Запісы 40

Запісы 40

183.21 МБ
Тамы слоўніка пачалі рэгулярна прыходзіць у бібліятэку, на слоўнік падпісаліся ў амэрыканскіх кнігарнях некалькі асобаў-беларусістаў і энтузіястаў беларусікі. Як атрымоўвалі кожны новы том, думалася: абы закончылі. Але беларусам “вязло”.
Прайшлі гады 1980-я, перабудова, ляснуў СССР. А слоўнік рабіўся! Паднялася заслона на Беларусь і зь Беларусі — бясспрэчна, вялікая й добрая падзея. Так, як аўтар гэтых радкоў дзясяткі гадоў таму зайшоў у Публічную бібліятэку, шукаючы працу, гэтак сп. Лявон Юрэвіч зайшоў у пачатку 1993 году з тым самым намерам. У бібліятэцы Лявон сустрэўся з Зорай Юпель, пазнаёміліся, закранулі беларушчыну, ды ў выніку Лявон і да сяньня працуе там.
У той жа вечар Зора абзваніла ўсіх сяброў БІНіМу з навіной, што ў Нью-Ёрку асела сям’я Алены Юрэвіч, пра якую мы ведалі. Трэба сказаць, што гэта — Юрэвічы ў Нью-Ёрку — была адна зь вельмі добрых вестак, бо ўсе спадзяваліся, што яны дапамогуць у Інстытуце. Так яно й сталася: апрацаваныя й надрукаваныя былі кнігі твораў Уладзімера Дудзіцкага, Міколы Цэлеша, Юркі Віцьбіча, Антона Адамовіча й іншае. Алена Юрэвіч дапамагала з ангельска-беларускім слоўнікам, адбылося некалькі сустрэчаў-сходаў. Дасьледчая праца ў БІНіМе вельмі ажывілася ўдадатак да аповедаў-лекцыяў Алены Юрэвіч аб моваведнай, бібліяграфічнай і пэдагагічнай дзейнасьці ў Беларусі. Спн. Алена Юрэвіч сваёй працай, жыцьцёвым дасьведчаньнем у Беларусі сталася злучвом паміж намі й радзімай. I вось з нагоды выхаду-заканчэньня апошняга тому
‘Тістарычнага слоўніку беларускай мовы” трэба сказаць такое: спн. Алена Юрэвіч была адной з пачынальнікаў гэнае вялікае працы, як была таксама, разам з мужам Навумам, пачынальнікам беларускай эмігранцкай аналітычнай бібліяграфіі — ключа да аграмаднага нявывучанага пласту беларусістыкі. Яна — сапраўдны агульнабеларускі навуковец.
А да цяперашніх адміністратараў-уладаў над слоўнікам радзіў бы хадайнічаць перад парлямэнтам Рэспублікі Беларусь узнагародзіць і ‘Тістарычны слоўнік беларускай мовы”, і стваральнікаў яго адмысловай дзяржаўнай граматай.
Натальля Гардзіенка
Менск
САБОР У КАНСТАНЦЫ, АБО 70 ГАДОЎ АДНАЎЛЕНЬНЯ БЕЛАРУСКАЙ АЎТАКЕФАЛІІ
2018 год — год важных для беларусаў юбілеяў: гэта ня толькі іоо гадоў Беларускай Народнай Рэспубліцы, але й 70 гадоў аднаўленьню Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, што адбылося 5 чэрвеня 1948 г. Гэтая падзея, хоць і менш вядомая за стварэньне нацыянальнай дзяржаўнасьці, мае вялікае значэньне для нашай гісторыі, асабліва да гісторыі эміграцыі, дзе прыходы БАПЦ дзейнічаюць і да сёньня. Таму з увагі да будучага юбілею мы хацелі б на падставе архіўных дакумэнтаў і публікацый згадаць, як менавіта адбывалася тое, чарговае й апошняе на сёньня аднаўленьне аўтакефаліі Беларускай праваслаўнай царквы.
Пасьля здрады беларускага епіскапату, які ў траўні 1946 г. цалкам перайшоў у Расейскую праваслаўную царкву за мяжой, беларускі грамадзкі актыў стаў актыўна шукаць сярод духавенства асобу, якая згадзілася б узяць на сябе кіраваньне нацыянальнымі царкоўнымі справамі й ачоліць — фактычна аднавіўшы гэтым — БАПЦ. Такой асобаю стаўся япіскап Сергій з Украінскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, лучнасьць зь якім навязаў колішні беларускі дзеяч у Латвіі Мікола Дзямідаў.
Архіяпіскап Сергій (у міры Ягор Ахатэнка) нарадзіўся ў 1890 г. у сялянскай сям’і ў вёсцы Малыя Гарошкі на Жытоміршчыне. У1919 г. ён жыў у Богаяўленскім манастыры, дзе й быў пастрыжаны ў манахі. У 1925-м — рукапакладзены ў сан іераманаха. Выконваў душпастарскія абавязкі на Карастэншчыне.
