3 аднаго боку, бачым у яго творах сялянскі прымітывізм, з другога-ж — вельмі дэлікатныя настроі, глыбокую думку, даволі шырокі кругазор і багацтва тэмаў і форм. Дзеля таго, што звароты “вясковы”, ужытыя для азначэньня ўмысловых тыпаў, зьяўляюцца не зусім сьціслымі і яснымі, можам замест іх ужыць гэткія яшчэ тэрміны: “псыхіка прымітыўная” і “псыхіка інтэлігэнтная”, тыя-ж два першыя тэрміны мы ўжылі праз тое, што ў Беларусаў, дзякуючы ўтраце здэнацыяналізаванае, радавае інтэлігэнцыі — шляхоцтва — паняцьце “інтэлігэнта ” лучыцца з паняцьцем “места”, таго ўмысловага асяродка, у якім выхавалася новая беларуская інтэлігэнцыя, вышаўшая — праўда — зь вёскі, але — за выняткам некалькіх груп (сельскае настаўніцтва і г. п.) — асеўшая ў месьце. Бяручы справу ў сусьветным, агульна-людзкім маштабе, найбольшую вартасьць для Беларусаў як доказ іхняе духовае культуры, маюць творы г. зв. песьняроў Чыстае Красы, прамаўляючыя да кожнае чалавецкае душы, незалежнае ад нацыі і веравызнаньня адзінкі. Вось-жа найвыдатнейшым прадстаўніком гэтага кірунку і яго духоўным правадыром зьяўляецца ўмершы некалькі гадоў таму назад Максім Багдановіч, аўтар “Вянка”, інтэлігэнт і Эўрапэец у поўным значэньні гэнага слова, вялікі мастак і глыбокі думаньнік-інтэлектуаліст. Празь некалькі год, асірацеўшы пасьля сьмерці maestro, пасад ягоны заняў годны наступнік — Уладзімір Жылка, малады беларускі песьняр, пражываючы цяпер у Празе Чэскай. Найбольш характэрнымі рысамі ягонае творчасьці ёсьць, з аднаго боку, нахіл да вышуканых імпрэсыяў, з другога-ж, — пранікаючы яе моцны, нацыянальны элемэнт. Калі ў першым сваім зборніку п[ад] н[азовам] “Уяўленьне”16 ён яшчэ хістаецца і шукае пуцявіну, дык за тое ў другім “На ростані”17 16 Зборнік Уладзімера Жылкі “Ўяўленьне” пабачыў сьвет у 1923 г. 17 Зборнік Уладзімера Жылкі “На ростані” пабачыў сьвет у 1924 г. духовае аблічча Жылкі ўжо скрыстылізавана бадай што аканчальна: ён цьвёрда ступае па сьлядох М[аксіма] Багдановіча, не губляе пры тым свае індывідуальнасьці і самастойнасьці. Крытыка беларуская спаткала маладога песьняра надта-ж прыхільна і толькі нейкісь “Букіністы” ў нябошчыку ‘Трамадзкім Голасе”18 не ўстрымаўся і па свайму звычаю лягнуў маладога паэта ў недарэчнай стацейцы, падыходзячы да надыхнёных і арыгінальных паэзіяў песьняра з крамным аршынчыкам сухіх правапісаў і мёртвых граматычных правіл! Зборнічак “На ростанях” — невялічкі, у ім толькі 46 старонак фармату шаснаццаткі, але затое ў ім бадай што зусім няма кепскіх вершаў! Зьявішча гэнае заслугоўвае на спэцыяльную ўвагу як надта рэдкае ў беларускай літэратуры, дзе “старая гвардыя” нашаніўцаў ад часу да часу прыгаломышвае чытача вялізарнымі, па колькісот старонак, зборнікамі вершаў, у якіх добрае пераблутана зь нічога ня вартым і дзе драбнейшыя песьняры — праўда — друкуюць малыя, але-ж і — пераважна — мала вартыя зборнічкі вершаў ці паэмкі. Па-за гэнымі зборнічкамі Жылкі мы можам вылічыць толькі некалькі зборнічкаў сапраўды цэнных; усе яны належаць да інтэлігэнцкае жменькі “песьняроў чыстае красы”, беларускіх модэрністаў імпрэсыяністаў, якая складаецца — збольшага — з гэткіх асоб: 1. М[аксім] Багдановіч; 2. Констанцыя Буйло19; 3. Натальля Арсеньнева; 4. У[ладзімір] Жылка, а зь песьняроў Радавай Беларусі: У[ладзімір] Дубоўка20 і А[лесь] Дудар21. Але вернемся да зборніку “На ростані”. Зборнік гэны падзяляецца на 4 аддзелы: І-шы — патрыятычны, п[ад] н[азовам] “Бацькаўшчына”; ІІ-гі — прырода-апісальны п[ад] н[азовам] “3 палеткаў і лясоў”; ІІІ-ці — любоўны п[ад] н[азовам] “Спатканьне з Эросам” і IV-ты — імпрэсыянальны п[ад] н[азовам] “Думы й настроі”. 