Запісы 40

Запісы 40

183.21 МБ
7 Болып падрабязна пра варыянты перакладу гл.: Волкава, Я.; Авілава, В. Польска-беларускі слоўнік. С. 431, 432.
дзяцінства”) і аналягічнае вынесенае ў падтытул назвы “Успаміны з 1848—1866 гадоў”.
Па-чацьвёртае, наяўнасьць невялікай колькасьці русізмаў. Такімі неабходна прызнаць наступныя словы й словазлучэньні: “сямейны caeem” (с. 8о, 2 разы; павінна быць “сямейная рада”), “адчытацца” (с. 236; павінна быць “даць справаздачу”), “ціха сябе весці” (с. 215; павінна быць “ціха сябе паводзіць”), “прыгатаваную для мяне лазню” (с. 216; павінна быць “падрыхтаваную для мяне лазню”), “з акон” (с. 139; павінна быць “з вокнаў”), “укладалі спаць”(с. 97; павінна быць “клалі спаць”), “пасродкам”(с. 359; павінна быць “пры дапамозе” альбо “праз”).
Да гэтага ж шэрагу належыць словазлучэньне з вайсковай тэрміналогіі “аддаваць чэсць” (с. іоб, 177), якое, на жаль, да цяперашняга часу не выпрацавала ў беларускай мове адэкватнага адпаведніка.
Па-пятае, непасьлядоўнасьць перакладу аднолькавых словаў у аднолькавым сэнсе. Гэта тычыцца, напрыклад, польскага слова “egzaтіп”, якое перакладаецца на беларускую як “экзамен” (с. 29,44,59,311 і інш.) і “іспыт”(с. 119,455,550), адзін раз — навату межах аднаго сказа (с. 455)Назоўнікі “opowiadanie”, “opowiesc” і дзеяслоў “opowiadac” перакладаюцца: першыя — як “расказ” (с. 6о), “расповед” (с. 36, 59, 62, 218, 348, 366 і інш.) і “аповед” (с. 43, 49, 67, 70, 78 і інш.), а другі — “расказваць” (с. 30, 67, 95, 146, 220, 271 і інш.), “распавядаць” (с. 49, 66, 70, 77, 205, 404 і інш.) і “апавядаць” (с. 345). Апрача таго, гэтыя варыянты выкарыстоўваюцца для перакладу іншых польскіх дзеясловаў: “udzielic”, “wyluszczac”, “przedstawic”, “powiadac” i інш. Слова “m^czarnia” перакладаецца як “мукі” (с. 114), “мучэнні” (с. 31) і “пакуты” (с. 28, 32,41, 83, іоб і інш.).
Па-шостае, празьмернае выкарыстаньне сынаніміі й перакладчыцкай інтэрпрэтацыі арыгіналу. Пры перакладзе гістарычных тэкстаў заўжды неабходна памятаць: яны не зьяўляюцца літаратурнымі ў прамым сэнсе гэтага слова. Адпаведна, захаваньне аўтарскай тэрміналёгіі й структуры пабудовы фразаў павінна быць абавязковым ва ўсіх выпадках, дзе гэта магчыма. Гэта варта праілюстраваць наступным кароткім прыкладам: польская фраза “о m^czarniach wi^ziennych Zana і innych ofiar narodowych” перакладзена як “npa арыштанцкія мучэнні Зана і іншых нацыянальных пакутнікаў” (с. 31). Пры гэтым прамы пераклад славянскага слова “wi^zienny” — не “арыштанцкі” (у польскай мове таксама ёсьць слова “aresztancki”), якое мае да таго ж лацінскі корань і зьяўляецца прыметнікам ад слова “арыштант” (ня “арышт”), а “турэмны”, Гэтыя словы хоць і сэнсава блізкія, але ні ў якім разе ня тоесныя. Апрача таго, ня можа лічыцца карэктным пераклад слова “ofiara” як “пакутнік”, бо яго прамы беларускі пераклад — “ахвяра”. А тое, што слова “ахвяра” ўжываецца ў тым жа невялікім абзацы яшчэ раз, мо-
жа лічыцца некарэктным (дый тое, у зусім невялікай ступені) толькі з пункту гледжаньня сучаснай стылістыкі, што ў дадзеным выпадку цалкам непрымяняльна, бо ў самім арыгінале ўжываецца двойчы адно слова — “ofiara”. Уся ж фраза павінна перакладацца як “пра турэмныя пакуты Зана і іншых нацыянальных ахвяр”. У агульным сэнсе пераклад гэтай фразы Марыны Запартыкі нібыта нічога ня страчвае, але граматычна карэтным ён лічыцца ўсё ж ня можа.
