Сходка беларускай суполкі адбывалася ўва ўмовах, не нашмат лепшых за айчынныя: у вільготным цёмным склепе недзе на ўзбочыне 18 Мне ўдалося пазьней сустрэцца ў Празе з адным зь іх, і ён цалкам пацьвердзіў праўдзівасьць ніжэйапісанага здарэньня. гістарычнага цэнтру. Як пазьней высьветлілася, адзінаю выгадаю склепу было тое, што яго гаспадары (валасатыя барацьбіты за правы чалавека) прьпулілі там беларусаў задарма, як што плаціць за памяшканьне для супольных сустрэчаў грамада на той момант была ці то яшчэ, ці то ўжо не гатовая. У прыцемках і клубах цыгарэтнага дыму я здолеў сяктак разгледзець свайго новага знаёмца-гопніка ды яшчэ некалькіх новапрыбылых лягернікаў зь сем’ямі, якім быў змушаны крыва ўсьміхнуцца (дагэтуль я затойваў ад іх сваё беларускае паходжаньне, выдаючы сябе за мурына). Астатніх я ведаць ня мог, але спрактыкаваным носам адчуў, што ў паветры, апроч цыгарэт, пахне грашыма: на гэта выдавалі й салідныя прыкіды прысутных дзядзек і цётак. Выглядала, што ўсе чакалі яшчэ некага, апроч мяне, — той нехта зьявіўся з паўгадзінным спазьненьнем і тут жа ўзяўся выконваць абавязкі старшыні сходу. Аднак ягоная прамова пра зьдзекі крывавага рэжыму над Бацькаўшчынай была нядоўтай: ён неяк падазрона зашморгаў носам і закруціў галавой, касавурачыся вокам на мяне — я ўжо падумаў, ён унюхаў рэшты конскага лайна на маёй падэшве. Толькі ў наступны момант я зразумеў, у чым цымус: „Тут што, марыхуану паляць?“, абурана запытаўся старшыня. Пытаньне было рытарычным. Хтосьці ззаду адказаўяму, маўляў, а што тут такога — што тут пачалося! „Як што такога? Вы што — звар’яцелі? Мы тут афіцыйна прадстаўляем Раду БНР! А вы завялі нас у месца, дзе паляць марыхуану! Гэта ж наркотык! Вы што, наўмысна?На загад беларускай амбасады?КДБ? Хочаце нас скампрамэтаваць?Я ў такім памяшканьні адмаўляюся далей знаходзіцца й прамаўляць! Прашу выдаліць усе аўдыязапісы й фатаграфіі з маім удзелам! Калі што — мяне тут не было!“ Склеп загудзеў: палова (прыстойныя дзядзькі й цёткі) ухвальна, палова незадаволена. Некаторыя прапанавалі надалей зьбірацца ў прамоўцы дома, іншыя — на вуліцы, яшчэ нехта — зусім не зьбірацца. Ніводная з прапановаў не была пастаўленая на галасаваньне. Прадстаўнікі першай паловы, наадварот, былі за тое, каб сустракацца штотыдня ў „Казіно Раяль“, бо гэта побач зь іхнаю працай. Галасы мацнелі, дым іусьцеў, пачынала зьбірацца на фізычны канфлікт. Я ціха пасёрбваў піва ў кутку й ня ведаў, каго падтрымаць. Балазе, на пусты страўнік піва падзейнічала хутка, таму асноўную частку паседжаньня, на якой была прынятая гістарычная пастанова аб Вялікай Схізьме у праскім беларускім асяродку, я прадрамаў, чым страціўусякае права сьведчыць перад нашчадкамі аб гэтай падзеі, а калі расплюшчыў вочы, то ўбачыў, што людзі памалу разыходзяцца — гэтым разам у добрым сэнсе слова. „Дзяцюк!“, раптам гукнуў мяне незнаёмы голас, „ня сьпі, a то зачыняць!“Я азірнуўся і ўбачыў нестарога яшчэ мужчыну, якога праз скураную касуху, завушніцу й доўгія валасы, ня стрыжаныя ці ня з самых васьмідзясятых, можна было прыняць за майго раўналетка. „Свае!“, узрадаваўся я й на ўсякі выпадак запытаўся: ,Л ты не анархіст?"„А то!“, быў адказ. Гэтак я пазнаёміўся з Габрусём Калодам. Частка другая: Габрусь 1. Усім прывітаньне, завуць мяне Юзік. Народны альбом Шчыра кажучы, я не чакаў, што ў Чэхіі мне пашчасьціць сустрэць каго-небудзь вядомага, пагатоў самога Швэйка. Швэйк, праўда, аказаўся ня чэхам, а беларусам, і ня Ёзэфам, а Габрусём. Дзеля дакладнасьці варта дадаць, што Г абрусь быў Швэйкам ня целам, а духам — целам ён быў хутчэй падобны да гэткага донкіхота, якім я яго бачыў на карцінцы. А вось сярод саміх чэхаў, як ні дзіўна, я Швэйкаў ніколі не сустракаў і дагэтуль лічыў іх прыдумкай. „Маеш дзе начаваць?