Запісы 40

Запісы 40

183.21 МБ
Кастусь Езавітаў у адказ напісаў ня менш эмацыйны ліст, у якім тлумачыў сваю пазыцыю: «Мала ўмець гутарыць па-беларуску, трэба мець яшчэ беларускае сэрца, чалавечы гонар і разуменне справы і адданасьці ёй.Добра гутарыў па-беларуску і Павал Аляксюк, лепш за нас з Вамі. Але-ж карысьці ад яго баўбатаньня Беларусь ня мела і ня будзе мець, бо патрэбны ня словы, а праца і наагул чынная,
61 НАРБ. Ф. 458. Воп. 1. Спр. 39. Л. 5—6.
Культурна-асьветная й грамадзкая дзейнасьць Кастуся Езавітава... праяўленьне сваіх настрояў і думак. Вера без справы — мёртвая ёсьць! Тутака патрэбны палітычны розум, які стрымоўваў бы гарачыя парывы сэрца. Патрэбна вытрымка і такт, інакш мы ня здоляем усіх сваіх этнаграфічных беларусаў зрабіць сьвядомымі беларусамі-патрыётамі. А гэта наша задача, і сёнека ёсьць новая магчымасьць гэта зрабіць. У Дзьвінску перад намі стаіць вялікае гістарычнае адказнасьці заданьне: спольшчаных і зрусіфікаваных беларусаў цярпліваю працаю і каханьнем зьвярнуць дароднага народу. Ну а Вы што робіце? Вы лаеце “маскалямі” ўсіх тых, хто сёнека не гутарыць па-беларуску толькі дзякуючы таму, што якраз Вы самі не парупіліся аб гэтым. Вы адышлі ад беларускай грамадскай працы з 1925 году. Вы не зрабілі ні адных курсаў беларусаведы ў Дзьвінску і курсаў беларускае мовы... [...]Вільня падобныя курсыробіць бязупынна і з гэтага лета ўжо тройчы зрабіла выпускі. Вось з чаго трэба пачынаць, а не з пустойлаяніны ды смешных “загадаў”здаць іспыты на курс гімназіі. Трэба “даць магчымасьць”людзям чуць і вучыцца мове, якой, на наш жаль, беларускі інтэлігент у Віцебшчыне і ня чуе. He паўторвайце памылкі 1923 году, калі Вы з Пігулеўскім ды Краскоўскім тэрарызавалі вучыцельства і заместа таго, каб навучыць яго кахаць беларускую справу, зрабілі з іх ворагаў беларушчыны, бо яны пачалі баяцца за свойлёс. Гуртаваць трэба сілы, а неразганяць![...] Нашы асабістыя адносіны да сёнешняга дня для мяне былі яснымі і непарушнымі: я шчыра лічу, што ў Латвіі ёсьць два старых беларускіх дзеячы, якія адзін аднаго ведаюць яшчэ 31918 году, г. ё. чвэрць стагоддзя, і якія ніколі не сварыліся, а заўсёды былі зьвязаны шчырым сяброўствам. Гэтага сяброўства і поўнае шчырасьці я жадаю і на далейшы час, на той можа яшчэ невялікі час, які нам астаецца абодвым жыць і працаваць у беларускім руху. Калі ўспомніце з якой шчырасьцю й вайсковай адвагай я бараніў Вас ад высылкі ў міністра Лайміньша ў 1925 годзе, нажываючы сабе персанальнага ворага на ўсё жыцьцё (ён нямала мне і помсьціўся потым), дык Вы можа і паверыце, што і сёнека я не задумаўся-б ніхвіліны, каб зноў бараніць Вас у гэткі-ж спосаб... [...] He я адзін, але ўсе беларусы Латвіі, ведаючы пад якім вялікім уплывам жонкі Вы знаходзіцеся, улічваюць гэтыя ўплывы і іх магчымыя некарысныя вынікі. Адышлі ад спраў Вы пад уплывам жонкі, якая баялася якіх-колечы непаразуменьняў, як і ўсе жонкі... [,..]Жонка і зара[з] затрымоўвае шмат Вашых крокаў.Яна-ж сварыць Вас і з людзьмі, бо сама трымаецца дужа нетактоўна ў школе. Былі нават пагрозы: “Самной бороться? — Посмейте”. На ейную манеру ўмешвацца ў кождую гутарку ў беларускім інспэктарыяце жаліліся мне ў Дзьвінску. Зразумела — “Начная кукушка ўсіх перакукуе!”Муж часта на сьвет глядзіць акулярамі жонкі... [...] Зразумела, што я не жадаю, каб Вы ірвалі з жонкаю. Але мець свае думкі і чыны
вольнымі ад ейных уплываў Вам патрэбна. Вы мяне выбачце, скажу Вам па-сяброўску, хаця-ж ведаю, што стаўлю нашую дружбу пад моцны ўдар Вашага самалюбія й жаночае злосьці і помсты, — з Вас сьмяюцца ў Дзьвінску, бо ведаюць, што Антаніна Кірылаўна мае звычай запіраць Вас на замок, выходзячы з хаты... [...] He ведаю, ці будзе ў Вас даволі халоднага розуму, каб зразумець, што мне лягчэй было-б памаўчаць аб усім гэтым, чым пісаць Вам і рызыкаваць нажыць сваею шчырасьцю ў Вашай асобе і ў асобе Антаніны Кірылаўны сабе недругаў. Але я спадзяюся, што і яна зразумее, і Вы зразумееце, што Вам патрэбна неяк так зьмяніць у хаце адносіны, каб людзі ўбачылі, што яны нібы памыляліся дагэтуль, што г-нін Якубецкі зусім не ёсьць “пад пантофлем” сваей жонкі... [...] Пішаце Вы, што можа Вам адмовіцца ад кіравання БНК у Дзьвінску. Hi ў якім разе! Гэта было-б, пане маёру, раўнасільна дэзэртырству з фронту нашага грамадзкага. He зьвяртайце ўвагі на шмат непрыемнасьцяў. Грамадзкая справа без іх ніколі не абыходзіцца. Працуйце»62.
