаміра Адамовіча. Габрусь зразумеў гэта як намінку на тое, што мы, праз нашыя сувязі зь беларускімі нацыяналістамі, сталі на сквоце непажаданымі асобамі — а як толькі зразумеў, дык нечувана абурыўся й быў гатовы сысьці адтуль хоць цяпер, разам з рэчамі, проста ў марозную сьнежаньскую ноч — маўляў, дзеля Айчыны ён гатовы налюбыя пакуты. Балазе, мне ўдалося ўгаварыць старшыню сквоту па мянушцы Акела (а мо гэта была толькі мянушка ягонай нямецкай сужыцелькі-аўчаркі, ня памятаю) пакінуць нас там да заўтра, хай сабе ня ў нашым, а ў гасьцёвым пакоі, які я ў думках па-ранейшаму называў Дашыным. 3 гора мы з Г абрусём пайшлі ў паблізны рокерскі бар і набухаліся там піва да самага закрыцьця — так бы мовіць, на дарожку й на разьвітаньне з роднаю хатай. Па дарозе назад мы на злосьць усім анархістам сьвету раўлі нацыяналістычныя песьні: я — „Мы выйдзем шчыльнымі радамі", Габрусь — усё тую ж „Купалінку". Тут трэба зацеміць, што ўначы на сквоце малая патрэба часта ператваралася ў вялікую праблему, асабліва калі ўва ўнітазе замярзала вада, з-за чаго прыбіральню, як і сам сквот, на ноч замыкалі — мы пра гэта ў сваім заўжды й для ўсіх адчыненым скляпеньні не падазравалі. Як толькі мы ўлегліся на тым самым сьмярдзючым двухспальным матрацы, пакрытым дзеля мяккасьці поўсьцю з аблезлых сквотэрскіх сабак, на якім яшчэ ўвосень Д аша мела шанец параўнаць нашыя сэксуальныя тэхнікі, то ўсьвядомілі, што балючыя ўспаміны й колькасьць выпітага піва заснуць нам не дадуць. Асабліва наракаў Габрусь, які забыўся наведаць ачко перад сыходам з бару. Аднак тут нас ад гэтага форс-мажору нечакана і ўва ўсіх сэнсах уратавала тое, што называецца дэў-сэксмашына34: спачатку аднекуль затхніла куродымам, а неўзабаве пачалі даносіццаўстрывожаныя крыкі нашых суседзяў-анархістаў. Пачуўшы іх, мы падхапіліся (усё адно ж ня спалі) і пабеглі па лесьвіцы на апошні паверх, зірнуць, што ў іх там адбываецца. А адбывалася ўсяго толькі тое, чаго аднойчы не магло ня здарыцца: Акела заснуў з касяком у роце, гарачы попел упаў на засланую сьцягам з Чэ Гэварам падлогу, тая ўмомант занялася полымем, і неўзабаве ўжо гарэў цэлы паверх. Ува ўсё гусьцейшым дыме на сходнях пачалася паніка й ппурханіна: палова анархістаў бегла нагару ратаваць свае (то бок, вядома, супольныя) рэчы, а палова — уніз, ратаваць свае жыцьці, ведаючы, што вады няма й ня будзе. 34 Форс-мажор вышэйшая моц (фр.), дэус экс махіна (лац.) „бог з прыстасаваньня", у антычным тэатры прыём разьвязаньня безвыходных сытуацый. Акурат тут на авансцэну гісторыі выйшаў і паказаў сябе мужыком Габрусь. Як толькі ён убачыў пажар, то, як быў звыклы яшчэ зь дзяцінства, не раздумваючы выняў з нагавіцаў свой (калі ўжываць ягонае ўласнае слова) пісюн і прывёўяго ў адпаведнасьць з гэтаю назвай. Мы з анархістамі не маглі паверыць сваім вачам — ці то ад, як бы так сказаць па-навуковаму, нехуёвага памеру пісюна, ці то ад нечаканай Габрусёвай мужнасьці, то бок зноў-такі — ад памеру пісюна. Магутная плынь чэскага піва вырывалася з Габруся хвілінаў восем. Ашалелыя спачатку анархісты неўзабаве ачомаліся й пачалі даваць яму парады, куды лепш скіраваць шлянг, а некаторыя й самі паспрабавалі зраўняцца з Габрусём у новай для іх дысцыпліне пажарнага спорту. Аднак Габрусь цудоўна даў