У адказ Мікола Абрамчык бараніўся, што прынцыпы эўрапейскага стылю трыманьня ня могуць “стасавацца да найрафінаванейшага жуліка”. Ён лічыў, што беларускі рух не павінен талераваць тых, хто 129 НАРБ. Ф. 458. Воп. 1. Спр. 23. Л. 12 — 12 зв. Культурна-асьветная й грамадзкая дзейнасьць Кастуся Езавітава... дэманструе немаральнае аблічча. Кіраўнік БКС пісаў: “Я, паважаны грамядзянін, зусім адваротнай думкі. Іменна ў пачатку нам патрэбна тварыць асяродак здаровы, высока маральны, бо толькі на гэткіх падставах мы патрапім тварыць маральныя якасьці”'30. Лідар беларусаў Латвіі ўтрымліваў таксама карэспандэнцыйную сувязь з суайчыньнікамі ў Чэхіі. Асабліва актыўнымі былі кантакты з Ларысай Геніюш. Стары адраджэнец высока цаніў творчыя й патрыятычныя якасьці паэткі. У адным зь першых лістоў да яе (ад 7 лютага 1943 г.) лідар латвійскіх беларусаў пісаў: “На тэй зямлі, дзе мы праводзілі першую баразну, зараз Вы мусіце сеяць. Сейце, мая даражэнькая, сейце лепшае, што знойдзецца ў Вашым сэрцы. Сейце зярняткі ўсхожыя, каб зарунела і закаласавала як найхутчэй, як найбуйней!”13'. У карэспандэнцыі з паэткай Кастусь Езавітаў выступаў з пазіцыі дасьведчанага дзеяча-адраджэнца, не шкадуючы сваіх парадаў. У згаданым ліставаньні чарговы раз выявіўся яго нястомны характар змагара, які заклікаў аднадумцаў да самаадданай працы, нягледзячы на ўсе перашкоды і цяжкасьці. Яскрава сьведчыць пра гэта наступны ўрывак зь ліста да Ларысы Геніюш: “Абавязкова дамагайцеся выданьня календара! He зьвяртайце ўвагі на адмовы і гутаркі аб браку паперы, бо выданьне Беларускага Календара мае значэньне агітацыйнае і прапаганднае, не толькі для беларусаў патрэбнае, але і для паказу таго, што беларусы нешта маюць ад новага ладу карыснага. Якія могуць быць гутаркі аб падтрыманьні беларускае культуры, калі беларусы не маюць магчымасьці нават календара выдрукаваць! Гэткі станрэчаў будзе даваць магчымасьць антыбеларускім і антынямецкім чыньнікам вясьці варожую нам агітацыю, і мы самі даемо ім зброю ў рукі. Гэтак і матывуйце свае захады. Тады і канцылярскія чыноўнікі, якія не бачаць далей свайго носа, зразумеюць, што каляндар, або лемантар, ці чытанка для дзяцей — у пэўных варунках — не менш карысней дзейнічаюць, чым іншая вайскова-прапагандная зброя”'32. Гучным рэхам у беларускім асяродзьдзі адбілася сьмерць у Празе старшыні Рады БНР Васіля Захаркі. 12 красавіка 1943 г. Ларыса Геніюш пісала да Кастуся Езавітава: “Дзядзька Васіль часта Вас успамінаў, былі гэта надта добрыя ўспаміны, як шкада што ня мог бачыць сваяго старога прыяцеля”133. Езавітава вельмі хваляваўлёс архіву нябожчыка, які ўтрымліваў шмат крыніцаў па гісторыі беларускага руху. У лісьце да 130 НАРБ. Ф. 458. Воп. 1. Спр. 28. Л. 20. 131 НАРБ. Ф. 458. Воп. 1. Спр. 13. Л. 17. 132 НАРБ. Ф. 458. Воп. 1. Спр. 13. Л. 17. 133 НАРБ. Ф. 458. Воп. 1. Спр. 31. Л. 19 зв. паэткі ад 15 красавіка 1943 г. ён дзяліўся сваімі развагамі: “Зараз на Вас ляжыць абавязак парупіцца, каб ягоныя персанальныя і грамадзкія архівы не загінулі, бо яны маюць надзвычайна важнае значэньне для гісторыі нашага Адраджэнчага руху. Я спадзяюся ўлетку пад’ехаць да Вас і папрацаваць над імі, бо зара[з] працую якраз над гісторыяй нашагаАдраджэнчага Руху, прыводзячы даладу свае архівы ўласныя, а таксама апрацоўваюы друкаваныя матар’ялы”134. Латвійскаму беларусу не давялося, аднак, папрацаваць з праскім архівам. Вядома, што збор трапіўу рукі Івана Ермачэнкі, які ад вясны 1943 г. знаходзіўся ў Празе. Колішні кіраўнік БНС меў намер на базе архіву Васіля Захаркі стварыць у Празе беларускі архіў. У сувязі з гэтым ён зьвярнуўся да Кастуся Езавітава з просьбай перадаць яму частку ўласных дакумэнтаў135. Нягледзячы на досыць халоднае стаўленьне да гэтай просьбы, Іван Ермачэнка не адмовіўся ад далейшых кантактаў зь лідарам латвійскіх беларусаў. 