Запісы 40

Запісы 40

183.21 МБ
чалавекам — Балтазарам Каліноўскім). Таксама тут магчыма знайсьці цікавыя зьвесткі пра штодзённае жыцьцё навучэнцаў Мікалаеўскага інжынэрнага вучылішча ў Санкт-Пецярбургу, у тым ліку пра такія моманты, якія рэдка трапляюць у афіцыйныя дакумэнты — дзедаўшчына, гомасэксуальныя згвалтаваньні, масавыя бойкі й да т. п. Адным словам, пераацаніць каштоўнасьць успамінаў Зыгмунта Мінейкі як гістарычнай крыніцы цяжка, нягледзячы на наяўныя ў тэксьце храналягічныя неадпаведнасьці альбо фактаграфічныя памылкі, якія вынікаюць з Ta­ro, што твор ствараўся праз амаль 6о гадоў пасьля апісаных падзей. Таму нават саму ініцыятыву перакладчыцы, што ўзялася за такую вялікую й важную для айчыннай гістарыяграфіі й літаратуры працу, варта ацаніць толькі станоўча.
Тым ня менш кніга не пазбаўленая некаторых недахопаў і памылак, якія былі зроблены на розных этапах яе падрыхтоўкі. На іх варта спыніцца больш падрабязна.
Па-першае, пераклад зроблены не паводле арыгінальнага рукапісу, які захоўваеццаўЯгелонскай бібліятэцы ў Кракаве, а паводле выданьня 1971 г. Пры гэтым нават сама перакладчыца слушна адзначае, што ў першым выданьні “цэнзурай былі выкінутыя часткі, што былі скрайне антырускіх поглядаў, якія ён [Мінейка] выказваў у сваіх разважаньнях” (с. 24). Усяго ў тэксьце маецца ажно 22 (!) купюры. Што дазволена цэнзуры савецкага часу, тое не дазволена сучаснаму навукоўцу! Інакш кажучы, якімі б “антырускімі” ні былі погляды Мінейкі, ніякія навуковыя прынцыпы не дапускаюць іх цэнзураваньня, бо яны разам зь іншымі яго схільнасьцямі, перакананьнямі і ў цэлым ладам мысленьня зьяўляюцца неад’емнай часткай ягонай асобы, а твор — помнік сваёй эпохі незалежна ад таго, штб сучаснаму чалавеку падабаецца ў ёй альбо не. Безумоўна, абраны перакладчыцай спосаб істотна палегчыў ёй працу, бо не патрабаваў якіх-небудзь паездак за межы гораду Менску (асобнік кнігі маецца нават у зборах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі), аднак ён адбіўся на цэласнасьці твору. Што ж тычыцца пытаньняў арганізацыйнага характару, то Кракаў сёньня ня можа лічыцца цяжкадаступным для беларускага дасьледчыка, тым больш на працягу некалькіх гадоў, пакуль вялася праца над перакладам кнігі й камэнтаваньнем (2010—2011), а затым яна чакала свайго выхаду (да 2017). Апрача таго, пераважная большасьць рукапісных матэрыялаў са збораў Ягелонскай бібліятэкі даступныя на мікрафільмах у Нацыянальнай бібліятэцы ў Варшаве, што аблягчае патэнцыйную паездку яшчэ больш.
Па-другое, памылковы пераклад некаторых тэрмінаў. Найбольш яскравым прыкладам тут будзе зьяўляцца польскі тэрмін “obywatel”, які ўтэксце шмат разоў перакладзены як “грамадзянін” (с. 21,26,39,42, 48, 51 і інш.). Гэты тэрмін у польскай тэрміналёгіі XIX ст. меў вялікую
колькасьць значэньняў і на сучасную беларускую павінен перакладацца ў залежнасьці ад кантэксту. Для прыкладу варта прывесьці вытрымку з аднаго з дарэвалюцыйных польска-рускіх слоўнікаў:
Obywatel, -а м. обшпатель, жйтель, cm. Mieszkaniec; 11 гражданйн, меіцанйн, горожанйн, cm. Mieszczanin; 11 помеіцйк; 11 обыватель (wlasciciel domu albo miejsca)2.
Як бачна з вытрымкі, ніводзін з прыведзеных тэрмінаў не адпавядае сучаснаму паняцьцю “грамадзянін” — асобы, прыналежнай да дзяржавы-рэспублікі. Для доказу варыянту перакладуяк “памешчык” варта прывесьці яшчэ адно выказваньне — сучасьніка Мінейкі й таксама ўдзельніка паўстаньня Баляслава Ліманоўскага — у тэксьце за 1893 г. (прыводзім яго менавіта ў польскім арыгінале):
...ktorzy zajmowali siq wlasciwie poszukiwaniem panien posaznych, azeby w ten latwy sposob zostac obywatelami3 —jak siq wyrazali — to jest wlascicielami wi^kszych d6br ziemskich '.
