83 LWA. P-712 f. 1 арг. 6 lieta. 171р. 84 НАРБ. Ф. 458. Воп. 1. Спр. 16. Л. 17. 85 НАРБ. Ф. 458. Воп. 1. Спр. 16. Л. 20. 86 НАРБ. Ф. 458. Воп. 1. Спр. 21. Л. 20. 87 LWA. P-712 f. 1 арг. 5 lieta. 91р. 88 НАРБ. Ф. 458. Воп. 1. Спр. 16. Л. 2. Культурна-асьветная й грамадзкая дзейнасьць Кастуся Езавітава... ратуру. Беларускі дзеяч высылаў настаўнікам “лішкі” кнігаў з уласных збораў, але ягоныя запасы не былі аднак невычарпальныя. На пачатку 1942 г. з ініцыятывы менскіх беларусаў зьявілася думка наконт наладжаньня ў Рызе выданьня падручнікаў для беларускіх школаў. Латвійская сталіца была абраная ў якасьці месца выданьня з прычыны адсутнасьці ў Менску адпаведнага абсталяваньня й матэрыялу89. У гэтым працэсе павінен быўузяць удзел Кастусь Езавітаў, якому даручалася справа пошуку мясцовых выдаўцоў. У студзені 1942 г. ён быў дэлегаваны ў Менск для перамоваў па пытаньнях каардынацыі працы9°. Аптымізм, аднак, аказаўся заўчасным. Наступныя месяцы паказалі, што выдавецкая справа ня зрушылася зь месца. Менскія беларусы тлумачылі крызіс у выданьні адмоўнай пазіцыяй нямецкага боку91. У сваю чаргу, Езавітаў меўіншае бачаньне справы. Вось якім чынам ён характарызаваў сытуацыю ў лісьце ад жніўня 1942 г. да супрацоўніка інспэктарату беларускіх школаў Генэральнай акругі Беларусь Штэрнбэрга: “Цешуся я, што зараз Беларусь мае магчымасьць вясьці далей сваю Адраджэнчую Працу, але разам з тым і сумую з таго, што тэмп гэтае працы надзвычайна марудны. Асабліва сумна тое, што дагэтуль няма падручнікаў для школ. Набліжаецца новы навучальны год, а падручнікаў няма як няма. Быў я у гэтай справе ў Менску на пачатку гэтага году, радзіліся і нібыта дагутарыліся. Дагаварыўся тутака з друкарнямі... [...] Мушу прызнацца Вам зусім шчыра і адчынена, што мне дужа сорамна перад тымі латыскімі друкарамі, аўтарамі і мастакамі, з якімі я вёў тутака перагаворы. I шкада мне беларускіх дзяцей, якія дзічэюць без беларускае кніжыцы (а мо чытаюць, за адсутнасцю новае беларускае кніжыцы, якія колечы расейскія старыя творы, напоеныя зьнявагаю да ўсяго беларускага, а магчыма і тое, што чытаюць якія-колечы савецкія рэчы, што яшчэ захаваліся, бо моладзь павінна чытаць і яе цягне кніга)”92. У сярэдзіне 1942 г. Кастусь Езавітаў ініцыяваў сярод настаўніцтва Дзьвіншчыны й Люцыншчыны збор сродкаў на выдавецкі фонд93. Праца прынесла плён, і ў сярэдзіне 1943 г. накладам 3 тысячы асобнікаў выйшла чытанка “Беларуская школа” (перадрук даваеннага выданьня)94. Адначасова з выданьнем кнігаў на патрэбы школьніцтва Езавітаў меў намер выдаваць іншую літаратуру. 3 камэрцыйных пры- 89 НАРБ. Ф. 458. Воп. 1. Спр. 13. Л. 5. 90 Беларускае жыцьцё ў Лацьвіі // Раніца. 15 лютага 1942. С. 3—4. 91 НАРБ. Ф. 458. Воп. 1. Спр. 34. Л. 14. 92 НАРБ. Ф. 458. Воп. 1. Спр. 18. Л. 16 зв. 93 Туронак, Юры. Мадэрная гісторыя Беларусі. Вільня, 2006. С. 342. 94 LWA. P-712 £ 1 арг. 4 lieta. 361р. чынаў ён вырашыў аддаць перавагу музычнай прадукцыі. Ад лістапада 1942 г. да траўня 1943 г. дзеячу ўдалося выдаць у Рызе 12 беларускіх народных песьняў і рамансаў з нотамі й 2 зборнікі. Наклад выданьняў вагаўся каля 1—2 тысячы асобнікаў95. Плённым было супрацоўніцтва Кастуся Езавітава зь менскімі кампазытарамі Аляксеем Туранковым, Аляксандрам Спаскім, Рыгорам Самохіным. Выданьнем музычнай літаратуры дзеяч разьлічваў дасягнуць некалькіх мэтаў: пашыраць сярод насельніцтва веды пра айчынную музычную творчасьць і грашова падтрымаць ейных стваральнікаў96. Выдавецкую прадукцыю Езавітаў намагаўся распаўсюджваць сярод суродзічаў у Латвіі й за ейнымі межамі. У яго лісьце да Ўсевалада Боева ад 24 траўня 1943 г. чытаем: “Гэтымі днямі выйдуць яшчэ урамансаў, ды таксама дашлю.