У 1946 г. епіскапат Беларускай мітраполіі ў эміграцыі ўвайшоў у склад Расейскай праваслаўнай царквы замяжой (РПЦЗ), што выклікала неразуменьне з боку значнай часткі беларускіх грамадзка-палітычных арганізацый, асобных сьвятароў і пэўнай часткі вернікаў. Намаганьнямі Рады Беларускай Народнай Рэспублікі на чале з прэзыдэнтам Міколам Абрамчыкам былі створаныя ўмовы для адраджэньня Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, што адбылося 5 чэрвеня 1948 г. на Царкоўным Саборы ў г. Канстанца (Нямеччына). 3 прычыны адсутнасьці беларускіх архірэяў, гатовых падтрымаць ідэю беларускай царкоўнай незалежнасьці, створанае ў Кастанцы Часовае кіраўніцтва БАПЦ узначаліў япіскап Сергій (Ахатэнка), ярарх Украінскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы (УАПЦ). У лістападзе наступнага году Архірэйскі Сабор УАПЦ задаволіў просьбу ўраду БНР адносна прадастаўленьня япіскапу Сергію кананічнага дазволу на пераход у юрысдыкцыю БАПЦ і садзейнічаньня ў фармаваньні вышэйшай ярархіі БАПЦ праз удзел украінскіх архірэяў у хіратоніях беларускіх япіскапаў. 19 сьнежня 1949 г. у беларускім храме лягеру для перамешчаных асобаў у г. Розэнгайм (Нямеччына) адбылося высьвячэньне архімандрыта Васіля (Тамашчыка) у япіскапа Віленскага. Дарэчы адзначыць, што кандыдатура першага беларускага япіскапа была ўхваленая 14 сакавіка 1949 г. на паседжаньні Прэзыдюму Рады БНР, пасьля чаго інжынэр Уладзімер Тамашчык прыняў манаскі пострыг зь імем Васіля й сьвятарскі сан. У наступны дзень пасьля хіратоніі япіскапа Васіля прайшла першая сэсія Сабору япіскапаў БАПЦ, у час якой было прынятае рашэньне аб абраньні япіскапа Сергія (Ахатэнка) першаіерархам БАПЦ з узьвядзеньнем яго ў сан архіяпіскапа. Другім саборным рашэньнем стала разьмеркаваньне сфэраў адказнасьці паміж беларускімі архіярэямі. 3 гэтага часу архіяпіскап Сергій стаў адміністратарам БАПЦ у Аўстраліі, а япіскап Васіль — адміністратарам БАПЦ у Эўропе, ЗША й Канадзе. Узьнікненьне Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы пры непасрэднай падтрымцы БНР выклікала рэзка нэгатыўную рэакцыю з боку другога палітычнага цэнтру беларускай эміграцыі — Беларускай Цэнтральнай Рады (БЦР) на чале з Радаславам Астроўскім. Абвінаваціўшы стваральнікаў БАПЦ у парушэньні царкоўных канонаў і імкненьні да адраджэньня вуніі з Рыма-Каталіцкай царквой, прыхільнікі палітычнага курсу БЦР з пачатку 1950-х гг. пачалі ствараць беларускія прыходы ў юрысдыкцыі Канстантынопальскага патрыярхату. На працягу чвэрці стагодзьдзя гэтую плыню ў царкоўным жыцьці беларускай дыяспары ўзначальваў протапрэсьвітар Мікалай Лапіцкі (1907—1976). He пакідаючы думкі пра стварэньне незалежнай беларускай праваслаўнай царквы, ён падкрэсьліваў неабходнасьць дасягненьня гэтай мэты кананічным шляхам і адмаўляўся вызнаваць кананічны статус БАПЦ. На працягу доўгіх гадоў вывучэньне царкоўнай гісторыі беларускай эміграцыі для айчынных дасьледчыкаў было вельмі складаным з прычыны далекай адлегласьці, а таксама недаступнасьці й закрытага характару болыпасьці царкоўных архівасховішчаў дыяспары. Але ў 2000-я гг. гэтая праблема была часткова вырашаная дзякуючы дакумэнтальным публікацыям у часопісе “Запісы БІНіМ”, выданьню кніжнай сэрыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны”, а таксама публікацыям крыніц і дасьледаваньняў Натальлі Гардзіенкі, Алега Гардзіенкі, Юрыя Гарбінскага, Лявона Юрэвіча й інш. Вялікае значэньне ў справе азнаямленьня беларускіх гісторыкаў