рады агню й бязь іхнае дапамогі — ну, хіба яшчэ я, каб не застацца ўбаку, дадаў ад сябе пару сьціплых сікаў і пукаў. Неўзабаве пажару як і не было — тым часам Габрусь усё яшчэ ня мог перастаць, праз што мусіў скіраваць апошнія струмені сваёй мачы ў вакно. У выніку адзінай пабочнай шкодай, якую прынёс сквоту пажар, стала залішняя вільгаць, а таксама лужына Габрусёвай мачы й яе смурод, але й той хутка распусьціўся ў застаялым паху мачы сабачай, што гаспадары ўжывалі замест парфумы. Гэтак Габрусь стаў героем барацьбы з капіталізмам і атрымаў ад удзячных сквотэраў у падарунак мянушку „piss artist1^5. Што ж, дзякуй ужо за тое, што нагадваць нам пра нашае абяцаньне заўтра ж пакінуць сквот болей ніхто не наважыўся: у свой падземны пакойчык мы вярнуліся з высока ўзьнятымі галовамі. Што да мяне, то мне пасьля гэтага выпадку стала ўсё ясна — прынамсі, з Дашаю. А я, дурань, думаў, што гэта ўсё нейкія там асаблівыя фэрамоны Габрусёвага нямытага цела! Дык вось што значыць гэтае ягонае „Каханьне ёсьць/“Таксама мне сталаясна, праз каго ў беларускіх мужчын паводле дадзеных НЕСАПІ36 чэлес у сярэднім болыпы, чым у расейскіх — яўна не празь мяне, хоць у вымярэньнях я, праўда, у адрозьненьне ад Габруся, і ня ўдзельнічаў... Крыху супакоіўшыся, я дапусьціў, што ёсьць ува ўсім гэтым і станоўчыя бакі — ня толькі той, што сквот не згарэў і мы ў ім засталіся, a перадусім фінансавы. „Габрусь“, кажу, „а ты ў курсе, што з такім сарамаценьнем, як у цябе, можна спакойна калі ня ў цырку, то пры- 35 Літаральна — „мастак сіканьня“: гэтак па-ангельску называюць п’янтосаў, што прапіваюць і „прасцываюць" больш за астатніх. 36 Слушна ННСЭПН (НІСЭПД), Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў. намсі ў порнафільмах выступаць?“„Ну не, во сказаў... Я ж саромеюся“. „Павер мне, што за такое сарамаценьне, як у цябе, ніводны мужык — ды штомужык, нават конь — не саромеўся бы“. ,Ды я не сарамаценьня, я камэры саромеюся! А сарамаценьня — чаго мне яго саромецца?Я што, галубы? У нас на вёсцы ўва ўсіхмужыкоў пісюны такія...“ Прыкінуўшы ў мазгах месцазнаходжаньне Габрусёвай вёскі, я імгненна прыпісаў гэты калектыўны цуд наступствам Чарнобыля. Нездарма ўсё-ткі вёска называлася Прымакі — маглі ўжо адразу назваць Альфонсы, што тое самае. I чалавек з такім дарам ад бога яшчэ зьбіраўся быць мастаком! „Што ж, раз ты камэры баісься... Ведаеш, я, памойму, прыдумаў, як зрабіць так, каб... Карацей, каб у цябе штодня былі новыя цыцачкі й жопкі“. „Як? Падпісацца на порнагазэту? Давай! Вось толькі ці дазволяць анархісты вьтісаць яе на адрас сквоту...Дый пошта не пагодзіцца — афіцыйна ж дому не існуе...“„Слухай сюды!“ Мой плян палягаў у наступным: з выкарыстаньнем усяго свайго інтэлектуальнага шарму (а ў тое, што я інтэлектуал, я паверыў адразу пасьля сустрэчы з Габрусём) я буду знаёміцца з багатымі замежнымі бабамі (нездама ж я ў лягеры нахапаўся азоў ці ня ўсіх усясьветных моваў), бо на самога Габруся маглі павесьціся ў лепшым выпадку сялянкі-гастарбайтэркі з Усходу, дый жанчыны звычайна саромеюцца адразу паказваць, што ім патрэбны ўсяго толькі сэкс — а ён будзе тым часам за фіранкай у якім-небудзь гатэлі ці прынамсі ў той жа каморцы ў мастакоў СА на сквоце нельга?“,,Нельга!!