Запісы 40

Запісы 40

183.21 МБ
Так, да 1937 г. Янка Геніюш здымаў адзін з танных пакояў разам зь нейкім студэнтам: “Мужбыў на кватэры, з нейкім студэнтам наймаў пакойчык. Мы прыехалі ў апошнія дні 37-га года, мужа калега паехаў да сваіх бацькоў. Пару тыдняў мы пажыліразам, а пасьля завёз муж мяне й сваяго цікаўнага залішне хлопчыка, які ўжо пасьпеў яму паламаць стрэлкі на гадзіньніку (бо чаму яны круціліся?), у Моджаны. Гэта быў прыгарад Прагі... Сам ён жыў і працаваў у Празе, да нас часам прыяжджаў”'5. Але ад 1939 г. канчаткова пасяліўся зь сямьёй у чэхаславацкай сталіцы: “Жылі мы ў вялікім доме, т. зв. Кашпараку. Жыла там, за малымі выняткамі, пераважна бяднота, эмігранты й прастытуткі. Адныя з іх —румынскія яўрэі — уцякалі з Прагі й пакінулі нам сваю кватэру. Гэта быў невялічкі пакойчык, і цераз карыдор куханька. Недарагая кватэра й для нас аккурат... Гэта быў чацьвёрты паверх, найвышэй у гэтым доме”16.
14 Ковалёв, Мнханл. Повседневная жнзнь росснйской эмнграцнн в Праге в 1920—1930-е годы: нсторнческне очеркн. Саратов, 2014. С. 32—33.
15 Геніюш, Ларыса. Споведзь. С. 61.
16 Геніюш, Ларыса. Споведзь. С. 61.
Другім ня менш істотным пытаньнем для беларускіх эмігрантаў было харчаваньне. Але калі ў 1920-я беларускія эмігранты маглі здаволіць голад у каапэратыўных сталовых, створаных украінскімі братамі па няшчасьці (сталовая на “Казім Намесьці”, “Наша Хата”, “Украіна”, “Сталовая жанчын-хрысьціянак”), то ў 1930-я многія недаядалі. He былі выключэньнем і лекары. Дзесьці ў мінулым заставаліся стравы роднай беларускай, украінскай, чэскай і славацкай кухняў, на сталах усё часьцей прысутнічаў хлеб, гародніна (пераважна памідоры, агуркі, цыбуля) ітанны амэрыканскісмалец, “якізьядаўсятонамі”17. «Чэскібыт памалу ўваходзіў у мае прывычкі, — успамінала Ларыса Антонаўна. — Каб лепей варыць, я купіла сабе кулінарную кніжачку й з цікавасьцю прачытала там, як прыгатаваць на абед “жабі стэгінка” (жабіныя кулыпачкі). У гэты час мне прыпомніліся нашыя каўбасы, сальцэсоны, вантрабянкі, парасяты і індыкі, якія так смачна падавалі на Беларусі.Жабы, гэта ж, мусіць быць, несусьветная несмач! Але чэскія кнэдлікі мне падабаліся»18.
Што датычыць адзення, то для многіх лекараў у ЧСР, у прыватнасьці й для Янкі Геніюша, асноўным дрэс-кодам заставаўся дзелавы касьцюм (“двойка”, “тройка”) і, вядома ж, белы халат. Паўсядзённы гардэроб беларускага эмігранта, як правіла, папаўняўся з улікам дарагоўлі адзеньня й абутку (напрыклад, у 1920-я пара восеньскіх жаночых скураных ботаў або мужчынскіх чаравікаў каштавала ад 65—80 да 150—180 кронаў, у 1930-я цана абутку ўзрасла ўдвая), дзякуючы розным дапаможным фондам, гуманітарнай дапамозе або самастойным шляхам “з густам у доўг”у краўца.
Як вядома, пасьля 1956 г. Янка Геніюш разам з жонкай Ларысай Антонаўнай вымушаныя былі жыць у Зэльве. Савецкай уладзе давялося прызнаць калясальны эміграцыйны досьвед і веды ў галіне нэўралёгіі, сэксалёгіі й вэнэрычных захворваньняў “непакорлівага лекара”. У мясцовым шпіталі й паліклініцы Янку Геніюшу давялося працаваць, да ўсяго іншага яшчэ й тэрапэўтам ды хірургам. Досьвед сяброўства ў СУЛЧ і вырашэньня побытавых эміграцыйных пытаньняў, як і моцны дух, чэпкі розум, вера ў Беларусь, прыдаліся доктару і ў ягоным жыцьці на радзіме.
17 Прохода, В. Запнскн непокірного. Кннга II. На чужнні. Національнокультурна діяльність, боротьба за існування. 3 перебування на чужнні. Новнй Ульм, 1972. С. 11.
18 Геніюш, Ларыса. Споведзь. С. 87.
