Запісы 40

Запісы 40

183.21 МБ
6 Беларусы ў Латвіі // Раніца. 20 лістападаі94і. С. 3.
7 Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (НАРБ). Ф. 458. Воп. 1. Спр. 20. Л. 20.
На пачатку верасьня Езавітаў падрыхтаваў мэмарандум ініцыятыўнай групы беларускай інтэлігенцыі да генэральнага камісара Латвіі. 26 верасьня 1941 г. дакумэнт быў перададзены гаўляйтэру Ота-Генрыху Дрэхлеру. Напачатку даваўся кароткі агляд сытуацыі беларускай меншасьці ў міжваеннай латвійскай дзяржаве з асаблівай увагай да рэпрэсіўных дзеяньняў уладаў у дачыненьні да беларусаў (працэс 1925 г., закрыцьцё школаў і культурна-асьветных установаў пасьля 1934 г-)Потым адзначалася, што “сёньня беларускае насельніцтва былой вольнай латвійскай дзяржавы верыць, што беларускія дзеці пад апекай нямецкага вэрмахту й яго правадыроў зноўку будуць мець магчымасьць вучыцца ва ўласных беларускіх школах, беларускія настаўнікі ня будуць перасьледавацца за нацыянальную дзейнасьць, а беларускія сяляне змогуць у новых умовах працягваць сваю сельскагаспадарчую працу ў імя супольнага дабрабыту”8. У дакумэнце акрэсьліваліся асноўныя патрэбы беларускай меншасьці: 1) легалізацыя БНК, створанага пры ўдзеле кс. В. Гадлеўскага, 2) дазвол на стварэньне Беларускага нацыянальнага камітэту самадапамогі як органу, які б рэпрэзэнтаваў культурныя й матэрыяльныя інтарэсы беларусаў, 3) утрыманьне ўжо існуючага беларускага школьніцтва, а таксама адкрыцьцё новых школаў у мясцовасьцях з колькаснай перавагай беларускага насельніцтва, 4) адкрыцьцё беларускай сярэдняй школы ў Індры, 5) прызначэньне беларускага школьнага інспэктара, 6) дазвол на працу беларускіх настаўніцкіх курсаў у Рызе ці Дзьвінску, 7) прызначэньне беларусаў на пасады пісараў і камэндантаў самааховы ў “беларускіх гмінах”9.
Па згаданых раней прычынах нямецкія ўлады далі дазвол на існаваньне БНК (у сакавіку 1942 г. была зацьверджаная новая назва — Беларускае аб’яднаньне) у Генэральнай акрузе Латвія, на чале якога стаў Кастусь Езавітаў. Згодна са статутам арганізацыя ахоплівала ўсю тэрыторыю Генэральнай акругі Латвія. Арганізацыя ставіла сабе за мэту “злучэньне ўсіх беларусаў, што жывуць на абшары б. латыскага
8 BA. R92/101. S. 59—63. На падставе аналізу даступных архіўных крыніцаў магчыма зрабіць выснову, што праект мэмарандуму быў падрыхтаваны К. Езавітавым 3 верасьня 1941 г. У канчатковай вэрсіі антылатыская рыторыка крыху палагоднела. Была выкрасьлена фармулёўка пра тое, што “цяпер беларускае насельніцтва Латвіі цешыцца, што часы гвалтоўнай латышызацыі беларусаў беззваротна мінулі”. Першая рэдакцыя дакумэнту ўтрымлівала таксама пастулат аб дазволе БНК правесьці рэгістрацыю беларусаў у Латвіі й раздаць ім пасьведчаньні аб іх прыналежнасьці да беларускай нацыянальнасьці. НАРБ. Ф. 458. Воп. 1. Спр. 59. Л. 1—5.
9 BA. R92/10L S59—63.
Юры ГРЫБОЎСКІ гаспадарства дзеля супольнае працы і ўзаемнага падтрыманьня ў культпурным матар’яльным сэнсе”10.
