Запісы 40

Запісы 40

183.21 МБ
15 Tygodnik Petersburgski. № 72.1842.
16 Скорабагатаў, Віктар. Зайгралі спадчынныя куранты. Мінск: Тэхналогія, 1998.
17 Гл. больш падрабязна ў кнізе: Скорабагатаў, Віктар. Зайгралі спадчынныя куранты.
ка ў сваёй творчасці немог пазбегнуць уплыву беларускага народнага меласу. У песнях і асабліва ў оперы “Фліс” (Плытагон) такое багацце народных інтанацый, што, слухаючы, адчуваеш, нібы прысутнічаеш недзе пад Слуцкам або каля Мінска на ўрачыстым свяце беларускіх сялян»18.
У сшытку фальклёрных запісаў 1949 г. за № 61 Равенскім занатавана беларуская народная песьня “Ці я ў полі”:
Ці я ў полі, ці я ў полі не калінкай расла, Ці я ў полі, ці я ў полі не чырвоная была? Яе ўзялі паламалі ды ў пучочкі павязалі, Мусіць трэба было, мусіць трэба было.
А цяпер працытуем фрагмэнт тэксту рамансу Пётры Чайкоўскага (сач. 1880 г.) на словы Івана Сурыкава “Я лй в поле да не травушка была”:
Я лй в поле не калйнушка была, Я лй в поле да не красная росла; Взялй калйнушку, сломалй, Да в жгутйкй меня посвязалй! Ох, ты, горе моё, горюшко! Знать такая моя долюшка!..
Надрукаваны ў 1875 г. верш Івана Сурыкава мае назоў “Маларасійская песьня”. Чаму? Улічым такую акалічнасьць. Як ведаем, у той час нават слова “Беларусь” было пад забаронай. Ці не таму ў перакладзе на расейскую мову песьня зь беларускай ператварылася ва ўкраінскую?
Як навуковец у галіне беларускай музычнай этнаграфіі, Мікола Равенскі пакінуў нам тры працы. Дзьве зь іх былі апублікаваныя ў 1928 г. ва “Ўзвышшы”19. Яны ўяўляюць зь сябе навукова-папулярныя крытычныя артыкулы. Апошняя ж — “Асаблівасьці беларускай народнай песьні” — да гэтага часу заставалася ў рукапісе. Яе нам перадала дачка кампазытара Вольга Мікалаеўна Аляксеенка (Равенская).
“Асаблівасьці...” кампазытар пачаў пісаць у 1949 г., пасьля таго як назапасіў запісы народных песень. Напісаньнем гэтае працы завяршаецца трыццацігадовая праца Равенскага-фальклярыста. Па ўсім відаць, ён рыхтаваў навуковую працу да публікацыі, дзе рэфэрат, хутчэй за ўсё, меўся быць разам са зборам беларускіх народных песень. Равенскі засяродзіўся ў працы на асэнсаваньні ўжо назапашанага матэрыялу. Ён
18 Шырма, Рыгор. Песня — душа народа. Мінск: Мастацкая літаратура, 1972. С. 305.
19 Гармонізаваньне беларускіх народных песень маскоўскімі композыторамі // Узвышша. 1928. № 4; Пра зборнік песень, які выдрукаваны на Беларусі для дзяцей дашкольнага ўзросту // Узвышша. 1928. № 6.
глыбока вывучаў песьні, запісаныя ў папярэднія гады. У сшытку 1949 г. алоўкам пазначаў у мэлёдыях лад, жанр — рыхтаваў гарманізацыі песень. Шматлікія пазнакі сьведчаць, што Равенскі ўвесь час шукаў заканамернасьці, вылучаў “характэрныя рысы беларускіх народных песень”, а на аснове іх глыбокага й аб’ектыўнага абагульненьня рабіў высновы, у якіх радасна сьцвярджаў самому сабе й сьвету яскравую самабытнасьць беларускай народнай песеннай творчасьці.
Чытаючы “Асаблівасьці...”, увесь час адчуваеш, што кампазытар, жывучы далёка ад радзімы, быў зусім не адарваны ад агульнабеларускага навуковага працэсу ў галіне фальклёру. У тыя ж гады Рыгор Шырма й Генадзь Цітовіч пісалі фундамэнтальныя дасьледчыя працы. Аднак яны мелі магчымасьць працаваць ня толькі з уласнымі запісамі, але й з працамі іншых навукоўцаў у бібліятэках і архівах. Гэтых магчымасьцяў у Равенскага не было. Ён мог абапірацца толькі на ўласныя веды, уласную памяць і ўласны дасьледніцкі досьвед працы з народнымі песьнямі.
