Запісы 40

Запісы 40

183.21 МБ
19 LWA. P-712 f., 1 арг., 5 lieta, 91р.
20 Екабсонс, Эрык. Беларусы ў Латвіі... С. 217—218.
21 НАРБ. Ф. 458. Воп. 1. Спр. 16. Л. 7.
22 Екабсонс, Эрык. Беларусы ў Латвіі... С. 217—218.
23 Беларускае жыцьцё ў Латвіі // Раніца. 15 лютага 1942. С. 3.
24 НАРБ. Ф. 458. Воп. 1. Спр. 12. Л. 3.
25 LWA, P-712 f., 1 арг., 5 lieta, 301р.; Тамсама, 4 lieta, 35, 371р.
У беларускім школьніцтве працавала каля іоо настаўнікаў26. Школы былі важнымі асяродкамі культурнага жыцьця, асноўным месцам, дзе адбываліся розныя культурныя мерапрыемствы: творчыя вечарыны, імпрэзы, сьвяткаваньні Калядаў і Вялікадня. Падчас урачыстасьцяў і сьвяткаваньняў вучні выконвалі беларускія народныя танцы й сьпевы, патрыятычныя песьні, рабілі тэатральныя пастаноўкі й гімнастычныя выступы27.
3 мэтай кіраваньня працай беларускага школьніцтва была створаная пасада інспэктара беларускіх школаўу Латгаліі й Земгаліі. Першапачаткова кандыдатам на гэтую пасаду разглядаўся сам Езавітаў, які даў згоду28. Пры гэтым ён выказаў жаданьне не пакідаць сталіцы “Остлянду”, спасылаючыся таксама на тое, што ў Рызе ён мае вялікую бібліятэку й архіў29. Перашкодай на шляху да прызначэньня Кастуся Езавітава інспэктарам стаў гэбітскамісар у Дзьвінску, які перасьцерагаў сталічныя ўлады наконт даручэньня дзеячу гэткай адказнай пасады ў беларускім школьніцтве. У якасьці доказу нелаяльнасьці рыскага беларуса да немцаў ён лічыў публікацыю ў часопісе “Беларуская Школа ў Латвіі” за 1933 г. успамінаў Езавітава з часоў нямецкай акупацыі Менску ў 1918 г. Гэбітскамісар раіў нават узяць дзеяча пад нагляд СД. Ёсьць падставы меркаваць, што сапраўднай прычынай недаверу з боку нямецкага ўрадоўца былі даносы нядобразычліўцаў30. У выніку 1 сьнежня 1941 г. на пасаду інспэктара беларускіх школаў замест Кастуся Езавітава быў прызначаны Мікола Дзямідаў, якога ў лютым 1942 г. зьмяніў Аляксандар Махноўскі31.
Нягледзячы на тое што Езавітаў не атрымаў ніякай важнай пасады ў беларускім школьніцтве, ягоны ўнёсак у арганізацыю й працу асьветы ў гады акупацыі складана пераацаніць. Дзеяч быў наўпрост зьвязаны са школьнымі справамі, паколькі сябрамі БНК — Беларускага аб’яднаньня пераважна былі настаўнікі32. Настаўніцтва ён разглядаў як асноўную адраджэнскую сілу й апору арганізацыйнай працы на месцах. 27 кастрычніка 1941 г. Кастусь Езавітаў пісаў да Аляксандра Махноўскага: “Калі зараз беларусы будуць спаць, дык гісторыя нам не даруе. Кожны беларускі вучыцель зараз — беларускі дзеяч”33. Праз
26 Беларускае жыцьцёўЛацьвіі // Раніца. 28 лютага 1943. С. 3.
27 Беларускае жыцьцё ў Лацьвіі // Раніца. 21 лютага 1943. С. 3.
28 НАРБ. Ф. 458. Воп. 1. Спр. 16. Л. 2.
29 LWA. P-712 f. 1 арг. 6 lieta. 51р.
30 BA. R92/101. S. 45,54.
31 Екабсонс, Эрык. БеларусыўЛатвіі... С. 210—211.
32 LWA. P-712 f. 1 арг. 6 lieta. 31р.
33 LWA. P-712 f. 1 арг. 6 lieta. 18—19 1р-
карэспандэнцыйныя кантакты з пэдагогамі ён намагаўся заангажаваць іх у культурна-асьветную працу. Варта прывесьці ўрывак зь ягонага ліста ад з кастрычніка 1941 г. да настаўніцы Эміліі Казакевіч: “Памятайце... працу над усьведамленнем нацыянальным тых, хто цураецца беларушчыны... [...] Увесь жа лёс нашыхшкол будзе залежыць толькі ад вымогаў жыхарства й ступені ягонае сьвядомасьці! Таму лёс нашых школ — у руках пустынскае і прыдруйскае сьвядомае інтэлігенцыі. I яна адказвае маральна за гэты лёс”34.
