Запісы 40

Запісы 40

183.21 МБ
Найлепшыя адносіны старшыня Беларускага аб’яднаньня меў зь Сяргеем Сахаравым, дырэктарам гімназіі ў Зілупе. Абодвух дзеячаў аб’ядноўвала шматгадовая праца на беларускай ніве. Паміж імі практычна ніколі не ўзьнікалі канфлікты. Магчыма, таму іх карэспандэнцыя вельмі часта мела ня толькі службовы, але й асабісты характар68. Неад-
65 LWA. P-712 f., 1 арг., 5 lieta, 41р.
66 НАРБ. Ф. 458. Воп. 1. Спр. 21. Л. 13 — 13 зв.
67 НАРБ. Ф. 458. Воп. 1. Спр. 33. Л. 8.
68 НАРБ. Ф. 458. Воп. 1. Спр. 35. Л. 17.
Культурна-асьветная й грамадзкая дзейнасьць Кастуся Езавітава... нойчы Езавітаву даводзіл ася падтрымліваць на духу свайго паплечніка. У адным зь лістоў (ад 14 кастрычніка 1942 г.) ён пісаў: «Мы памром калі-небудзь усе, але астанецца жыць наша праца й добрае імя ды астанецца жыць наш народ, для якога варта ісьці на ўсялякія ахвяры. Вы былі і астаецеся маладым душой, Вас захоўвае такая закалка, якую атрымалі Вы ў годы дзіцячыя, калі жыцьцё Вас ня песьціла. Таму Вы не падобны да тых маладых старычкоў, якія ў 30 год шукаюць “спакою” і “спакойнае працы”. Гэтых людзей шанаваць не можна. А выйшлі яны з маменькіных сынкоў і з заможных бацькоў. Хаіі сабе сядзяць. Урэшце не кожны чалавек здолен быць дзеячам»69. Пераезд Сахарава ў Зілупе супаў па часе з пагаршэньнем стану здароўя Вольгі Сахаравай. Неўзабаве матыў жонкі й ейнай хваробы задамінаваў у карэспандэнцыі паміж абодвума дзеячамі70. Незадоўга да сьмерці Сахаравай Езавітаў пісаў да сябры: «...дужа пажадана, каб еііныя наведвальніцы паменш з ей разам такама плакалі ды “спачувалі”. Ад гэтага ёй лепш ня будзе. Трэба стварыць бадзёры настрой і вытварыць адчуванне таго, што яна патрэбна нам і яшчэ можа многае зрабіць на карысць нашага гароду, нават лежачы ў ложку. Гэткі настрой робіць з хворымі цуды і часта падымае з ложка безнадзейна хворых»7'.
Калі у сакавіку 1943 г. Вольгі Сахаравай ня стала, Езавітаў падрыхтаваў нэкралёг, які быў надрукаваны ў бэрлінскай “Раніцы”, беластоцкай “Новай Дарозе” й віленскім “Беларускім Голасе”. Хворы й зломлены стратай дарагога чалавека, Сахараў быў блізкі да таго, каб пакінуць працу ў беларускім школьніцтве72. Ен думаў пра магчымасьць пераезду ў Рыгу, дзе жыла дачка Ірына. Магчыма, меў намер адмовіцца ад працы ў школьніцтве пад уплывам памерлай жонкі, якая ў сваім тастамэнце напісала: “Хай будзе ў беларусаў на сумленьні, што сунулі ў Індру, дзе я захварэла”73.
Кастусь Езавітаў ведаў, што адсутнасьць Сяргея Сахарава ў Л атгаліі будзе вялікай стратай для беларускага школьніцтва, у якім і так не хапала настаўнікаў. У сувязі з гэтым ён па-сяброўску раіў калегу не пераяжджаць у сталіцу й тым самым не пакідаць чыннай працы на школьнай ніве. У сакавіку 1943 г., адразу пасьля сьмерці Вольгі Сахаравай, старшыня Беларускага аб’яднаньня напісаў да сябры: “Усім сэрцам спачуваю Вашаму гору і Вашаму адзіноцтву, тым больш што я сам перажыў нядаўна страту усіх сваіх, аб чым Вы ўжо ведаеце.
69 НАРБ. Ф. 458. Воп. і. Спр. 17. Л. 16.
70 НАРБ. Ф. 458. Воп. 1. Спр. 35. Л. 26 зв.
71 НАРБ. Ф. 458. Воп. 1. Спр. 17. Л. 18.
72 НАРБ. Ф. 458. Воп. 1. Спр. 35. Л. 31.
73 НАРБ. Ф. 458. Воп. 1. Спр. 35. Л. 41.