У 1937 г. савецкая ўлада арыштавала іераманаха Сергія й выслала яго ў Бярдзянск на рыбныя промыслы. Вызваліўшыся падчас Другой сусьветнай вайны, ён вярнуўся да працы ва Ўкраінскай аўтакефальнай праваслаўнай царкве й быў прызначаны настаяцелем сабору ў Мелітопалі, а ў 1943 г. прыняў архіяпіскапскае высьвячэньне ў Кіраваградзкім саборы.
На эміграцыі пасьля вайны архіяпіскап Сергій жыў у Канстанцы ў Нямеччыне. Менавіта туды на перамовы да яго скіраваўся ў 1948 г. беларускі грамадзкі дзеяч др. Віктар Войтанка. I архіяпіскап Сергій даў згоду на ачоленьне БАПЦ. Пасьля гэтага ад Старшыні Рады БНР
Міколы Абрамчыка было атрымана ўпаўнаважаньне на скліканьне адмысловага Саборыку й падпісаньне дамовы.
Варта згадаць, што ідэя аднаўленьня БАПЦ рэалізоўвалася ваўмовах палітычнага расколу беларускай эміграцыі на прыхільнікаў Рады БНР і Беларускай Цэнтральнай Рады, які якраз у гэты час афармляўся. Пакуль прыхільнікі Радаслава Астроўскага (“зарубежнікі”) імкнуліся пераканаць ранейшых япіскапаў БПЦ Філафея й Апанаса вярнуцца да незалежнай беларускай царквы, менавіта адэпты Прэзыдэнта БНР Міколы Абрамчыка сталі ініцыятарамі й рухавікамі аднаўленьня аўтакефаліі БПЦ ужо без удзелу “япіскапаў-здрайцаў”.
Саборнае абвяшчэньне было прызначанае на дзень сьв. Эўфрасіньні — 23 траўня (5 чэрвеня) 1948 г. Часопіс Жыровіцкага брацтва “Сілы Веры”, рэдагаваны Аляксандрам Асіпчыкам, апісваў тую значную падзею ў найноўшай царкоўнай, дый ня толькі, гісторыі Беларусі наступна:
«4—5 чэрвеня 1948 году адбылося ў Канстанцы (Французкая зона) вялікае сьвяткаваньне праваслаўных беларусаў. Дзень сьв. Прадславы-Эўфрасіньні быў там адсьвяткаваны беларусамі вельмі ўрачыста. У шмат якіх асяродках былі адпраўленыя царкоўныя службы. У Канстанцыю зьехаліся беларусы з шмат якіх асяродкаў. Будні дзень змусіў некаторых застацца дома. Міма запалохваньняў з боку зарубежнікаў, аднак, сабралася нямала людзей.
У асысьце пяці сьвятароў уладыка Сергій адслужыў 4-га Усяночную, а пятага — сьвятую літургію і малебен прап. Аўфрасіньні. У казаньні ўладыка падкрэсьліў значэньне гэтага дня ў беларускім царкоўным жыцьці. Ён прыпомніў пастанову Сабору ў Менску ў 1942 г. і абвешчаньне аўтакефаліі Беларускай Праваслаўнай Царквы. Як ведама, Сабор тады даручыў Беларускаму Сьв. Сыноду правесьці ў жыцьцё аўтакефалію.
Далей уладыка ў гарачых словах успомніў памяць мітрапаліта Аляксандра Пінскага, які ўзначальваў у сваім часе БАПЦ. Прадчасная сьмерць не дазволіла ўладыку Аляксандру пашырыць і ўмацаваць вялікую і сьвятую справу беларускай аўтакефальнасьці на эміграцыі. Беларусы-праваслаўныя зьвярнуліся да ўладыкі Сергія з просьбай памагчы ім праводзіць далей аўтакефалізацыю і ўзяць іх пад часовую пастырскую апеку. Уладыка, памятаючы аб вялікім укладзе мітр. Аляксандра ў справу Аўтакефальнасьці Украінскай Царквы (у якой уладыка Сергі япіскапам), ня мог адмовіць, наадварот — пачуваўся да абавязку як добры сябра ўладыкі Аляксандра і як праваслаўны япіскап узяць на сябе гэтае цяжкае заданьне.