18 “Грамадзкі голас” — газэта Беларускай часовай рады, выдавалася ў Вільні ў 1924—1926 гг. пад рэдакцыяй Язэпа Салаўя. 19 Канстанцыя Буйло (сапр. Калечыц, 1893—1986), паэтка, заслужаны дзеяч культуры БССР. У мінулым нумары “Запісаў БІНІМ” (№ 39) мы перадрукоўвалі тэксты Макара Краўцова, прысьвечаныя ёй і яе творчасьці. 20 Уладзімер Дубоўка (1900—1976), паэт, празаік, перакладчык, крытык. 21 Алесь Дудар (сапр. Дайлідовіч, 1904—1937), паэт, празаік, крытык, перакладчык. Друкаваўся ад 1921 г. Адзін з арганізатараў і заснавальнікаў літаб’яднаньня “Маладняк”. Рэпрэсаваны. Аўтар кніг “Беларусь бунтарская” (1925), “Сонечнымі сьцежкамі” (1925), “I залацісьцей, і сталёвей” (1926), зборніка апавяданьняў “Марсэльеза” (1927), зборніка артыкулаў “Пра літаратурныя справы” (1928). Прыгледзімся-ж бліжэй да гэных вершаў. Бяручы агулам, прадусім зварочвае ў іх увагу чытача інтэлігэнтнасьць іхняга зьместу, якая выяўляецца і ў багацьці паэтыцкіх формаў, ідучых шырокай гамай ад суровай зважнасьці клясыцызму да “вольнасьцяў” сучаснага модэрнізму, і ў рожнароднасьці закранутых тэмаў, і ў глыбіні думак, і ў тонкасьці імпрэсіяў... Кожны верш ягонага зборніку калі ня ёсьць шэдэўрам, дык у кожным выпадку заслугоўвае на назоў “добрага” і ёсьць старанна і арыгінальна апрацаваны, што — на жаль! — не належыць да паспалітых зьявішчаў сярод беларускіх песьняроў. У авангардзе сучасных беларускіх мадэрністаў (ня лічучы — канешна — памёршага М[аксіма] Багдановіча) У[ладзімір] Жылка займае бязспрэчна першае мейсца! Бо толькі вазьмеце першы-лепшы ягоны верш! Учытайцесь! Пастарайцеся яго належна адчуць, як ураз-жа і вас захопіць салодкі энтузыязм маладога песьняра і вы — самахоць — на’т не прыкмечаючы таго, акунецеся з галавой у блакітную краіну фантазіі і скупаеце і адсьвежыце Душу сваю ў крыніцы Вечнага Хараства... Вось, напрыклад, пачатак вершу “Беларусь” (стр. 7): Беларусь, Беларусь — гэта зык Паліць душу маю, як вагнём, Я ня ведаю, чым ён вялік, Але думак ня змог я аб ём. Як пачую яго, задрыжыць Маё сэрца, заные ў грудзёх, I балюча так робіцца жыць, I шукаеш чагосьці ў людзёх. Ці-ж чытаючы гэны верш, ня бачым мы, як сэрца паэты прост такі гарыць каханьнем да Бацькаўшчыны!? Ці-ж ня чуем мы, што ён сапраўды ёсьць “грамнічнай сьвечкай прад Богам”, якая “ціхай згараемалітвай”за родны свой Край?! Аяк выглядае беларуская прыродаўтворах песьняра? Безпадобна! Сапраўды ў артызьме малюнкаў натуры німа яму роўных у беларускай паэзыі! Вось, напрыклад, некалькі адрыўкаў: Я люблю густыя шумы, Перагуд высокіх хвой. Ў цень і ційі лясной задумы Я люблю прыйсьці вясной. I спусьціўшыся лагчынай У заросшы дол сыры, Між бяроз, густой ляшчынай Заблудзіўшы ў гушчары. Дзе таёмна, сьцішна, змрочна, Дзе вільготны мяккі мох, Дзе ўзіраецца ставочна Збуджаны перапалох. Тутака адзначым мімаходам, што дасканальны верш “Вецер” (стр. 19) памылкова зьмешчаны ў аддзеле ІІ-гім прыродаапісальным; ягонае месца сярод імпрэсыяў у аддзеле IV-ым. А вось і краіна каханьня! Вось, напрыклад, успамін нейкагась даўнейшага, мо’ першага, каханьня: Твае блакітнасьці нязьменны, Нязьменна