Апрача гэтага, маюцца шматлікія выпадкі, калі залежныя часткі складаных сказаў у перакладзе неправамоцна пераведзены ў галоўную частку, дзеепрыметнікі й дзеепрыслоўі пераўтвораны ў дзеясловы, назоўнікі й іншыя часьціны мовы і да т. п. Аднак ізноў жа варта паўтарыцца: тут размова вядзецца менавіта пра неправамоцнае (альбо некарэктнае) пераўтварэньне й толькі некаторых фразаў і сказаў, бо ў большасьці выпадкаў пераўтварэньні зробленыя цалкам абгрунтавана.
Па-сёмае, вершаваныя ўстаўкі ў тэкст (на с. 55 і 91) пакінутыя неперакладзенымі альбо нетрансьлітараванымі. На с. 55 у беларускім тэксьце пакінута польскамоўнае чатырохрадкоўе, а яго вершаваны пераклад вынесены ў камэнтары ў канцы кнігі, хоць лягічней зрабіць наадварот. На с. 91 украінамоўны верш пакінуты ў лацінічным напісаньні, хоць яго трансьлітараваньне на кірыліцу ня толькі выглядае лягічным, але й не зьяўляецца тэхнічна складаным.
Па-восьмае, недастаткова якасная праца карэктара. Апрача таго, што ў ягоныя абавязкі павінна было ўваходзіць выпраўляць тэкст ад вышэйзгаданых палянізмаў, русізмаў і іншых недакладнасьцяў і памылак, невялікая колькасьць выяўленых памылак наўпрост тычацца ягонай працы: “зняўшыся” (р. 72) (павінна быць “заняўшыся”), “брааць”(с. 58) і інш. Таксама маюцца памылкі ва ўжываньні вялікай і малой літараў у напісаньні імёнаў уласных, назвах геаграфічных аб’ектаў, устаноў і пасадаў: “крымская вайна” (с. 52; павінна быць “Крымская вайна”), біскуп “Віленскі”(с. 65; павінна быць “віленскі”), “Чорнага Мора”(с. 72; павінна быць “Чорнага мора”), “віленскі павет”(с. 75,8о; павінна быць “Віленскі павет”), “віленскай вайсковай акругай” (с. 76; павінна быць “Віленскай вайсковай акругай”), “віленская гімназія” (с. 44, 45, 51, 6о і інш.; павінна быць “Віленская гімназія”) і інш. Да гэтага ж шэрагу належыць неўнармаванасьць ужываньня канчатку ў словах жаночага роду множнага ліку роднага склону, напрыклад “зменаў”(с. 50,53,57, 67, 69, юб, 207, 316) і “змен” (с. 92,148,181, 335), “сілаў” (с. 112,127, 161,199,228, 233 і інш.) і “сіл”(с. 112,115, 248, 276, 281, 285, 292 і інш.), “сценаў” (с. 147,206) і “сцен”(с. 182); “пакутаў”(с. 86,151,229,262,264 і інш.) і “пакут” (с. 32, 93, 248 і інш.), і да т. п. Аднак нашмат больш памылак зроблена ў выкарыстаньні знакаў пунктуацыі — па тэксьце амаль на кожнай старонцы трапляюцца выпадкі, дзе коскі стаяць у непатрэбных месцах і не стаяць у патрэбных.
Па-дзявятае, камэнтатарскі апарат недастатковы. Хоць тут варта зрабіць агаворку. Яго няпоўнасьць можа быць вынікам не недастатковай працы перакладчыцы й камэнтатара, а проста абмежаванага бюджэту выданьня. Аднак некаторыя няпоўнасьці ўсё ж варта адзначыць. Напрыклад, некалькі разоў Мінейка ўжывае назву дзяржавы ў форме “Рэч Паспалітая Польская” (с. 55, 58, 90—91, 436), аднак зьмешчаны камэнтар да згадкі на с. 55 тычыцца толькі тлумачэння дзяржавы Рэчы Паспалітай і не тлумачыць, чаму Мінейка ўжывае менавіта такую форму. Таксама адсутнічаюць камэнтары на некаторых асоб. На с. 71 згаданы Цэзар Плятэр і ў якасьці тлумачэньня — хто гэта — пададзена (с. 507) усяго толькі “капітан польскіх войскаў”. Хоць граф Цэзар Плятэр — асоба вядомая: камандзір паўстанцкага атраду ў Беларусі ў 1831 г., адзін з ініцыятараў заснаваньня ў Парыжы Таварыства Літоўскага й Рускіх Зямель, затым актыўны дзеяч каталіцкай плыні Вялікай эміграцыі й заможны памешчык, ён заслужыў сабе біяграфічны артыкул нават у агульнавядомым “Польскім біяграфічным слоўніку” (t. 26, s. 649—652), што робіць лёгкім напісаньне адпаведнага камэнтара. I падобны прыклад далёка не адзіны.
