Запісы 37

Запісы 37

198.48 МБ
Завяршыўшы працу над карцінай, Габрусь панёс выстаўляць яе ў найбліжэйшую карцінную галерэю, каб вярнуць мне грошы за мастацкія прычындалы. Ісьці зь ім я пасаромеўся, каб не прымазвацца да BroHara посьпеху, таму чакаў ягонага вяртаньня пад цэнтральным праскім гадзіньнікам зь лялькамі. Празь якую гадзіну, абышоўшы ўсе вакольныя галерэі, Габрусь вярнуўся й скрушна паведаміў: „Не цікавыя тут нікому палескія краявіды. Тут трэба Прагу маляваць, для турыстаў“. „Ну дык намалюй“, кажу. „Гэта любы дурань можа“, махнуў рукою Габрусь. „А я капіраваць нікога не хачу, гэта ж ужо не мастацтва... О,у мяне ідэя! Я ж партрэты рабіць умею! Хадзем на Карлаў мост — там гэтыя халтуршчыкі сядзяць, турыстаў малююць... Ты прыкінесься турыстам, а я буду цябе маляваць. Іншыя ўбачаць — таксама захочуць. Заробім на піва“. Я спрабаваў пераканаць Габруся, што да турыста я не падобны што мой партрэт у сучасным выглядзе здольны турыстаў толькі адагнаць, і што Карлаў мост, паводле маіх найноўшых спраўджаньняў, наагул знаходзіцца ў Карлавых Варах, — марна.
„Ведаеш, ты не крыўдуй, але жанчыны ў мяне ўсё-ткі лепей атрымліваюцца", прызнаўся мне Габрусь празь якую гадзіну, цягам якой я мужна вытрымліваў ягоныя заўвагі й рогат мінакоў (мне здалося, што плён Габрусёвых высілкаў я ўжо недзе бачыў — пазьней знаўцы мне сказалі, што прататыпам маёй выявы стаў вядомы аўтапартрэт Пікаса ці мо нават некаторы зь візантыйскіх абразоў). Адным словам, праца натуршчыка аказалася зусім не такой простай, якой я сабе яе ўяўляў.
22 Так у арыгінале.
„Ладна, харэ тут сядзецьпадбадзёрыў мяне Габрусь. „Хадзем, я цябе зь іншымімастакамі пазнаёмлю...“
Па дарозе да мастакоў я зноў паспрабаваў удакладніць Габрусёву біяграфію: Дык чаго ты са Швэцыі зьехаў, Габрусь? He спадабалася?“ „Ну як табе сказаць...“, задумаўся Габрусь.Для мяне там самае горшае, што вакол усе, як я. Эмігранты. Плюс жыцьцё дарагое — за адну сацыялку не пражывеш. А да ўсяго яшчэ і бульба абы што.Яўсёразумею, але каб бульбы нармальнай не было?“ „Затое дзеўкі там прыгожыя“, уставіўя.,Дк на мяне, то дзеўкі паўсюль прыгожыя", парыраваў Габрусь. „Ты бульбу добрую знайсьці паспрабуй!“ „А як вы туды наагул з жонкай трапілі?“ „А нас у госьці запрасілі. Адзін жончын аднакурсьнік. Яназьім там засталася, а я паехаў у Акадэмію паступаць“. „Зразумела. А дзеці ў вас ёсьць?“„А тоІДвое. Я, ведаеш, не люблю трахацца з прэзікам — гэта як плаваць у ботах, ці што...“,Дык вы зь ёю разьвяліся?“„Яшчэ не. О, мы ўжо прыйшлі!“
Прыйшлі мы ў нейкую каморку, што знаходзілася ў задняе частцы памяшканьня, дзе поўным ходам ішоў рамонт. Мастакі (агулам чалавек пяць) былі пераважна ўкраінцамі й з выгляду нічым не адрозьніваліся ад гастарбайтэраў. На стале перад імі стаяла паўпустая пляшка гарэлкі, пустая плястыкавая бутэлька зь піўной пенай і поўная попельніца. „ЗЗароўце, братаны“, прывітаўся зь імі Габрусь. (Па-беларуску ён размаўляў з усімі, незалежна ад нацыянальнасьці. Ягоныя здольнасьці да моваў былі яшчэ меншымі, чым да жывапісу: за ўсё жыцьцё ён нават трасянкі ня вывучыўяк сьлед.) „Шторобіце?“„Сам бачыш — абедаем“, адказалі яму. „О, то смачна есьці! Знаёмцеся: гэта мой зямлякАндрусь Макатоўша“. Я парукаўся з мастакамі, і мне налілі гарэлкі ў бляшанку з-пад шпротаў, якую я тут жа кульнуў у сябе й пераканаўся, што гэта была не гарэлка, а тэхнічны сьпірт. Аднак, каб ня зганьбіць земляка, я не падаў выгляду, што бляшанка мне „не зайшла". Калі я расплюшчыў вочы, то ўбачыў перад сабою ў клубах дыму сгрогі вусаты твар чырвонага колеру. „Ты мастак?“, строга спытаўся ў мяне твар. „Не, йіто вы“, шчыра прызнаўся я. „Я танцор“. Усе спахмурнелі, мабыць, пашкадаваўшы змарнаванага на мяне сьпірту, і толькі самы малады з мастакоў, як пазьней аказалася — з Харкава, падхапіўся зь месца: „Танцор — гэта крута! Хадземце сёньня ўвечары на пэрформанс! Такога там жару дамо! Туды ўся багема прыйдзе! Нават гэты, што „хуй“ на іконе натсаў!'^3 Тут і
23 Маецца на ўвазе расейскі мастак і пэрформэр армянскага паходжаньня Аўдзей Тэр-Аганьян.