Як шмат якія іншыя нацыянальныя дзеячы, Езавітаў лічыў, што вайна прынясе беларусам карысныя зьмены. Ён шчыра верыўу тое, што бягучая міжнародная сытуацыя дазволіць адрадзіць беларускую дзяржаўнасьць. У лісьце да Аляксандра Махноўскага (6 лістапада 1941 г.) ён пісаў: “Трэба гнаць, каб не толькі дзеткі, але і самі мы пабачылі сапраўды адроджаную Беларусь!”11. Адначасова лідар латвійскіх беларусаў разумеў, што спрыяльнай вайскова-палітычнай кан’юнктуры зусім недастаткова дзеля таго, каб беларускія нацыянальныя асьпірацыі сталі рэальнасьцю. Быў перакананы, што ўмовай ажыцьцяўленьня гэтых мэтаў ёсьць здольнасьць беларусаў да самаарганізацыі. 17 студзеня 1943 г. ён пісаў да сяброўкі: “Жывём у цяжкі й жудасны час, перажылі і перажываемо шмат цяжкіх падзеяў, але ў будучыне яшчэ іх будзе не менш і, відаць, не так хутка зажывём мірным жыцьцём, аб якім ужо горача пачынаелятуцець усё чалавецтва. Паасобныя сямейкі, добрыя сябры і цэлыя народы павінны як мага цясьней трымацца адзін за аднаго, каб не апынуцца толькі цацкамі ў руках мацнейшых і больш згуртаваных. На жаль, не ўсе беларусы яшчэ разумеюць гэтую простую ісьціну! Нават птушкі аднае пароды і зьвяры трымаюцца сваімі стаямі і табунамі. Толькі дзеці народу нашага разбрыдаюцца ўсё яшчэ па чужых табарох, дзе іх эксплюатуюць і лічаць людзьмі другога сорту. Асабліва горка бачыць, калі ад свайго народу ўходзе на службу да другіхягоная інтэлігенцыя”12.
3 моманту ачоленьня БНК Кастусь Езавітаў зноўку стаў галоўным рухавіком усіх пачынаньняў беларускай меншасьці ў Латвіі. Ён заклікаў паплечнікаў не губляць часу й не палохацца цяжкасьцяў, а самаарганізоўвацца як мага хутчэй. У лістах да Аляксандра Махноўскага й Андрэя Якубецкага раіў распачаць арганізацыйную працу на Дзьвіншчыне. Тым часам дзьвінскі асяродак беларусаў працяглы час не выяўляў ніякай актыўнасьці. Адной з прычынаў гэтага была няпэўнасьць у тым, якую палітыку будуць ажыцьцяўляць акупанты13. Езавітаў заклікаў сваіх аднадумцаў працаваць, не зважаючы на ўсе перашкоды. У лісьце да настаўніка Язэпа Клагіша (3 кастрычніка 1941 г.) ён падкрэсьліваў, што неабходна як мага хутчэй сфармаваць дэлегацыю мясцовых беларусаў да дзьвінскага гэбітскамісара: “Зразумейце,
10 Статут Беларускага аб’еднаньня (у ген. кам. Латвіі) // Раніца. 14 чэрвеня 1942. С. 2-3.
11 Latvijas Valsts vestures arhivs (LWA). P-712 f. 1 apr.. 6 lieta. 10 Ip.
12 НАРБ. Ф. 458. Bon. 1. Cnp. 22. Л. 1.
13 НАРБ. Ф. 458. Bon. 1. Cnp. 40. Л. 9.
Культурна-асьветная й грамадзкая дзейнасьць Кастуся Езавітава... што патрэбны не абмовы і ад’езды, а змаганьне, і што дзьвінчукі і індраўцы павінны самі варушыцца, каб былі захады і ў Рызе і на мейсцах... Вы-ж усе дарослыя людзі! Дакуль жа Вас вадзіць заручку, як дзецей?”'4. У лістох да паплечнікаў ён дамагаўся большай актыўнасьці, цікавіўся бягучымі справамі й зьвяртаў увагу на недахопы15. Намаганьнямі Кастуся Езавітава дзьвінскія беларусы ў кастрычніку 1941 г. скіравалі мэмарыял да мясцовага гэбітскамісара. Ён падрыхтаваў гэты дакумэнт на падставе адпаведнага мэмарыялу, адрасаванага да генэральнага камісара ў Рызе16.