19 студзеня 1944 г. ён прасіў Езавітава дапамагчы ў падрыхтоўцы працы, прысьвечанай узаемаадносінам паміж Нямеччынай і беларускім нацыянальным рухам у 1918 г. Але й гэтым разам супрацоўніцтва паміж двума старымі беларускімі дзеячамі не атрымалася. Магчыма, прычынай нежаданьня Кастуся Езавітава кантактаваць з Іванам Ермачэнкам было тое, што апошні меў вельмі напружаныя адносіны з многімі беларускімі дзячамі, зь якімі супрацоўнічаў латвійскі беларус. У сваю чаргу, Ермачэнка лічыў, што Езавітаў адвярнуўся ад яго з прычыны таго, што ён страціў пасаду кіраўніка БНС: «Злуюся на Вас, што Вы не адпавядаеце на лісты; калі не хочаце пісаць, дык трэба аб гэтым мне адкрыта сказаць. У вадным з Вашых папярэдніх лістоў я бачыў адну фразу, зьмест якой мне вельмі падабаўся, бо Вы ў ім выказалі чарту свайго характару, якую я ў людзёх вельмі шаную: “Ніколі я не адварачваўся ад людзей толькі таму, што яны страцілі сваё становішча, якое займалі”. Гэтыя словы ад Вас мне вельмі спадабаліся, бо адпавядалі майму аб Вас прадстаўленьню. Ці няўжош я змыліўся у Вашым характару. Heможа быць!»136. У багатай карэспандэнцыі Кастуся Езавітава часоў вайны можна знайсьці лісты ад беларускіх дзеячаў з Польшчы, Аўстрыі, Нямеччыны, Эстоніі. Вядома, што кіраўнік латвійскіх беларусаў высылаў выданьне “Новы Шлях” дзеячам філіі Беларускага аб’яднаньня ў Бела-Падлясцы. Ён намагаўся прапагандаваць веды пра беларускую працу на Беласточчыне, друкуючы ў часопісе “Новы Шлях” артыкулы беластоцкіх беларусаў пра Падляшша137. Кіраўнік латвійскіх беларусаў 134 НАРБ. Ф. 458. Воп. і. Спр. 13. Л. 19. 135 НАРБ. Ф. 458. Воп. 1. Спр. 28. Л. 19. 136 НАРБ. Ф. 458. Воп. 1. Спр. 31. Л. 24. 137 НАРБ. Ф. 458. Воп. і. Спр. 31. Л. 28. Культурна-асьветная й грамадзкая дзейнасьць Кастуся Езавітава... наладзіў распаўсюд беларускай прэсы таксама ва Ўсходняй Прусіі. Восеньню 1943 г. ён заклікаў кіраўніка філіі Беларускага прадстаўніцтва ў Кёнігсбэргу Віктара Рамановіча парупіцца пра выданьне беларускага сельскагаспадарчага часопісу138. Безумоўна, тэмп працы й працавітасьць Кастуся Езавітава ня можа ня ўражваць. 3 прычыны занятасьці на пасадзе старшыні Беларускага аб’яднаньня і ўдзелу ў выдавецкіх праектах ён быў вымушаны неаднаразова адмовіцца ад школьнага кіраваньня. Так, калі ў 1943 г. ішло абмеркаваньне адкрыцьця беларускай гімназіі ў Дзьвінску й кандыдатура Езавітава планавалася на пасаду кіраўніка гэтай школы, ён катэгарычна адмовіўся. У лісьце да кіраўніцтва дзьвінскага аддзелу Беларускага аб’яднаньня дзеяч пісаў: “Кандыдатуру сваю на дырэктара Дзьвінскае беларускае гімназіі я зьняў ужо ў 1942 годзе, бо дужа заняты ў Рызе. I зараз становішча не зьмянілася, бо я нават узяў безграшовы вотпуск з кіраваньня Вячэрняй школай, каб мець магчымасьць працаваць грамадзка і літаратурна. Цэлы шэраг артыкулаў з гісторыі беларускага адраджэнчага руху рыхтую я зараз, а таксама працую над артыкуламі аб беларускай культуры. Мне трэба даць магчымасьць працаваць у літаратурна-публіцыстычным кірунку для карысьці ўсяе нашае справы, а для гімназіі трэба шукаць чалавека, якія толькі гімназіяй і заняўся-б... [...] Няўжо Вы не разумееце, што зрываць мяне з Рыгі — шкодна ў агульна-беларускім маштабе. Таму дзякуючы Вас за памяць, я змушаны адхіліць прапазіцыю Вашую аб дырэктпары-арганізатары. Ня