Запісы 40

Запісы 40

183.21 МБ
46 BA. R92/102. S. 130.
47 Екабсонс, Эрык. Беларусы ў Латвіі... С. 208, 222.
48 LWA. P-712 f. 1 арг. 6 lieta. 171р.
49 Беларускае жыцьцё ў Латвіі // Раніца. 21 лютага 1943. С. 3.
50 Екабсонс, Эрык. Беларусы ў Латвіі... С. 212.
Культурна-асьветная й грамадзкая дзейнасьць Кастуся Езавітава... рацыянальных падставаў. Беларусы разумелі, што новая палітычная кан’юнктура ў значнай ступені спрыяе ім, а акупацыйная рэчаіснасьць стварае шанец на ўзмацненьне сваёй пазыцыі коштам латышоў. Думкі беларусаў яскрава адлюстроўвае ліст Кастуся Езавітава да Аляксандра Махноўскага ад іо лістапада 1941 г., у якім чытаем: “Мяжы зараз няма і дзе яна будзе — ніхто не ведае: будзе там, дзе будзе наша большасьць! Можа здарыцца, што самі крыкуны будуць павінны выехаць, а немы!”51. У іншым лісьце (ад 27 кастрычніка 1941 г.) да таго ж адрасата дзеяч заклікаў не зьвяраць увагі на крыўды, якія беларуская справа можа прынесьці латышам: “Уважайце, маемо мы за ўсё тое, што з намі яны рабілі, а яны хай памаўчаць. Адступаць тутака не варта, няможна, непатрэбна і маладушна нават. Могуць быць здарэньні, прыдзецца ўсе школы забраць ў пэўных валасьцёх, дык ці-ж і там мы будземо дэлікатнічаць? Пры абароне інтарэсаў уласнага народу дэлікатнічаць — шкоднае пачуцьцё. Вучыцеся ў саміх латышоў і ў немцаў. Нас за тое і білі, што мы за дужа дэлікатны народ... [...] Даволі! — Гэта трэба скончыць!”52.
Супярэчлівымі былі таксама адносіны з расейскай меншасьцю, якая складала найбольш шматлікую групу нелатышоў. У Генэральнай акрузе Латвія дзейнічаў Расейскі камітэт, які праводзіў культурна-асьветную працу сярод мясцовага насельніцтва. У нацыянальна мяшаных рэгіёнах не абышлося безь непаразуменьняў паміж беларускімі й расейскімі дзеячамі53. У лісьце да генэральнага школьнага рэфэрэнта Генэральнай акругі Латвія ад 20 лістапада 1941 г. Кастусь Езавітаў сьцвярджаў: “Неабходна канстатаваць, што ў істрынскай і рундзенскай валасьцях ёсьць група настаўнікаў, якая кіруецца Мікалаем Эйгемам і Канстанцінам Нікіфароўскім, якія на працягу многіх гадоў праводзілі русыфікатарскую працу зачыняючы дзейныя беларускія школы, намагаючыся пераканаць мясцовых праваслаўных беларусаў у тым, што яны вялікарусы. Гэтыя настаўнікі зараз варожа сустрэлі навіну аб адраджэньні беларускіх школаў і заяўляюць, што будуць дамагацца там рускіх школаў... [,..]Лічу абавязкам зьвярнуць вашую ўвагу на тое, што ў гарадах Рызе і Дзьвінску, ня лічачыся з безумоўна беларускім паходжаньнем бацькоў, якія, як гэта бачна з дакумэнтаў, зьяўляюцца выхадцамі з беларускім губэрняў, многія загадчыкірускіх школаў у горадзе Рызе прымалі ў мінулыя гады, а сёлета ўжо рэгіструюць дзяцей гэтых выхадцаў з Беларусі ў свае школы.Дзеці і іх бацькі безумоўна зьяўляюцца беларусамі і ў вялікарускія школы не павінны былі прымацца. Каб абысьці нацыянальны момант
51 LWA. P-712 £, 1 арг. 6 lieta. 41р.
52 НАРБ. Ф. 458. Воп. 1. Спр. 16. Л. 2.
53 BA. R92/103. S. 70—71,178—179.
і выклікаць неяснасьць, вялікарусы называюць свае школы рускімі, г. зн. такімі, у якія могуць прымацца і вялікарусы, і беларусы, і ўкраінцы. Па ініцыятыве і прыкладзе вялікарусаў і латыскія школьныя ўстановы называюць вялікарускія школы рускімі, што ўносіць неяснасьць, таму хадайнічаю, каб ад гэтага часу вялікарускія школы не называліся рускімі, а вялікарускімі і каб у вялікарускія школы дзеці беларускага паходжаньня не прымаліся. Належыць зьвярнуць увагу таксама на тое, што ў Ілукшскім, Дзьвінскім і Люцынскім паветах вялікарускага насельніцтва па сутнасьці няма, і карэнным насельніцтвам зьяўляюцца латгальцы і беларусы, а вялікарусы і палякі зьяўляюцца нешматлікім элемэнтам, узмацненьне ўплыву якога было зьвязана з расейскім панаваньнем і польскімі маёнткамі, а таксама з дзейнасьцю праваслаўнага вялікарускага духавенства і часткі духавенства каталіцкага, якое паходзіла з польскіх абласьцёў”™.