Кніжная паліца
Зьміцер Матвейчык
Менск
УСПАМІНЫ ЗЫГМУНТА МІНЕЙКІ
Мінейка, Зыгмунт. 3 тайгі падАкропаль: Успаміны з 1848—1866 гадоў / пераклад, уклад., прадмова, камент. Марыны Запартыкі. Мінск: Лімарыус, 2017.568 с.: іл. (Беларуская мемуарная бібліятэка).
Сёньня беларуская гістарыяграфія перажывае пэрыяд свайго актыўнага разьвіцьця. Нягледзячы на шматлікія перашкоды арганізацыйнага, фінансавага й ідэйнага характару, штогод зьяўляюцца глыбокія навуковыя дасьледаваньні, вартыя ўвагі як прафэсійных дасьледчыкаў, так і шырокага кола аматараў мінуўшчыны. Тэматыка адпаведных выданьняў самая разнастайная, і адзін з кірункаў, які распрацоўваецца, — гісторыя Беларусі пэрыяду ўваходжаньня ў склад Расейскай імпэрыі, ці часам у заходняй тэрміналёгіі — “доўгага XIX стагодзьдзя”. Прычым асобнае месца ў гэтых дасьледаваньнях займае паўстаньне 1863—1864 гг., асабліваўапошнія гады, што вызначана істотным павелічэньнем увагі да яго пасьля 150-гадовага юбілею падзеі, які адзначаўся ў 2013 г.
Аднак дасьледаваньні паўстаньня маюць цэлы шэраг складанасьцяў. Гэта і неадназначнасьць самой падзеі й яе наступстваў, з чаго вынікаюць самыя супрацьлеглыя ацэнкі; і вялізны комплекс рукапісных крыніцаў, якія захоўваюцца ў разнастайных айчынных і замежных сховішчах, а адсюль — неабходнасьць вялікай мабільнасьці пры правядзеньні дасьледаваньня; і вялікая колькасьць асабістых сьведчаньняў удзельнікаў і сучасьнікаў падзей, якія дайшлі да нас у выглядзе мэмуарных і эпісталярных помнікаў; і г. д.
На мэмуары варта зьвярнуць асаблівую ўвагу, бо для беларускага чытача яны даступныя толькі часткова. Успаміны ўдзельнікаў задушэньня паўстаньня — расейскіх чыноўнікаў і вайскоўцаў — напісаныя на рускай мове, і іх даступнасыдь для кожнага канкрэтнага чытача вызначаецца толькі даступнасьцю для яго таго ці іншага выданьня, дзе яны апублікаваныя. Мэмуары ж непасрэдных удзельнікаў паўстаньня й зьвязаных зь імі асобаў (у першую чаргу іх сваякоў) напісаныя пераважна па-польску, і тут самым непасрэдным чынам паўстае праблема веданьня мовы. Адпаведна, пытаньне зь перакладам такіх твораў на беларускую мову сёньня стаіць дастаткова востра.
Немагчыма казаць, што ўспаміны ўдзельнікаў паўстаньня ў Беларусі не перакладаліся да гэтага часу. У апошнія гады на старонках
беларускіх пэрыядычных і працяглых выданьняў выйшлі пераклады некаторых невялікіх твораў — Яўгена Броэль-Плятэра, Браніслава-Мірона Нарбута, Вандаліна Шукевіча, Юзэфы Абязерскай, Фэлікса Ражанскага, Тадэвуша Корзана. Аднак згаданымі перакладамі сьпіс фактычна абмяжоўваецца, выключэньні зь яго будуць складаць толькі некаторыя ўрыўкі, напрыклад, з успамінаў Якуба Гейштара, Апалёніі Серакоўскай (Далеўскай), Яна Яноўскага й іншых пра Канстанціна Каліноўскага1. 3 улікам таго, што толькі апублікаваных на польскай мове мэмуарных твораў па гісторыі паўстаньня ў Беларусі маецца некалькі дзясяткаў, зробленае на
сёньня варта прызнаць толькі кропляй у моры.
Выдавецтва “Лімарыус” працягвае рэалізоўваць свой праект па выданьні ўспамінаў ураджэнцаў Беларусі (альбо пра Беларусь) XIX—XX стст. у межах сэрыі “Беларуская мэмуарная бібліятэка”. У 2017 губачыла сьвет чарговая кніга — пераклад успамінаў удзельніка паўстаньня 1863—1864 гг. Зыгмунта Мінейкі. Для выдавецтва гэта своеасаблівы тэматычны працяг ужо зробленых у папярэдні пэрыяд выданьняў — нататак аднаго з галоўных удзельнікаў падзей 1863—1865 гг. у Беларусі Міхаіла Мураўёва (2016) і (у меншай ступені) паўстаньнем выкліканых успамінаў гісторыка Мікалая Маліноўскага (2014).