Добра-б было і ў Вільні наладзіць пашырэньне іх. Пераслаў я туды на імя Беларускага Камітэту па 200 экземпляраў, але баюся, што яны не возьмуцца за пашырэньне іх так, як трэба. Быў-бы Вам дужа ўдзячны, калі-бВы дапамаглімнеў Вільні зарганізаваць пашырэньне. Дужа хачу дапамагчы нашым капазітарам, бо яны ў Менску ў надзвычайна цяжкім матар’яльным стане. Але ноты сярод нашага жыхарства ідуць цяжкавата, асабліва рамансы, бо піаніна няма ў беларускіх хатах, ды і ў беларускай інтэлігенцыі яно з’яўляецца пакуль што яшчэ толькірэдкім гасьцём. А музыкальную культуру трэба пашыраць. Ды і раманс добра рэпрэзентуе нашу музыку і кулыпуру. Каталіцкая-ж Вільня найбольш пашырае тое, што зьвязана з кантычкай. Раманс — злой дух, д’ябал, распуста! Таму я ўхваліў выдаць колькі толькі магу рамансаў. Трэба каму-небудзь ахвяравацца на гэтую справу. Інакш справа будзе стаяць на месцы, а кампазітары будуць пухнуць з голаду. Якая-ж нацыянальная культура без музыкі?”97. Нягледзячы на станоўчыя водгукі рэцэнзэнтаў, попыт на музычную прадукцыю быў нязначны, што потым абумовіла прыпыненьне іх далейшага выданьня. Прадукцыя ня стала папулярнай сярод сялянства, якое складала асноўную частку беларускага грамадзтва98. Выдавецкая праца не была зь лёгкіх. Езавітаў адчуваў недахоп ня толькі сродкаў, але й адпаведных матэрыялаў да друку". Каб вырашыць тэхнічныя праблемы выдавец мусіў шукаць ратунку за межамі Латвіі. На дапамогу дзеячу прыходзіў Мікола Абрамчык, які ўвесну 1943 г. 95 Туронак, Юры. Мадэрная гісторыя... С. 343. 96 LWA. P-712 f. 1 арг. 4 lieta. 361р. 97 НАРБ. Ф. 458. Воп. 1. Спр. 13. Л. 2. 98 НАРБ. Ф. 458. Воп. 1. Спр. 35. Л. 20. 99 НАРБ. Ф. 458. Воп. 1. Спр. 18. Л. 8. Культурна-асьветная й грамадзкая дзейнасьць Кастуся Езавітава... выслаў у Рыгу пэўную колькасьць літаграфічнай паперы100. Пэўныя цяжкасьці былі абумоўленыя мясцовай спэцыфікай працы. Езавітаў пісаў да Аляксея Туранкова 7 чэрвеня 1943 г.: “Дужа гневаўся я на наборшчыкаў за тое, што, папраўляючы карэктуру, рабілі яны новыя памылкі і да таго-ж яшчэ горшыя. Нічога не зробіш з імі, бо яны—латышы і ня ведаюць зусім беларускай мовы”10'. Нягледзячы на складанасьці, дзеяч не спыніў выдавецкай працы ажно да канца акупацыі. У сярэдзіне 1943 г. выйшаў “Статут Беларускага аб’яднаньня ў Латвіі”. У траўні 1944 г. пабачыла сьвет кніга для дзяцей “Камарочак”. Аднак многім выдавецкім праектам не было наканавана зьдзейсьніцца. Ня быў выдадзены зборнік народных твораў пад рэдакцыяй Сяргея Сахарава. He пабачылі сьвет падручнікі Зофіі Дабжыньскай — лемантар і чытанка “Наша кляса”, а таксама падручнік “Арытмэтыка”102. У плянах Езавітава было выданьне альбому слуцкіх паясоў. Дзеля гэтага выдавец нават зьвяртаўся да Ўсевалада Боева й Клаўдзія Дуж-Душэўскага з просьбай намаляваць слуцкія паясы, якія знаходзіліся ў гарадзкім музэі ў Коўне103. Асноўнай прычынай сьціплых вынікаў выдавецкай дзейнасьці была адсутнасьць сродкаў. Езавітаву не даводзілася наракаць на недахоп аўтараў і матэрыялаў, але на ажыцьцяўленьне плянаў не хапала грошай104. Дзеяч лічыў таксама вельмі важным вядзеньне навуковай працы. Зь ягонай ініцыятывы ў сакавіку 1942 