Разам з тым аўтар гэтых радкоў разумеў, што менавіта Менск ёсьць асноўным цэнтрам беларускага руху. Ен разглядаў магчымасьць вы- 109 НАРБ. Ф. 458. Воп. 1. Спр. 12. Л. 4. 110 НАРБ. Ф. 458. Воп. і. Спр. 22. Л. 5. 111 НАРБ. Ф. 458. Воп. 1. Спр. 14. Л. 11. 112 НАРБ. Ф. 458. Воп. 1. Спр. 21. Л. 6. 113 НАРБ. Ф. 458. Воп. 1. Спр. 21. Л. 8. Культурна-асьветная й грамадзкая дзейнасьць Кастуся Езавітава... езду ў Беларусь, дзе зьбіраўся працягваць выдавецкую працу114. У чэрвені 1942 г. Язэп Найдзюк заахвочваў Кастуся Езавітава да пераезду, бо лічыў, што “трэба ўзмацняць цэнтр”1'5. У жніўні 1942 г. кіраўнік Беларускай народнай самапомачы Іван Ермачэнка прапаноўваў Езавітаву ўзяць удзел у арганізацыі камандзірскай школы Беларускай самааховы. Лідар латвійскіх беларусаў ахвотна згадзіўся ўключыцца ў гэтую працу116. Нягледзячы на запрашэньні, дзеяч не наважыўся, аднак, пераехаць у Беларусь, тлумачачы тым, што латвійскія беларусы просяць яго іх “не пакідаць”'17. У лісьце да Сяргея Сахарава ён адзначаў, што разам зь ягоным ад’ездам “шмат чаго тутака спынілася-б”й8. Сярод тых менскіх беларусаў, зь якімі Езавітаў трымаў сувязь, быў Вацлаў Іваноўскі. Асноўнай тэмай, якая ўздымалася абодвума дзеячамі, была пэрспэктыва будучага разьвіцьця беларускай кулыуры ва ўмовах новай рэчаіснасьці. У верасьні 1942 г. Езавітаў запэўніваў Іваноўскага, што хутка немцы павінны стварыць у Менску Беларускую акадэмію навук, у якой ён зойме пасаду сакратара119. Тым часам Вацлаў Іваноўскі дзяліўся сваімі думкамі наконт ініцыятывы адкрыцьця беларускага ўнівэрсытэту. У сувязі з гэтым ён заклікаў латвійскага беларуса шукаць сярод беларускай моладзі ў Латвіі адпаведных кандыдатаў на вучобу120. Магчыма, што кантакты з бургамістрам Менску мелі ня толькі афіцыйны характар. Адным з дыскусійных момантаў у дзейнасьці Езавітава падчас вайны ёсьць ягоны ўдзел у Партыі беларускіх нацыяналістаў (ПБН). Паводле некаторых зьвестак, у студзені 1942 г. у Менску ў кватэры Вацлава Іваноўскага адбылася патаемная сустрэча беларускіх дзеячаў, у якой акрамя гаспадара й Езавітава ўзялі ўдзел Янка Станкевіч, Антон Адамовіч і Яўхім Кіпель. Мэтай сустрэчы было абмеркаваньне магчымасьці стварэньня нелегальнай Беларускай нацыянал-дэмакратычнай партыі. Пасьля вайны Кастусь Езавітаў прызнаў, што спроба стварэньня згаданай падпольнай палітычнай групоўкі скончылася няўдачай. На ягоную думку, паўплывала на гэта сьмерць Вацлава Іваноўскага ў сьнежні 1943 г.121. Зьвесткі пра згаданыя падзеі і ўдзел у іх лідара латвійскіх беларусаў паходзяць з паваенных допытаў Езавітава, калі ён быў вязьнем менскай сьледчай турмы, што прымушае 114 НАРБ. Ф. 458. Воп. і. Спр. 20. Л. 18. 115 НАРБ. Ф. 458. Воп. 1. Спр. 34. Л. 14 зв. 116 НАРБ. Ф. 458. Воп. 1. Спр. 14. Л. 12. 117 Екабсонс, Эрык. Беларусы ў Латвіі... С. 208. 118 НАРБ. Ф. 458. Воп. 1. Спр. 17. Л. 21. 119 НАРБ. Ф. 458. Воп. 1. Спр. 21. Л. 13. 120 НАРБ. Ф. 458. Воп. 1. Спр. 31. Л. 35—36. 121 Езовнтов, Константнн. Воспомннання // Неман. 1993. № 3. С. 150. нас вельмі крытычна ставіцца да гэтай інфармацыі. Тым часам у іншых крыніцах адсутнічаюць зьвесткі наконт удзелу Езавітава ў “падпольлі”. Іншым асяродкам беларускага жыцьця, зь якім лідар латвійскіх беларусаў падтрымліваў сувязь, была Літва. Кіраўнік латвійскіх беларусаў кантактаваўся з тамтэйшымі дзеячамі — Эдвардам Будзькам, Янкам Шутовічам, Язэпам Малецкім, кс. Адамам Станкевічам і інш. Вільня была найбліжэйшым да Рыгі цэнтрам беларускага руху. Кастусь Езавітаў цікавіўся справамі суайчыньнікаў над Віліяй, досьвед арганізацыйнай працы якіх быў запатрабаваны ў