Запісы 40

Запісы 40

183.21 МБ
Вітаўт Тумаш бярэ на сябе гэтую працу і, па вялікім рахунку не зьяўляючыся чыстым літаратуразнаўцам ці купалазнаўцам, выдатна выконвае “структурны” аналіз усёй паэзіі Купалы, групуе яе па асноўных тэматычных блёках, вызначае гады напісаньня і ўрэшце на 500 старонках прадстаўляе кампазыцыйную ўвэрцюру ўсёй паэзіі Купалы. Ён вызначае пачатковыя вершы й кульмінацыі-фіналы для кожнага разьдзелу кнігі. Перад чытачом узьнікае строгая форма “кнігі вершаў”, падобная да багдановічаўскага “Вянка”. Кожны твор займае сваё дакладнае месца, і Тумаш зь вялікімі цяжкасьцямі й відавочнай неахвотай пасьля рэдагуе створаную ўласнаручна кампазыцыю зборніка.
Усё гэта адбываецца яшчэ ў Нью-Ёрку, а ў Мюнхене пад кантролем Станкевіча — ня менш працаёмкая тэхнічная праца. Здабыцьцё грошай, дамовы з друкарнямі, вёрстка, пераклады ўступу на замежныя мовы, друк, пераплёт, распаўсюд...
Як жа быў ацэнены гэты тытанічны чын працягласьцю ў некалькі гадоў? Ці ёсьць у лістах згадка, “па колькі чырвонцаў” атрымліваюць укладальнікі? Ды не. Можа, яны атрымаюць ганарар кніжкамі? Адказ ёсьць у лісьце Станкевіча: «Купалаў зборнік разсылаем у пачках па 5 штук у кажнай. Днямі атрымаеш і інструкцыю, як іх прадаваць і нікому абсалютна не даваць задарма. Навет я, які бадай найбольш працы ўлажыў пры яе выданьні, адзін эгзэмпляр за н даляраў купіў за “налічныя”».
Як кажуць, без камэнтарыяў.
Праз усю кнігу разам з гутаркамі пра вёрстку ці карэктуру фонам праходзіць палітычная барацьба, праца адноўленай Рады БНР, кагадзе створанай беларускай службы Радыё “Свабода”, канфлікты з БЦР, канфлікты ў Інстытуце вывучэньня СССР. Вакол купкі людзей стаіць неймаверны шум: ідуць дыскусіі фактычна па праве беларусаў на самавызначэньне перад усім сьветам. Відавочна, што беларуская дыяспара й пасьля вайны адчувала сябе ня вельмі моцна ў параўнаньні з расейскай, украінскай, якія даўно заявілі пра сябе. Літаральна некалькім людзям даводзілася ў наўпроставым сэнсе адбівацца ад прапановаў злучыцца ў саюз з рускімі антысаветчыкамі, стаць пад крыло ўкраінскай ідэнтычнасьці, увайсьці ў той ці іншы альянс, які пагражаў бы самастойнаму існаваньню беларускіх арганізацый. Дзякуючы імпэту й бескампраміснай пазыцыі Міколы Абрамчыка й Станіслава Станкевіча высокіх урадоўцаў Амэрыкі й Эўропы ўдалося пераканаць у праве на асобную беларускую “рацыю стану”, а часта нават і пазнаёміць увогуле з існаваньнем беларускага народу, зь яго гісторыяй. «Расейскія пызыцыі й так забясьпечаныя, а што-ж датычыцца, каб нешта можна было зрабіць “нацыяналам”, дык усё ўпіраецца ў аргумэнт “няма грошаў”. Тое, штомы... дабіліся выданьняў сваіхзборнікаў, дык гэта даслоўна было вырвана з зубоў іхных пры загрозе, што бразьнем дзьвярыма», — абмалёўвае сытуацыю зь беларускімі выданьнямі мюнхенскага інстытуту Станіслаў Станкевіч.
Зразумела, што назваць гэта фонам можна толькі “мякка кажучы”. Насамрэч барацьба за кожную капейку, за месца пад сонцам займала львіную долю часу, і тое, што ў такіх варунках атрымлівалася рабіць свае газэты, радыёстанцыі, кнігі, падобныя да “Спадчыны”, само па сабе ўражвае. Усё пастаянна вісела на валаску.
“Кніга вялізарная (каля кіляграма вагі) і вымагае шмат тэхнічных і рэдактарскіх выканчэньняў. Яна мне, ды, думаю, і Табе далася моцна ў знакі, што больш за такія вялікія выданьні ніколі брацца ня буду”, — піша за некалькі месяцаў да выхаду “Спадчыны” Станіслаў Станкевіч. “Надаела кніга, то пэўна, — адказвае на ліст Тумаш. — Працы й часу таксама затрачана нямала. Самой перапіскі ў гэтай справе, перадусім з Табой, набралася ўжо ня менш хіба як тэксту
самой кнігі. Як некалі справа ўжо будзе закончаная, думаю ўсю перапіску вылучыць, скласьці ў месца ды для архіўных патрэбаў даць апрацаваць: том, думаю, будземаламеншы за самую Купалаву кнігу”.
