Запісы 40

Запісы 40

183.21 МБ
Як ужо было сказана, Янка Геніюш быў (і, хутчэй за ўсё, да канца жыцьця заставаўся) прыхільнікам сапраўднай эўгенікі, ідэі якой распрацоўваў, у прыватнасьці, Барыс Мацюшэнка. Толькі ў адрозьненьне ад колішніх навукоўцаў, а затым спэцыялістаў-мэдыкаў Трэцяга рэйху, якія бачылі ў эўгеніцы магчымасьці захаваньня і ўдасканаленьня “найвышэйшай расы”, Янка Геніюш разумеў эўгеніку (дзякуючы сваёй спэцыялізацыі ў вэнэралёгіі — рашэньні вострых праблемаў гінэкалёгіі, уралёгіі й андралёгіі), па-першае, як навуку, якая павінна была вырашаць сацыяльныя задачы (перш за ўсё выкараненьня прастытуцыі, а зь ёй і шэрагу псыхічных адхіленьняў і захворваньняў), а па-другое, як навуку аб спадчыннай “бацькоўскай” вартасьці. На навуковых зьездах ў Празе (першы адбыўся 3—7 кастрычніка 1926 г., другі — 20— 24 сакавіка 1932 г.) Янка Геніюш падтрымаў даклады Мацюшэнкі, які падкрэсьліваў: “Толькі нядаўна эўгеніка й зьвязаныя зь ёй дысцытыіны
4 Зубко, Ольга. Створення та діяльність Украінського вніцого педагогічного інстнтуту ім. М. Драгоманова в Празі (1923—1933 рр.). Днсертація кандндата історнчннх наук: 09.00.12. КНУТШ. Кн'ів, 2010. С. 85—86.
ў краінах Заходняй Эўропы й асабліва ў Амэрыцы, стала сыстэматычна вывучаць спадчынныя якасьці індывідаў, сямействаў, групаў і народаў. I на гэтым шляху янаробіць, варта адзначыць, вялізарныя посьпехі. Стан здароўя цяперашняй чалавечай генэрацыі будзе залежаць якасна й колькасна ад тых фактараў, якія ўплываюць на генэратыўны працэс і могуць адбіцца на ўласьцівасцях будучых генэрацыяў. У той жа часразам з дасьледаваньнямі агульнагігіенічных умоваў жыцьця народу, залежных ад формаў і ступеняў ягонай культуры й сацыяльна-эканамічнага ладу, мы павінны зьвярнуць асаблівую ўвагу на тыя фактары, якія нясуць пагрозу спадчынным якасьцям індывідаў, а ў сусьветным маштабе — шкодзяць генэрацыйным уласьцівасьцям цэлага народу...”. “...Сучасная цьвярозая сацыяльная палітыка, пабудаваная на асновах прэвэнтыўнасьці, імкнецца ня толькі лекаваць хворых, але й не дапускаць хваробы, а еіцё памяншаць колькасьць тых, хто мае патрэбу ў мэдычнай дапамозе...”. “...Для захаваньня здароўя чалавека трэба клапаціцца пра захаваньне жыццёвых функцыяў і пра тое, каблюдзі нараджаліся па магчымасьці з добрымі біялягічнымі прыкметамі”. “...Мужу й жонцы проста неабходныя так званыя шлюбныя эўгенестычныя парады: дашлюбныя мэдычныя агляды, вывучэньне радаводаў, афіцыйная забарона шлюбаў з хворымі на сухоты, вэнэрычныя й псыхічныя захворваньні...”»5. Відавочна, Янка Геніюш разам з Барысам Мацюшэнкам адстойвалі неабходнасьць мэдыка-генэтычных кансультацыяў фактычна за 70—80 гадоў да таго, як гэтыя кансультацыі зьявіліся на прасторах былога СССР.
У1923—1926 гг. другая частка чэскіх датацыйных сродкаў, з улікам такіх распаўсюджаных ў эміграцыйным асяродзьдзі ў той час тыфусу, сухотаў, “інфлюэнцы” й хваробаў, якія перадаюцца полавым шляхам, пайшла на арганізацыю адукацыйных лекцыяў, чытаньне рэфэратаў з абмеркаваньнямі. Напрыклад, для моладзі з Камітэту дапамогі ўкраінскім і беларускім студэнтам у 1923 г. было прачытана 8 лекцыяў “пра сухоты ды полавыя хваробы”і н рэфэратаў па аказаньні першай мэдычнай дапамогі6. А паколькі вэнэролягамі ў СУЛЧ былі выключна Янка Геніюш і Іван Ортынскі (вэнэроляг-патолягаанатам), абодва яны апынуліся задзейнічанымі. Дарэчы, да чытаньня лекцыяў і рэфэратаў для моладзі з Камітэту дапамогі ўкраінскім і беларускім студэнтам быў дапушчаны таксама тэрапэўт-гігіеніст Уладзімер Налівайка. Гэты лекар, родам з Падольля, у 1922—1923 гг. меў вялізарную мэдычную
5 Ганіткевнч, Ярослав. Борнс Матюшенко — украінськнй вченнй-гігіеніст і суспільно-політнчннй діяч (до 120-річчя від дня народження) // Вісннк соціально'і гігіенн та організаціі охоронн здоров’я Украінн. 2003. № 3. С. 78-82.