Кастусь Езавітаў быў вельмі патрабавальны да настаўнікаў. У лісьце да Аляксандра Махноўскага ад п лістапада 1941 г. ён папікаў дзьвінскіх калегаў у занядбаньнях адносна рэгістрацыі беларускага насельніцтва й арганізацыі БНК: “Наша вучыцельства надта інэртнае. Мяліць і тое, а канкрэтнай працы. робіць вельмі мала. He хапае тэмпэрамэнту, ініцыятывы ды разуменьня абстаноўкі. Усё чакаюць, што ім згары нехта зробіць. Патрэбна штодзённая праца. Штодзённая ўсьведамляючая работа”35. Дзеля інтэнсыфікацыі арганізацыйнай працы дзеяч накіраваў лісты да кіраўнікоў паасобных беларускіх школаў у наступных справах: 1) падпіска на беларускую прэсу й магчымасьць наладжаньня распаўсюду, 2) стварэньне мясцовага аддзелу БНК, 3) магчымасьць усталяваньня кантакту зь мясцовым сялянствам з мэтай прыцягненьня яго ў арганізацыю й падпіскі на беларускую прэсу36.
Беларускае школьніцтва ў Латвіі змагалася зь недахопам прафэсійных кадраў. Дзеля вырашэньня гэтага пытаньня Кастусь Езавітаў намагаўся зацікавіць працай ў краіне беларускіх дзеячаў зь Беларусі й Літвы. У ягоным лісьце да Мікалая Анцукевіча чытаем: “Мы маемо вольную пасаду кіраўніка у-гадовае беларускае школы ў Зілупэ і выкладчыка беларускай мовы і латыні ў гімназіі ў Зілупэ (Розенаве). Гімназія дазволена. Калі-б Ваш ліст быў на тыдзень раней, дык маглі-б Вам запрапанаваць дырэктара-арганізатара. Але думаю, што на месцы вы з Сяргеем Пятровічам Сахаравым добра будзеце жыць. УЗілупэ будзе тры школы: 7-гадовая асноўная школа, гімназія й сельска-гаспадарчая. Калі-б Вы мелі нахіл да сельскае гаспадаркі, дыкмаглі-б Вам дырэктара ў гэтай школе. Аклад кіраўніка 7-гадовае школы 180 марак плюс 20 % на кватэру, або сама кватэра. Затым лекцыі ў гімназіі, а калі захочаце, дык і ў сельска-гаспадарчай школе. Пажаданы Ваш пільны прыезд, каб пазнаёміцца з абставінамі на месцы. Галадаваць не будзеце, бо маемо сувязі тамака з сялянствам і глебаю!”37. Жадаючых, аднак, не знайшлося.
34 НАРБ. Ф. 458. Воп. 1. Спр. 20. Л. 16 зв.
35 LWA. P-712 £ і арг. 6 lieta. 71р.
36 НАРБ. Ф. 458. Воп. 1. Спр. 14. Л. 1.
37 НАРБ. Ф. 458. Воп. 1. Спр. 12. Л. 14.
Кастусь Езавітаў браў удзел у працы беларускага школьніцтва ня толькі як арганізатар, але й як пэдагог. Пасаду старшыні Беларускага аб’яднаньня ён спалучаў з кіраваньнем вячэрняй школай для дарослых у Рызе, якая распачала працу ў сьнежні 1941 г. У1941/42 навучальным годзе школа мела два старэйшыя й два паралельныя клясы й налічвала 8о вучняў38. У 1942 г. школу закончылі 20 чалавек, а ў наступным — 51 чалавек39. Езавітаў увайшоў у склад створанай у 1944 г. экзамэнацыйнай камісіі для няпоўнакваліфікаваных настаўнікаў40. Акрамя таго, ён працаваў на летніх курсах ўдасканаленьня настаўнікаў, дзе выкладаў беларускую літаратуру й мэтодыку выкладаньня гісторыі41.
