Памянёныя аўтары побач з старой гвардыяй “нашаніўцаў” складаюць паэтыцкі Олімп сучаснае беларускае літэратуры: фактычна, яны, у пэўным сэнсе, на’т перавышаюць “нашаніўцаў”, узносячысь у сваіх паэтыцкіх імпрэсыях на вышыню, не заўсёды даступнаю больш пазытыўнай, захопленай сучаснымі справамі й шэрай штодзённасьцю старой гвардыі: Купале, Коласу, Бядулі і інш., якія прадусім імпануюць колькасьцю працы: аграмаднымі зборнікамі паэзыяў, ці новэль, ёмкімі повесьцямі і г. д. Тутака трэба прызнацца да аднаго вельмі балючага, але характэрнага зьявішча: памянёныя вышэй аўтары — кажам тут перадусім аб імпрэсыяністах, але ў немалой меру адносіцца гэта і да “нашаніўцаў” — нягледзячы на тое, што зьяўляюцца найбольш выдатнымі ў сучасны 23 Публікуецца паводле: Беларускае Слова. № 27. 20 лістапада 1926. С. 2—3. 24 Маецца на ўвазе Аляксандар Брукнэр. 25 “Курганная кветка” — дэбютны зборнік Канстанцыі Буйло, выдадзены ў Вільні ў 1914 г. Рэдактарам быў Янка Купала, мастаком — Язэп Драздовіч. мамэнт, ня толькі што ня ёсьць папулярнымі сярод беларускіх чытачоў, але адзначаюцца — о іронія лёсу! — найменшай пашыранасьцю іхніх твораў. Тлумачыцца гэтае сумнае зьявішча вельмі лёгка: нястача інтэлігэнцыі, галоўнага консумэнта26 гэткага роду твораў, ёсьць пярвейшай прычынай гэткага стану рэчаў. Беларускія-ж сялянскія масы, складаючыя дасюль gros27 чытачоў, а значыцца і купляючых кнігі, у сваіх духовых патрэбах наагул ня выходзяць па-за межы гэткіх сэнтымэнтальных або сьмешлівых прымітываў, як “Смык Беларускі” і “Дудка Беларуская” Ф[ранцішка] Багушэвіча28, “Гапон” Марцінкевіча29 ці “На прызьбе” Быліны30. Рэшту выпаўняюць выдаваныя штогод беларускія народныя календары і папулярныя гаспадарскія брашуры. Бязсумліўна, гэткі анармальны стан рэчаў ня будзе трывалкім і ўжо ў працягу найбліжэйшых гадоў, дзякуючы беларускім гімназіям, узбагачваючымі нас новымі кадрамі беларускае інтэлігэнцыі, зьменіцца к лепшаму, а тымчасам вернемся да нашае ўласьцівае тэмы — беларускіх імпрэсыяністаў. Вось-жа, у адным з нашых артыкулаў мы назвалі Ўладзімера Жылку, аўтара двух зборнічкаў паэзыяў п[ад] н[азовамі] “Уяўленьне” і “На ростані” — “новым Багдановічам”, а гэта таму, што ягоны талент і кірунак паэтыцкай творчасьці найбольш набліжаны да творчасьці прадчасна памёршага аўтара “Вянка”. Сяньня мы хацелі-б зьвярнуць увагу чытача на іншага беларускага імпрэсыяніста, гэтым разам з Усходняе Беларусі — Уладзімера Дубоўку, роднага брата Жылкі ў краіне Хараства, якога дзеля таго і празвалі мы “Жылка Ўсходу”. Уладзімер Дубоўка, як і Жылка, малады яшчэ паэт, пачаў сваю творчасьць зборнічкам вершаў п[ад] н[азовам] “Строма”, прысланым да Вільні й тутака старанліва і прыгожа выданым у 1928 г. У наступных гадох ужо ў Радавай Беларусі зьявіліся чарговыя ягоныя зборнікі: “Трысьцё” й “Credo”. 26 Konsument (пол.) — спажывец. 27 Gros (пол.) — болыпасьць. 28 Францішак Багушэвіч (1840—1900), грамадзкі дзеяч, паэт, празаік, публіцыст, перакладчык. Адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры, аўтар зборнікаў “Дудка беларуская” (Кракаў, 1891) і “Смык беларускі” (Познань, 1894). 