г. пры Цэнтральнай управе БНК у Рызе распачала працу навуковая сэкцыя, кіраўніком якой быў ён сам. Акрамя таго, ён зрабіў няўдалую спробу стварыць навуковую сэкцыю ў Дзьвінску105. У 1942 г. намаганьнямі навуковай сэкцыі ў Рызе быў ўкладзены беларуска-нямецкі слоўнік, над якім працавалі П. Бруноўскі, К. Езавітаў і П. Масальскі106. У1942 г. дзеяч падрыхтаваў нямецкамоўны тэкст “Гісторыя станаўленьня й дзейнасьці Беларускай акадэміі навук”107. Езавітаў бачыў патрэбу напісаньня гісторыі беларускага адраджэнскага руху. Яшчэ ў верасьні 1941 г. у вольны час ён працаваў над кнігай “Беларускае нацыянальнае адраджэньне”, якую спадзяваўся выдаць пры дапамозе беларусаў108. Дзеля гэтага ён прасіў віленскіх 100 НАРБ. Ф. 458. Воп. 1. Спр. 22. Л. 14. 101 НАРБ. Ф. 458. Воп. 1. Спр. 15. Л. 5. 102 Туронак, Юры. Мадэрная гісторыя... С. 342—344. 103 НАРБ. Ф. 458. Воп. 1. Спр. 13. Л. 1—2. 104 Туронак, Юры. Мадэрная гісторыя... С. 342—344. 105 Екабсонс, Эрык. БеларусыўЛатвіі... С. 209. 106 Беларускае жыцьцё ў Латвіі // Раніца. 26 ліпеня 1942. С. 3. 107 НАРБ. Ф. 458. Воп. 1. Спр. 56. Л. 1—13. 108 НАРБ. Ф. 458. Воп. 1. Спр. 18. Л. 10. калегаў прыдбаць у Беларускім музэі кнігу Фёдара Турука. 3 карэспандэнцыі Езавітава зь іншымі дзеячамі вынікае, што ён зьбіраўся таксама падрыхтаваць “Беларускі біяграфічны слоўнік” і зьвяртаўся да сяброў і знаёмых з просьбай даслаць аўтабіяграфічныя зьвесткі109. Вядома, што дзеяч працаваў над уласнымі ўспамінамі, а таксама заахвочваў Клаўдзія Дуж-Душэўскага да напісаньня каротнага нарысу беларускага нацыянальнага руху. У лісьце да яго ад 14 красавіка 1943 г. Езавітаў наступным чынам тлумачыў неабходнасьць выданьня такой працы: “Старая адраджэнчая гвардзія беларуская вымірае. Тыя, што яшчэ жывуць, павінны парупіцца, каб нашчадкі мелі ўяўленьне аб нашай працы”п°. Нягледзячы на заангажаваньне ў беларускія справы ў Латвіі, Езавітаў не зьнікаў з далягляду агульнабеларускага жыцьця, аб чым яскрава сьведчаць ягоныя сувязі з аднадумцамі. Лідар латвійскіх беларусаў уважліва сачыў за падзеямі, якія адбываліся ў Беларусі. У лісьце да Івана Ермачэнкі ён пісаў: “Мы ўсе тутака дужа цікавімся менскім жыцьцём і ўсё больш адчуваем з ім сувязь, хаця-ж брак пачтовых зносін дае сябе адчуваць”"'. Некалькі разоў Езавітаў выяжджаўу Менск. Першае падарожжа ў студзені 1942 г. дзеяч спалучыў з наведваньнем Дзьвінску й Вільні, падчас якіх адбыліся сустрэчы з прадстаўнікамі мясцовага беларускага руху112. Вынікі працы менскага нацыянальнага актыву ён ацэньваў па-рознаму. Пасьля чарговай паездкі ў беларускую сталіцу лідар латвійскіх беларусаў 22 чэрвеня 1942 г. напісаў да сябры: «Беларускіх кваліфікаваных інтэлігентаў ёсьць у Менску даволі, каб распачаць вялікую культурную працу. Але, на вялікі жаль, г-нін Гадлеўскі згары лічыць “бальшавікамі”ўсіх тых, хто не ходзіць у касьцёл. Ён не гутарыць з гэтымі людзьмі і не прыцягвае іх да працы. Людзі працуюць нейкімі перакладчыкамі дыледзь не вартаўнікамі. Гэткую ўстаноўку трэба рашуча адкінуць. На адных клерыкалах далёка не паедзеш! У беларускі рух трэба прыцягаваць усе беларускія сілы, а не адкідаць іх, як гэта заўсёды рабіла Вільня ў сваім хвараблівым жаданьні каля маленечкае справы гуртаваць “сваіхлюдзей”. Мы не касту будуем і не парахвію, а падайшлі да будаўніцтва ўсяе Беларусі, дык псыхалогія гаспадара-пробашча, або павадыра якое-колечы падпольнае групкі павінна быць адкінута»1'3.