Запісы 40

Запісы 40

183.21 МБ
Такім быў яго асабісты досьвед навукоўца-этнографа й досьвед выканаўцы. Нарэшце, такімі былі памкненьні тагачаснага беларускага грамадзтва.
Бацькаўшчына, якую Мікола Равенскі любіў болей за жыцьцё, аддае належнае свайму таленавітаму сыну. Збор твораў кампазытара — гэта нашая даніна ўдзячнасьці славутаму творцу, патрыёту Беларусі.
Літургічныя творы. Ужо ў маленстве Равенскі далучыўся да малітоўных сьпеваў. Пачатковую адукацыю, у тым ліку музычную, ён атрымаўу 1895—1903 гг., калі вучыўся ў школе праваслаўнага брацтва пры Менскім архірэйскім хоры. Пасьля заканчэньня, у 1903 г., Равенскі быў накіраваны ў Менскі мужчынскі манастыр як рэгент тамтэйшага хору. У1905 г. пераехаўу Наваградак, дзе працаваўрэгентам царкоўнага хору й выкладаў музыку ў школах. Тады ж, у 1912—1914 гг., ён прайшоў курсы рэгента царкоўнага хору ў Маскве й Петраградзе.
31918 да 1942 г. Равенскі, хутчэй за ўсё, ня меў дачыненьня да царквы. У канцы 1942-га, заняўшы пасаду рэгента царквы ў Чэрвені, адразу ж стаў пісаць для свайго хору літургічныя творы. Рэгенцкія абавязкі выконваў да апошніх дзён жыцьця. Хоры меў пераважна мужчынскія, зрэдку мяшанага складу. Гэта не магло не адбіцца на яго кампазыцыях — пераважаюць партытуры для мужчынскага выканальніцкага складу.
Партытуры, якія дайшлі да нас, сьведчаць, што пісаў кампазытар хутка, правак у нотны тэкст уносіў мала. Зьвяртаючыся да твораў літургічнага характару, Равенскі выконваў шэраг задач: па-першае, гэтыя партытуры павінны былі адразуўвайсьціўбогаслужбовы працэс, па-другое, запоўніць вакуум літургічнай музыкі, які ўтварыўся ў час панаваньня ў Беларусі бязбожжа. Выдатная адукацыя, веданьне традыцый, надзвычайная працаздольнасьць дапамаглі вырашыць гэтыя задачы. Аднак немагчыма не заўважыць маленькія дробязі, якія не зусім укладаюцца ў межы традыцый. Напрыклад, выкарыстаньне італьянскай, а не расейскай музычнай тэрміналёгіі. Арыентацыя ня толькі на кіеўска-літоўскі “расьпеў” і беларускія “напевы”, а яшчэ й выкарыстаньне беларускага народнага мэлясу. На гэта кампазытар сам зьвяртаў увагу сваіх харыстаў-выхаванцаў — студэнтаў Л ювэнскага ўнівэрсытэту.
Пазалітургічныя творы рэлігійнага зьместу былі напісаныя кампазытарам у 1947 г. Час складаны й няпэўны для ўсіх беларусаў незалежна ад таго, дзе яны жылі — на радзіме ці ў выгнаньні. Толькі выдатнаму мастаку было пад сілу абагульніць пачуцьці людзей ва ўзьнёслым малітоўным гімне. I гэтым гімнам стаў “Магутны Божа” на верш Натальлі Арсеньневай. Пра першае выкананьне малітвы ўспамінала Зора Кіпель:
«Увосені 1947 году гімн “Магутны Божа” быў выдрукаваны ў Парыжы. [Беларускія] Остэргофэнскія хоры, было іх два, цар-
коўны і сьвецкі, абодва пад кіраўніцтвам кампазытара Равенскага, развучвалі “Магутны Божа” недзе падвосень.
Увосені 1947 году адбыўся тыдзень маленьня за Беларусь і беларускі народ. 27-га лістапада гэткія малебны служыліся ў лягэры Остэргофэн у праваслаўнай і каталіцкай цэрквах. Праваслаўны сьвятар Др.М. Сьцяпанаў і каталіцкі ксёндз М. Маскалік прысутнічалі на малебнах. Гэта было сапраўды экумэнічнае маленьне за Беларусь. Вось жа на беларускай каталіцкай службе, у нямецкім касьцёле і прагучэў першы раз гімн “Магутны Божа”, калі прысутныя беларусы, як каталікі, гэтак і праваслаўныя, у дружным хоры ўзьнесьлі свае малітвы.