Аналізуючы згаданую карэспандэнцыю, можна заўважыць шчырасьць Езавітава ў адносінах да старога паплечніка й сябры. Ен не вагаўся дзяліцца зь ім сваімі крытычнымі заўвагамі, якія мелі нават асабісты характар. Нягледзячы на такія разыходжаньні, абодва дзеячы не перасталі супрацоўнічаць. Старым вэтэранам-адраджэнцам удалося пераадолець узаемныя крыўды ў імя агульнай справы. Якубецкі знайшоў у сабе сілы, каб падняцца над асабістымі амбіцыямі й не адмовіцца ад актыўнай працы ў Беларускім аб’яднаньні. У далейшым адносіны паміж абодвума дзеячамі былі добрыя. Кастусь Езавітаў цаніў патрыятызм і досьвед Якубецкага. Тым часам ён вельмі скептычна ацэньваў маральныя якасьці й арганізацыйныя здольнасьці многіх іншых латвійскіх беларусаў. У красавіку 1942 г. ён скіраваў ліст да Андрэя Якубецкага й Аляксандра Махноўскага, у якім напісаў: “Зара[з] я рыхтуюся да таго, што мяне пакліча Беларускі Рух на іншую чыннасьць. Таму я клапачуся аб тым, каб латвійскія беларусы атрымалі новае кіраўніцтва з тых сіл, якія вырасьлі за 20 год працы на мейсьце. He ведаю, ці астанецца на мейсцу Андрэй Паўлавіч [Якубецкі]. Што тычыцца Сяргея Пятровіча [Caxapaea], дык ад сэрца жычу яму добрага здароўя, але-ж ён ужо стары чалавек і нядоўга будзе сярод нас. Міколу Янавіча [Дзямідава] вы ўсе ведаеце, дык няма чаго казаць. Якуб Фёдаравіч Кастылюк — чалавек дробны, завісьлівы і палітычна не ўмеючы думаць. Ён якраз належыў да тых, хто часьцей умеў пасварыць людзей, чым дапамагчы справе. На кіраўніка ён не радзіўся. Сіцько — проста круглы, тлусты нуль, да таго-ж чалавек ня надтаразумны і пры тым дужа вялікі эгаіста, які толькі аб сваім
62 НАРБ. Ф. 458. Воп. 1. Спр. 21. Л. 2—5.
Культурна-асьветная й грамадзкая дзейнасьць Кастуся Езавітава... бруху дбае. Мірановіч, як дзеяч, патроху расьце, алеяшчэ патрэбны час, каб ён перастаў палохацца і знайшоў у сабе пэўную цвёрдасьць і гібкасьць. Шкодзіць яму і тое, што ён слабаваты... [...] Знача сілаў мала. А ў Дзьвінску Вас толькі двое і я лічу запраўднымі беларускімі культурнымі і адраджэнчымі сіламі. Можа знойдуцца потым і выявяць сябе і іншыя... але сёнейка справа стаіць гэтак, што Вам абодвым трэба моцна трымацца адзін аднаго і сваім аўтарытэтам падтрымоўваць адзін аднаго”63.