Нават той сучасны польска-беларускі слоўнік 2004 г., які выкарыстоўваўся для перакладу, падае наступныя варыянты:
obywatel м. 1. грамадзянін; жыхар; [...] 2. уст. памешчык3.
Апрача таго, у Расейскай імпэрыі інстытут прыналежнасьці да дзяржавы існаваў ня ў выглядзе грамадзянства, а ў выглядзе падданства. Тэрмін жа “грамадзянін” азначаў прыналежнасьць да канкрэтнага саслоўя — грамадзянаў (рус. — “граждан”), якое існавала з 1831 г. У сувязі з гэтым фраза, напрыклад, “грамадзяне Вільні раілі” (с. 31) у адносінах да 1812 г. проста пазбаўленая сэнсу, бо ў гэтым годзе ў Расейскай імпэрыі не існавала грамадзянаў — ні ў дзяржаўным, ні ў саслоўным сэнсе. Тэрмін “obywatel”, які ўжываецца Мінейкам ва ўспамінах, павінен перакладацца найбольш часта як “жыхар” (у адносінах да насельніцтва гарадоў) альбо “памешчык” (калі размова вядзецца пра зямельных уладальнікаў у сельскай мясцовасьці), і толькі ў рэдкіх выпадках, калі размова ідзе пра пачатак XX ст. і ў абстрактным станоўчым сэнсе, тэрмін можа перакладацца як “грамадзянін”, як, напрыклад, гэта зроблена на с. 73 (“учынак сапраўднага грамадзяніна”), с. 79 (“страціў годнага грамадзяніна”) і да т. п.
2	Dubrowski, Р. Dokladny slownik j^zyka polskiego i ruskiego: cz^sc polsko-ruska: часть польско-русская. Warszawa: Ferdynand Hosick, 1901. S. 361.
3	Вылучана ў арыгінале.
4	Limanowski, B. Urywek z opowiadania mego przyjaciela // Upominek: ksiqzka zbiorowa na czesc Elizy Orzeszkowej (1866—1891). Krakow: Gebethner, 1893. S. 364.
5	Волкава, Я.; Авілава, B. Польска-беларускі слоўнік: звыш 40 ооо слоў. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2004. С. 385.
Прыведзеныя вытрымкі таксама выразна паказваюць, што для перакладаў гістарычных тэкстаў неабходна карыстацца ня толькі сучаснымі, але й тагачаснымі слоўнікамі і абавязкова ўлічваць гістарычны кантэкст выкарыстаньня тэрміналёгіі.
Яшчэ пэўная колькасьць тэрмінаў перакладзена памылкова альбо некарэктна з прычыны фанэтычнага сугучча польскіх і беларускіх словаў і іх пэўнай сэнсавай блізкасьці. Варта падкрэсьліць: менавіта блізкасьці, але ня тоеснасьці. Прычым у кожным канкрэтным выпадку ступень блізкасьці неабходна вызначаць паводле сэнсу. Найбольш яскравы прыклад у гэтым шэрагу — польскі тэрмін “kraj”, які Марына Запартыка ва ўсіх выпадках перакладае як “край”. I гэта прытым, што нават сучасны слоўнік падае некалькі варыянтаў перакладу:
kraj, ~ um. 1. край, краіна, старонка; [...] 2. радзіма, айчына; [■■J6.
У беларускай мове тэрмін “край” звычайна ня мае канкрэтнай прывязкі й патрабуе ўдакладненьня — які канкрэтна край маецца на ўвазе. Таму фразы, напрыклад, “выратаваць край і вярнуць страчанае шчасце” (с. 37), “дазвол на вяртанне ў край” (с. 6о), “вярнуўся ў край” (с. 65), “уцягваць у гэтую справу край” (с. 168) і іншыя альбо выглядаюць простымі палянізмамі, альбо губляюць свой сэнс і становяцца незразумелымі. У польскай мове XIX ст. “kraj” часта зьяўляецца сынанімічным сучаснаму беларускаму тэрміну “радзіма”. I таму варыянты перакладу згаданых фраз, як “выратаваць радзіму і вярнуць страчанае шчасьце”, “дазвол на вяртаньне на радзіму”, “вярнуўся нарадзіму”, “уцягваць у гэтую справу радзіму”, былі б значна болып зразумелымі. Апрача таго, у вялікай колькасьці выпадкаў у тэксьце Зыгмунта Мінейкі тэрмін “kraj” больш карэктна перакладаць на сучасную беларускую мову як “краіна”.