Кастусь Езавітаў зрабіў спробу перацягнуць на свой бок частку латгальскіх старавераў, якія лічыліся нязломным апірышчам мясцовага расейскага руху. Выкарыстоўваючы асабістыя знаёмствы зь некаторымі лідарамі стараабрадцаў, старшыня БНК разьлічваў зацікавіць іх удзелам у беларускім жыцьці55. У лістападзе 1941 г. ён зьвярнуўся да адной з кіраўніц старавераў Марыі Фаміной з прапановай гуртавацца вакол беларускай нацыянальнай ідэі. Беларускі дзеяч схіляў стараабрадцаў да прызнаньня сябе беларусамі й заангажаваньня ў беларускую працу. Ён сьцьвярджаў, што ва ўмовах вайны стараверы павінны далучыцца да беларусаў, паколькі ў адваротным выпадку чакае іх перасяленьне ў Расею56. Сваімі думкамі старшыня БНК падзяліўся з Аляксандрам Махноўскім, якога заклікаў да пошуку супрацоўніцтва з кіраўнікамі старавераў: “Калі-б прыцягнуць яе ды Васільева ды Баложыных на наш бок, дык Ваша становішча адразу ўмацавалася-б на многа разоў, то аб’яднаньне каля беларусаў нашых праваслаўных, каталікоў і стараабрадцаў адразу адчыніла-б перад нашым адраджэнскім рухам у Латгаліі надзвычайна шырокія перспектывы... [...] Зараз мы маемо большасьць у шэрагах валасьцей, а калі-б нашы ўсе каталікі, нашы стараабрадцы былі-б усьвядомлены, дык лічба гэтых валасьцей патроілася бы!А гэта надзвычай важна для нашагаруху!”57. Езавітаў адзначаў, што “ўсе яны (стараверы. — Ю. Г.) зрусіфікаваныя, але зараз мусяць зразумець, што Беларусь і беларусы маюць будучыню”56. Няма падставаў, каб сьцвярджаць, што заклік дзеяча знайшоў зразуменьне
54 BA. R92/102. S. 85.
55 Екабсонс, Эрык. Беларусы ў Латвіі... С. 205.
56 LWA. P-712 £, 1 арг. 6 lieta. 1—21р.
57 Екабсонс, Эрык. Беларусы ў Латвіі... С. 205—206.
58 LWA. P-712 f. 1 арг. 6 lieta. 41р.
Культурна-асьветная й грамадзкая дзейнасьць Кастуся Езавітава... сярод шырокіх масаў старавераў, але ўсё ж здараліся адзінкавыя выпадкі далучэньня іх да беларускай грамады59.
Як у кожным асяродку людзей, зьвязаных агульнай справай і інтарэсамі, у беларускім актыве Л атвіі ўзьнікалі канфлікты, прычынай якіх найчасьцей былі ўласныя амбіцыі асобных дзеячаў. Няпростыя адносіны склаліся паміж Кастусём Езавітавым і Андрэем Якубецкім. Абодва дзеячы былі вэтэранамі беларускага адраджэнскага руху й мелі значны досьвед працы на нацыянальнай ніве як у пэрыяд 1918—1920 гг., гэтак і ў пазьнейшыя гады, калі ў міжваеннай Латвіі разам стваралі беларускія школы й таварыствы. Аднак зь цягам часу Якубецкі пачаў адыходзіць ад чыннай працы, засяроджваючыся на асабістых справах. 3 пачаткам нямецкай акупацыі, калі Езавітаў намагаўся разгарнуць нацыянальна-культурную й асьветную дзейнасьць, адносіны паміж старымі сябрамі й аднадумцамі пачалі псавацца. Кастусь Езавітаў намагаўся разварушыць свайго сябру й заахвоціць да актыўнасьці. Тым часам Якубецкі нярэдка ўспрымаў ягоныя парады як непатрэбнае павучаньне й лічыў, што апошні хварэе на манію вялікасьці.