...мамэнт, калія ўпяршыню пачула “Магутны Божа”, назаўсёды застанецца ў маёй памяці. I колькі-б разоў пасьля гэтага я ня чула нашую малітву — кожны раз у мяне на вачох сьлёзы»2.
Харавыя творы. Усе пададзеныя ў Зборы твораў харавыя партытуры маюць фальклёрную аснову й клясычную аўтарскую апрацоўку. Сам Мікола Равенскі называў такія апрацоўкі “шырокімі распрацоўкамі” (а ня простай гарманізацыяй песень), і ў гэтай справе ён быў першым беларускім кампазытарам таго часу.
“Поры года”, напісаныя на вершы беларускіх паэтаў у розныя гады, сталі першым драматургічна арганізаваным харавым цыклем. Вяршыня гэтага цыклю — вялікая чатырохгалосая фуга на словы Ўладзімера Дубоўкі “О, Беларусь, мая шыпшына”, напісаная Міколам Равенскім падчас вучобы ў Маскоўскай кансэрваторыі ў 1926 г. Увогуле, Равенскі — першы кампазытар, які напісаў аўтарскую харавую музыку на вершы Максіма Багдановіча, Канстанцыі Буйлы, Уладзімера Дубоўкі, Алеся Гаруна ды іншых беларускіх паэтаў.
Частка апрацовак беларускіх народных песень была створаная ў першы пэрыяд творчасьці кампазытара, падчас яго працы з хорам Беларускага работніцкага клюбу. Другая частка пісалася ў эміграцыі й вылучаецца большай дасканаласьцю — вольным карыстаньнем рознымі харавымі фактурамі: поліфанічнай, гарманічнай, гамафоннагарманічнай; спалучэньнем гэтых прыёмаўу адным творы (напрыклад, “Чаму ж мне ня пець” — поліфанічная й гарманічная фактуры; “А ў полі вярба” — поліфанічная й гамафонна-гарманічная). Пры гэтым Мікола Равенскі ўважліва ставіўся да народнай мэтра-рытмічнай асновы, захоўваючы яе першасную імправізацыйную структуру. Што да характару выкананьня гэтых песень, дык нават жартоўныя песьні іучаць у кампазытара пад вэлюмам любоўнай іроніі, як і сумная песьня бабыля “Чаму ж мне ня пець”. Алесь Карповіч у артыкуле, прысьвечаным памяці
2 Кіпель, Зора. “Магутны Божа” — упершыню // Беларус. № 382. Верасень
свайго сябра й калегі, пісаў: «Песьню “Чаму жмне ня пець”М. Равенскі разумеў інакш, чым гэта было дасюль на беларускай сцэне і наогул у вакальнай практыцы. Паводле яго, гэтая песьня мае горка-саркастычны характар, а не іранічна-жартаўлівы. У сувязі з гэткім разуменьнем зьместу песьні, яна была апрацавана кампазытарам у сумным мінорным тоне»3.
“Беларуская сюіта” для мужчынскага хору ў суправаджэньні фартэпіяна была напісаная Міколам Равенскім за вельмі кароткі тэрмін. Як пісаў у дзёньніку за 18.12.1950 г. выхаванец кампазытара па хоры Лювэнскага ўнівэрсытэту Васіль Шчэцька, літаральна празь месяц пасьля першага знаёмства харыстаў з мастацтвам сьпеву хор прадставіў праграму й “канцэрт удаўся, дзякуючы добраму выкананьню, народным строям ансамблю ды ўпорнай працы праф. Равенскага”4.
Сюіта падзялялася на часткі і, такім чынам, магла выконвацца як канцэрт — цалкам або асобнымі разьдзеламі ў залежнасьці ад драматургіі ці рэглямэнту канцэртнага выступу. Акрамя таго, кампазытар уводзіў у сюіту некалькі твораў іншых кампазытараў або ўстаўляў сольныя й танцавальныя нумары паміж часткамі, якія ўзбагачалі канцэртны стыль сюіты.
Нягледзячы на вельмі кароткі час актыўнай творчай працы над харавой музыкай сьвецкага зьместу (каля пяці гадоў), Мікола Равенскі стаў клясыкам у галіне беларускага харавога мастацтва. Ён рупліва працягваў традыцыі найлепшых прадстаўнікоў рамантычных і позьнерамантычных школ XIX — XX стст.
Вакальныя творы. У Збор твораў увайшлі толькі тры выяўленыя вакальныя творы Міколы Равенскага. Гэта Арыя Браніславы з аднайменнай опэры, фантазія-нактурн “Менск” для голасу, скрыпкі й фартэпіяна ды вакальны дуэт “Мой родны кут”.