29 “Гапон” — вершаваная аповесьць Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча (1808— 1884), створаная не пазьней 1854 г. 30 “На прызьбе” — зборнік паэзіі рыма-каталіцкага сьвятара й паэта Янкі Быліны (сапр. Ян Семашкевіч, 1883—1956), які выйшаў у Вільні ў 1918 г. 3 апошнімі двумя зборнікамі, дзякуючы істнуючым абставінам, тымчасам мы яшчэ ня мелі магчымасьці пазнаёміцца, а дзеля таго прымушаны спыніцца на першым — “Строме”. Гэтак-жа, як і ў Жылкі ў яго першым зборніку “Ўяўленьне”, і зборніку “Строма” чуваць бурлівую “віхрыстую” моладасьць, шуканьне ўласных пуцявін, найлепшага паэтыцкага выразу для сваіх перажываньняў і пачуцьцяў, а дзякуючы таму часовую нерашучасьць і разьхістанасьць, урэшце моцныя ўплывы расейскай паэзіі апошніх часоў, толькі дзеля таго, што Дубоўка мае беспасрэдную сутычнасьць з сьветам рэвалюцыі, жывучы ў яго нутры, гэныя ўплывы расейскіх рэвалюцыйных паэтаў і ўсяе тамашняе атмасфэры, ёсьць у яго шмат мацнейшыя, чымся ў пражываючага ў Празе Жылкі. Зь вялікай доляй пэўнасьці можна дапушчаць, што ў сваіх чарговых зборніках Дубоўка духова скансалідаваўся, гэтак, як Жылка ў апошнім сваім зборніку “На ростані”, але спраўдзіць гэтага пакулыпто німа магчымасьці! Зборнік “Строма” мае 30 старонак невялічкага фармату і падзелены на 3 аддзелы: 1. “На чужыне”; 2. “Лятуценьні” і 3. “Адраджэнцам”. Прыгледзімся да паасобных вершаў зборніку. У І-ым аддзеле “На чужыне” два першыя вершы даволі слабыя, асабліва першы: “Ты дэкляруеш”, які адзначаецца адсутнасьцю разьмеру і рыфмы, затое верш “Ня трэба мне пяяць аб Беларусі?” (стр. 9) адзначаецца сьвяжынёй пачуцьцяў і сьпеўнасьцю: У песьнях я на Беларусь малюся, Як моліцца на возеры трысьцё, кажа Дубоўка аб сваей любові да краю і крыху далей скардзіцца: Далёка я... Я кленчу на маленьні, Калі мне тут гудуць табой бары, Віхрыцца дух і родзіць лятуценьні, Як запяюць мне нават камары. Гэтак-жа цэнным зьяўляецца апошні верш гэтага аддзелу, пачынаючы словамі: “захапіла навальніцаю” (стр. іо), адметны вышуканым настроям, музыкальнасьцяй і ўмела падабраным, багатым слоўнікам. На гэты асаблівы слоўнік Дубоўкі, зложаны часткаю са слоў існуючых ды рэдка ўжываных, а часткова з новатвораных паэтам, варта зьвярнуць спэцыяльную ўвагу як на зьявішча цікавае і для беларускае літэратуры карыснае, чаго, на жаль, нельга сказаць аб спробах іншых аўтараў. У ІІ-ім аддзеле зборніку п[ад] н[азовам] “Лятуценьня” заслугоўвае на ўвагу першы верш п[ад] н[азовам] “Зданьне” (стр. 13), паўстаўшы пад моцным уплывам любоўных вершаў рэвалюцыйных паэтаў; вось яго пачатак: Вечар... П’яны вечар сваволі — траўня... Вецер косы ночы расплёў, дуроньнік... Салавей пяець надракой, як слаўна! Сны сьніць сасоньнік... Тут-жа побач з гэным модэрністычным сучасным вершам, пісаным пад выразным уплывам Багдановіча, невялічкі цыкль клясычных трыолетаў п[ад] н[азовам] “Пацеркі” (стр. 14—16). Асабліва прыгожым зьяўляецца 2-гі зь іх, які тут дамо ў цэласьці: Час брылянцісты, залацісты Імчыцца ў даль, як дзікі конь, А мы наім — у бор квяцісты. Час брылянцісты, залацісты, Настрой у сэрцы паліць чысты, У нашым поглядзе вагонь. Час брылянцісты, залацісты Імчыцца ў даль, як дзікі конь! Пазасталыя вершы гэтага аддзелу адзначаюцца дэлікатнасьцяй настрою, сьпеўнасьцяй, а гэтак-жа высокім роўнем паэтыцкае тэхнікі: асабліва вершы “He жальбую тых дзянькоў” (стр. 17) і “Ноч наплакалі бярозы” (стр. 19). А вось адрывак з апошняга вершу гэтага аддзелу, які прыводзім як ілюстрацыю таго спэцыяльнага слоўніка, якім карыстаецца Дубоўка ў сваіх паэмах: Ілжа, і склізота і прыкрая золь За скрыгатам ветру — навалай. У чмарнасьць убралася сьветлая столь, Блакіт ад зямлі адарвала іг. д. У апошнім аддзеле “Адраджэнцам” трэба з боку ідэйнага адзначыць уступны верш “Спагадае хто?” (стр. 23), у якім паэт заклікае да працы на роднай ніве беларускую моладзь: Маладое пакаленьне, Прачынайся, час прыйшоў. Залатое Адраджэньне Кліча ўсіх пад родны схоў. Чарговы верш “Мітусіцца лістота” (стр. 24) акрамя сьпеўнасьці ізноў-жа цікавіць сваім арыгінальным слоўнікам: Мітусіцца лістота мяцеліцай — Мітульжынная, быццам дзьвіна Па аселіцы лёнам пасьцеліцца, Завіхрыцца квяціста яна... Зь іншых вершаў трэ тут адзначыць пасьмертныя ўспаміны, прысьвячаныя М. Лойцы (стр. 25) і Алесю Гаруну31 (стр. 26). Канчаючы гэты агляд “Стромы”, можам сьцьвердзіць пакуль што адно: на беларускім літэратурным небе ўзышла новая зорка! Сьцісьлейшая-ж ацэнка будзе магчымай толькі пасьля азнаямленьня з двумя апошнімі зборнікамі песьняра. Падрыхтоўка да друку й камэнтары Натальлі Гардзіенкі й Лявона Юрэвіча 31 Алесь Гарун (сапр. Аляксандар Прушынскі, 1887—1920), паэт, празаік, публіцыст, дзеяч беларускага Адраджэньня пачатку XX ст. Будучыя кнігі Натпальля Гардзіенка Менск Лявон Юрэвіч Нью-Ёрк “БЕЛАРУСКІЯ МОГІЛКІ Ў СЬВЕЦЕ” (альбом-даведнік) Беларускія пахаваньні па-за Беларусьсю — важнае сьведчаньне прысутнасьці нашых суродзічаўу сьвеце, захаваньня імі памяці па сабе. Гэтыя пахаваньні шмат гавораць пра раскіданых па розных краінах беларусаў. Захаваньне памяці пра іх і адлюстраваньне асаблівасьцяў беларускіх могілак у сьвеце — галоўная ідэя будучага ўнікальнага альбому-даведніка. Такога кшталту выданьні, прысьвечаныя асобным могілкам, друкуюць прадстаўнікі розных народаў: палякі, украінцы, расейцы. Беларусы пакуль ня маюць гэткіх публікацый, таму згаданы альбом-даведнік будзе першым беларускім “могілкавым” выданьнем. Альбом будзе заснаваны на базе зьвестак пра беларускія могілкі ў сьвеце, якая на сёньня працягвае разбудоўвацца і ўжо ўключае Беларуская частка на могілках Fawkner Memorial Park (Мэльбурн) больш як 970 прозьвішчаў пахаваных у 13 краінах (Аўстралія, Бэльгія, Вялікабрытанія, Грэцыя, ЗША, Італія, Канада, Літва, Нямеччына, Полыпча, Францыя, Швайцарыя, Швэцыя) нараджэнцаў беларускіх тэрыторый (пераважна эміграцыйнай хвалі пасьля Другой сусьветнай вайны). Упершыню будуць апісаныя найбуйнейшыя менавіта беларускія могільнікі ў Іст-Брансьвіку, Саўт-Рывэры, Кліўлэндзе, Мэльбурне1. У альбоме будуць прадстаўленыя ўсе вядомыя на сёньня месцы пахаваньняў замежных беларусаў ад пачатку XX ст. Плянуецца падаць зьвесткі як пра цэлыя беларускія могільнікі (час заснаваньня, разьмяшчэньне, колькасьць пахаваньняў), гэтак і пра кожнае асобнае пахаваньне. Да выяваў канкрэтнай магілы будуць (пры наяўнасьці) дадавацца здымкі саміх пахаваных і біяграфічныя зьвесткі пра іх. Пры гэтым ня будзе рабіцца розьніцы паміж беларусамі на падставе веравызнаньня, палітычных прыхільнасьцяў і г. д. Галоўная ідэя — як мага паўней апісаць вядомыя нам магілы Мы зьвяртаемся да ўсіх, хто мае зьвесткі й здымкі беларускіх магілаў у сьвеце, далучацца да складаньня альбому. Дасылаць свае матэрыялы можна на адрас: zapisybinim@gmail.com. (Ніжэй пададзены ўзор наяўных у нас зьвестак пра пахаваньні беларусаў і магчымага іх афармленьня ў альбоме.) Лявон САВЁНАК (26.06.1897, в. Вялец, цяпер Глыбоцкі раён Віцебскай вобл. — 21.02.1974, Памон, Нью-Джэрзі, ЗША), грамадзкі дзеяч, пісьменьнік, журналіст, муж А. Савёнак, бацька 3. Кіпель. Вучыўся ў Маладзечанскай настаўніцкай сэмінарыі, якую закончыў, калі ўстанова эвакуявалася ў Смаленск. У1920 г. прыехаў у Менск. У 1920-я гг. працаваў у “Савецкай Беларусі”, адкуль быў звольнены за беларускі нацыяналізм. У1933 гарыштаваны na справе “Беларускага нацыянальнага цэнтру”,