пачаліся тыповыя для мастакоўскага асяродзьдзя інтэлектуальныя спрэчкі. „Якая ж ён багема, калі„хуй“ на іконе напісаў“, абурыўся Hex­Ta. „Багема — гэта ж ад слова „бог“!“ „Сам ідзі на свой праформанс, нехрысьць!“, падтрымалі астатнія. „I пайду!“, заявіў прагрэсіўны маладзён і зьвярнуўся да нас: „А вы што скажаце, хлопцы?" „Ну, „хуй“ на іконе я б пісаць ня стаў“, зазначыў Габрусь, „але на гэты, як яго... схадзіць трэба. Скажы, Андрусь? Можа, знайду там сабе ўрэшце мастацкага агента...“
3-
I like Americans. They’re unlike Canadians.
Хэмінгўэй
Пэрформанс адбываўся ў адным зь нічым не прыкметных дамоў у самым цэнтры Прагі, на другім паверсе якога пад гэтую мэту было за грошы ці то дацкай, ці то галяндзкай амбасады зьнятае штосьці, што нагадала мне актавую залю ў нашай школе перад самым пачаткам дыскатэкі. Па залі таўкліся купкі маладзёнаў і дзяўчат, а таксама валасатых і барадатых старых хіпаноў, аднак каторы зь іх напісаў на іконе „хуй“, сказаць было цяжка — ім мог быць любы. Гэтак жа цяжка было сказаць, ці высокакультурнае мерапрыемства ўжо пачалося, ці яшчэ не — па бруднай падлозе з крыкамі поўзалі юнакі, дзяўчаты ўзасмок цалаваліся з фатаграфіямі калекаў на сьценах, аўсякія эпігоны апантана расьпісвалі словам „бог“ прыбіральню. Убачыўшы такі расклад, наш таварыш з Харкава без усякіх комплексаў, як сапраўдны канцэптуаліст, выскачыў на штосьці накшталт сцэны й пачаў на ўсё горла чытаць вершы невядомага мне паэта (можа, і ўласныя):
„МЕНЯ укусйл крокодйл,
ТЕБЯ укусйл крокодйл, ЕГО укусйл крокодйл, ЕЁ укусйл крокодйл, u ВАС укусйл крокодйл, u ПХукусйл крокодйл, u ТЕХ укусйл крокодйл — НАС ВСЕХукусйл крокодйл!“24
24 Аўтарства верша спраўдзіць не ўдалося.
У той сытуацыі, мушу сказаць, верш гучаў праўдзіва, за што й быў уганараваны апантанымі воплескамі — кракадзіл мусіў быць шалёны. Тут я да сваёй вялікай радасьці прыкмеціў у адным з гурткоў удзячнай публікі сваю амэрыканку! — і штурхнуў локцем Габруся, перакрыкваючы музычнае суправаджэньне: „Габрусь, глядзі! Вунь стаіць дзяўчына, дзякуючы якой я тут! Амэрыканка! Я яе яшчэ зь лягеру ведаю! Такі клясны чалавек — не перадаць!“„Я ж не сьляпы!“, зароў мне ў адказ Габрусь. „Сам бачу, што клясны! Такія цыцачкі, такая жопка! Вось быяе, якгэта па-навуковаму... знахаліць!“ „Чакай, ты пра бляндынку?Гэта неяна!“„Не яна?“, зьдзівіўся Габрусь.„Ну, тады шкада...“ „Чаго шкада?“, ня ўцяміўя.„Цябе шкада!“, паясьніўГабрусь.