6 Гл.: Наріжннй, Снмон. Укра'інська еміграція... С. 226.
практыку сярод беларусаў (у Белавескай Пушчы, Пінску, Драгічыне й Брэсьце-Літоўскім)7.
Падчас Усеславянскіх лекарскіх зьездаў у Бялградзе ў 1926 г. і Варшаве 1927 г. Янка Геніюш падтрымаў пазыцыю СУЛЧ, якая рашуча пакінула шэрагі Ўсеславянскага мэдычнага саюзу з прычыны BroHaft рэарганізацыі не паводле нацыянальнага, а паводле дзяржаўнага прынцыпу. Варта адзначыць, што нацягнутымі былі адносіны ў СУЛЧ і з чэхаславацкімі калегамі з тых жа палітычна-прафэсійных прычынаў. Пра гэта трапна, хоць і пазьней, у 1930-я, адзначала жонка Янкі Геніюша Ларыса Антонаўна: “УЧэхахя адразу адчула вельмі нямілую зьяву — там выразна не любілі т. зв. чужынцаў. Іх было ў Празе многа, ад яўрэяў пачынаючы. У Чэхаславаччыне была сапраўдная дэмакратыя, свабода, там кожны мог вучыцца й жыць. Праўда, працаваць ня ўсім дазвалялася, бо было шмат сваіх беспрацоўных... ”8.
У 1928 г. сябры СУЛЧ яшчэ пасьпелі выдаць Мэдычны лацінаўкраінскі слоўнік (рэдактарам выступіў Мартырый Галін). Разам з Іванам Ортынскім доктар Янка Геніюш курыраваў спэцыялізаваную вэнэралягічную тэрміналёгію. Але набліжаўся 1929 год, і сацыяльнапалітычная ды эканамічная сытуацыі ў ЧСР радыкальна зьмяняліся. Чэхаславакію не абышоў сусьветны эканамічны крызіс. Адзінае адрозьненьне ад іншых краінаў было ў тым, што ён зацягнуўся тут да 1935 г. Для ўсіх без выключэньня эмігрантаў імкліва закрываўся й так закрыты рынак працы. У чэскім грамадзтве і ў эміграцыйным асяродзьдзі толькі й гаварылася пра тое, дзе й як здабыць грошы. «...Чэхаў я часам не разумела — яны маглі плакаць, калі птушанятка ўпала з гнязда, і спакойна праходзіць міма чалавека ў бядзе. Усе ў іх лічылася на “коруны”, і кожным трэцім словам у гутарцы іхняй была “коруна”», — успамінала Ларыса Антонаўна9. Для эмігрантаў-прафэсіяналаў у той час адзіным шанцам зарабіць прыстойныя грошы былі летнія адпачынкі чэскіх участковых лекараў, якія на час свайго адпачынку павінны былі знайсьці сабе годную замену. За адзін-два месяцы можна было зарабіць суму, што дазваляла больш-менш зводзіць канцы з канцамі наступныя паўгода. Магчыма, і Янка Геніюш выкарыстоўваў “гадавы шанец”.
Калі “пані дактарова” прыехала з сынам у Прагу ў 1937 г., “пан доктар” ужо працаваўу кабінэце чэскага лекара Вітэслава Градзіла: “...Мой муж працаваў, сказаць, нелегальна за маленькія грошы. Ён замяшчаў лекара — спэцыяліста скурнавэнэрычныххваробаў, чэскага легіянера палкоўніка Вітэслава Градзіла, які працаваў сам на Чэскім Градзе
7 Тамсама.
8 Геніюш, Ларыса. Споведзь / падрыхтоўка тэксту, прадмова, каментарыі М.М. Чарняўскага. Мінск, 1993. С. 53.
9 Геніюш, Ларыса. Споведзь. С. 62.
(Крамлі), а муж увесь час вёў ягоны кабінет. Градзілу падабалася чэснасьць і працавітасьць беларуса, а мужмеў там харошую й цікавую працу...”10. Хоць наогул “беларусы, за малымі выняткамі, жылі вельмі бедна. Загадкава багата жыў толькі адзін ІванАбрамавіч Ермачэнка. Быў гэта лекар, які меў багатыя апартаменты ў цэнтры Прагі і інзэраты [рэкламу. — В. 3.] аб сваім кабінэце даслоўна ва ўсіх чэскіх газэтах. Гэта быў вельмі добра апрануты сярэдняга росту нехуды чалавек, які вечна ўсьміхаўся, але зусім не выклікаў да сябе даверу. Жанаты ён быў з нейкай рускай з Румыніі, якая таксама скончыла мэдыцыну (зубніха) на беларускую стыпэндыю...”". Так працягвалася да сакавіка 1938 г., калі ў Чэхаславакію прыйшоў Трэці рэйх.