“) чакаць майго сыгналу, па якім зьявіцца перад маёй ахвярай ува ўсёй сваёй мужнасьці — пра рэшту ўжо паклапоціцца прырода. „А калі яна не захоча?“, захваляваўся Габрусь. Дж не магу гвалтам, гэта ж ня жонка...“„Захоча“, супакойваў я яго. ,Даша ж захацела. I ніякага мне „гвалтам“! He хапала, каб я яшчэ празь цябе ў турму трапіў. Ты дык і там не прападзеш — a восья...“ Гэтак я з Г абрусёвага найлепшага сябра зрабіўся — ну што ўжо грэх утойваць — яшчэ й ягоным сутэнэрам. Праўда, напачатку працаваць зь ім было зусім ня лёгка, бо ён упарта адмаўляўся браць з сваіх кліентак грошы: у кожную зь іх ён пад канец сэксуальнага акту быў ужо па вушы закаханы, як і яны ў яго. „Яна такі харошы чалавек“, жаліўся ён мне штораз, завязваючы скарыстаны прэзэрватыў (іх яму давялося-такі палюбіць паводле складзеных мною правілаў тэхбясьпекі), „ну такія цыцачкі, такая жопка — а язьяе буду грошы браць? Што б пра мяне пасьля такога мая матуля падумала?“Аднак голад не матуля: нават рамантык Габрусь, які фізычна ня мог успрымаць свой новы занятак як працу, мусіў пагадзіцца на сталую таксу. Урэшце, мы зь ім паступова спрацаваліся, як браты Броскія ў тым кіно — толькі няясна, хто з нас быў Фарынэлі: ці то я, ад іншамоўных трэляў якога млелі дамы, ці то Габрусь, у якога заўжды стаяў37. Ведаю толькі, што разам мы ўтварылі такога кентаўра, дзе галавою быў я, а Габрусь — усім астатнім. Ледзь наш кентаўр упрэгся й пачаў крыху зарабляць як людзі, як Габрусь падняў супраць мяне паўстаньне (верагодна, яго да гэтага падбухторылі чэскія анархісты, хто ж іншы). „Мне здаецца, ты мяне эксплюатуеш“, сказаў ён мне неяк (дагэтуль ён такога слова ня ведаў). „Не разумею, чаму гэта я плачу табе грошы, а ня ты — мне“. „Зразумей, Габрусь“, цярпліва тлумачыўяму я базавыя абстрактныя поймы,„эксплюатуе той, хто валодае сродкамі вытворчасьці. У нашым выпадку сродкам вытворчасьці валодаеш ты — дык якая можа быць эксплюатацыя? Усё па Марксу й па-хрысьціянску“. „Дык і я пра тое! Гэта як у нас было: пайшоў Касьцюк Бязрукі, я табе пра яго ўжо расказваў, гэта той наш сусед, у якога яшчэ з вайны рукі не было, рыбу лавіць, вось толькі з бадунішча чарвякоў забыў накапаць — ёлупрэдкасны! А побач сядзеў іншы ёлуп, Пятро Гаўнаед, я табе пра яго не расказваў, але не бяды — галоўнае, што ў гэтагарука была, дык вось яму шчупак зь першага закіду кручок адкусіў. Пятро пасядзеў-пасядзеў, пазакідваў вуду — бачыць, што без кручка гаўно ловіцца, то плюнуў, пакінуў сваіх чарвякоў Касьцюку, які з кручком, і пайшоў. А Касьцюк на тых чарвякоў да вечара кіляў пяць можа налавіў, ня памятаю ўжо дакладна, колькі. Толькі таго шчупака з Гаўнаедавым кручком нешта так і ня вылавіў — яны, шчупакі, заразы, хітрыя...“„Добра, гэта ты ўсё да чаго?“„А да таго, што абы быў кручок, а чарвяк знойдзецца! Па-мойму, кручком тут валодаю я! А ў Гаўнаеды я магу й каго іншага знайсьці!“ Як што Габрусь даў мне гэтым грубым спосабам зразумець, што я поўны нуль бяз палачкі-выручалачкі, якая належыць толькі яму (а ня ёсьць гонарам усяго беларускага народу, як даказваў я), то я пакрыўдзіўся й ад пасады ягонага сутэнэра адмовіўся, пасьля чаго мы некалькі дзён нават не віталіся. Але гэта не азначае, што я перастаў яго, кажучы ягонымі словамі, „эксплюатаваць“. Канфіскаваўшы калісьці куплены