Пераклад успамінаў Мінейкі зроблены літаратуразнаўцай Марынай Запартыкай і зьяўляецца самым аб’ёмным з усіх зробленых да цяперашняга часу перакладаў на беларускую мову мэмуараў удзельніка паўстаньня 1863—1864 гг. Аб’ём выкананай працы ня можа ня ўражваць. Больш за 450 старонак уласна мэмуараў і дададзеных да іх лістоў, каля 70 старонак арыгінальнага й перакладнога камэнтатарскага апарату, 20 старонак прадмовы — гэта толькі колькасныя паказчыкі выдадзенай кнігі.
1 Каліноўскі, Кастусь. За нашую вольнасць: Творы, дакументы / уклад., прадм., паслясл., пер. і камент. Г. Кісялёва. Мінск: Міжнар. фонд “Бел. кнігазбор”, 1999.459 с., [2] л. іл. (Беларускі кнігазбор. Серыя 2, Гісторыкалітаратурныя помнікі).
У прадмове адзначаецца: “Успаміны 3. Мінейкі выкарыстоўвае ўжо не адно пакаленне польскіх гісторыкаў у якасці крыніцы інфармацыі пра падзеі паўстання” (с. 5). Памылку ў гэтай фразе магчыма ўбачыць толькі ў тэрміне “польскіх”, бо ня толькі польскія, але й беларускія дасьледчыкі выкарыстоўваюць мэмуары ў сваіх працах. Першае выданьне, зробленае ў 1971 г. у Варшаве, увяло Мінейку ў беларускі навуковы дыскурс. Прынамсі з пачатку 1990-х гг. прысьвечаныя яму публікацыі няспынна зьяўляліся ў навуковай і навукова-папулярнай формах (аўтарства Адама Мальдзіса, Уладзімера Арлова, Генадзя Кісялёва, Вітаўта Чаропкі, Тацьцяны Пятроўскай і інш.). Увогуле, менавіта дзякуючы сваім успамінам Мінейка ёсьць адной з найлепш вядомых постацяў паўстаньня сярэдняга зьвяна (камандзір невялікага атраду).
Таксама неабходна адзначыць, што ўспаміны ахопліваюць значна большы храналягічны пэрыяд, чым уласна паўстаньне, якое зьяўляецца ягонай цэнтральнай тэмай. Яны пачынаюцца з падзей 1848 года (перасьледаваньне хадачковай шляхты, уплыў пазнанскіх падзей на сытуацыю ў Беларусі й інш.) і заканчваюцца 1869 годам (выездам з Парыжу ў Асманскую імпэрыю). Калі ж яшчэ ўлічыць некаторыя дададзеныя да іх лісты, то гэтую мяжу ўвогуле можна аднесьці да пачатку XX ст. Таму колькасьць зьмешчанага ў іх фактаграфічнага матэрыялу магчыма прызнаць як вялікую. Тут маюцца зьвесткі пра сотні людзей і мясцовасьцей, дзе давялося пабываць Мінейку падчас свайго бурлівага жыцьця. Гэтым твор нагадвае ўспаміны іншага паўстанца зь Беларусі й падарожніка XIX стагодзьдзя — Ігната Дамейкі.
Сярод пададзеных зьвестак ва ўспамінах Мінейкі маюцца некалькі тэматычных сюжэтаў, якія павінны выклікаць асаблівую цікавасьць дасьледчыкаў гісторыі. Напрыклад, менавіта ім зроблена адно з найбольш аб’ёмных апісаньняў Польскай вайсковай школы ў Італіі ў пэрыяд яе знаходжаньня ў Генуі ў 1861 г., пакінуты шматлікія зьвесткі пра падарожжа групы навучэнцаў са школы ў Аўстрыйскую імпэрыю й іх жыцьцё ў Румыніі, а таксама адно з апісаньняў бітвы пад Грахавіскамі — найбольш важнай у Паўднёвай Полыпчы ў пачатковы пэрыяд паўстаньня. У гэтых мэмуарах зьмешчаныя адзінае вядомае да гэтага часу апісаньне бою ля вёскі Расолішкі Ашмянскага павету ў 1863 г., дзе быў разьбіты ашмянскі паўстанцкі атрад. Успаміны падаюць адныя з найбольш аб’ёмных звестак пра дзейнасьць у Санкт-Пецярбургу брата Канстанціна Каліноўскага Віктара, які актыўна ўдзельнічаў у фармаваньні й падтрыманьні кола навучэнцаў зь земляў былой Рэчы Паспалітай (гэта, дарэчы, адно зь невялікіх адкрыцьцяў М. Запартыкі, бо ў выданьні 1971 г. Э. Казлоўскім была зроблена, як аргумэнтавана сьцьвярджаецца (с. 515—516), памылковае атаясамленьне згаданай у тэксьце Мінейкі асобы зь іншым