Запісы 40

Запісы 40

183.21 МБ
высланы на шэсьць гадоў у Сібір, а пазьней у Комі АССР. У1939 г. вярнуўся ў Беларусь, настаўнічаў на Крычаўшчыне. Падчас нямецкай акупацыі працаваў у “Беларускай газэце”. Напісаў сатырычныя нататкі “Дзёньнік Ie. Ів. Чужанінава”. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. У паваеннай Нямеччыне настаўнічаў, быў дырэктарам бела-
1 Першы варыянт базы зьвестак пра могілкі быў далучаны ў якасьці адмыс-
ловага дадатку на дыску да выпуску № 38 “Запісаў БІНіМ” (2016).
рускай гімназіі ў Остэргофэне. Адзін з ініцыятараў аднаўленьня Рады БНР (пакінуў Раду праз канфлікт з М. Абрамчыкам). У1948 г. увайшоў у кансысторыю адноўленай БАПЦ. Ініцыятар заснаваньня газэты “Бацькаўшчына У1950 г. выехаў у ЗША. Пасяліўся ў Памоне (Нью-Джэрзі), дзе займаўся сельскай гаспадаркай. Уваходзіў у склад рэдкалегіі газэты “Беларус”.
Апалёнія САВЁНАК (дзяв. Раткевіч, 08.10.1901, Лагойшчына —10.04.1982, Памон, Нью-Джэрзі, ЗША), пэдагог, пісьменьніца, жонка Л. Савёнка, маці 3. Кіпель. Ад 1944 г. — на эміграцыі ў Нямеччыне. Была выкладчыцай у беларускай гімназіі ў Остэргофэне. Аўтарка некалькіх падручнікаў для дзяцей. Ад пачатку 1950-х гг. жыла ў ЗША, у Нью-Джэрзі.
Пахаваныя ў Іст-Брансьвіку (Нью-Джэрзі, ЗША) на могілках царквы Жыровіцкай Божай Маці БАПЦ.
Лявон Юрэвіч
Нью-Ёрк
100 ГАДОЎ ФЁДАРУ ЯНКОЎСКАМУ (1918—1989)
Філялягічны факультэт Менскага пэдагагічнага інстытуту — тады імя М. Горкага — быў знакаміты найперш катэдрай беларускага мовазнаўства ды ейным шматгадовым загадчыкам — Фёдарам Міхайлавічам (хай і не па-беларуску зьвяртацца зь імем па бацьку, але не магу ўявіць сабе хоць нейкі іншы зварот, тым больш кожны другі студэнт у думках дадаваў: Дастаеўскі) Янкоўскім.
Нямала напісана пра яго як мовазнаўцу, зьбіральніка моўных зярнятак, гаваркіх словаў, як пра пісьменьніка (хоць часам закідваецца дыдактычнасьць ягоных абразкоў, цалкам зразумелая, як на мой пагляд, для чалавека, які праз усё жыцьцё быў настаўнікам), і будуць пісаць яшчэ, асабліва калі нарэшце будзе сабраная й перавыдадзеная ўся творчая спадчына.
Ведаючы ФМ яшчэ ад школьных часоў, ня раз назіраючы за ім у хаце, ніколі ня мог пазбавіцца думкі, што ён і цяпер — той самы разьведчык, якім быў у часе вайны, начальнік атраду выведкі “Грозны”: нетаропкі ў адказах, з прыжмурам вачэй, якія вывучаюць цябе, як бы ўзважваюць, ацэньваюць.
ФМ багата ведаў, але на лекцыях ад яго тады, у 1980-я гады, было не пачуць ні імя Браніслава Тарашкевіча, хоць нават меў— ведаю дакладна! — уласную вэрсію сьмерці, дакладней, забойства ягонага сына, ні каго зь іншых “крамольных” вучоных, пісьменьнікаў, дзеячаў. Страляны верабей, прафэсійны разьведчык.
Але часам ён рабіў падарункі — кнігі, прычым ня толькі свае ўласныя, але і, прыкладам, “Каласкі” Зоські Верас або “На чабары настоена” Ларысы Геніюш, ужо гэтым сваім падарункам зьвяртаючы ўвагу на нешараговасьць выданьня.
Напэўна, тагачасным студэнтам варта было лепей слухаць настаўніка ды, пераадолеўшы павагу на мяжы з страхам, пытацца, распытваць, даведвацца. Гэта ўжо запозна.
Затое, хоць бы дзеля такіх угодкаў, варта разгарнуць ягоныя дыдактычныя кнігі, прачытаць, перачытаць, расчытаць... I пачуць.