“, папытаўся ў мяне Габрусь, як толькі мы апынуліся на вуліцы й пераканаліся, што лета сапраўды заканчваецца. Я забаяўся, што новы знаёмец набіваецца да мяне ў госьці (мяне пасялілі ў гостэлі разам з астатнімі дэлегатамі канфэрэнцыі) і на ўсякі выпадак збрахаў, што не. „А я маю, “ запэўніў мяне Г абрусь. „Паехалі да мяне, прытулю“. Апошняя фраза прагучала як на мой густ крыху неадназначна, але шлях да адступленьня я перакрыў сабе сам. ,Л ты дзе жывеш?“ — „А тут недалёка. Уадной віле“. Мне ажно цікава зрабілася, бо да жыхара вілы Габрусь быў зусім не падобны. Хай сабе й выявілася, што недалёка — гэта на другім канцы гораду, але віла там насамрэч была й самотна чарнела сярод зарасьцяў і новабудоўляў. Дарогаю з трамвайнага прыпынку я працягваў засыпаць Габруся пытаньнямі: „А чаго сьвятло не гарыць?“„Ну, яжня дома“. „Ты што там, адзін жывеш?“ „Адзін, жонка са мною не захацела“. ,Дык ты прытулак ужо атрымаў?“ „Я і не прасіў“, гмыкнуў Габрусь. „На халеру ён мне — мне што, вілы мала?“„I даўно ты там жывеш?“„3 учора“. ,Л дагэтуль дзе жыў?“„УШвэцыі. А да таго — у прымаках". „То бок у жонкі?“„Не, гэта нашая вёска так называецца". „А-а... A чаго са Швэцыі зьехаў?“ „Бо жонка выгнала“. Я зусім нічога не разумеў. Мы падыйшлі да параднага ўваходу вілы і ўбачылі на ім краты зь вялізным замком. „От халера, зачынена...“, канстатаваў Габрусь. „Ну, не бяды, у мяне ёсьць запасны ўваход“, — і памкнуўся ў зарасьці. Адсланіўшы вецьце, я пабачыў невялічкія драўляныя дзьверы, якіх, здавалася, даўно не адчынялі, бо зьнізу яны былі прысыпаныя зямлёю. „Гэта наўмысна, каб злодзеі ня лезьлі“, патлумачыў мне Габрусь і ўзяўся раскопваць дзьверы рукамі са спрытам чэскага нацыянальнага кроціка. Дзьверы рыпнулі, і зь цемры на мяне дыхнула вільгацьцю й гісторыямі пра вампіраў. „Вось мый дома радасна выдыхнуў Габрусь, чыркануўшы запалкай, і я ўбачыў, што знаходжуся ў невялічкім скляпеньні плошчаю два на два мэтры й вышынёю (калі гэта можна было так назваць) мэтры ў паўтара. Пасярод скляпеньня проста на зямлі валяўся матрац, а побач зь ім — яшчэ нейкае шмацьцё, з выгляду вопратка. Мне тут жа захацелася ў гостэл — ды ў які гостэл, адразу ў лягер! „А віла?“, роспачна спытаўся я.„Гэта яна і ёсьць“, супакоіў мяне Габрусь.„Толькі цяпер тут сквот“. „Што-што?“„Ну... Як бы гэта сказаць па-навуковаму... Ня ведаеш, што такое сквот?А яшчэ анархіст... Ну добра, ты як госьць кладзіся на матрацы: я сёньня й на вопратцы пасплю, a заўтра табе свой матрац на сьметніцы знойдзем..." Спалася мне надзіва добра — відаць, ад холаду й стомы, — а раніцай я даведаўся, што такое сквот. У прынцыпе, гэта такі інтэрнат для бяздомных, арганізаваны самімі бяздомнымі — пераважна анархісцкай моладзьдзю. Бярэцца нейкая старая, невядома каму належная, а мо й афіцыйна ўжо няісная хата, што гадамі пустуе й развальваецца (у нас такіх поўна ў чарнобыльскіх вёсках), у ёй узламваюцца дзьверы —і міласьці просім! Хто падкі да раскошы, можа паспрабаваць правесьці электрычны ток, незаўважна прьгчапіўшы дрот да суседавай ці аіульнаграмадзкай праводкі. Хату лепш выбіраць у такіх месцах, дзе паблізу ёсьць цывілізацыя ці прынамсі нейкі натуральны вадаём — у такім выпадку яшчэ спатрэбяцца вёдры для вады, найлепш з каромыслам. Узімку