з жыцьцём беларускіх прыходаў Амэрыкі юрысдыкцыі Канстантынопальскага патрыярхату мае дакумэнтальны зборнік “Лапіцкі Мікалай. У служэньні Богу й Беларусі”1, які пабачыў сьвет у 2005 г. Акрамя казаньняў, публікацый і дасьледаваньняў протапрэсьвітара Мікалая Лапіцкага, у зборнік увайшло ягонае ліставаньне з шэрагам праваслаўных ярархаў, сьвятароў, грамадзка-палітычных дзеячаў і царкоўных актывістаў у ЗША, Канадзе й Аўстраліі. Дзякуючы ўкладальнікам гэтага выданьня для многіх стала магчымым ня толькі азнаямленьне, але й навуковае асэнсаваньне тых падзеяў і тэндэнцыяў, якія былі характэрныя для царкоўнага жыцьця беларусаў, арыентаваных на Беларускую Цэнтральную Раду. У 2017 г. пабачыў сьвет першы том аналягічнага дакумэнтальнага зборніку “Архіяпіскап Мікалай (Мацукевіч). У малітве за Беларусь. Творы”2, прысьвечаны адной з найболып неардынарных постацяў ў кіраўніцтве Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы. Выдаўцамі пазначаныя Беларускі інстытут навукі й мастацтва, факультэт паліталёгіі Ўнівэрсытэту Марыі Кюры-Складоўскай у Любліне й Інстытут славістыкі Польскай акадэміі навук. Уступнае слова да выданьня напісаў доктар Вітаўт Кіпель, а пасьлямову — доктар Янка Запруднік, што сьведчыць аб вялікай зацікаўленасьці ў выданьні з боку навуковага асяродзьдзя беларускага замежжа. Выхад з друку гэтага выданьня стаў сапраўднай падзеяй для дасьледчыкаў найноўшага пэрыяду беларускай царкоўнай гісторыі. Дзякуючы намаганьням гісторыка Юрыя Гарбінскага ў зьмест зборніка 1 Лапіцкі, Мікалай. У служэньні Богу й Беларусі. Нью-Ёрк — Варшава: БІНіМ, ІСПАН, 2005. — 672 с. 2 Мікалай (Мацукевіч), архіяпіскап. У малітве за Беларусь. Творы. НьюЁрк — Люблін — Баршава: БІНіМ, Факультэт Паліталёгіі Ўніверсітэту Марыі Кюры-Складоўскай, ІСПАН, 2017. Т. 1. — 862 с. Новы дакумэнтальны зборнік аб царкоўным жыцьці беларускай эміграцыі ўвайшлі царкоўныя пропаведзі, архіпастырскія пасланьні, публіцыстыка, а таксама складзеныя архіяпіскапам (мітрапалітам) Мікалаем малітвы за беларускі народ і да сьвятой Еўфрасіньні Полацкай. Асобны разьдзел складаюць успаміны аб архіяпіскапе (мітрапаліце) Мікалаю. Завяршае зборнік вялікі па сваім аб’ёме й вельмі цікавы разьдзел фотадакумэнтаў. Навуковы характар публікацыям надае крытычны апарат, складзены таксама Юрыем Гарбінскім. Няма ніякіх сумневаў у тым, што разгляданае выданьне дапаможа чытачам пазнаёміцца зь яшчэ адной плыньню рэлігійнага жыцьця беларускага замежжа й адным зь яе яскравых прадстаўнікоў. Архіяпіскап Мікалай У малітве за Беларусь Archbishop Mikalay In prayer for Belarus Першае, што зьвяртае на сябе ўвагу ў самім выданьні, гэта царкоўны тытул Мікалая (Мацукевіча). Складальнік зборніку пазначае яго архіяпіскапам, нягледзячы на тое што сам іерарх тытулаваўся мітрапалітам. Адрозьненьне тытулаў заключаецца ў тым, што ў Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царкве мітрапалітамі менаваліся першаіерархі, а япіскапамі й архіяпіскапамі —залежныя ад іх кіраўнікі япархій. Такім чынам, складальнік зборніку адмаўляе Мікалаю (Мацукевічу) у праве на ўзначальваньне БАПЦ і мае на гэта пэўныя падставы. Справа ў тым, што на пачатку 1980-х гг. у царкоўным жыцьці БАПЦ адбыўся шэраг падзеяў, які прывёў да расколу царкоўнай структуры на дзьве незалежныя часткі. Кожная зь іх атаясамлівала сябе з БАПЦ і мела свайго перашаярарха, адным зь якіх і быў архіяпіскап Мікалай (Мацукевіч), прадстаўлены сваімі пасьлядоўнікамі да годнасьці