Опэра “Браніслава” на лібрэта Ўладзімера Дубоўкі пісалася ў Маскве ў 1929—1930 гг. Пасьля арышту паэта (20 ліпеня 1930 г.) праца Равенскага над амаль завершанай опэрай была спыненая, а сам матэрыял канфіскаваны Наркаматам асьветы БССР. У Лювэне на пачатку 1950-х гг. Мікола Равенскі ўзнавіў арыю Браніславы. Гэта — адзіны вядомы на сёньня фрагмэнт страчанай опэры. Мікола Куліковіч (Шчаглоў) у кнізе “Беларуская савецкая опэра” (1949) пісаў: «...“Браніслава”Равенскага задумана была як беларуская гэраічная музычная народная драма. ЛібрэтаДубоўкі й музычныя накіды кампазытара
3 Карповіч, Алесь. Памяці Міколы Равенскага // Бацькаўшчына. № 10—11 (141-142). 1953.
4 Цыт. паводле: Запруднік, Янка. Дакумэнтальная аповесьць пра дванаццацёх беларускіх хлапцоўу Нямеччыне, Бялікабрытаніі й Бэльгіі (1946—1954 гг.). Нью-Ёрк — Беласток, 2002. С. 142.
давалі магчымасьць бачыць, што патэнцьіяльна “Браніслава” мела дадзеныя стацца найбольш яскравым творам гэтага часу, як у сэньсе ідэйным, гэтак і паводля манумэнтальна задуманай формы. У сваёй паэме “Браніслава” (1929 г.), якая клалася ў аснову опэрнага лібрэтта, Дубоўка ўзяў адвечную тэму: сымбалічны вобраз МаціБеларусі, што зьбірае раскінутых па сьвеце сваіх дзяцей5. Пад выглядам прыгоннага часу Дубоўка раскрываў запраўды жудасны малюнак народнага жыцьця пад бальшавікамі. Нажаль, опэра “Браніслава” гэтак і засталася незакончанай з палітычных прычынаў і, навет, усе накіды й чарнавікі кампазытар быў змушаны зьнішчыць»6.
Фантазія-нактурн “Менск” для голасу, скрыпкі й фартэпіяна напісана Равенскім на верш Уладзімера Дубоўкі ў 1928 г. у Маскве. У розных даведніках існуюць два назовы гэтага твору: “Менск” і “Такая ноч...” (“Ноч над Менскам”). Аўтограф быў страчаны ў часе Другой сусьветнай вайны, таму твор адноўлены кампазытарам на пачатку 1950-х гг. у Лювэне. Аднак і гэты аўтограф ня знойдзены. У фондах Беларускай бібліятэкі імя Францыска Скарыны ў Лёндане выяўлены рукапіс нактурну пяра кампазытара Міколы Куліковіча (Шчаглова). Вядома, што нактурн “Менск” уваходзіўу канцэртны рэпэртуар жонкі Куліковіча — сьпявачкі Яўгеніі Градэ. На першай старонцы рукапісу Міколам Куліковічам пазначана: New York, October 19,1953. Гэта паказвае на тое, што арыгінал нактурну, магчыма, пасьля сьмерці Равенскага трапіў у Нью-Ёрк.
У рукапісе пад нотамі ўпісаны тэкст верша з прагаламі. Гэтая акалічнасьць стала падставаю для стварэньня паэтам Яўгенам Міклашэўскім у сьнежні 1993 г. парафразы верша Уладзімера Дубоўкі. У гэтым варыянце твор замацаваўся ў сучаснай канцэртнай практыцы.
Хоць напісаньне “Менску” датуецца 1928 г., у ім надзіва прадказальна адчуваецца глыбокі сум расстаньня з Радзімай, уласьцівы Равенскаму на эміграцыі.
Дуэт “Мой родны кут” — першае музычнае ўвасабленьне знакамітага Коласавага верша й... апошні твор Міколы Равенскага. Зь ліста Янкі Запрудніка да Алеся Карповіча ад 01.08.1954 г.: «...Равенскі быў тады ўжо хворы даволі сур’ёзна і, нягледзячы на тое, што перад ім скрывалася прычына й небясьпека ягонае хваробы, ды не зважаючы на ягоны прыродны аптымізм і бадзёрасьць (ён, прыкладам, не любіў ні гутарыць, ні слухаць пра сваю хваробу, а таксама — прыклад клясычны — дакладна тры дні перад сьмерцяй у гутарках з знаёмымі
5 Гэтая ж тэма гучала й у творах Купалы, Коласа, Бядулі і інш. (Драма Купалы “Раскіданае гняздо”). — Заўв. М. Куліковіча.