пажадана заклейваць выбітыя шыбы цэляфанам ці абшываць дошкамі, таксама не зашкодзіць абагравальнік памерам са спадарожнікавую талерку або радыётэлескоп — вось для гэтага й варта правесьці электрычнасьць. Калі ў хаце ёсьць дзейная печка, то лічыце, што вам пашанцавала, а калі яшчэ й комін нічым не забіты, то зіму вы перажывяце адносна спакойна. Пры ўмове, што хата не згарыць або вас ня вытураць. Габрусь трапіў на сквот па блаце, дзякуючы пратэкцыі сваіх анархісцкіх сяброў са Швэцыі — у астатнім на сквоце жылі адны чэхі, агульнай колькасьцю чалавек дваццаць. Афіцыйна Габрусь быў прапісаны ў аднаго чулага сэрцам старэнькага амэрыканскага беларуса, дабрачыннасьцю якога ў тутэйшай дыяспары карысталіся ўсе, хто пажадаў19. Тое ж самае ён параіў зрабіць і мне — пры ўмове, што я хачу застацца ў Празе, а не вяртацца ў лягер. 3 дакумэнтамі на сквоце было строга, асабліва ў часы паліцэйскіх аблаваў. Цягам усяго дня, бадзяючыся па нечувана прыўкраснай Празе, што пачаргова нагадвала мне то мой плястмасавы замак, то Вільню, я нутрана разрываўся паміж прывабнасьцю Габрусёвай прапановы й настальгічнымі ўспамінамі пра лягер. Канец канцоў, я паддаўся на спакусу й пайшоў — ну куды ж яшчэ, як ня ў Хельсінскі камітэт (аказваецца, ён ёсьць ня толькі ў нас і ў Хельсінках), дзе афіцыйна папрасіў працягнуць мне мой пропуск з трох дзён на месяц — маўляў, хачу пажыць у Празе ў сяброў, — а таксама яшчэ пяцьсот крон, зь вяртаньнем, бо мой ганарар канфэрансье за два дні амаль разышоўся. Сьвет не бяз добрых людзёў: абедзьве мае просьбы былі задаволеныя. Гэтак для мяне скончылася салодкае лягернае фарньентэ й пачалося вулічнае фактотум20. 2. Художнік: Я художнік. Хармс Да сустрэчы са мной Габрусь нідзе не працаваў і харчаваўся дзікімі яблыкамі й грушамі, назьбіранымі ў ваколіцах сквоту, бо ня меў нават пяці крон на анарха-вэгетарыянскі суп з морквы. Нааіул, Габрусь лічыў працу заняткам пустым і чалавеку неўласьцівым, тады як сябе — перадусім мастаком. У першы ж дзень ён паказаў мне свае намаляваныя вуглём на сьценах шэдэўры, галоўным матывам якіх былі жаночыя грудзі й сьцёгны. „Хто твой улюбёны мастак, Габрусь?“, удакладніў я. „Пушкін“, адказаў ён бяз роздуму21. У гэтым адказе было насамрэч утрыманае ўсё Габрусёва ня толькі мастацкае, але й жыцьцёвае крэда. „Я думаў тут паступіць у Акадэмію“, прызнаўся ён мне, „але там умова — прынесьці з сабою сваеработы. Ну падумай сам, якяіх пры- 19 Магчыма, гаворка вядзецца пра сьветлай памяці спадара Юрку Станкевіча. 20 Dolce far niente (іт.) — салодкае гультайегва,factotum (лац.) — чарнарабочы. 21 Верагодна, Г. К. мае на ўвазе беларускага мастака Алеся Пушкіна. нясу?Яжмураліст... („Ад слова „мура“,“ падумаўя.) Вось дзебхалсьціну ўзяць... Ці хоць паперу...“ Згода, у першай сустрэчнай краме я набыў Габрусю блок для маляваньня, алоўкаў і фарбаў, што ён палічыў патрэбным адсьвяткаваць. Тут жа за піўным столікам Габрусь зь лёгкасьцю Мадэльяні22 па памяці накідаў пару краявідаў роднай палескай вёскі. „Вось тут нашая хата, з калодзежам“, тлумачыў ён, „далей — балота, заім— лес, а за лесам пачынаецца Чарнігаўшчына“. ,Л гэта што на страсе — антэна?“, пацікавіўся я. „Сам ты антэна“, пакрыўдаваў жывапісец. „У нас целявізару няма. Гэта ж бусел! Ты што, бусла ніколі ня бачыў?“ Я далікатна прамаўчаў. „Ну“, кажу, „прынамсі котка ў кутку ўдала выйшла“. „Не разьбіраесься ты ў жывапісе“, уздыхнуў Габрусь, „калі коткі ад подпісу адрозьніць ня можаш. Якое ў нас сёньня? Трэба ж яшчэ дату паставіць...“