Станіслаў Станкевіч
НА 60-Я ЎГОДКІ ФЁДАРА ЯНКОЎСКАГА
21-га верасьня сёлета споўнілася 6о год ад нараджэньня вядомага беларускага вучонага моваведа, доктара навукаў і прафэсара, загадчыка катэдры моваведы Менскага пэдагагічнага інстытуту імя Максіма Горкага й пісьменьніка Фёдара Янкоўскага. Наўзьверх усяго, ён-жа гарачы энтузыасты роднага слова, вуснага й пісанага, шчодры руплівец пра ягоную культуру й чысьціню. Усе гэтыя якасьці вызначаюць Фёдару Янкоўскаму вельмі важнае месца ў беларускай нацыянальнай культуры й навуцы, месца зусім асобнае і апрычонае, чым ня мог бы пахваліцца ніхто зь ягоных сучасьнікаў.
Нарадзіўся Фёдар Янкоўскі ў вёсцы Клетнае Глускага раёну на Магілёўшчыне. Грунтоўна пазнаў родную мову сваёй мясцовасьці, а дзякуючы сваім моваведным студыям і пэдагагічнай дзейнасьці ў розных раёнах Беларусі, гэтае сваё веданьне мовы ён паглыбіў і пашырыў на ўсе іншыя мясцовасьці роднага краю. Будучы гарачым беларускім патрыётам, ён шчыра палюбіў родную мову й гэтую любасьць да яе захаваў да самага апошняга часу,
Апрача часапісных артыкулаў пра розныя пытаньні беларускай мовы, Фёдар Янкоўскі выдаў каля паўтары дзясяткаў болылых і меншых, пераважна папулярна-навуковых, даступных для самага шырокага кола чытачоў і ня менш карысных для вузкіх спэцыялістых у галіне моваведы кніжак, а таксама сабраных ім-жа матарыялаў з галіны народнае фразэалёгіі, прыказак і прымавак, дыялектызмаў ды г. зв. крылатых словаў і афарызмаў.
У1975 годзе ў выдавецтве “Мастацкая літаратура” выйшла першая кніга й мастацкае прозы Фёдара Янкоўскага “Абразкі”. На фоне вельмі шырокага дыяпазону аўтаравых зацікаўленьняў і дасьледваньняў кніга “Абразкі” — гэта штосьці зусім новае, хоць і зьвязанае тэматычна таксама зь ягонымімоўнымі зацікаўленьнямі й практычнай дзейнасьцяй у галіне культуры й чысьцініроднае мовы. Кніга “Абразкі” складаецца з кароценькіх, часта зусім міньятурных твораў мастацкае прозы даволі рэдкага ў беларускай літаратуры жанру, які аўтар называе абразкамі або замалёўкамі.
У бальшыні зьмешчаных у кнізе “Абразкі”мастацкіх міньятураў кажацца пра тое ці іншае слова або выраз, сюжэты інйіых абразкоў адлюстроўваюць маральна-этычныя якасьці людзей, іхную высакародную і духовую чысьціню або ўслаўляюць бязьмежную адданасьць маці і ейную любасьць да сваіх дзяцей. Аднак і творы гэтае апошняе
1	Друкуецца паводле: Беларус. № 258. Кастрычнік 1978. С. 4.
катэгорыі маюць таксама беспасярэднае дачыненьне да мовы. Прыкладам, цэлы другі разьдзел кнігі “Абразкі” гэтак і загалоўлены “Маці”. Складаецца ён з васьмі кароткіх навэляк, адна зь якіх пад загалоўкам “I за гарою пакланюся” можа быць добрым прыкладам для ўсіх твораў гэтага разьдзелу.
.	У вабразку “I за га-
Федар Янкоускі	„
рою пакланюся хоо пра тое, як падарожныя, у іхным ліку і сам аўтар, едучы аднойчы з Карэліч у кірунку Нёмана, заўважылі хворага дзесяцігадовага хлопчыка, што ляжаў на беразе ракі, а воддаль ад яго валялася вудачка на рыбу. Падарожныя заапекаваліся хворым, прывезьлі яго ў вёску і аддалі зьбедаванай маці. Далей хай лепш гаворыць наступнае заканчэньне гэтае навэлькі:
“Сустрэла нас маці. Узяла з рук дзіця й сказала:
-	Я й за гарою вам пакланюся. Дзякуй вам.
Дні праз два мы вярталіся зь Нёману. Маці пазнала нас, клікала ў хату, у сад. А калі сядалі ў машыну, каб ехаць, яна сказала зноў, сказала матчына, шчырае, ад сэрца, дарагое народнае й незабыўнае:
-	Я й за гарою вам пакланюся”.
Вось гэткім навакольным, але вынаходлівым спосабам даў пісьменьнік далейшае жыцьцё й пашырэньне тыпова народнаму й з мастацкага боку вельмі плястычнаму выразу: “Я й за гарою вам пакланюся”.