Апрача таго, варта структурна падзяляць заўвагі да тэксту самога аўтара (Зыгмунта Мінейкі) і камэнтары ўкладальнікаў, і першыя зьмяшчаць, як гэта зроблена ў выданьні 1971 г., не пасьля ўсяго тэксту, а на тых старонках, дзе зьмешчаныя фразы, да якіх яны прывязаны. Тэхнічна гэтаму нічога не перашкаджае, і любыя кампутарныя праграмы, з дапамогай якіх робіцца вёрстка, дазваляюць гэта рабіць без асаблівых складанасьцяў.
Тым ня менш усе выказаныя заўвагі, якімі б аб’ёмнымі яны не здаваліся, ні ў якім разе не зьніжаюць вялікай заслугі перакладчыцы і выдаўцоў. Варта паўтарыцца: рэцэнзаваная кніга — самы вялікі пераклад мэмуараў непасрэднага ўдзельніка паўстаньня 1863—1864 гг. на беларускую мову. Гэта адзін з самых каштоўных унёскаў у беларускую гістарыяграфію й мэмуарыстыку XIX ст. Апрача таго, указаныя недахопы нівэлююцца вялікім аб’ёмам тэксту, у цэлым добра падрыхтаванага, і моіуць быць выпраўлены ў далейшых выданьнях (калі такія будуць). Да таго ж вельмі хочацца спадзявацца, што прыклад Марыны Запартыкі будзе ўспрыняты іншымі філёлягамі, якія возьмуцца за пераклад і падрыхтоўку да друку мэмуарных твораў іншых паўстанцаў зь Беларусі, што ўзбагаціць айчынную гістарыяграфію новым — цікавым і карысным — фактаграфічным матэрыялам.
Сяргей Русецкі
Віцебск
ПРА БЕЛАРУСКІХ АРТЫСТАЎ У РАСЕЙСКІМ ВЫДАНЬНІ
Блйзнюк, Мнхайл. Войной навек проведена черта... Вторая мйровая война нрусскне артйсты: под оккупацйей, в Рейхе, в лагерях Дй-Пй. Москва: Старая Басманная, 2017.1120 с.
Відавочная небанальнасьць тэмы, на якую ўказвае назва таўстое кнігі Міхаіла Блізьнюка, і беларускі кантэнт, на які назва зусім ня ўказвае, прыцягнулі нашую пільную ўвагу да гэтага, безумоўна, годнага павагі выданьня. Агульныя ўражаньні самыя станоўчыя — аўтару ўдалося зрабіць кнігу цікавай і займальнай. “Паказаць складаныя й драматычныя лёсы артыстаў” —заяўленая мэта працы цалкам дасягнутая. Мы хацелі б адрэагаваць на беларускі яе складнік і перасьцерагчы чытача ад некаторых памылак.
Па-першае, выданьне не навуковае, а публіцыстычнае. Хоць у афіцыйным выдавецкім прэс-рэлізе ўтрымліваецца сьцьвярджэньне, што аўтар “уводзіць у навуковы ўжытак шмат невядомых крыніц”, дый сам Міхаіл Блізьнюк у кнізе называе яе “дасьледаваньне”. Нягледзячы на тое што дасьледчык скарыстаў сапраўды вялікую колькасьць крыніц, болыпасьць зь якіх складаюць матэрыялы акупацыйнай і эмігранцкай пэрыёдыкі, а таксама сабраныя аўтарам успаміны, усё ж стыль тэксту, падыходы да афармленьня яго й спасылак робяць кнігу публіцыстычнай.
Па-друтое, абсалютна не зразумела, у якім зь ведамых значэньняў ужывае Міхаіл Блізьнюк тэрмін “рускі”. Нават у загаловак вынесены выраз “рускія артысты”. У першай частцы кнігі, прысьвечанай акупацыі, выклікае цікавасьць геаграфія. Ёсьць разьдзелы “Беларусь” (у якой чамусьці асобнае месца адведзена Навазыбкаву), “Паўночны Захад і Захад Расеі”, “Прыбалтыка”, “Паўночны Каўказ і Крым” і “Ўкраіна”. I калі, напрыклад, у Прыбалтыцы ці на Каўказе аўтара цікавяць сапраўды рускія артысты й калектывы (перш за ўсё па мове), то беларускія і ўкраінскія артысты залічаныя ў “рускія” без асаблівага разбору. Пагатоў дзіўна, бо дасьледчык у прынцыпе культурна ўнікае дэманстрацыі ўласных палітычных ці ідэалягічных перакананьняў, ня склалася ўражаньня й пра нейкі шавінізм. Аднак такая вольнасьць інтэрпрэтацыяў этнонімаў, ужываньне іх у якасьці палітонімаў ці ў нейкіх іншых непразрыстых для