Новы дакумэнтальны зборнік аб царкоўным жыцьці беларускай эміграцыі артыкулы ёсьць каштоўнымі сьведчаньнямі эпохі, адлюстраваньнем клопатаў і надзеяў беларускага замежжа. Асобны разьдзел зборніка складаюць успаміны мітрапаліта Мікалая. Пачынаюцца яны з кароткага апісаньня роднага мястэчка Моталь і досыць падрабязных зьвестак з радаводу Мацукевічаў. Потым аўтар дзеліцца з чытачом успамінамі пра сваё дзяцінства, школьныя гады, юнацтва, вайсковую службу, пачатак Другой сусьветнай вайны, нямецкі палон, вяртаньне ў Моталь, вучобу ў пэдвучэльні, пачатак нямецкай акупацыі Беларусі, адпраўку на прымусовую працу ў Нямеччыну, уцёкі ад немцаў і вайсковую службу ў польскай арміі Андэрса, пасьляваеннае ўладкаваньне, пераезд у Амэрыку, падрыхтоўку да сьвятарства ў Калегіі сьвятога Андрэя, прыняцьце ярэйскага сану й пачатак парафіяльнага служэньня. На жаль, успаміны абрываюцца на сярэдзіне 1950-х гг. і нічога не апавядаюць пра архірэйскі пэрыяд біяграфіі мітрапаліта Мікалая. Тым ня менш нават няпоўнае апісаньне іерархам свайго жыцьцёвага шляху дае магчымасьць скласьці ўяўленьне пра тыповы лёс маладога беларуса, які перажыў цяжкія выпрабаваньні сваёй эпохі, што прынесьлі вайна й эміграцыя. Апошняя частка ўспамінаў — цікавае сьведчаньне стану беларускага царкоўнага жыцьця Канады на пачатку 1950-х гг. Лягічным працягам мэмуарнай часткі зборніку выступае разьдзел з успамінамі пра мітрапаліта Мікалая (Мацукевіча), напісанымі беларусамі бацькаўшчыны й замежжа, што асабіста ведалі ярарха. Азнаямленьне з гэтымі ўспамінамі дазваляе чытачу скласьці больш выразнае ўяўленьне пра асобу мітрапаліта, ягоную рэлігійную дзейнасьць у складзе БАПЦ і пошукі шляхоў да пераадоленьня царкоўнага расколу. У апошнім разьдзеле выданьня прадстаўленая багатая калекцыя фотаздымкаў, што адлюстроўваюць жыцьцёвы шлях мітрапаліта Мікалая ад вайсковай службы ў арміі Андэрса да служэньня ў якасьці першаярарха аднаго з “аскепкаў” БАПЦ. Акрамя фотаздымкаў, безумоўнай каштоўнасьцю гэтага разьдзелу ёсьць фотакопіі дакумэнтаў, што насьвятляюць асобныя старонкі царкоўнага жыцьця беларускай дыяспары. На заканчэньне агляду зборніку матэрыялаў, зьвязаных зь дзейнасьцю мітрапаліта Мікалая (Мацукевіча), трэба адзначыць, што, на наш погляд, ягонае выданьне дазваляе значна пашырыць уяўленьні беларускіх гісторыкаў аб нутраным жыцьці БАПЦ і дзейнасьці аднаго з найболып прыкметных яе іерархаў. Але разам з тым немагчыма не заўважыць наяўнасьці вялікай праблемы, зьвязанай з унутрыканфэсійным падзелам сярод праваслаўных беларусаў. Сьведчаньнем ненармальнасьці існаваньня расколаў у праваслаўным асяродку зьяўляецца ўжо тое, што нават на вокладцы разгляданага выданьня тытул Мікалая (Мацукевіча) падаецца інакш, чым ён сам сябе тытулаваў. Трэба прызнаць, што палітычна матываванае прагалошанне курсу на дасягненьне беларускай царкоўнай незалежнасьці прывяло да рэлігійнага расколу ня толькі паміж беларусамі замежжа й мэтраполіі, але й да падзелу ўнутры самой беларускай дыяспары. Больш за тое, фармаваньне структуры й ярархіі БАПЦ праводзілася з парушэньнем царкоўных канонаў, што прывяло прыхільнікаў ідэі беларускай аўтакефаліі да ізаляцыі ад усяго праваслаўнага сьвету. Гэтае становішча можна ахарактарызаваць як кананічны тупік, выхад зь якога павінен быць знойдзены ў тым ліку й дзеля духоўнага ўзьяднаньня праваслаўных беларусаў усяго сьвету. Найважнейшымі крокамі ў гэтым кірунку ёсьць сустрэчы беларусаў Бацькаўшыны й замежжа, разьвіцьцё іх