Іншыя ўдзельнікі беларускага руху, якія прэтэндавалі на ролю кіраўнікоў беларускага жыцьця ў Латвіі, маглі бачыць у Езавітаве канкурэнта. Аналіз даступных крыніцаў дазваляе зрабіць выснову, што сярод кіраўнічага складу латвійскіх беларусаў панаваў недавер. Многія былі незадаволеныя кіраўнічай працай Кастуся Езавітава64. Некаторыя дзеячы абвінавачвалі яго ў тым, што, знаходзячыся ў сталіцы, старшыня Беларускага аб’яднаньня мала цікавіцца справамі на правінцыі. Унутраныя непаразуменьні былі прычынай звароту Кастуся Езавітава да Андрэя Якубецкага й Аляксандра Махноўскага 7 верасьня 1942 г., у якім адзначалася: «3 аднаго боку, я за старшынства не трымаюся, бо гэта мне, апроч непрыемнасьцяў, страты часу і шалёнае стомы, — нічога не дае і дужа адмоўна адбіваецца на стане здароўя, бо я ўжо згубіў пуд з цвэрцю свае вагі за гэты год, а таму я з ахвотаю перадаў бы старшынства каму-колечы большразумнаму, больш сьвядомаму, больш энергійнаму і больш адданаму ў працы, чым я сам. 3 другога боку, я хацеў бы ведаць і тыя мае заганы і памылкі, якія выявіліся ў маёй працы, каб пабачыць іх і, перадаючы працу іншаму, дамагацца іх выпраўленьня. Дзеля гэтага, зусім спакойна й без якога-колечы пачуцьця незадаваленьня ці абразы, зьвяртаюся да Вас з грамадзкай прапазіцыяй: шчыра і адчынена выказаць мне прычыны Вашага незадаваленьня, бо, магчыма, што я дапусьціўся ў працэсе шалёнае спешкі і перагрузкі сапраўды паважных памылак. He памыляецца тоіі, хто не працуе! Дзеля Вашае асабістае інфармацыі, яклюдзей, з якімі я ўзяў сабе за правіла дзяліцца зусім адчынена сваімі думкамі, каб Вы маглі мяне ў кожды момант разумець правідлова, — пасылаю Вас дзеля перачытаньня пару лістоў з Вільні. Паслаў бы і берлінскія лісты, але лічу лепшым даць іх перагледзіць пры асабістым спатканьні, з увагі на некаторыя паштовыя зьявы. Апрошнім часам рэпрэзентацыя нашых культурных спраў, віленскіх і менскіх, перад Рэйхскамісарыятам сапраўды адбірае ад мяне болый часу, чым нашы тутэйшыя справы, нагэтулькі, што я ня змог нават пабываць ні ў Індры, ні ў Краслаўцы, ні ў Дзьвінску, але я лічу, што ратаваць
63 LWA. P-712 f. 1 арг. 5 lieta. 61р.
64 НАРБ. Ф. 458. Воп. 1. Спр. 35. Л. 16.
некаторыя нашы патрэбы тамака зараз найболый важная справа, бо ў Латвіі мы ўжо больш-менш жывем стабілізаваным жыцьцём і шмат у чым маемо большую практыку, чым віленчукі іменчукі... [...] Яшчэ адна просьба: падумайце таксама і аб тым, каго Вы змаглі-б высунуць на старшыню Аб’еднаньня, калі мая асоба Вам канчаткова абрыдла. Я разумею і гэткую ўстаноўку, якая выказваецца ўкраінскай народнай мудрасьцю: “Хай гіршы, абы іншы!»65.
Як бачна, Кастусь Езавітаў не трымаўся пасады кіраўніка й не займаў бескампраміснай пазіцыі ў дачыненьні да апанэнтаў, а, хутчэй, быў гатовы пайсьці на саступкі, але ня коштам шкоды адраджэнскай працы. Справа адстаўкі яго з пасады кіраўніка Беларускага аб’яднаньня не атрымала далейшага працягу.
Ня склаліся адносіны дзеяча зь Мікалаем Дзямідавым. Іх узаемная варожасьць цягнулася яшчэ зь міжваеннага часу. 3 пачаткам нямецкай акупацыі гэтыя адносіны не зьмяніліся на лепшае, чаму магла спрыяць пэўная канкурэнцыя ў імкненьні абодвух дзеячаў ачоліць беларускі рух у Латвіі. Бадай што найбольш вычарпальную характарыстыку свайму апанэнту Езавітаў даў у лісьце ад 6 верасьня 1942 г. да Вацлава Іваноўскага: “He дурань, з ініцыятывай, але склочнік, п’яніца, бабнік і ня ўмее абыходзіцца з грашыма. Таму можа быць часамі дужа карысным, але часамі дужа кампраметуе і сябе, і нас усіх.Дужа кепска яшчэ і тое, што надта-жлюбіць усялякія сэнсацыі. А калі іх няма, дык не спыніцца перад тым, каб у момант што-дзе выдумаць. Пры ўсім тым, я часта яго бараніў і высоўваў на такую працу, дзе патрэбны спрытны чалавек, кемкі й троху з нахрапам. Калі ён пад кантролем разумнага чалавека і далёка ад касы, дык працаваць можа памысна. Толькі-б не спыніўся. Зараз ён ездзіць і тутака пайіырае чуткі, што ў Менску — гніль, буза, спрэчкі, ніякага парадку, пляну й розуму”66. Думку лідара латвійскіх беларусаў падзяляў і Аляксандар Махноўскі, якому нейкі час давялося супрацоўнічаць зь Дзямідавым падчас арганізацыі беларускіх школаў у Латгаліі. У лісьце да Езавітава ад і сакавіка 1942 г. ён пісаў пра Дзямідава наступнае: “У ім юоо талантаў, але і тысяча чартоў сядзіць. I не ведаю, што пераважае”67.