Ці не ўпершыню адкрытыя разыходжаньні паміж беларускімі вэтэранамі выявіліся ў сакавіку 1942 г. падчас прызначэньня інспэктара беларускага школьніцтва. Езавітаў бачыў на гэтай пасадзе Аляксандра Махноўскага60. Тым часам Андрэй Якубецкі меў уласны погляд на згаданую справу. Ён ня столькі выступаў супраць кандыдатуры Махноўскага, колькі абураўся “самаўладствам” старшыні БНК —Беларускага аб’яднаньня. Сваю пазыцыю дзеяч выклаў у перапоўненым адчаю й пачуцьця крыўды лісьце да Езавітава: «Замест пастановы камітэту Вы пішаце па гэтаму пытаньню прыватны лісгп. і зазначаеце, што “адкладаць гэтую справу ніяк няможна”і што інспэктарам павінен быць “або Вы, або Махноўскі пад Вашым кантролем”. 3 аднаго боку Вы хацелі справе з інспэктарам прыдаць грамадзкасьць, а з другога боку, правесьці гаворачы за кулісамі беларускай грамадзкасьці правялі з гр. Мірановічам у інспэктары гр. Махноўскага, які ўжо і-га III назначан на пасаду інспэктара Дзьвінскім камісарам, аб чым гр. Махноўскі ў сваім цыркуляры паведамляе вучыцялёў. 2 III г. г. Вы пішаце мне ліст, а Махноўскі ў гэты дзень ужо падпісываў паперы, як поўнапраўны інспэктар. Дзе логіка? Дзе грамадзкасьць? Яксьці сумна... [...] Што гр. Кастылюк вучыцельства ня любіць, першы раз ад Вас чую. Гр. Сіцько, колькі я памятаю, 20 год назад нішто сабе гаварыў па-беларуску. Няўжо ён, працуючы ўвесь час ў беларускаке школе ў Латвіі, зусім развучыўся гаварыць на сваёй роднай мове? Дзіўна! Зазначаеце, што “з Мірановіча інспэктар ня
59 LWA. P-712 £ 1 арг. 6 lieta. 41р.
60 LWA. Р-712 £ і арг. 6 lieta. 171р.
выйдзе”. Ці-ж быць інспэктарам цяжэй, чым рэфэрэнтам. 3 усяго выходзіць, што толькі Махноўскі радзіўся быць інспэктарам... [...] Дрэнна Вы ведаеце гр. Махноўскага, калі думаеце, што ён будзе пад Вашым ці маім кантролем працаваць. Увосень прошлага году я таксама думаў, што гр. Махноўскі будзе працаваць пад маім кантролем, а таму й заклікаў яго да беларускай працы. Практыка паказала, што я памыляўся. М[ахноўскі] робіць у беларускай справе сабе кар’еру і ні з кім не жадае лічыцца... [...]Яму хочацца паказаць сябе ўва ўсім сваім харастве, а Вы тут хочаце падпарадкаваць яго другому ды яшчэ “беларускаму шавіністу”. Мне здаецца, што ўсё гэта і Вы добра ведаеце. Пішаце-ж толькі таму, каб крыху пазабавіць мяне. У свой часзслоў М[ахноўскага] я бачу, што кожны, хто толькі любіць сваё роднае, гаворыць па-беларуску, ёсьць шавініст. Сапраўды трэба быць “разумным”чалавекам, каб дайсьці да такой высновы... [...] Трымайце сувязі з Махноўскім, Бражго і Фёдаравым — пішаце. Я не на каго не гыркаю і не кога не кусаю. Усе яны добра ведаюць мяне і маю Нату. Хочуць працаваць на беларускай ніве, я кожнаму з іх pad і кожнаму, калі гэта патрэбна, гатоў дапамагчы. Цалаваць жа пяткі — не ў маёй натуры. “Прымірыцеся з Барткевічам”. Што Вы прысталі да мяне з гэтым Б[арткевічам]? Ніязім сварыўся, ні я з ім мірыцца буду. Хоча Б[арткевіч] працаваць на беларускім шляху, няхай пакажа сваю душу. Я яму не перашкаджаў і не перашкаджаю... [...] У школе я лекцыяў ня меў і не магу атрымаць, бо там усё занята і няма чаго даваць. Беларус можа быць і без пасады, абы даць хлеб маскалём. Прылашчваць маскаля і зрабіць прыкрасьць беларусу — гэта лозунг сёньняшняга дня ў нас у Латвіі. У свой час я пісаў Вам, што нікому не перашкаджаю працаваць. Вы-ж, калі хочаце, можаце ўсюды паставіць “сваіх людзей”. Прыняўшы пад увагу ўсё мною зазначанае, прыходзіцца сказаць, што пры такім падыходзе да беларускай справы мы далёка не заедзем, амне,як войстраму ражну, прыйдзецца, відаць, адмовіцца і ад працы ўДз. БНК, каб даць дарогу “вялікім людзям”... [...] 6III быў у мяне Дзямідаў і гаварыў, што Вы баяцеся высунуць маю кандыдатуру ў інспектары бел[арускіх] школ таму, каб Якубецкая не была інспектаршай. А[нтаніна] К[ірылаўна] (жонка Якубецкага. — Ю. Г.) ласкава просіць адказаць ёй, якразумець Вашыя словы»6'.