Латвіі122. Да ліку беларускіх дзеячаў у Літве, якія былі добра знаёмыя латвійскаму беларусу, належаў маёр Аляксандр Ружанцоў. Ліставаньне паміж імі тычылася перадусім арганізацыі вайсковай справы. Езавітаў станоўча паставіўся да праекту Ружанцова адносна арганізацыі вайскоўцаў-беларусаў у Літве. Адначасова ён перасьцерагаў, каб беларусы не ішлі на службу ў літоўскія аддзелы. Ён лічыў больш карысным высылаць беларускіх вайскоўцаў зь Літвы ў Беларусь на папаўненьне Беларускай самааховы123. Іншы характар мела ліставаньне з Францішкам Аляхновічам, зь якім Езавітава аб’ядноўвала захапленьне літаратурай. У адным зь лістоў (ад 26 сьнежня 1943 г.) да драматурга лідар латвійскіх беларусаў не хаваў свайго смутку: «Зайздрошчу Вам, што працуеце ў родным асяроддзі, сярод сваіхлюдзей, бо мне ўжо 25 год даводзіцца працаваць сярод чужынцаў, або сваіх, якія паступова трацяць сувязь з роднай глебай іякіхувесь час даводзіцца духова ратаваць ад загібелі. Заўсёды прыходзіцца толькі даваць нешта ад сваёй энергіі і духу, а ад іншых “зарадкі” ня маю. Павінен “самазараджвацца” праз кнігу, газэту, верш і ўласны друк»'-\ У гады акупацыі Кастусь Езавітаў усталяваў сувязь і зь беларусамі Бэрліну. У першую чаргу лідар латвійскіх беларусаў ліставаўся зь Міколам Абрамчыкам, кіраўніком тамтэйшага Беларускага камітэту самадапамогі (БКС). Абодва дзеячы дзяліліся думкамі наконт бягучых арганізацыйных справаў, але таксама наконт магчымасьцяў і пэрспэктываў далейшай нацыянальна-адраджэнскай працы. Езавітаў лічыў беларускую прысутнасьць у сталіцы Трэцяга рэйху вельмі важнай з гледзішча беларускай працы. У сувязі з гэтым ён заклікаў Абрамчыка рупіцца пра агітацыю беларускіх інтарэсаў сярод еўрапейскіх палітыкаў. Заслугоўвае ўвагі адзін з урыўкаў зь ліста Езавітава, у якім той падкрэсьліваў, што неабходна “абсадзіць эўрапейскія цэнтры нашымі прадстаўнікамі, якія здолелі-б інфармаваць аб беларусаў 122НАРБ. Ф. 458. Воп. 1. Спр. 23. Л. 7. 123НАРБ. Ф. 458. Воп. і. Спр. 21. Л. іі — іі зв. І24НАРБ. Ф. 458. Воп. 1. Спр. 12. Л. 13. Культурна-асьветная й грамадзкая дзейнасьць Кастуся Езавітава... і зьліквідавалі-б ўсю тую хлусьню, што аб нашай краіне і народзе панапісалі і палякі, ірасейцы, ілатышы, і ліцьвіны — дужа патрэбна. Рабеце ўсёмагчы.мае, каб гэтага дапяць”'25. Адначасова ён асьцерагаў кіраўніка БКС перад расейскімі ўплывамі на немцаў. Ён зьвяртаў уваіу на тое, што расейскія эмігранты шкодзяць беларусам, адпаведным чынам апрацоўваючы немцаў і пераконваючы іх у неіснаваньні самастойнага беларускага народу126. Дзеля папулярызацыі ведаў пра беларусаў Езавітаў прапаноўваў Абрамчыку перавыдаць працу Мітрафана Доўнар-Запольскага. Старшыня БКС быў адным з тых, што ня раіў Езавітаву выяжджаць у Менск, паколькі лічыў, што гэта магло б прынесьці некарысныя наступствы для беларускай справы. Ён сьцьвярджаў, што ў Рызе як сядзібе ўладаў “Остлянду” беларусы мусяць мець свайго чалавека. Тым часам кіраўнік Мікола Абрамчык браў пад увагу магчымасьць запрашэньня Езавітава ў Бэрлін з мэтай даручэньня яму пасады старшыні Беларускага прадстаўніцтва127. У асобе Абрамчыка лідар латвійскіх беларусаў знайшоў свайго аднадумца, але ў некаторых справах іх погляды прынцыпова адрозьніваліся. У ліпені 1943 г. Кастусь Езавітаў дакараў Абрамчыка за востры тон у адносінах да Івана Ермачэнкі, які страціў пасаду кіраўніка БНС і быў адасланы немцамі ў Прагу пад нагляд гестапа. Латвійскі беларус заклікаў малодшага калегу трымацца больш “эўрапейскага стылю”128. Ён быў перакананы, што дзеля карысьці нацыянальнай справы ў беларускі рух належыць ангажаваць розных