узаемнага інтарэсу, асэнсаваньне й вывучэньне гісторыі, кулыуры й традыцый далёкіх суайчыннікаў. У значнай меры ўсяму гэтаму садзейнічае й выданьне зборніку “Архіяпіскап Мікалай (Мацукевіч). У малітве за Беларусь”, складзенага Юрыем Гарбінскім. Кніжная паліца Віктар Скорабагатаў Ганна Каржанеўская КірылаНаеаеў Ігар Алоўнікаў Менск ПЕРШЫ ЗБОР ТВОРАЎ Да выданьня Збору твораў Міколы Равенскага Равенскі, Мікола. Збор твораў: Вакальныя творы / пад рэд. Г. Каржанеўскай. Мінск: Тэхналогія, 2005. — 27 с. Равенскі, Мікола. Збор твораў: Літургічныя творы / пад рэд. К. Насаева. Мінск: Тэхналогія, 2005. — go с. Равенскі, Мікола. Збор твораў: Творы для фартэпіяна / падрэд. I. Алоўнікава. Мінск: Тэхналогія, 2007. — 30 с. Равенскі, Мікола. Збор твораў: Беларускія народныя песні / рэдкал.: I. Алоўнікаў [і інш.]. Мінск: Тэхналогія, 2008. — іді с. Равенскі, Мікола. Збор твораў: Харавыя творы. У 2 cut. Сш 1 / падрэд. К. Насаева, Г. Каржанеўскай; рэдкал.: В. Скорабагатаў (гал. рэд.) [і інш.]. Мінск: Тэхналогія, 2017. — 17g с. Равенскі, Мікола. Збор твораў: Харавыя творы. У2 сш. Сш. 2 / пад рэд. К. Насаева; рэдкал.: В. Скорабагатаў (гал. рэд.) [і інш.]. Мінск: Тэхналогія, 2017. —103 c. Выхад у сьвет Збору твораў Міколы Равенскага (1886—1953) — зьява для беларускага мастацтва неардынарная. За амаль паўтысячагадовую гісторыю айчыннага нотадрукаваньня гэта першы збор твораў аднаго кампазытара. Сымбалічна, што адлік гэткіх друкаў пачынаецца з творчасьці клясыка беларускай музычнай культуры першай паловы XX стагодзьдзя — аўтара славутага рэлігійнага гімну ўсёй беларускай нацыі “Магутны Божа”. Летам 1913 г. у газэце “Наша Ніва” (№ 30, 26 ліпеня) артыкулам Юр’я Верашчакі (псэўданім Вацлава Ластоўскага) “Сплачвайце доўг” распачалася культуралягічная дыскусія пра шляхі разьвіцьця беларускага мастацтва, у прыватнасьці прыгожага пісьменства, і яго ролю ў духоўным жыцьці народу. Ці быў тады знаёмы Мікола Равенскі з гэтым артыкулам і адказамі на яго Янкі Купалы, Лявона Гмырака, Максіма Гарэцкага, нам невядома — малады музыка толькі-толькі пачынаў свой шлях у мастацтве. Але ўсё творчае жыцьцё Міколы Равенскага — адказ на пытаньні, пастаўленыя беларускай інтэлігенцыяй яшчэ ў 1913 г. Ён атрымаў грунтоўную акадэмічную музычную адукацыю — спачатку як харавы дырыжэр, пазьней — у найлепшых настаўнікаў Маскоўскай кансэрваторыі як кампазытар. Застаючыся выканаўцам, працуючы з рознымі калектывамі ў якасьці артыста, Равенскі пісаў творы “высокага стылю”, пры гэтым у выразна нацыянальнай беларускай стыхіі. Праз усё жыцьцё Мікола Равенскі пранёс гарачую любоў да Радзімы, яе культуры, мовы1. Пранёс нягледзячы на тое, што яго як “нацдэма” пры канцы 1930-х гг. выгналі з кансэрваторыі й Саюзу кампазытараў. А на той час Равенскі меў ужо непахісны аўтарытэт выканаўцы й выкладчыка. Пад яго настаўніцкім доглядам — прафэсара Беларускай дзяржаўнай кансэрваторыі (цяпер Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі) — у 1930-я гг. набылі веды шматлікія выдатныя дзеячы беларускай культуры. У гады нямецкай акупацыі Мікола Равенскі працаваў рэгентам у царкве на сваёй радзіме — у Чэрвені. У 1944 г. ён быў вымушаны эміграваць. Гады выгнаньня былі напоўненыя творчасьцю. Любоў да Радзімы натхняла на актыўную дзейнасьць. Равенскі стварыў аматарскі хор са студэнтаў, якія навучаліся ў Лювэнскім унівэрсытэце (Бэльгія). Маладыя беларусы пад кіраўніцтвам майстра езьдзілі па розных краінах, знаёмілі эўрапейцаў зь беларускімі народнымі