хараство твае. Кажа паэт і каючысь прызнаецца: А я атруты келіх пенны Разьліў якраз ў жыцьцё маё. Акрыху далей: ...I нецьвярозы іраспусны Забыўся я тваё імя I не адны галубіў вусны, Іне з аднэй схадзіўся я. Але салодкая, сьветлая мінуўшчына кліча і Хоць праўда (можа й прыпадкова) Ўстаюць няясна інады, Як скарбы патаёмных сховаў, Даўно забытыя гады. Мільгне праз хмельныя туманы Жыцьця разбаенага сказ — I моладасьць, і сны, і раны, I любы, любы твой абраз. У апошнім аддзеле імпрэсыяў знаходзім тры сапраўдныя пэрліны беларускай паэзіі; першы зь іх будзе безнадзейны верш (стр. 36), пачынаючыся гэтак: Душа мая тужлівая Лілея між балот. Ўзрасла яна, маўклівая, У багні сонных вод. Ёй сьніцца неба іннае, Дзе сонечна вясна, I песьняй салаўінаю Атручана яна... Іг. д. Другой зьяўляецца поўны сыновае любові ІІ-гі верш “Да мае матулі” (стр. 39): Ты чакаеш сына, ведаю. Зь сьлёзаў ведаю, з тугі Ўпалі вочы, губы бледыя, Старыць, сівіць лёс благі. I ведае паэт, што Калі лучыць нягодная Доля загінуць ў чужыне, Ня ўздыхне душа ніводная, He ўспамяне пра мяне. Толькі ты згаворыш пацеры Had нядоляю маёй, Толькі вочы мае мацеры Затуманяцца сьлязой. Трэцяй — урэшце — пэрлінай паэзіі зьяўляецца ізноў-жа безназоўны верш (стр. 43), пачынаючыся словамі: “Прытулі, сястра, слабога”, поўны ціхае мэланхоліі і лагоднае рэзыгнацыі: Прытулі, сястра, слабога, Прыгалуб, каханка, сьмерць. 3 гэткай шчырасьцю нікога He прасіці мне, ня сьмець: Прытулі мяне слабога... Але гэта толькі хвілёвы настрой і, карыстаючыся словамі Ібсэна22, паэт наш сьмела можа сказаць аб сабе: Я ветразь свой у сьвет вялікі Пакіраваў і, як арол, Ляту, і мора б’е наўкол, I чаек ўсьлед чуцён крык дзікі. Дык ляці-ж, ляці, наш саколе, ляці што раз вышэй! 22 Генрык Ібсэн (нарв. Henrik Johan Ibsen, 1828—1906), нарвэскі драматург. Уладзімер Дубоўка як Жылка Ўсходу23 Калісьці ў аднэй з сваіх брашураў вядомы польскі публіцысты і гісторык літэратуры прафэсар Брюкнэр24, павярхоўна аглядаючы ў ёй беларускую літэратуру, між іншым едка адазваўся аб нябошчыку Максіме Багдановічу, аўтару “Вянка”, называючы яго адзіным інтэлігэнтам, які прыпадкова заблукаўся ў кампанію вясковых самавучак — якімі ахрысьціў праф[эсар] Брюкнэр усіх беларускіх песьняроў. Ня кажучы ўжо аб тым, што гэткі погляд быў тэндэнцыйным, груба нясьціплым і падыктаваным варожасьцю да ўваскрашаючага беларускага Лазара, на’т тады, калі ён гэта пісаў, а было гэта яшчэ ў часы нямецкай акупацыі, — бо ўжо й тады побач з Багдановічам выступае здольная імпрэсыяністка беларуская Констанцыя Буйло, аўтарка “Курганнай Кветкі”25, а такжа забывае чамусьці праф[эсар] Брюкнэр ці злосна абходзіць маўчаньнем увесь шляхоцка-рамантычны, народніцкі пэрыяд беларускае літэратуры, якая абыймае цэльнае XIX стагодзьдзе — можам з прыемнасьцю адзначыць тое, што ў сучасны момант можна пахваліцца ўжо цэлай літэратурнай сямейкай песьняроў інтэлігэнтаў ды яшчэ пры тым песьняроў Чыстае Красы! Да гэтае сямейкі мастакоў-імпрэсыяністаў належаць: 1. Максім Багдановіч, духоўны бацька гэнага цэннага напрамку беларускае літэратуры; 2. Констанцыя Буйло; 3. Натальля Арсеньнева; 4. Уладзімер Жылка, а зь песьняроў Радавай Беларусі: 5. Уладзімер Дубоўка і 6. А[лесь] Дудар; магчыма, што там знайшлося-б яшчэ некалькі асоб, але дзякуючы істнуючым абставінам німа магчымасьці належна азнаёміцца з тамашняй творчасьцяй.