Памылковым варта прызнаць пераклад як “сьпісаў ” слова “spsial” (с. 70), якое павінна быць перакладзеным як “сапсаваўся”, “апусьціўся”, нават (у меншай верагоднасьці) “дэградаваў” альбо, магчыма, прамой калькай “ссабачыўся”.
Па-трэцяе, наяўнасьць у тэксьце перакладу пэўнай колькасьці іншых палянізмаў. Па ўсім тэксьце як у зваротнай форме, так і ў паважлівай пакінуты польскі тэрмін “Пан” (жан. — “Пані”), напрыклад “ШаноўныПан”і “Выдатна памятаюПана”(с. 6о), “ПраПана даўней шмат чуў” (с. 61), “паненка” (с. 40,131,143, 222, 231, 359 і інш.). На сучасную беларускую мову гэтыя тэрміны ўсё ж павінны перакладацца як “спадар” (жан. “спадарыня”, “жанчына” альбо іншае — у залежнасьці ад кантэксту), “Вы” (у зваротнай форме) і “дзяўчына”. Варта заўжды памятаць, што пераклад зроблены на сучасную беларускую мову,
6 Волкава, Я.; Авілава, В. Польска-беларускі слоўнік. С. 255.
а не на неўнармаваную (альбо слаба ўнармаваную) беларускую мову XIX ці пачатку XX ст. Адпаведна, у перакладзе павінны ўжывацца менавіта сучасныя нормы, а ня польскія канструкты XIX ці пачатку XX ст. Пагоня ж за перадачай такім спосабам нейкага “калярыту часу” ці “духу эпохі”— ня болып, чым міф. У сучаснай беларускай мове існуе слова “пан”, аднак яно ўжываецца ў іншым сэнсе — як назва прадстаўніка пануючага саслоўя, сэнсава супрацьпастаўленага саслоўю ніжэйшаму, і менавіта ў такім сэнсе некалькі разоў яно цалкам слушна перакладзена Марынай Запартыкай, напрыклад “Паніч, ратуй мяне!” (с. 32—33), “паселішча бедных паноў”(с. 37), “прымаліяк вялікіх паняў” (с. 445) і інш.7.
Таксама палянізмамі неабходна прызнаць словы “пад прэтэкстам”(с. 67,124,208,509; павінна быць “знайшоўшы (прыдумаўшчы) прычыну”, “пад маркай” ці “апраўдваючыся”), “у Вількамірскім” (“з Вількармірскага”) і “ў Мінскім”(с. 71 і 90; павінна быць “на Вількаміршчыне”, “з Вількаміршчыны” й “на Міншчыне”), “панна” (с. 43— 44, 71, 132, 209, 215—216, 223 і інш.; павінна быць у залежнасьці ад кантэксту “спадарыня”, “незамужняя” альбо “дзяўчына”), “бацян” (с. 75; павінна быць “бусел”), “энтузіястычна” (с. 119; павінна быць “з энтузіязмам”), “маткі”, “матак” (с. 32,33,87,126,404; павінна быць “маці”), “пастанова” Й “пастанавіць” (с. ібо, 164,174,175,182, 208, 227,257,296,420,450 і інш.; павінна быць “рашэньне” й “вырашыць”), “перамовіцца”, “перамаўляўся” і да т. п. (с. 174,176, 270, 310 і інш.; павінна быць у залежнасьці ад кантэксту “дамовіцца”, “весьці перамовы” альбо “паразмаўляць”), “выкшталцонасць” {с. 186; тут павінна быць “вытанчанасьць”), “хрышчоны” (с. 8о і 81; павінна быць “хросны”). Тое ж тычыцца шматразова ўжыванага Мінейкам прыметніка “dawny”i аднакарэнных яму слоў “dawniejszy” і “dawniej”, якія Марына Запартыка перакладае ў некаторых выпадках палянізмамі “даўні”, “даўнейшы”, “даўней” (с. 25, 34, 61, 62, 67, 68,170,176 і інш.), у іншых больш карэктнымі “ранейшы” й “раней” (с. 30, 34, 55,103 і інш.).
Апрача згаданага, палянізмы закраліся ў пабудову некаторых словазлучэньняў: “праз два месяцы” (с. іоб; павінна быць “на працягудвух месяцаў”), “выглядала на тое” (с. 107; павінна быць “было падобна” альбо “было верагодна”), “так афіцэры, як і салдаты” (с. 116; павінна быць “як афіцэры, так і салдаты”), “пастанова застацца ў краі” (с. 127; павінна быць “рашэньне застацца на радзіме”), “успамінаў з майго дзяцінства” (с. 65; павінна быць “успамінаў пра маё дзяцінства”, “успамінаў часоў майго дзяцінства” альбо проста “ўспамінаў майго