песьнямі й танцамі. Для гэтых канцэртаў Мікола Равенскі напісаў “Беларускую харавую сюіту”. Творы аўтара ўзьнёслага рэлігійнага гімну “Магутны Божа” — малітвы беларускіх хрысьціянаў усіх канфэсій і дэнамінацый — працяглы час заставаліся невядомымі на ягонай радзіме. Аднак з канца 1980-х гг. творчасьць Міколы Равенскага вярнулася ў канцэртнае жыцьцё Беларусі, а малітва “Магутны Божа” на поўны голас загучала ва ўсіх цэрквах Беларусі. Харавыя, вакальныя ды інструмэнтальныя творы кампазытара пачалі выконваць найлепшыя калектывы й салісты. Выйшаў і кампакт-дыск з запісамі твораў Міколы Равенскага. Штогод у Магілёве адбываецца Міжнародны фэстываль рэлігійнай музыкі, назоў якому даў славуты гімн — “Магутны Божа”. На адкрыцьці й закрыцьці фэстывалю сотні сьпевакоў з розных куткоў сьвету натхнёна выконваюць гэтую цудоўную малітву за Беларусь. У 2003 г. намаганьнямі дзьвюх устаноў — Беларускага інстытута навукі й мастацтва (Нью-Ёрк) і Міністэрства культуры Рэспублікі Бе- 1 Усе вакальныя й харавыя творы, якія выяўлены сёньня ці ня выяўленыя, але вядомыя хоць бы па назовах, напісаны кампазытарам толькі на беларускія тэксты. Выняткам зьяўляюцца літургічныя творы — іх перакладаў на беларускую мову пры жыцьці Міколы Равенскага яшчэ не існавала. ларусь праз творчы калектыў “Беларуская капэла” (Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр опэры і балету Рэспублікі Беларусь) — пачалося ажыцьцяўленьне выданьня “Збор твораў Міколы Равенскага”. Рэдакцыйная калегія сьвядома не называе яго “поўным”. Бязьлітасны лёс не пашкадаваў творчых намаганьняў кампазытара. Равенскаму давялося двойчы (!) узнаўляць свае творы: у 1930-я гг. частка іх была канфіскаваная савецкімі ўладнымі структурамі, частка загінула ў 1941 г., у першыя дні нямецкай акупацыі. Гартаючы разьдзел “Страчаныя творы” Каталёгу твораў Равенскага, мы бачым: з напісанага кампазытарам захавалася, на жаль, толькі блізу 8%. Пры канцы жыць- МІКОЛА РАВЕНСКІ ХАРАВЫЯ ТВОРЫ СШЫТАК 2 ця, на эміграцыі, маэстра рыхтаваў да выданьня тое, што ўзнавіў і напісаў за мяжой. Выданьню перашкодзіла хвароба й сьмерць. Аднак менавіта той зборнік і лёг у аснову цяперашняга збору яго твораў, стаў штуршком да працы рэдакцыйнага калектыву. Дзякуючы пошукам супрацоўнікаў “Беларускай капэлы” ў менскіх і лёнданскіх архівах і бібліятэках было выяўлена нямала твораў кампазытара, якія ня згадваюцца ў даведніках. Асобныя экзэмпляры аўтографаў маглі захавацца і ў прыватных архівах. Таму мы не губляем надзеі й верым, што ня ўсё зь нязнойдзенага згінула за смугою часу. Кампазытары часьцей за ўсё карыстаюцца трыма відамі натаваньня: для выдавецтва, для выканаўцаў, сабе на заметку. У першым выпадку выканальніцкія рэкамэндацыі натуюцца дакладна. У другім — неабавязкова, бо шмат што можна сказаць асабіста. У трэцім — выканальніцкія рэкамэндацыі могуць увогуле адсутнічаць. Калектыву рэдактараў давялося працаваць ня толькі з выдадзенымі творамі Міколы Равенскага, але з усімі трыма відамі аўтографаў. Зазначым, што непераадольных цяжкасьцяў нам маэстра не пакінуў. Выдатная адукацыя дазволіла яму “відавочна” акрэсьліваць намеры. Лёгіка разьвіцьця музычнай тканіны паказвае шляхі рэдактуры. Наймацнейшы бок яго кампазыцый — мэлёдыя. Нават тады, калі мэлёдыя не запазычана з фальклёру, а напісана ўласна Равенскім, яўна адчуваецца беларускі “космас” гэтага мэлясу. Скіроўвалі кампазытара ў гэты бок перакананьні пра самабытнасьць і самастойнасьць беларускай творчай прыроды.