Актыўнасьць Кастуся Езавітава прынесьла вынікі. Дзякуючы ягоным намаганьням у 1941—1942 г. былі створаныя філіі арганізацыі ў Дзьвінску, Краславе, Пасіене, Індры й Зілупе17. Сябрамі арганізацыі былі ня толькі людзі, якія запісаліся туды пад уплывам ідэйных перакананьняў. Некаторыя ўступалі ў БНК, кіруючыся кан’юнктурнымі матывамі. Езавітаў ведаў пра гэта, аднак лічыў, што нікога нельга адкідаць ад адраджэнскай працы, а, наадварот, варта прыцягваць у арганізацыю людзей, якія раней не ўдзельнічалі ў беларускім руху. Быў перакананы, што нават “кан’юнтурныя беларусы”могуць быць карыснымі нацыянальнай справе. Свой погляд на дадзеную справу ён выклаў у лісце да Андрэя Якубецкага (5 кастрычніка 1941 г.): “Такей мой лёс, што я заўсёды ствараю што-колечы новае, прабіваючы ўласным лобам мур, перад якім спыняюцца іншыя. Калі-ж мур разьбіты, быўшыя звады і стаяўшыя ў позе глыбокадумных песімістаў раптам загараюцца энэргіяй і кідаюцца навыперадкі, каб захапіць лепшую частку ў новым здабытку. I вось, нягледзячы на тое, што я ведаю гэтых людзей, я ўсё-ж супрацоўнічаю з імі, бо змушаны супрацоўнічаць, бо лепшых людзей мала, амаль зусім няма, а праца беларуская павінна ісці пры ўсіх варунках. Зразумейце гэта, Андрэй Паўлавіч! Сьцісьніце зубы і зноў цягніце да працы нават тых, хто ганьбіў і Вас, і справу. Гэтага вымагаюць інтарэсы справы, для якой мы з Вамі ахвяравалі сваё жыцьцё”18. У сакавіку 1942 г. старшыня БНК пісаў да таго ж Андрэя Якубецкага з нагоды ягонага абраньня старшынём Дзьвінскага аддзелу: “Паклапаціцеся, каблічба сяброў Аб’яднаньня расла. Трэба правесьці ўсьведамляючую працу, каб да нас прыйшлі тыя беларусы, што стаялі вонку ад нас, дзякуючы розным прычынам. Нікога не трэба адкідаць! Дзьвінскі аддзел павінен зь вялікім тактам прыцягнуць
14 НАРБ. Ф. 458. Воп. і. Спр. 20. Л. 17—17 зв.
15 LWA. P-712 f. 1 арг. 6 lieta. 201р.
16 НАРБ. Ф. 458. Воп. 1. Спр. 16. Л. 1.
17 Екабсонс, Эрык. Беларусы ў Латвіі... С. 207.
18 НАРБ. Ф. 458. Воп. 1. Спр. 20. Л. 19 зв.
да нашага руху новыя сілы з шэрагаў маласьвядомае й несьвядомае беларускае масы і інтэлігенцыі. Прыцягнем жа мы іх не лаянінай за несьвядомасьць, а цярплівым выхаваньнем і павялічэньнем іх веды аб беларушчыне і беларускім руху”19.
Адзін з эпізодаў дзейнасьці Кастуся Езавітава ў пэрыяд кіраваньня Беларускім аб’яднаньнем у Латвіі тычыцца спробы стварэньня беларускіх вайскова-паліцыйных фармаваньняў. На тэрыторыі Латвіі гэткія фармаваньні ў 1943 г. былі аб’яднаныя ў Латыскі легіён СС. Езавітаў намагаўся перадухіліць заклік беларускіх юнакоўу гэты легіён шляхам стварэньня адзінак, якія б складаліся зь мясцовых беларусаў. У1942—1944 гг. Беларускае аб’яднаньне на чале з Кастусём Езавітавым неаднаразова спрабавала атрымаць дазвол ад нямецкіх уладаў на стварэньне беларускіх узброеных аддзелаў. 27 траўня 1943 г. Кастусь Езавітаў прапанаваў кіраўнікам усіх аддзелаў Беларускага аб’яднаньня абмеркаваць магчымасьць фармаваньня беларускіх ахоўных ротаў і батальёнаў20. Старшыня арганізацыі лічыў, што адсутнасьць беларускай самааховы робіць безабаронным беларускае насельніцтва перад нападамі савецкіх партызанаў21. Аднак плянам не было наканавана зьдзейсьніцца, і мабілізацыя беларускіх юнакоў у склад латыскіх фармаваньняў працягвалася ажно да канца нямецкай акупацыі22.
Кастусь Езавітаў актыўна ўдзельнічаў у грамадзкім і кулыурным жыцьці рыскай калёніі беларусаў. Ён быў адным з галоўных завадатараў сьвяточных імпрэзаў і ўрачыстасьцяў, якія звычайна ладзіліся ў мурох беларускіх школаў23. Восеньню 1942 г. дзеяч усталяваў сувязь са сьпеваком Міхасём Забэйдай-Суміцкім24, першыя гастролі якога па Латгаліі адбыліся ўлетку 1943 г. У верасьні й кастрычніку 1943 г. Кастусь Езавітаў зладзіў выступы тэнара ў Рызе й Лібаве25.
Прыярэтэтам дзейнасьці беларускага актыву на чале зь Езавітавым было адбудаваньне й развіцьцё беларускага школьніцтва ў Латвіі. Праца па арганізацыі беларускіх сярэдніх і пачатковых школаў аказалася плённай. У Латвіі пад нямецкай акупацыяй дзейнічалі дзьве беларускія гімназіі (у Індры й Зілупе), адна сельскагаспадарчая школа (у Пасіене) і 35 беларускіх народных (5і 7-гадовых) школаў. Напрыканцы 1942 г. агульная лічба вучняў гэтых школаў складала 3888 чалавек.