можна мнераскідацца далей: і выдавец кніг і нотаў, і аўтар шэрагу артыкулаў, якія, я хачу верыць, маюць некаторую карысьць для нашае справы, і старшыня Аб’еднаньня — ужо ўсяго гэтага за дужа многа і я хацеў бы сябе звольніць дзе-адчаго, як звольніўся часова ад кіравання школаю... [...] Чым змагу тутака — дапамагу, як дапамагаць стараюся заўсёды, але прыехаць у Дзьвінск ня маю магчымасьці”134. Грамадзкая праца не дазваляла Кастусю Езавітаву засяродзіцца на старым каханьні, якім была паэзія. Нягледзячы на тое што ён неаднойчы браўся за паэтычнае пяро, адсутнасьць вольнага часу заўсёды станавіліся на перашкодзе. У адным зь лістоў да Ларысы Геніюш ён прызнаўся: “Час ад часу зьяўляецца знаёмы і дарагі настрой, калі ў душы недзе звоніць і пад пяро просіцца, але шалёная сьпешка і вечныя неадкладныя справы — змушаюць пісаць нешта іншае: дзелавы ліст, або палітычна-грамадзкі артыкул, ціякую-колечы афіцыйную паперу, ці нават цэлы агляд-мемарандум. Праўду казаў нябожчык Жылка, якога пэўна-ж і Вы ведаеце па Празе: альбо паэта, альбо 138 НАРБ. Ф. 458. Воп. і. Спр. 17. Л. 3—4. 139 LWA. P-712 f. 1 арг. 5 lieta. 301р. грамадзкі дзеяч!”140. Заангажаваньне ў розных галінах беларускага жыцьця патрабавала ад яго надзвычайнага высілку, каштавала ня толькі часу, але й здароўя. У адным зь лістоў (ад 17 студзеня 1943 г.) Езавітава да сяброўкі чытаем: “Прашу выбачыць, што і Вам пішу на машыне, але ў мяне ад пісаньня ўжо гадоў з 20 абразаваўся вечны мазоль на сярэднім пальцы і бываюць дні, калі я не толькі не магу ўзяць пяро ў рукі, але і відзець яго не магу без некаторай нэрвовай дрожы, якая ідзе ад пальца ў локаць і далей у плячо. Дык апошнім часам толькі на машыне і пішу”141. На пагаршэньне фізычнай формы старшыня Беларускага аб’яднаньня скардзіўся ў лісьце ад 22 жніўня 1942 г. да кс. Адама Станкевіча: “Мне персанальна шмат даводзіцца хадзіць і, літаральна, бегаць па розных установах, парадкуючы розныя справы нашы грамадзкія, што адбірае шмат часу і энэргіі, а нават і здароўя, бо часамі астаешся без поўдніка, або без вячэры. За год страціў пуд з цвэрцю вагі. Проста ўжо боязна за сваё існаваньне, але тэмпу не зьмяншаю. Ці хопіць мяне яшчэ на пару год — шчыра кажу — ня ведаю. Далучаю картку, з якой убачыце, як моцна я здаў за апошніх 8 месяцаў пасьля нашага спатканьня”142. Дзякуючы захаваным архіўным матэрыялам за вобразам Кастуся Езавітава як актыўнага нацыянальнага дзеяча магчыма ўбачыць звычайнага чалавека з эмоцыямі й перажываньнямі. У гады вайны ён быў самотны. Сувязь з роднымі ў Беларусі — бацькам Барысам Ануфрыевічам Езавітавым, братам Барысам і маці Стэфанідай Данілаўнай і сястрой Зінаідай — ён страціў яшчэ да вайны. Малодшы брат, Барыс Езавітаў (1903 г. н.), які жыў у Оршы, дзе працаваў вэтэрынарам у Аршанскай вэтлякарні, быў арыштаваны 21 траўня 1933 г. Асуджаны 9 ліпеня 1933 г. калегіяй АДПУ як “член контррэвалюцыйнай шпіёнскай шкодніцкай арганізацыі” на 5 гадоў зьняволеньня. Тым часам бацька, пэнсіянэр Барыс Ануфрыевіч Езавітаў, які жыў у Віцебску, трапіў пад сякеру рэпрэсіяў падчас “вялікага тэрору”. іо кастрычніка 1937 г. ён быў асуджаны “тройкай” за антысавецкую агітацыю на іо гадоў лягераў. Верагодна, што абодва Езавітавы загінулі ў сталінскіх катоўнях143. У пэрыяд нямецкай акупацыі латвійскі беларус безвынікова спрабаваў высьветліць іх лёс па лініі Міжнароднага Чырвонага Крыжа. 3 гэтай мэтай ён таксама кантактаваўся са старшынём БНС Іванам Ермачэнкам і бургамістрам Віцебску Ўсеваладам Родзькам. Аднак гэтыя захады не прынесьлі чаканых вынікаў. У лісьце да школьнага