Азнаёміўшыся з падрыхтаваным да друку рэфэратам, доктар мастацтвазнаўства Вольга Дадзіёмава трапна заўважыла: “Узноўлена, паўстала з попелу яшчэ адна клясычная праца ў галіне беларускай фальклярыстыкі. Можа, погляды Равенскага сёй-той палічыць сёньня ў чымсьці наіўнымі або першапачатковымі, але гэта — погляды аднаго з пачынальнікаў беларускай фундамэнтальнай этнаграфіі XXстагодзьдзя, яе сапраўды айчыннага значэньня”.
Ёсьць шэсьць рукапісных варыянтаў аўтографаў гэтай навуковай працы. Аднак, бадай, толькі адзін зь іх мае больш-менш закончаны выгляд. Стан здароўя не дазволіў кампазытару давесьці задуманае да канца. А ў сакавіку 1953 г. яго ня стала.
Больш чым праз паўстагодзьдзя нам, каб апублікаваць гэтую працу, па сутнасьці давялося прайсьці шляхам Равенскага-навукоўца. Зьвялі тэксты шасьці варыянтаў у адзін цэласны й пасьлядоўны пласт, зьнялі паўторы. Толькі тады й высьветлілася, што праца мае завершаны выгляд. Падрыхтоўка да друку рэфэрату й запісаў беларускіх народных песень пераканала нас і ў тым, што гэта — дзьве часткі адной працы.
Ціхан Чарнякевіч
Менск
ЯК РАБІЛІ ГАЛОЎНУЮ КНІГУ БЕЛАРУСКАГА ЗАМЕЖЖА
Якукладалі “Спадчыну”: Да 135-годдзя ад нараджэння і 75-годдзя смерці Янкі Купалы / уклад., падрыхтоўка тэкстаў, уступ. слова, агульнае рэдагаванне Наталлі Гардзіенкі, Лявона Юрэвіча. Мінск: Кнігазбор, 2018. — 290 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны: кн. 35).
За таўсматую кнігу Янкі Купалы “Спадчына” заўсёды чапляешся вокам у букіністычных кнігарнях. Нават займеўшы гэты тамок, хочацца купіць яшчэ адзін пры нагодзе — усё ж такі вельмі мала сапраўды шыкоўных самавітых выданьняў было ў беларусаў, і амэрыканскамюнхенская “Спадчына” 1955 г. — бясспрэчна, адно зь іх. Вага, аб’ём, файная вокладка, ілюстрацыі, шоргат акуратна ці ня вельмі разрэзаных старонак, нетрывіяльныя фотаздымкі Купалы даюць пэўную букіністычную асалоду.
Кніга сапраўды знакавая, але не заўсёды ўсьведамляеш, што вакол яе была й свая гісторыя. У прынцыпе дык кожная кніжка — гэта проста тэксты. Яна ня скажа табе, як гэтыя творы пісаліся, што выкрасьлілася (аўтарам, рэдактарам, цэнзарам) і засталося за кадрам, адкуль узяліся грошы на друк, хто выбіраў вокладку, празь якія выпрабаваньні трэба было прайсьці перад, уласна кажучы, друкарняй — і ці куплялі гэтую кнігу наогул. Тым ня менш уся гэтая закадравая гісторыя кніжак, як на мяне, надзвычай пэрспэктыўная што да раскрыцьця й абнародаваньня. На паверхні такой альтэрнатыўнай гісторыі беларускай кнігі лунаюць толькі нейкія асобныя выпадкі, як правіла, зьвязаныя з цэнзурай — напрыклад, рассыпаны набор першага рамана Ўладзімера Караткевіча “Леаніды ня вернуцца да Зямлі”. Можна ўспомніць, як грамадою ўпершыню зьбіралі грошы на выданьне першай незалежнай кнігі Быкава “Сьцяна”, глухія чуткі пра тое, як рэдагаваўся той ці іншы культавы твор сучаснай літаратуры. Разам з тым нават у ня вельмі цікавай кнігі можа быць шалёная гісторыя ўзьнікненьня, і раз-пораз такія “namaемныя жыцьці кніг” трапляюццаў архіўных справах, аднак пакуль там, у справах, і застаюцца.
1	Тэкст быў апублікаваны на сайце “Будзьма беларусамі!”. Гл.: http://budzma. by/literature/yak-rabili-halownuyu-knihu-byelaruskaha-zamyezhzha.html.
Вось жа, упершыню ў нас і, што таксама ў нейкім сэнсе паказальна, менавіта ў сувязі з найпершым клясыкам Янкам Купалам зьяўляецца выданьне ў жанры “кніга пра кнігу” — «Як укладалі “Спадчыну”» Натальлі Гардзіенкі й Лявона Юрэвіча.