Вось жа, праз 63 гады той архіўны том дачакаўся свайго часу. Застаецца спадзявацца, што ён будзе ўдзячна прачытаны й “трутнем ня зьедзены”.
Ціхан Чарнякевіч
Менск
ПАЭТ, ЯКІ ПЕРАЙМЕНАВАЎ “МЕНСК” У “МІНСК”1
Масей Сяднёў: Pro et contra / аўтар-уклад. Лявон Юрэвіч. Мінск: Кнігазбор, 2018. —148 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны: кн. 36).
Як правіла, аб беларускія выданьні “пісьменнікаў мінулых гадоў” можа добра ўвэдзгаць пальцы — столькі ліюць бронзы на квадратны сантымэтр выдавецкай плошчы, што яна міжволі застаецца на эпітэліі пасьля прачытаньня. А то і ў горле дырынчыць, аж хочацца адкашляцца. Новая кніжка Лявона Юрэвіча “Масей Сяднёў: pro et contra” — акурат спроба кашлянуць і падумаць, што зь мітаў пра Сяднёва можна са спакойным сумленьнем адпрэчыць.
Колькасьць нашай бронзы, безумоўна, выкліканая адвечным негалоўным відам спорту — сацыяльным канструяваньнем рэальнасьці, якое пры наяўнасьці адсутнасьці нейкіх істотных зменаў у навакольлі замяняе магчымасьць ускараскацца на вяршыню п’едэсталу. Вакол прадстаўнікоў эміграцыі бронзы заўжды было асабліва шмат, што зьвязана з адчуваньнем пэўнай калектыўнай віны за дзесяцігодзьдзі замоўчваньня іх наробку ў савецкі час. Нейкі флёр ад таго некрытычнага прыманьня застаецца й дагэтуль — тады, калі ў тых жа “Запісах БІНіМ” апублікаваныя, без перабольшваньня, тысячы самых розных, у тым ліку вельмі контравэрсійных, дакумэнтаў, датычных шмат каго з эміграцыі. Дзясятак гадоў чытаючы згаданы альманах, я ня раз сустракаў недвухсэнсоўна адмоўнае стаўленьне да аднаго з найвядомейшых літаратараў замежжа — Масея Сяднёва. Цяпер гэтыя ацэнкі, згадкі, водгукі й палемічныя выказваньні фактычна цалкам увайшлі ў кнігу Лявона Юрэвіча й высьвечваюць асобу Сяднёва як прафэсіянал a ў галіне мастацкага тролінгу й дэканструкцыі.
Ня памятаю, ці выходзіла на беларускай службе Радыё “Свабода” публікацыя “невядомых фактаў” пра Масея Сяднёва, былога дырэктара PC, але калі такая зьявіцца, то адным з найбольш відавочных фактаў будзе той, што амаль усе супрацоўнікі беларускай службы хацелі зрабіць свайму кіраўніку “цёмную”.
1 Тэкст быў апублікаваны на сайце “Будзьма беларусамі!”. Гл.: http://budzma. by/news/paet-yaki-pyeraymyenavaw-myensk-u-minsk.html.
Сяднёў улазіў ва ўсе тэксты з глыбокім рэдагаваньнем, перайменаваў на радыё Менск у Мінск, заклікаў менш нэгатыўна ставіцца да савецкага ладу, захапляўся супрацоўнікамі рускай службы “Свабоды” й схільны быў лепш прыцягваць да працы іх, чым кагосьці зь беларусаў, перапісваў гатовыя тэксты ад заслужаных журналістаў, рэгулярна заварочваў гатовыя тэксты (пры іх немалым дэфіцыце). “Сьвінствы Сяднёва”, паводле вызначэньня Янкі Запрудніка, выклікалі ў супрацоўнікаў трывалы нэўроз, які можна лёгка адсачыць празь мюнхенска-амэрыканскую перапіску.
Знаходзячыся ў Амэрыцы, Сяднёў у лірычным вершы “Вызва-
леньне” ўнёс пэўную бадзёрасьць у літаратурныя колы радкамі пра “юнкерсы” й “мэсэршміты”:
Маліўся сіле агнявой і дню, што лёс мой перайначыў. Я самалёту кожнаму над галавой жадаў найлепшае ўдачы.
Як зьвязаныя ніцямі душы, і ў лёце не гублялі яны згоды. I крыльле іх у сонечнай вышы гарэла водблескам мае свабоды.