мітрапаліта. Другую частку падзеленай БАПЦ узначальваў мітрапаліт Ізяслаў (Бруцкі), для якога Мікалай (Мацукевіч) заставаўся ня болып, чым архіяпіскапам. Узнаўленьне адзінства БАПЦ адбылося толькі ў 2003 г., пасьля сьмерці мітрапаліта Мікалая. Уключаны ў назву зборніка тытул архіяпіскапа сьведчыць пра пазыцыю ўкладальніка па пытаньні азначанага царкоўнага канфлікту ў БАПЦ й не павінен бянтэжыць тых, хто ведае Мікалая (Мацукевіча) як мітрапаліта. (Дарэчы, для аўтара гэтай рэцэнзіі, які не зьяўляецца прыхільнікам пазыцыяў ніводнага са згаданых архірэяў, уяўляецца болып карэктным абазначэньне абодвух ярархаў мітрапалітамі. Маючы шмат пытаньняў да іх Аляксандар СЬЛЕСАРАЎ кананічнага статусу, у гістарычных працах пазаканфэсійнага характару, мы аддаем перавагу таму тытулаваньню, якое абралі для сябе самі іерархі БАПЦ.) Пераходзячы да разгляду пропаведзяў і сьвяточных архіпастырскіх пасланьняў мітрапаліта Мікалая, трэба адзначыць, што, на наш погляд, ён ня быў выдатным багасловам ці арыгінальным прапаведнікам. Таму тэксты ягоных пропаведзяў не выклікаюць нейкай асаблівай цікавасьці з пункту гледжаньня тэалёгіі й гамілетыкі. Безумоўна, мітрапаліт зьвяртаўся з казанямі да сваёй паствы, тлумачыў сэнс рэлігійных успамінаў і царкоўных сьвятаў, заклікаў да духоўнага жыцьця й меў сваіх удзячных слухачоў. Напэўна, ягоныя пропаведзі й іншыя формы звароту да вернікаў мала чым адрозьніваюцца ад казаняў, якія прамаўляе бальшыня праваслаўнага духавенства. Таму па сваім зьмесьце яны наўрад ці могуць зацікавіць тых, хто мае ўяўленьне аб праваслаўным прапаведніцтве. Але гэта зусім не абясцэньвае публікацыю пропаведзяў і архіпастырскіх пасланьняў мітрапаліта Мікалая. Як вядома, на працягу многіх гадоў ён працаваў над перакладам на беларускую мову кніг Святога Пісьма й богаслужбовага ўжытку, што сьведчыць аб філялягічных прыхільнасьцях мітрапаліта. Таму згаданыя тэксты могуць мець вялікую цікавасьць з пункту гледжаньня філялягічнай навукі, бо да сёньня актуальным ёсьць пытаньне стварэньня агульнапрызнанага слоўніка беларускай рэлігійнай лексыкі. Наступны разьдзел зборніку ўключае тэкст краязнаўчага нарысу, прысьвечанага мітрапалітам Мікалаем (Мацукевічам) ягонай малой радзіме — мястэчку Моталь (цяпер аграгарадок у Іванаўскім раёне Берасьцейскай вобласьці). Гэты нарыс выразна сьцьвярджае, што мітрапаліт Мікалай быў захопленым краязнаўцам, які ня толькі зьвяртаўся да гістарычных крыніцаў і навуковых працаў, але і ўважліва сачыў за публікацыямі беларускага пэрыядычнага друку (у тым ліку й савецкага), прысьвечанымі ягонаму роднаму мястэчку. Характэрнай рысай гістарычнага сьветапогляду аўтара, якая яскрава выявілася ў апісаньні падзеяў XVIII — пачатку XX ст., зьяўляецца крытычнае стаўленьне да расейскай улады й ейнай палітыкі. На наш погляд, аўтар дапускае вельмі дыскусійныя ацэначныя меркаваньні, аналіз якіх патрабуе асобнага артыкулу. Вялікую цікавасць у сучасных дасьледчыкаў і краязнаўцаў можа выклікаць частка нарысу, прысьвечаная гісторыі Моталя ў першай палове XX ст. У ёй мітрапаліт Мікалай апісвае шэраг падзеяў, сучасьнікам і нават сьведкам якіх ён быў. У разьдзеле “Публіцыстыка” змешчаны артыкулы мітрапаліта Мікалая (Мацукевіча), напісаныя ў розныя гады й прысьвечаныя шэрагу розных пытаньняў. Акрамя беларускай царкоўнай гісторыі старажытных часоў, аўтар таксама зьвяртаўся да сучасных яму праблемаў арганізацыі царкоўнага жыцьця беларускай эміграцыі. Безумоўна, гэткія