Нягледзячы на досыць спрыяльную палітычную кан’юнктуру, мясцовая беларуская дзейнасьць натрапляла на пэўныя перашкоды. Дзеяньні беларусаў выклікалі непакой многіх латышоў. У лістах і зваротах да нямецкіх органаў зьяўляліся досыць вострыя напады на беларускі актыў. Латыскі бок нярэдка намагаўся прадставіць беларусаў як зацятых і пасьлядоўных прыхільнікаў камунізму42. Некаторыя даносы вызначаліся асаблівым суб’ектывізмам і мелі на мэце ня толькі скампрамэтаваць беларускае школьніцтва й ягоных асобных прадстаўнікоў, але нават давесьці неіснаваньне беларусаў у Латвіі43. За словамі ішлі таксама справы. Гісторыя захавала дастаткова частыя выпадкі перасьледу беларускіх настаўнікаў з боку мясцовага самакіраваньня й дапаможнай паліцыі. Са скаргаў, якія прыходзілі ў 1942—1944 гг. у Беларускае аб’яднаньне ў Рызе ад мясцовых актывістаў гэтай арганізацыі, вынікала, што ў правінцыі частай зьявай быў адкрыты ціск44. Многіх настаўнікаў затрымоўвала паліцыя ў межах акцыі па вывазе насельніцтва на прымусовыя працы ў Нямеччыну. Кастусь Езавітаўяк кіраўнік Беларускага аб’яднаньня рабіў захады перад нямецкімі ўладамі ў абарону беларускага настаўніцтва. У траўні 1942 г. ён зьвярнуўся да рэфэрэнта культуры й асветы Генэральнай акруті Латвія Франца Адольфі са скаргай, у якой прасіў дапамагчы вызваліць арыштаваных. Старшыня Беларускага аб’яднаньня лічыў інцыдэнт часткай шырокай акцыі, накіраванай супраць беларускай інтэлігенцыі45. Дзеяч прасіў,
38 BA. R92/102. S. 57—58.
39 BA, R92/107. S. 75.; Беларускае жыцьцё ў Лацьвіі // Раніца. 28 чэрвеня 1942. С. з.
40 Беларускае жыцьцё ў Латвіі // Раніца. 2 красавіка 1944. С. 3.
41 Беларускае жыцьцё ў Лацьвіі // Раніца. 21 траўня 1944. С. 3.
42 BA. R92/101. S. 77—79.
43 BA. R92/101. S. 93—96.
44 BA. R92/102. S. 139.
45 Екабсонс, Эрык. БеларусыўЛатвіі... С. 214—215, 221—222.
каб нямецкае кіраўніцтва паказала, што не талеруе кепскіх паводзінаў з боку асобных латыскіх урадоўцаў на правінцыі46.3 архіўных крыніцаў вынікае, што Езавітаву даводзілася неаднойчы зьвяртацца да немцаў і латыскай адміністрацыі ў падобных справах. Захады кіраўніка Беларускага аб’яднаньня нярэдка прыносілі чаканыя вынікі, і затрыманых настаўнікаў вызвалялі47.
У зьвязку з рэпрэсіямі Кастусь Езавітаў намагаўся падбадзёрваць настаўніцтва. Ён сьцьвярджаў, што напады з боку нядобразычліўцаў няздольныя зьнішчыць беларускай справы. Сваімі думкамі ён дзяліўся з Аляксандрам Махноўскім: “Трэба разумець, што ўсе гэтыя запугіваньня — ёсць псыхалягічная вайна з боку тых, хто жыўцом хацеў бы беларусаў з’есьці, але-ж зараз не тыя ўжо часы, што былі пры Ульманісе: a) тады за нас не маглі заступіцца беларускія сілы, бо БССРнемела свайго дыпляматычнага апарату... б) зараз у Остлянду беларусы — галоўная маса жыхарства, з якой лічацца; апроч таго нямецкая ўлада зусім не жадае аблатышвання беларусаў, а знача ўсе гэтыя Няміры і К-о хутка атрымаюць па пысе гэтаксама, як атрымаў ужо дзе-хто; в)аб нашых, якія часова церпяць, мы рупімося, і я скажу Вам шчыра: дужа добра, што адбыліся гэтыя арэшты, бо гэта кажа немцам, як беспадстаўны ўсе закіды і як латышы мала зьмяніліся нават у новых абставінах!”48. Лідар латвійскіх беларусаў уздымаў і ў прэсе пытаньне перасьледу беларускага настаўніцтва. На бачынах бэрлінскай “Раніцы” ён вінаваціў латыскую адміністрацыю ў масавым звальненьні беларускіх настаўнікаў, акрэсьліваючы гэтыя дзеяньні “ульманісаўскім дурманам гульніў вялікае гаспадарства”49.
Згаданыя праблемы былі адлюстраваньнем шырэйшых працэсаў, якія адбываліся на этнічным памежжы. Ішло своесаблівае змаганьне паміж беларускімі й латыскімі дзеячамі за сэрцы й душы тутэйшага беларускамоўнага сялянства, якога нацыянальная сьвядомасьць знаходзілася ў стадыі фармаваньня. Стаўленьне латыскага боку можна зразумець, паколькі ў Латгаліі ў міжваенны час існавала рэальная праблема інтэграцыі гэтага рэгіёну з астатняй часткай латыскай дзяржавы5°. Раптоўны ўздым — пасьля працяглай стагнацыі (ад сярэдзіны 1930-х гг.) — актыўнасьці беларускай інтэлігенцыі ня мог ня выклікаць насьцярогі латышоў, што бачылі ў ім пагрозу для сваёй тэрытарыяльнай цэласнасьці. Засьцярогі латыскага боку не былі пазбаўленыя