Але гэтым эпатажнасьць ягоная ня скончылася. Неўзабаве ён напісаў рэзанансны тэкст пра тое, што ў прынцыпе ўся беларуская літаратура, улучна з клясыкамі Коласам і Купалам, дастаткова другарадная ў сусьветным маштабе зьява, правінцыйная й непараўнальная з рускай культурай. Літаратурную супольнасыдь беларускай эміграцыі артыкул Сяднёва прывёў у стан шоку. Што да іншых ацэнак, то можна даведацца, напрыклад, пра аповесьць Максіма Гарэцкага “Дзьве душы" як пра “рэч слабую, блізу нечытэльную” (ліст да Янкі Запрудніка ад 17.07.1974). Вершы Алеся Салаўя. паводле яго, — “дзіцячыя, вучнёўскія, гімназіяльныя, не становяць сабой блізу ніякай вартасьці ні з гледзішча мастацкага, нізгледзішча ідэйнага”(с. 52) і “за іх прост-такі сорамна перад нашым слухачом”(с. 55). “Каліноўскі — гэта польская
гісторыя. У яго не было ніякай беларускай праграмы”. “Касьцюшка. Ну пашто мы робім зь яго нейкага беларускага героя?Як і Каліноўскі, Касьцюшка змагаўся за Полыйчу, а не за Беларусь”. “Ня трэба ствараць ілюзіі беларускай дзяржаўнасьці ў мінулым, ілюзіі, што мы яе мелі, знаходзячыся ў складзе Вялікага Княства Літоўскага. Гэта ня так”. “Караткевіч — добры пісьменьнік, але — зноў жа — у сваіх гістарычных творах ідэалізуе ня нашу, а, па сутнасьці, чужую гісторыю — дзеі шляхты, гэта значыць, палякаў. У гістарычных творах Караткевічамы ня бачым уласна беларусаў” (с. 132—134).
Дажыўшы да незалежнасьці Беларусі, Сяднёў прыехаў у Менск і — ужо пры Лукашэнку — выступіў з дакладам на канфэрэнцыі, дзе даводзіў, што малітву “Ойча наш” увогуле ня трэба перакладаць на беларускую мову, трэба пакінуць яе ў арыгінале, то бок па-царкоўнаславянску. Бо ў іншым выпадку “губляецца дух самой малітвы, тут парушаны рытм, строй арыгінальнай царкоўнаславянскай мовы, плаўнасьць яе і паэтычнасьць”.
Цытаты можна доўжыць далей, але й бяз гэтага відавочна: новая кніга Юрэвіча падкладае неслабую бомбу ў падваліны беларускай літараіуры. I тое, што бомба не ўзарвалася дагэтуль, можа тлумачыцца толькі няспраўным заводным механізмам. Вось жа наладжваем яго й чакаем гуку раскручанага вэнтылятара.
ЗЬВЕСТКІ ПРА АЎТАРАЎ
Ігар Алоўнікаў (нар. 1954), народны артыст Беларусі, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, прафэсар Беларускай акадэміі музыкі. Вучыўся ў Маскоўскай кансэрваторыі імя П. I. Чайкоўскага (кляс фартэпіяна праф. Я. Фліэра і кляс арганаў праф. Л. Ройзмана), у тым ліку ў асьпірантуры (кляс праф. М. Васкрасенскага). Гастралюе па краіне й за яе межамі. Выступае як з сольнымі фартэпіяннымі й арганнымі праграмамі, так і ў камэрных ансамблях зь вядомымі салістамі-інструмэнталістамі й вакалістамі, а таксама з сымфанічным і камэрным аркестрамі. Праводзіць майстар-клясы для маладых піяністаў зь Японіі, Тайваня і іншых замежных краінаў. У1987—1993 гг. узначальваў катэдру спэцыяльнага фартэпіяна Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Рэдактар шэрагу сэрый нотных выданьняў, якія ажыцьцяўляе “Беларуская Капэла” з 1996 г.: “Беларускі гістарычны нотазбор”, “Музыка старажытных сядзібаў”, “Збор твораў Міколы Равенскага”, старшыня рэдакцыйнай калегіі Збору твораў Яна Тарасэвіча.
Аляксандар Асіпчык (1909—1990), грамадзкі й царкоўны дзеяч. У гады Другой сусьветнай вайны браў удзел у дзейнасьці беларускіх грамадзкіх і культурна-нацыянальных арганізацыяў. 3 1944 г. — на эміграцыі. Спачатку жыў у Нямеччыне, супрацоўнічаў з часопісам “Зьвіняць званы Сьвятой Сафіі”. У сакавіку 1950 г. выехаў у Амэрыку, жыў сьпярша ў ЗША, потым у Канадзе і ўрэшце зноў у ЗША. 3 1950-х гг. быў зьвязаны з Расейскім аб’яднаньнем таварыства ўзаемадапамогі (РООВА).