3 узьнікненнем пратэктарату Багеміі й Маравіі ў 1939 г. у дзьверы ўсіх без выключэньня эмігрантаў, якія засталіся на той час у ЧСР, настойліва стукала Другая сусьветная вайна. Янку Геніюша, які працаваў у тым жа кабінэце Вітэслава Градзіла, нават мабілізавалі на нейкі час: “У мяне бяз мужа было даволі цяжкае матэрыяльнае становішча. Справа ў тым, што доктар Градзіл плаціў мужу вельмі нямнога, а каб таньней яму было, дык у працоўнай кніжцы ганарар мужа быў запісаны напалову меншы, бо тады меней плаціць на касу хворых для работніка і інш. Калі жмужа забралі, дык плацілі мне толькі паводле кніжкі. Градзіл ведаў гэта, але яму такое было абыякава. На карткі пражыць было цяжка, а дакупіць што ўжо не было за што. Гатоўкі ў нас не было ніколі, бо замнога было галодных і наагул патрабуючых. Ярасказала ўсе фрау Піпэр, і яны парадзілі мне схадзіць да доктара Вэхтэра, які быў начальнікам Саюзу нямецкіх лекараў. Час быў неспакойны й кожны шчасьліва пражыты дзень быў ужо сам па сабе выйгрышам”12.
У 1940 г. дзейнасьць СУЛЧ была афіцыйна забароненая новымі “гаспадарамі жыцьця”. Заканчваючы пра СУЛЧ, нельга не згадаць і пра ў пэўным сэнсе кур’ёзнае “фірмовае адрозьненьне” ўсіх без выключэньня славянскіх лекараў-эмігрантаў. I расейцы, і ўкраінцы, і беларусы для функцыянальнай падтрымкі мозгу й карыснасьці ў цэлым, аддавалі перавагу... танным нардычным селядцам. Гэта быўяк бы своеасаблівы мэдычны знак, таўро, пах якога ўсё ж старанна маскавалі13.
У побытавым пляне жыцьцё доктара Янкі Геніюша мала чым адрозьнівалася ад жыцьця шараговага беларускага эмігранта. Яму, як і ягоным “калегам па зыходу”, прыйшлося вырашаць у першую чаргу пытаньні жыльля й харчаваньня. Жыльлёвае пытаньне было ці не
10 Геніюш, Ларыса. Споведзь. С. 53.
11 Геніюш, Ларыса. Споведзь. С. 69.
12 Геніюш, Ларыса. Споведзь. С. 73.
13 ЦДАВОВУ. Ф. 4411. Оп. 1. Спр. 15. Арк. 5.
самае вострае для беларусаў. Як і ўкраінцы, беларускія выгнаньнікі не маглі дазволіць сабе будаўніцтва (жыльлёвы каапэратыў) або набыцьцё дому (кватэры, пакою). Кошт прыватнага дому ў міжваеннай ЧСР быў роўны 90000—100000 кронаў. Кошт двухпакаёвай-трохпакаёвай кватэры варыяваўся ў межах 68000—75000 кронаў14. У адрозьненьне ад расейцаў яны ня мелі стартавага капіталу. Таму абмяжоўваліся арэндай танных пакояў для сямейных і адзінокіх або інтэрнатамі выключна для адзінокіх. Арэнда жыльля для эмігрантаў фактычна была арэндай голых сьценаў, якія звычайна мінусавалі калі не на траціну, дык на добрую палову сумы мінімальнага эміграцыйнага бюджэту (1OOO—12OO кронаў).
Мэбля ў здымным доме (кватэры, пакоі) не заўсёды была ў наяўнасьці, як і тое, што ня ўсе дамы (пакоі, кватэры) мелі газ (пераважна ў кухнях карысталіся газавымі прымусамі, а ацяплялася жытло дровамі) і былі электрыфікаванымі (дзе-нідзе яшчэ заставаліся газавыя лямпы). Аднак у суму арэнды не ўваходзілі так званыя камунальныя плацяжы. Уласна з камунальных плацяжоў у ЧСР абавязковай была толькі аплата водаправоду й каналізацыі. (Кіраўніцтва Рэспублікі вельмі баялася розных эпідэміяў, у першую чаргу халеры, і таму старанна сачыла за санітарным станам вады.) Як правіла, у прыватных і шматкватэрных дамах мелася ванна, ваду для якой награвалі ў катлах (душ у той час яшчэ быў прадметам раскошы). На арэнду жыльля істотна ўплывала ягонае разьмяшчэньне. Чым далей ад цэнтру гораду, тым нашмат таньней. Найбольш прымальным варыянтам быў прыгарад.