людзей, нават тых, якія ў асабістым і маральным сэнсе нечым сябе заплямілі. Ён лічыў гэты крок запатрабаваньнем часу пры адсутнасьці альтэрнатывы. Сваё бачаньне справы ён вельмі дасьціпна выклаў у адным зь лістоў да Міколы Абрамчыка (ад 28 ліпеня 1943 г.): “Я таксама за тое, каб наша грамадзтва было маральным, ганаровым і мела-б заўсёды адчуваньне свае вялікае адказнасьці перад Народам і Рухам за сваю працу, паступаньне іманеры трыманьня наагул. Гэтых людзей трэба выхоўваць, паказуючы ім прыклад. Спадзяюся, што мы гэткіх людзей узгадуемо, калі будземо мець магчымасьць шырока працаваць на грамадскай ніве... [...] У сучасны момант, калі мы толькі пачынаемо працу і маемо ўсяго 25 год грамадска-арганізацыйнае працы, часта перарыванае і псаванае чужынцамі, мы павінны да працы прыймаць людзей, якія патрэбны як супрацоўнікі, але якім мы не даверымо ідэйнага кіраўніцтва рухам. Вось-жа да гэтых папутчыкаў, якія нам 125 НАРБ. Ф. 458. Воп. 1. Спр. 21. Л. 21. 126 НАРБ. Ф. 458. Воп. і. Спр. 12. Л. 8. 127 НАРБ. Ф. 458. Воп. 1. Спр. 28. Л. ю, 21. 128 НАРБ. Ф. 458. Воп. 1. Спр. 22. Л. 15. патрэбны, мы можамо ставіцца толькі два галоўных вымаганьні: каб энэргічна працавалі імелі розум ды спрыт... [...]Нам патрэбны: а) паліцыянт, які хай і чарку вып’е і за дзяўчатамі прывалакнецца, але які зможа ў адпаведны момант адважна кінуцца адзін супраць трох і пяцёх на змаганьне за Адраджэньне Беларусі; нават такі, які Купалу не адрозьніць ад Багушэвіча, але, калі-б хто пачаў абражаць памяць аднаго ці другога, дык ён здолен будзе і аплявуху даць з усяго пляча; б) вайсковец, які лепш ведае кулямёт, чым гісторыю нашае Бацькаўшчыны, але які будзе біцца за яе да апошняга, і калі гэткі вайсковец загадае закалоць чужое парасё, накарміць сваіх салдатаў, дык патрэбна ад яго вымагаць толькі, каб ён паквітаваў гэта і, калі мае грошы ў касе, дык зараз-жа заплаціў бы, але-ж салдаты ягоныя павінны быць накормленыя; в) урадовец, які сам змогбы арыентавацца і зараз-жа адважыцца на правядзеньне тае ці іншае справы, не чакаючы, пакуль нехта дасьць яму інструкцыю і возьме на сябе адказнасьць за пільна-патрэбньія чыны. Ініцыятпыва, розум, спрыт не заўсёды зьвязаны з высокаю маральнасьцю... [...] Зразумела, што нам патрэбны і культурныя сілы, якія ўздымалі-б нашу культуру. Але, зноў-жа, калі-б наша выдатная паэтка, або артыстка штомесяц мела-б іншага каханка і пры гэтым пісала-б выдатнейшыя новыя творы, а артыстка стварала-б новыя ролі, дык не глыбей пакланіўся-б ей, чым самой маральнай нашай грамадзянцы, якая штодня хадзіла бы ў касьцёл, але затое пісала-б нейкія глупейшыя вершкі, або іграла-б гэтак, што за яе чырванець варта. Зусім не адзначае гэта, што я за безагляднае прымірэньне з жулікамі і нявыгоднікамі. He! —яхачу толькі, каб кождага судзілі не за тое як ён жыве, або тпрымае сябе персанальна, але за тое, што ён здолеў зрабіць для свайго народу... [...] Калі Беларусь стане на ногі, ды мы зможамо ачысьціць сябе ад пылу, бруду, трэсак і плямаў, ды атынкаваць і пафарбаваць фасад і вонкавыя пакоі БеларускагаДому. Зараз трэба даць магчымасьць працаваць усім і прыглядацца да іх... [...] Беларускі Народ у сярэднім — высокамаральнага складу. I якраз гэтая маральнасьць пазбавіла нас ініцыятывы, рашучасьці іэнэргіі... [...]Азараз нам патрэбны людзі ініцыятывы, волі, спрыту, розуму. А чысткі —зараз шкодныя. За дужамы пад уплывамі клерыкальнага спосабу думаньня. Моцныя людзі, якія нам якраз зараз патрэбны, часта-густа пераступаюць агульнавызначаныя нормы, але зараз караць патрэбна было-б толькі здрайцаў нагаша народу і Руху”129.