Пасьля выданьня кнігі “Абразкі” Фёдар Янкоўскі сыстэматычна друкуе ў часапісе “Полымя” падобныя міньятурныя навэлькі, што ўжо іх хапіла-б на новую кнігу. Вялікую нізку гэтых навэляк на свае бо-я ўгодкі надрукаваў ён у верасьнёўскім нумары “Полымя” сёлета. Але перад тым, як перайсьці да гэтага нумару, вернемся яшчэ да таго-ж “Полымя” за кастрычнік леташняга году й прывядзём у якасьці прыкладу адну вельмі характэрную з палітычнага гледзішча замалёўку-навэльку з цыклю “У кнігарні”. Вось яна:
«Неяк падыходжу да кніжнай паліцы. Два маладыя мужчыны расхінуліся й далі мне месца, потым павіталіся — гэта былыя мае студэнты. Перакінуліся адным-
другім словам (як? дзе? што?), і настаўнікі напрасткі да мяне із сваёю нязгодай — яны, “абодвы градзенчукі”, не паверылі аўтару і чытаюць мне радок з кніжкі: “Сяляне зьвярталіся да Кастуся Каліноўскага напоўніцу: Канстанцін Сімановіч. Пытаюцца: хіба гэта адпавядае праўдзе? Ці беларускія сяляне з Гродзеншчыны — дзевятнаццатае стагодзьдзе! — гэтак зьвярталіся? Ды яшчэ да падпольшчыка, які падпісваў “Мужыцкую Праўду” хітра й прыхавана “Яська, гаспадар спад Вільні”? Так зьвярталіся да Кастуся падпольшчыка — патайнога кіраўніка паўстанцаў?
I дадаюць:
— 3 першае клясы дзяцей прывучаем зваць “Сьцяпан Кузьміч”, “Іосіф Андрэевіч”, а ўсёадно ў нас над Нёманам кажуць “Кузьмоў Сьцяпан”, “Андрэеў Юзік”, “Кастусёў Фэлікс”, “Сымонаў Алесь”».
Тут пісьменьнік асудзіў палітыку русыфікацыі шляхам упіханьня ў беларускую мову чужога й пракуднага ёй называньня людзей “па отчеству” й зьедліва высьмяяў гэткае-ж пракуднае хвальшаваньне нашае мінуўшчыны XIX стагодзьдзя. Вяртаючыся да абразкоў у сёлетнім верасьнёўскім нумары “Полымя”, варта спыніцца на абразку, дзе аўтар выясьняе няправільнае ўжываньне ў беларускай мове адных зычных і адных галосных, што навет два галосныя побач “ня хочуць вымаўляцца”. Уякасьці прыкладу для гэтае зьявы аўтар цытуе словы сваёй субяседніцы:
“Даўнавата я вучылася на філфаку, але памятаю, што ў беларускіх тэкстах, у тых, што пісаліся на Беларусі яшчэ ў XIII і XIV стагодзьдзях, чыталі мы на занятках Юда, а не Іуда”.
Вось гэтак, узноў-жа вельмі вынаходліва, высьмяяў аўтар сяньняшнюю палітычную тэндэнцыю накіданьня беларускай мове чужога ёйрасейскага вымаўленьня. У тым-жа сёлетнім верасыіёўскім нумары “Полымя”процьма прыкладаў, што і, яку народнаймове, вымаўляюцца правільна, тады калі ў кніжнай літаратурнай мове — наадварот, няправільна. Прывядзём з гэтых прыкладаў некаторыя яшчэ.
I так, этнограф падчас экспэдыцыі на Любаншчыне пытаецца ў вясковай жанчыны, ці ейныя абрусы саматканыя?Вясковая цётка спачатку не зразумела навет пытаньня, а этнограф у сваю чаргу не зразумеў пытаньня на пытаньне. Калі-ж нарэшце цётка зразумела, што значыць у вучонай мове этнографа слова “даматканае”, з палёгкай адказвае:
А! Дома, чалавеча, сама дома ткала. Ручнікі, праўда, ткала ня ў хаце: было цёпла, дык мы ў клеці кросны
ставілі, каб пылу менш было, каб у хаце лягчэй прыбіраць было. У мяне й дыванкі былі саматканыя, і кружэльнае палатно саматканае”.
Гэтак дасьціпна даў дарогу ў людзі пісьменьнік чыста народнаму слову “саматканы”заміж штучнага “даматканы”.
У вабразку “Варыстая печ” ізь зьедлівым гумарам паказвае aymap, як два маладыя навукоўцы й пяць студэнтаў філялёгаў другі тыдзень жывуць у вёсцы на мяжы Маладэчанскага й Менскага раёнаў і ніяк ня могуць даўмецца, што такое “варыстая печ”. Вось яны й пытаюцца ў вясковай цёткі: