Запісы 40

Запісы 40

183.21 МБ
14°НАРБ. Ф. 458. Воп. і. Спр. 13. Л. 19.
141НАРБ. Ф. 458. Воп. 1. Спр. 22. Л. 1.
142НАРБ. Ф. 458. Воп. 1. Спр. 21. Л. 28.
143 Гл.: http://www.stalin-list.org/node/51452.
Кулыпурна-асьветная й грамадзкая дзейнасьць Кастуся Езавітава... інспэктара Дзятлава дзеяч у роспачы пісаў: “ім галава не баліць, нават на лісты не адказалі”144. Праўда, потым Езавітаву ўдалося адшукаць маці, якая жыла ў Віцебску. Захвалася нешматлікая карэспандэнцыя паміж імі, зь якой вынікае, што маці беларускага дзеяча жыла ў вялікай нястачы. Сын намагаўся падтрымаць яе грашова, але ва ўмовах ваеннага часу дапамога была нязначная145. Нядоўга, аднак, ямудавялося цешыцца сыноўскім шчасьцем: ужо ўзімку 1943 г. маці памерла146. 5 траўня 1943 г. Кастусь Езавітаў пісаў да кампазітара Аляксея Туранкова: «Калі-б Вам спадабаўся верш Кастусёнка на бал. 45-й у “Першы крок” пад назовам “Маей матулі”, дык быў бы рады, калі [6] Вы паклалі яго на музыку. Сваю матулю я дужа любіў і сумаваў па ёй за межамі. Ёй і напісаў гэты вершык у адну з сумныххвілінаў»'47.
Грамадзкая праца й зьвязаныя зь ёй цяжкасьці не спрыялі асабістаму жыцьцю. Пра свае сямейныя адносіны ён згадваў у адным зь лістоў да Андрэя Якубецкага: «Былі і на мяне спробы паўплываць “Паберагі сябе!” ды інш., а не дык і “Пашкадуй мяне!” Але-ж з аднэй жонкаю, якую я моцна шанаваў і сёнека шаную, яразышоўся пасьля выхаду з турмы ў 1930—1931 годзе, а другой запрапанаваў жыць, але не зьвязваць ейнага імя з маім, каб да яе не чапляліся. Абедзьвем шчыра дзякую за іхнірозум і згоду»'48. Другая жонка Езавітава, настаўніца Галіна Нікіфароўская, напярэдадні нападу Нямеччыны на СССР разам з групай іншых пэдагогаў паехала на сельскагаспадарчую выставу ў Маскву, адкуль з пачаткам вайны была эвакуяваная за Волгу’49. Дзеяча вельмі непакоіў лёс жонкі. He жадаючы ёй нашкодзіць, ён нейкі час намагаўся не падпісвацца ў прэсе ўласным прозьвішчам150. Пра сваю тугу й сум па жонцы ён пісаў матулі: “Апошнім часам нешта асабліва многа думаецца аб Галіне. Ідзе ўжо другая зіма, як яе няма ў хаце. Часта сьніцца яна мне. Апошні раз бачыў зусім нейкі дзіўны сон... [...] Калісьці мы ўмовіліся, што кождага 13-га чысла мы ўвечары будземо думаць адзін аб адным, дзе-бмы ні былі. I вось кождага 13-га ўвечары мне неяк асабліва бывае сумна. Нягледзячы на тое, што няма ніякае надзеі на хуткімір і спатканьне, я ўсё-жмаю глыбокую надзею, што ў гэтым годзе яна зьвернецца да нас. Магчыма, што яна пападзе ў якую-небудзь занятую немцамі мясцовасьць, а стуль
144 НАРБ. Ф. 458. Воп. і. Спр. 14. Л. 8.
145 НАРБ. Ф. 458. Воп. 1. Спр. 24. Л. 3.
146 НАРБ. Ф. 458. Воп. 1. Спр. 22. Л. 21.
147 НАРБ. Ф. 458. Воп. 1. Спр. 18. Л. 8.
148 НАРБ. Ф. 458. Воп. 1. Спр. 21. Л. 4.
149 Беларускае жыцьцё ў Латвіі // Раніца. 20 лістапада 1941. С. 3.
150 LVVA. P-712 f. 1 арг. 6 lieta. 81р.
ужо прыедзе ўЛатвію”15'. Аднак спадзяваньні былі дарэмныя. Галіна Нікіфароўская здолела вярнуцца ў Латвію толькі пасьля заканчэньня нямецкай акупацыі.
Год 1944 быў апошнім, калі Кастусь Езавітаў працаваў на беларускай ніве ў акупаванай Латвіі. Нямецка-савецкі фронт няўхільна рухаўся на захад. У апошнія месяцы нямецкай акупацыі Беларусі галоўная ўвага Езавітава была зьвернутая на бацькаўшчыну. 22 чэрвеня 1944 гУ Рызе адбыўся зьезд сябраў Беларускага аб’яднаньня, на якім дзеяч быў накіраваны ў якасьці дэлегата ад беларусаў Латвіі на Другі Ўсебеларускі кангрэс152. Езавітаў узяў удзел у гэтым мерапрыемстве, падчас якога выступіў у дыскусіі153. Пасьля заканчэньня кангрэсу ён на непрацяглы час вярнуўся ў Рыгу, але ў сувязі з распачатым наступам савецкіх войскаў мусіў рушыць на Захад. Улетку 1944 г. Езавітаў назаўсёды пакінуў краіну, у якой яму было наканавана жыць і дзеіць цягам чвэрці стагодзьдзя.
Нягледзячы на тое што ваенны пэрыяд “латвійскай адысеі” Кастуся Езавітава складаў усяго некалькі гадоў, гэта быў час вельмі бурнай актыўнасьці. Яго дзейнасьць у разгляданы час складана ацаніць адназначна. Найбольшыя насьцярогі й спрэчкі выклікае яго стаўленьне да акупантаў. Няма сумневу, што дзеяч шчыра верыў у ажыцьцяўленьне беларускіх нацыянальных памкненьняў пры дапамозе Трэцяга рэйху. Погляды лідара латвійскіх беларусаў варта, аднак, разглядаць у кантэксьце грамадзка-палітычных і міжнародных працэсаў, якія тады адбываліся. Як многія тагачасныя дзеячы беларускага руху, Кастусь Езавітаў на супрацоўніцтва з гітлераўцамі глядзеў перадусім праз прызму таго, што яно можа даць беларускай справе. Лічыў, што галоўным заданьнем беларускага руху на гэтым этапе ёсьць нацыянальная агітацыя сярод шырокіх масаў жыхарства, якую належыць ажыцьцяўляць незалежна ад вонкавых абставінаў. Цяпер мы ведаем, што стаўка на Бэрлін была пазбаўленая шанцаў на посьпех. Варта, аднак, памятаць, што ў часе, у якім давялося жыць і працаваць Езавітаву, гэта не было такім відавочным. Яскрава сьведчыць пра гэта факт, што ў выпадку многіх беларускіх дзеячаў калябарацыя з Трэцім рэйхам была вынікам складаных і працяглых дылемаў.
He павінен выклікаць ніякіх сумневаў іншы аспэкт дзейнасьці Езавітава ў гады вайны. Ягоны ўнёсак у арганізацыю беларускага жыцьця ў Латвіі ва ўмовах акупацыі складана пераацаніць. Менавіта яму
151 НАРБ. Ф. 458. Воп. і. Спр. 24. Л. 3.
152 Езавітаў, Кастусь. Кароткі жыцьцяпіс... С. 192.
153 Другі Ўсебеларускі Кангрэс. Матарыялы, сабраныя і апрацаваныя на падставе пратакольных запісаў камісіяй Беларускай Цэнтральнай Рады пад рэдакцыяй праф. Р. Астроўскага. Мюнхэн, 1954. С. 50.
Культурна-асьветная й грамадзкая дзейнасьць Кастуся Езавітава... належыць роля арганізатара й лідара латвійскіх беларусаў. Аналіз даступных матэрыялаў дазваляе меркаваць, што беларуская дзейнасьць была немагчымая без асабістага заангажаваньня гэтага дзеяча, які шмат у чым нагадваў чалавека-ўстанову. Ён адначасова выступаў як арганізатар і кіраўнік Беларускага аб’яднаньня, пэдагог, журналіст, выдавец. Застаючыся чалавекам, бязьмежна адданым сваёй працы, даваў прыклад працавітасьці й бездакорнасьці іншым беларускім дзеячам. Сваё заангажаваньне ў нацыянальную працу Езавітаў тлумачыў шчырым жаданьнем прысьвяціць сябе справе, якую ён абраў тады, калі быў яшчэ маладым афіцэрам былой царскай арміі. У сьвятле вядомых нам фактаў ня будзе перабольшаньнем сказаць, што служэньню беларускай нацыянальнай ідэі гэты чалавек ахвяраваў усё сьвядомае жыцьцё. Як сам пісаў 6 верасьня 1942 г. у лісьце да Вацлава Іваноўскага, “я ўсёды, дзе працую, аддаю Бацькаўшчыне ўсе свае сілы без астачы, бо чуюся, як першы беларускі палкоўнік, мабілізаваным усё сваё жыцьцё”154.
154 НАРБ. Ф. 458. Воп. 1. Спр. 21. Л. 13.
Эміграцыязнаучая сэкцыя на VII Кангрэсе дасьледчыкау Беларусі
Вольга Зубко
Віньніца
ЯНКА ГЕНІЮШ I САЮЗ УКРАІНСКІХ ЛЕКАРАЎ У ЧСР (1922—1940)
(ПРАЦА Й ПАЎСЯДЗЁННАСЬЦЬ)
Кожны мае права на ўласнае меркаваньне, але ня кожны мае права на ўласныя факты.
Дэніэл Патрык, сэнатар штату Нью-Ёрк
Імя Янкі Геніюша (1902—1979) — знакавае для беларускай гісторыі, у першую чаргу дзякуючы ягонай грамадзка-палітычнай дзейнасьці. Вельмі паказальная ў гэтым пляне “сьвежая” публікацыя Алёны Ціхановіч “Пра што дапытвалі Ларысу й Яна Геніюшаў: рэдкія дакумэнты”1, дзе ўласна прафэсійнай дзейнасьці таленавітага лекаравэнэроляга, прыхільніка, зазначым, сапраўднай эўгенікі, а таксама яго штодзённаму побыту нададзена вельмі мала ўвагі. Паспрабуем ліквідаваць згаданы прагал.
У 1922 г. у Празе пачаў сваю працу Саюз украінскіх лекараў у ЧСР (абрэвіятура — СУЛЧ). Гэтая прафэсійная супольнасьць згуртавала 120 спэцыялістаў, іо зь якіх былі вэтэрынарамі. (Нацыянальны склад СУЛЧ: 1 — армянін, 3 — беларусаў, і — расеец, 115 — украінцаў2.) Супольнасць была створаная ў першую чаргу з мэтай дапамогі лекарам на прафэсійнай ніве, а ўжо затым дзеля іх навуковага ўдасканаленьня. У 1922—1935 гг. Саюз узначальваў Барыс Мацюшэнка — першы кіраўнік Дэпартамэнту народнага здароўя УНР, пазьней міністар народнага здароўя, кіраўнік замежнага бюро Ўкраінскага Чырвонага Крыжа. У 1935—1940 гг. яго зьмяніў Юры Дабрылоўскі. А ў 1940 г. на пасаду прыйшоў Мікалай Завальняк. Ад самага пачатку намесьнікам і скарбнікам быў абраны Іван Рыхла, які заставаўся на сваёй пасадзе праз усе васямнаццаць гадоў працы СУЛЧ3. Янку Геніюшу, па гіроніі
1 Ціхановіч, Алена. Пра што дапытвалі Ларысу і Яна Геніюшаў: рэдкія дакумэнты. Гл.: https://www.svaboda.0rg/a/29080039.html.
2 Наріжннй, Снмон. Укра'інська еміграція. Культурна праця украінськоі еміграціі між двома світовнмн війнамн. 1918—1939 рр. Ч. I. Прага, 1942. С. 225.
3 Центральннй державннй архів вшцнх органів владн та управління Украінн в м. Кневі (ЦДАВОВУ). Ф. 4411 (Спілка украінськнх лікарів в м. Празі (1922— 1940)). Оп. 1. Спр. 19.
лёсу, давялося працаваць пры кожным з кіраўнікоў і зь нязменным скарбнікам і сакратаром. Мяркуем, што сяброўства ў СУЛЧ было для Янкі Геніюша фактычна спосабам ня страціць мэдычную практыку й адбыцца як лекару. Справа ў тым, што дыплём Карлавага ўнівэрсытэту для грамадзяніна іншай краіны (ня чэха) патрабаваў адначасовай наяўнасьці й так званага рэвэрсу — пісьмовага абавязацельства не займацца мэдычнай практыкай на тэрыторыі Чэхаславаччыны. Пра гэта “паклапацілася” Мэдычная палата ЧСР, баючыся канкурэнцыі. Сытуацыя пагаршалася яшчэ й тым, што калі лекар пасьля заканчэньня Карлавага ўнівэрсытэту цягам трох гадоў ня меў мэдычнай практыкі, ягоны дыплём губляў юрыдычную моц. У той жа час удзел у СУЛЧ ствараў магчымасьці мець адпаведную практыку па спэцыяльнасьці.
Самымі плённым гадамі працы СУЛЧ былі, вядома ж, 1920-я. Актыўнасьць арганізацыі была настолькі заўважная, што на яе дзейнасьць зьвярнула ўвагу чэхаславацкае кіраўніцтва. У 1923—1928 гг. зь дзяржаўнага бюджэту ЧСР СУЛЧ атрымала 672 ооо чэхаславацкіх кронаў. Гэта былі вялікія грошы па тых часах, што адпавядалі 22 400 амэрыканскіх даляраў, зыходзячы з афіцыйнага курсу чэхаславацкай кроны да даляру 100:2,96 або іоо:з4.
Атрымаўшы грашовую дапамогу, СУЛЧ сканцэнтравалася першым часам на выданьні “Ўкраінскага мэдычнага весьніка”. Так, у 1923— 1925 гг. выйшлі ажно шэсьць нумароў гэтага непэрыядычнага выданьня. У “УМВ” увайшлі арыгінальныя распрацоўкі ў галінах клінічнай, тэарэтычнай, сацыяльнай мэдыцыны й згаданай вышэй эўгенікі, а таксама медычнай тэрміналёгіі. Варта адзначыць, што часопіс атрымаў прызнаньне Сусьветнай арганізацыі лекараў.