Стваральнікаў “Спадчыны” — фактычна двое: нью-ёркавец Вітаўт Тумаш і мюнхенец Станіслаў Станкевіч, былыя заходнебеларусы й выпускнікі віленскіх унівэрсытэтаў, адміністратары часоў акупацыі, тагачасныя топ-мэнэджары беларускага руху й лютыя ворагі УКП(б). Іх двухбаковае ліставаньне — аснова дадзенай кнігі.
Трэба ведаць, што на той час, у 1950-я, Станіслаў Станкевіч выдае разам з газэтай “Бацькаўшчына” кнігу за кнігай, якія спачатку друкуюцца на газэтных палосах, а потым выходзяць асобнымі выданьнямі, кожнае зь якіх у пэўным сэнсе прадстаўляе тое, што ў гэты самы час Антон Адамовіч назаве “супраціўленьнем саветызацыі ў беларускай літаратуры”: “Запіскі Самсона Самасуя” Андрэя Мрыя, “Нядоля Заблоцкіх” Лукаша Калюгі, “Новая зямля” й “Сымон-музыка” Якуба Коласа, “Тутэйшыя” й “Раскіданае гняздо” Янкі Купалы. Неўзабаве выйдуць выбраныя творы Вацлава Ластоўскага й нават скандальныя “Дабрасельцы” Аляксея Кулакоўскага, празь якіх апошняга зьнялі з пасады галоўнага рэдактара часопіса “Маладосьць”.
Станкевіч такім чынам фармуе антысавецкі канон, што на пачатак 1950-х зрабіць зусім не складана, бо фактычна большасьць заўважных твораў даваеннай літаратуры не перавыдадзеная ў БССР, не рэабілітаваныя яшчэ й іх аўтары. Значная частка клясыкі ў Савецкім Саюзе таксама застаецца пад забаронай, а Янка Купала шануецца выключна прасавецкі, пэрыяду 1930-х гг.
Укладальнікі кнігі абсалютна недвухсэнсоўна даюць зразумець сваю пазыцыю, што Купала пасьля 1930 г., пасьля спробы самагубства, — гэта ўвогуле не Купала, адзначаючы ў “Спадчыне”, што “сваім абсягам кніга ня выходзіць за тую канцавую, замыкаючую вольную песьняровую творчасьць мяжу, якую сам Купала сваёй-жа рукою й крывёй правёў у часе гаракіры ў чэрвені 1930 году”. To бок нават храналягічны “савецкі Купала” бярэцца ўкладальнікамі толькі ў той сваёй часьціне, дзе ён сьцьвярджае нацыянальную годнасьць — маюцца на ўвазе вершы 1920-х супраць вялікарасейскіх шавіністаў. Сам пэрыяд 1920-х, які ў сучасны момант праходзіць стадыю некрытычнага прыняцьця й міталягізацыі, называецца ўкладальнікамі “эпохай безназоўнага”, калі чаканьні нацыянальна арыентаванай інтэлігенцыі ня спраўджваюцца і настае, на іх погляд, час, груба кажучы, абы-чаго — самастойнасьць, незалежнасьць, увогуле беларушчына як суб’ект не набывае таго статусу й тае сілы, якія чакаліся нашаніўцамі.
Такім чынам, распачынаючы друк “Спадчыны”, Тумаш і Станкевіч бачаць статус свайго аднатомнага выданьня Купалы як узорны, адзіна
патрэбны для эміграцыі — у нейкім сэнсе адпаведны клясычнаму “Кабзару” Тараса Шаўчэнкі. Недарэмная ў рэклямнай абвестцы аб папярэдняй падпісцы (фактычна аналягу цяперашняга краўдфандынгу) і згадка пра Біблію, якую некаторыя эмігранты выпісваюць і купляюць сабе за 45 даляраў, а вось жа выданьне Купалы каштуе ў чатыры разы таньней. Можна сказаць, што складальнікі ўяўляюць аднатамовую “Спадчыну” як Кнігу Кніг, своеасаблівы сакральны “маст хэв” для кожнага беларуса замежжа. Яны нават вырашаюць ня згадваць у абвестках імя прэзыдэнта Рады БНР Міколы Абрамчыка — фактычнага фундатара выданьня, каб аб’яднаць вакол Купалы прыхільнікаў БНР і БЦР.
3 сакралізацыяй адразу (і непазьбежна) узьнікаюць праблемы, бо свайго дыстыляванага “Кабзара” Купала не пакінуў. Канцэптуалізаваць ягоны пакручасты й неаднародны лірычны наробак даводзіцца з нуля. Фактычна — пры адсутнасьці папярэднікаў і пры надзвычай ускладненым нямецка-амэрыканскім доступе нават папросту да прыжыцьцёвых публікацый ягонай лірыкі (узважваючы кіляграмовы том “Спадчыны”, трэба ведаць, што нават першых дзьвюх кніжак Купалы — “Жалейкі” й “Гусьляра” — укладальнікі на руках ня мелі. Іх проста не было дзе ўзяць).