Асталіся мы з Вамі адзінокімі, як тыя дубы ў полі на мяжы. Мо і сумна нам, але нас павінна супакойваць сьвядомасьць таго, што пад ценьню нашых постацяў нямала яшчэ людзей, з ліку нашых латвійскіх беларусаў, знаходзілі і знаходзяць адпачынак у сваей нялёгкай працы. Мы з Вамі ўжо даўно не жывем для сябе, дык пацягнемо і далей наш воз. Распачыналі мы ў 1921 годзе. Безьлюдзь была. Потым былі і ўздым працы, і разбурэньні, і новыя ўзьлёты і падзеньні, але добра тое, што мы не здрадзілі свайму народу і сваім пачуцьцям, з якімі выйшлі на працу, пачынаючы яе... [...] Цяжка Вам —разумею, але-ж трымайцеся, даражэнькі Сяргей Пятровіч! Чуў я, што Іра жадае, каб вы пераехалі ў Рыгу. Скажу Вам шчыра, як сябра. He пераязджайце. У Розенаве Вы — дырэктар і вялікая беларуская сіла, а ў Рызе Ірына зробіць з Вас дзедушку-няньку. Характар ейны Вам добра вядомы. Можа мне аб гэтым не варта было-б пісаць, але-жмы з Вамі пасьля чвэрцьвяковага сяброўства ўжо не толькі добрыя знаёмыя і сябры, але і блізкія людзі, шмат бліжэйшыя, чым кроўная радня! Дык выбачайце, калі Вам было гэта непрыямна прачытаць. Жадаю Вам многа сілаў і здароўя, каб падняць Розенаўскі беларускі гімназіяльны цэнтр на належную высату і распаліць у ім сапраўднае беларускае ідэёвае вогнішча”74. Невядома, у якой ступені згаданыя словы Езавітава паўплывалі на Сахарава, але апошні не адважыўся кінуць школьнай працы й кіраваў гімназіяй у Зілупе ажно да канца акупацыі.
Акрамя грамадзкай і культурна-асьветнай працы, Кастусь Езавітаў быў актыўным карэспандэнтам беларускай прэсы. Ён друкаваў розныя артыкулы ў беларускіх выданьнях, якія выходзілі за межамі Латвіі. Рэгулярна рыхтаваў хронікі беларускага жыцьця для віленскага “Беларускага Голасу” й беластоцкай “Новай Дарогі”. Асабліва шмат увагі аўтар надаваў гісторыі беларускага руху й ягоным удзельнікам, а таксама гісторыі кулыуры. Плённым было супрацоўніцтва Езавітава з бэрлінскай “Раніцай”, на бачынах якой прысутнічала рубрыка “Беларускае жыцьцё ў Латвіі”. Аўтар рупіўся пра кожную дэталь, намагаўся апісаць найдрабнейшую ўрачыстасьць і імпрэзу, якую ладзілі латвійскія беларусы75. Апрача згаданых пэрыёдыкаў старшыня Беларускага аб’яднаньня шчыльна супрацоўнічаў з выданьнем “Новы Шлях”, якое пачало выходзіць у Рызе ў ліпені 1942 г. Гэты часопіс працягваў традыцыю расейскамоўнага часопісу “Новый Путь” (выходзіў ад канца 1941 г.). Паводле аўтараў працы “Беларусь учора й сяньня”, рэдактар-латыш утрымліваў выданьне ў расейскім духу, ігнаруючы беларушчыну. Але дзякуючы захадам Езавітава ўдалося дамагчыся зьмены выданьня на
74 НАРБ. Ф. 458. Воп. і. Спр. 17. Л. 22.
75 LWA. P-712 £ 1 арг. 6 lieta. 201р.
Культурна-асьветная й грамадзкая дзейнасьць Кастуся Езавітава... беларускі лад76. Дзеяч рабіў актыўныя захады з мэтай паляпшэньня якасьці часопісу. У жніўні 1942 г. ён прасіў Аляксандра Махноўскага ініцыяваць збор подпісаў жадаючых павялічыць колькасьць беларускіх матэрыялаў на бачынах выданьня77. Многія свае публікацыі Езавітаў падпісваў уласным прозьвішчам, не хаваючыся за псэўданімам. У лісьце да галоўнага рэдактара Ўладзімера Сядуры ён пісаў: “Яшчэ раз уважыўшы пытаньне аб прапанове Вашай надрукаваць мае артыкулы аб Ф. Багушэвічу і аб Беларускім тэатры над псеўданімамі, я прышоў да перакананьня, што зараз ня час хаваць сваё імя пад псеўданімамі, асабліва-ж пішучы артыкулы гістарычна-навуковага характару. Таму прашу мае артыкулы зьмяшчаць толькі пад маім уласным прозьвішчам"78. Нягледзячы на тое што ён зьяўляўся сталым аўтарам часопісу, адносіны паміж ім і Ўладзімерам Сядурам не былі простыя. Паміж старым адраджэнцам і маладзейшым рэдактарам часта ўзьнікалі непаразуменьні79. Можна меркаваць, прычынай сварак была розьніца веку й выхаваньня, а таксама цяжкі характар рэдактара, які не выконваў сваіх абавязкаў з належнай стараннасьцю80.
Кастусь Езавітаў выступаў таксама як аўтар на бачынах нямецкамоўнай прэсы. Яму належаць некалькі артыкулаў у штомесячніку “Ostland”. Беларускі дзеяч падрыхтаваў, між іншым, тэксты пра беларускі тэатар, а таксама беларускую народную культуру. Плёнам ягонай працы была публікацыя “Беларуская народная вопратка”, якая пабачыла сьвет як у беларускай, гэтак і ў нямецкай прэсе. Акрамя таго, ад лета 1942 г. Езавітаў рэдагаваў беларускамоўную кінахроніку ў рыскім аддзеле кінастудыі Ostland Film G.m.b.H8'.