Уладыка падаў вернікам выясьненьні канонаў сьв. Усяленскай Саборнай Праваслаўнай веры ў справе аўтакефаліі паасобных самастойных цэркваў. Ён падкрэсьліў, што ўсе закіды, быццам кананічнасьць аўтакефаліі патрабуе існаваньня дзяржавы,
неабгрунтаваныя. Наадварот, царква ніколі ня была зьвязаная з дзяржаўнасьцю і не павінна падлягаць ды зьвязвацца з палітычнымі ўстановамі, палітычнымі абмежаваньнямі. Грамадзянства — гэта адно, а прыналежнасьць да самаіснае царквы — другое. Як фактычны довад, уладыка падаў існаваньне патрыярхальных аўтакефальных цэркваў на Блізкім Усходзе ў дзяржавах (і паміж дзяржаваў) магамэтанскіх, варожых хрысьціянскай веры. Таксама і сьвятыя Апосталы Хрыстовы закладалі шмат цэркваў у адной тады адзінай дзяржаве — Рымскай імпэрыі... [...]
Для кіравецтва справамі БАПЦ Уладыка запрысяжыў пяцёх духоўнікаў і вернікаў у часовае кіраўніцтва, якое мае выконваць усе справы пад ягоным наглядам. “Пакуль, дадаў уладыка, я як япіскап кірую, Беларуская Аўтакефальная Царква стаіць і будзе стаяць на шляху Саборнай Усяленскай Праваслаўнай Веры”... [...]
Гэтак з днём сьв. Прадславы-Аўфрасіньні 5 чэрвеня 1948 году скончылася дасюль удовае існаваньне Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы».
Такім чынам, на згаданым саборы ў Канстанцы быў прыняты сапраўды гістарычны дакумэнт, які зацьвердзіў аднаўленьне БАПЦ.
ПАСТАНОВЫ
Саборыку Праваслаўных Беларусаў ў Нямеччыне, у дзень прп. Еўфрасінні 23 траўня, 5 чырвеня 1948 г. у Канстанцы, пад старншыствам Прэасьвяшчэнняга Сергія, уп. Украінскае
Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы і духавенства: мітр. Прат. Ананія Сагайдакіўскі, прат. Барыс Масловскі, прат. Якаў Мефодзіевскі, дыякан Уладзімер Піндзюра, ды прадстаўнікоў-вернікаў.
1.	Асноўваючыся на ідэі мітрапаліта Грыгорыя Цамблака незалежнасьці Беларускай (Вялікага Княства) Праваслаўнай царквы ды змаганьні за яе зьдзяйсьненьне пазьнейшых беларускіх праваслаўных герархаў, духоўнікаў і вернікаў, завершанагаМітрапалітамМенскім Мелхісэдэкам у 1922 годзе, абвешчаньнем БеларускайАўтакефальнай Праваслаўнай Царквы, Саборык прызнае правільнай пастанову Усебеларускага Праваслаўнага Сабору ў Менску ў 1942 г. устанавіўшага Беларускую Аўтакефальную Праваслаўную Царкву.
2.	Саборык сьцьвярджае, што тры епархіі БАПЦарквы: Віленская, Горадзенская й Пінская належалі да Польскай ПАЦарквы і атрымалі дазвол на аддзяленьне ў Беларускую ПАЦаркву, багаславенства і прызнаньне ад мітрапаліта Варшаўскага і ўсяе Польшчы, Блажэньнейшага Дыянісія, главы Польскай ПАЦарквы, дадзеныя ім на рукі Мітрапаліта Аляксандра Пінскага.Дзеля таго, што перад Менскім
Усебеларускім Праваслаўным Саборам існавалі толькі гэтыя тры епархіі, заснаваныя наступныя епархіі БАПЦарквы, Саборык сьцьвярджае кананічнасьць БеларускайАўтакефальнай Праваслаўнай царквы, атрымаўшай прызнаньне Матчынай Польскай Праваслаўнай Аўтакефальнай Царквы.
3.	Саборык падтрымоўвае пастанову Мітр. Аляксандра Пінскага — трываць пры Аўтакефальнасьці БПЦарквы і на эміграцыі, і з жалем успамінае перадчасную сьмерць Мітр. Аляксандра.
4.	Саборык пастанаўляе працягваць дзейнасьць Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы на эміграцыі ды змагацца за яе ў краі пад часовым епаскапскім кіраўніцтвам Прэасьв. Сергія, епіскапа УАПЦарквы. Пераданьне часовага епіскапскага кіраўніцтва Прэасьв. Сергіем сталаму епіскапскаму кіраўніцтву наступіць з хвілінай наяўнасьці ня менш двух беларускіх епіскапаў у Беларускай АПЦаркве, жадаючых стварыць сталае кіраўніцтва БАПЦарквы і кіраваць Ёю на славу Праваслаўнай Веры ў Беларускім Народзе на век века.
5.	Саборык выбраў кандыдатаў у часовае кіраўніцтва справамі БАПЦарквы і прадставіў Уладыку Сергію да назначэньня. Назначаныя і запрысяжаныя гэтага-ж 23 травеня (5 чэрвеня) у дзень прэпадобнай Еўфрасіньні ў архіерэйскай царкве ў Канстанцы (Нямеччына).