Калі шчыра, я сам быў ня супраць знахаліць сваю амэрыканку — але памятаючы, што маё танцавальнае майстэрства ў гэтым не дапамагло, пастанавіў паўзьдзейнічаць наяе сьпевам. Падсілкаваўшыся півам, мы з Г абрусём залезьлі на сцэну да нашага харкаўскага сябра й паказалі такі пэрформанс, што ўсім астатнім удзельнікам зрабілася няёмка. Хлопец з Харкава засьпяваў (калі можна так сказаць) савецкі гімн, я — „Інтэрнацыянал", а Габрусь — толькі тое, што ведаў, то бок „Купалінку“, прычым усё гэта адначасова. Ня буду хаваць, ідэя пэрформансу была мая. Нашая зладжаная атанальная какафонія выклікала папросту фурор: мы атрымалі першы прыз вечара (якім быў паляроідны фатаздымак нашага выступу з надпісам ,,хуй“), а прысутныя амэрыканцы тут жа запрасілі нас выступіць на Гэлаўіне. На хвалі сваёй імклівай славы я падруліў да амэрыканкі, якая жарсна прашаптала мне на вуха: ,Д ты куды зьнік пасьля першага дня канфэрэнцыі? Ад мяне патрабуюць, каб я вярнула выплачаны табе ганарар!“ Пасьля такога прывітаньня мне зрабілася досыць ніякавата, таму, абмяняўшыся фармальнасьцямі (сярод іншага я запрасіў амэрыканку ў госьці да нас на сквот), мы зноў адышліся кожны да свайго гуртка й так і стаялі ў іх да самага канца, бы зусім чужыя людзі. Калі я яшчэ ўбачыў, як амэрыканка адной рукой трымае за сраку ўпадабаную Габрусём бляндынку, а другой залазіць ёй у майткі, мне стала зусім пагана, і я на момант узьненавідзеў усе меншасьці сьвету. „Дык вось чаму яна ня голіцца пад пахамі!“, здагадаўся я. Рэшту вечара я ня помню, бо мы з Габрусём і харкаўцом тады жудасна напіліся. Для парадку яшчэ мушу дадаць, што на той Гэлаўін я праз пару месяцаў насамрэч схадзіў (толькі без хлапцоў, яны, здаецца, сьвяткавалі асобна) і зноў выйграў першы прыз, гэтым разам — у выглядзе пляшкі брэндзі, і не за сьпеў, а за касьцюм ісламскага тэрарыста, які я сам стварыў з ручніка на галаве й драўляных плечыкаў замест шаблі:
амэрыканцы справядліва палічылі касьцюм самым жахлівым з усіх. Як бачыце, ужо тады яны настолькі баяліся ісламскіх тэрарыстаў, што ўважалі за лепшае адкупіцца ад мяне пляшкай — пры гэтым да замаху на нью-ёрскіх блізьнятаў заставаўся яшчэ амаль год.
4-
Ізьвяла мяне кручына, Падкалодная зьмяя. Якзьдзесь жыць без какаіна? Восем дзевак, адзін я.
Частушка25
Да станоўчых якасьцяў Габруся належала тая, што ў яго з раніцы ніколі не бывала бадуна, колькі б ён папярэдняга дня ні выпіў. Прынамсі, фізычна ён быў заўжды поўны сіл, і галава ў яго не балела, a наадварот, працавала нават лепей, чым звычайна. Ягоныя думкі ў такім стане былі цалкам сьветлыя й цьвярозыя, і адзінай прыкметай, паводле якой можна было ўгадаць, што ён рабіў увечары, была тая, што ён прамаўляў іх уголас, мераючы сваімі даўжэзнымі крокамі нашыя сквоцкія апартамэнты: „Не, ну калі я ўжо памру? Ну што гэта за жыцьцё? Тулімся тут у нейкім падзямельлі, як пацукі! I ніякага выйсьця, ніякага! Можа, мне сябе забіць? Га, Андрусь? Вось толькі б дзетакяшчэ пабачыць... I бацькоў...Адзетачкіжвымаеродныя!А на каго ж я вас пакінуў! На вашую матку, курву гэтую, ёб вашу маць! Навошта я вас зь ёю наагул вырабіў!“ — „Габрусь, слухай: калі ты хочаш сябе забіць — калі ласка, толькі не замінай жыць іншым. Або спачатку выпусьці мяне адсюль, або здымі й памый шкарпэткі“. — „Бач, які ты недалікатны... А, дык ты ўжо прачнуўся?! To ўставай, нехран тут валяцца! На тым сьвеце адпачнеш! Хадзем у горад працу шукаць!"
Калі ў Габрусю з бадуна, як бачыце, прачыналася сумленьне, мы сапраўды выпраўляліся ў горад шукаць працу. Мне доўга не ўдавалася адгаварыць Габруся ад заняткаў мастацтвам, пад прыкрыцьцём якіх ён набываў за мае апошнія грошы сьвежыя порначасопісы („Гэта каб акты маляваць — анатомію ж ведаць трэба“, тлумачыў Габрусь), бо