Беларускі дзеяч надаваў вялікае значэньне прэсе82. Зь першых дзён нямецкай акупацыі ён наладзіў распаўсюд сярод настаўніцтва і сяброў БНК газэтаў, якія выходзілі ў Менску, Рызе, Вільні, Беластоку й Бэрліне. Першапачаткова Езавітаў дасылаў (за грошы) частку атрыманага накладу зацікаўленым асобам, а потым па лініі БНК ікмнуўся
76 Найдзюк, Язэп; Касяк, Іван. Беларусь учора й сяньня. Менск, 1993. С. 284.
77 НАРБ. Ф. 458. Воп. 1. Спр. 16. Л. 12—13.
78 НАРБ. Ф. 458. Воп. 1. Спр. 18. Л. 4.
79 НАРБ. Ф. 458. Воп. 1. Спр. 36. Л. 23; Тамсама. Спр. 18. Л. 7.
80 Вось якім чынам Уладзімера Сядуру згадвала Лёнгіна Брылеўская, якая мела нагоду пазнаёміцца зь ім у Рызе: “Сядура, хоць і быў галоўным рэдактарам, свайго стала ня меў. Прыходзіў у рэдакцыю рэдка й псаваў усім кроў”. Брылеўская, Лёнгіна. Сьцежкі жыцьця // Адзінец, Аляксандар. Паваенная эміграцыя: скрыжаваньні лёсаў: зборнік успамінаў. Менск, 2007. С. 186.
81 НАРБ. Ф. 458. Воп. 1. Спр. 57. Л. 1—51.
82 LWA. P-712 f. 1 арг. 6 lieta. 171р.
наладзіць у Латгаліі сталую падпіску83. У адным зь лістоў (ад 11 ліпеня 1942 г.) да сябры ён пісаў: “Наогул трэба, каб нашы сяляне пачалі нарэшце чытаць і выпісываць беларускія часопісы ў кождую хату. Гэта найлепшая адзнака нацыянальнае сьвядомасці і найлепшы спосаб умацаваць наш Рух”84.
Трэба адзначыць, што старшыня Беларускага аб’яднаньня не цураўся стасункаў з простымі людзьмі. Асабліва ён кантактаваў з моладзьдзю, якая толькі пачынала свой творчы й жыцьцёвы шлях. Кідаецца ў вочы непасрэднасьць і шчырасьць Езавітава ў адносінах зь людзьмі. 3 аднаго боку, ён намагаўся духова падтрымаць маладых аднадумцаў, якія ірваліся да працы, а з другога — не вагаўся дзяліцца сваімі крытычнымі заўвагамі. У лісьце ад 15 ліпеня 1943 г. да беларускага юнака з Латгаліі дзеяч пісаў: «Скажу коратка — трэба Вам вучыцца. Вучыць Вас сваімі лістамі завочна, я не маю часу. Раджу паступіць у Віленскую сэмінарыю вучыцельскую або ў гімназію. Працуйце і ў хаце над сабой: чытайце як мага больш, але чытайце добрую кніжку. Ваійы вершы слабаватыя. Перадаў іх беларускім паэтам у “Новы Шлях”: П[ётру] Сокалу ІА. Радзюку ды А[лесю] Салаўю. Абяцалі Вам напісаць. Ды вельмі мы ўсе тутака занятыя, а вучыцца Вам трэба не на лістах, а многа і ўпарта. Тады выйдзе з Вас толк. Без агульнае-ж асьветы будзе Вам цяжка многае зразумець»85.
Вялікую ўвагу Езавітаў надаваў адраджэньню ў Латвіі беларускай выдавецкай дзейнасьці. Стары дзеяч добра разумеў карысьць кнігавыдавецкай справы для нацыянальнага руху. Сваім задумамі лідар латвійскіх беларусаў дзяліўся зь сябрамі. У лісьце да Міколы Абрамчыка чытаем: «Трэба паказаць беларусам, што яны зара[з] будуць мець новы ўзьлёт культуры і асьветы. А гэта найперш робіцца праз кнігу. Латышы і ліцьвіны маюць старыя выданьні “перадсавецкія”, а ў нас гэткіх запасаў няма, бо г палякі, і саветы нашу нацыянальную кнігу нішчылі»86. Як старшыня Беларускага аб’яднаньня ён заклікаў калегаў ашчадна ставіцца да грашовых сродкаў арганізацыі, каб назапасіць капітал на выданьні87. Восеньню 1941 г. ён меў намер перавыдаць сваю кнігу “Беларусы ў Латвіі”88. Аднак справа ня выйшла за межы праекту. Непасрэдным штуршком да пачатку выдавецкай працы быў недахоп падручнікаў і іншых кнігаў у беларускіх школах. Да Езавітава зьвярталіся настаўнікі з просьбай атрымаць неабходныя падручнікі й літа-