17 Гурвнч, Нсаак. Северо-Амернканскне Соеднненные Штаты. С. 144. 18 Тудоряну, Ннколай. Очеркн росснйской трудовой эмнграцнн пернода нмперналнзма: (07.00.02): автореф. днс.... д-ра нст. наук/ЛГУ нм. А.А. Жданова. Ленннград, 1988. С. 6. 19 Фнлнпов, Юрнй. Эмнграцня. Санкт-Петербург: В. Ф. тнп. Кнршбаума, 1906. 92 с.; Патканов, Серафнм. Нтогн статнстнкн нммнграцнн в Соеднненные Штаты Амернкн нз Росснн за 1800—1909 гг. Санкт-Петербург, 1911; Курчевскнй, Борнс. О русской эмнграцнн в Амернку. Лнбава, 1914. Дзьмітрыя Любімава напісаў Леў Афросімаў20, матэрыялы для яе браліся з архіваў, зводак паліцэйскіх і валасных упраўленьняў. Для Гурвіча ж тэма эміграцыі мела й асабістае вымярэньне: ён таксама быў адным зь мільёнаў імігрантаў, якія прыбылі ў ЗША, імігрантам у першым пакаленьні. Яго манаграфія “Іміграцыя й праца: эканамічныя аспэкты эўрапейскай іміграцыі ў Злучаныя Штаты” была апублікаваная ў 1912 г. і перавыдадзеная ў 1922 г. у перагледжаным выглядзе21. У ёй дасьледчык даказваў, што неабмежаваны прыцёк імігрантаў з Усходняй і Паўднёвай Эўропы быў карысны для амэрыканскай эканомікі. Гэты аріумэнт быў заснаваны на эканамічных паказчыках і стаў першай абаронай адкрытай іміграцыі, абгрунтаванай эканамічнымі, а не гуманітарнымі меркаваньнямі. Сваёй кнігай Гурвіч аспрэчваў высновы ўрадавай камісіі Дылінгема, якая прадставіла ў 1911 г. сэнату ЗША 42 тамы матэрыялаў па пытаньні эміграцыі ў ЗША. Гурвіч выявіў тэндэнцыйнасьць камісіі ў мэтодыцы збору й абагульненьня матэрыялу, яе расісцкія й шавіністычныя высновы ды рэкамэндацыі. У супрацьвагу тэзе пра нібыта заганныя прыродныя ўласьцівасьці асобных групаў імігрантаў на аснове аб’ектыўнага аналізу статыстычнага матэрыялу ён даказваў, што Эўропа дала Амэрыцы найлепшых сваіх прадстаўнікоў. Гэты ж тэзіс ён праводзіць у артыкуле “Рускае насельніцтва Злучаных Штатаў”22. Кніга й яе высновы зацікавілі Уладзімера Леніна, які, праўда, зьвярнуў увагу на далёка ня самы галоўны бок фундамэнтальнай і шматграннай працы: «цікавае назіраньне робіць Гурвіч, аўтар надзвычай павучальнай англійскай кнігі “Гміграцыя й праца”, якая выйшла ў мінулым годзе. Пасьля рэвалюцыі 1905 года колькасьць імігрантаў у Амэрыку асабліва ўзрасла. [...] Рабочыя, якія перажылі ўсялякія стачкі ў Расеі, прынесьлі і ў Амэрыку дух больш сьмелых наступальных масавых стачак»23. Гурвіч паслаў сваю кнігу Леніну па пошце, паміж імі завязалася перапіска. На просьбу Леніна дасьледчык даслаў яму з ЗША кнігі па амэрыканскай статыстыцы, якія той выкарыстаў 20 Офроснмов, Лев. Отхожнй промысел за океан: Обследованне Внленской губерннн. Внльна, 1912. 21 Hourwich, Isaak. Immigration and Labor: The Economic Aspects of European Immigration to the United States. New York — London: G. P. Putnam’s Sons, 1912. XVII, 544 p.; New York, 1922. XXXII, 574 c.; New York: Arno Pr. and New York Times, 1969. 22 Гурвнч, йсаак. Русское населенне Соеднненных Штатов // На чужбнне. 1914. Ноябрь. 23 Леннн, Владнмнр. Капнталнзм н нммнграцпя рабочнх// Леннн В. Н. Полн. собр. соч. Т. 24. С. 91. у працы “Капіталізм і земляробства ў Злучаных Штатах Амэрыкі”, завершанай у 1915 і апублікаванай у 1917 г.24. Для Гурвіча добразычлівы водгук такога аўтарытэта аб яго працах, несумненна, быў важны. Гурвіч і ў ЗША быў найцясьнейшым чынам уцягнуты ў сацыялістычны рух. Прыехаўшы ў краіну, ён далучыўся да Сацыялістычнай рабочай партыі. Стаў рэдактарам і выдаўцом літаратурна-палітычнага часопісу “Прогресс”, які выходзіў у сьвет двойчы на месяц. Хоць “Прогресс” ня быў сацыял-дэмакратычным выданьнем, а прытрымліваўся лібэральнага кірунку, на ягоных старонках таксама друкаваліся нарысы й артыкулы сацыял-дэмакратаў. У кожным нумары Гурвіч пад псэўданімамМуранов Вл. зьмяшчаўсвае артыкулы на грамадзка-палітычныя й эканамічныя тэмы, карэспандэнцыю з Расеі й Амэрыкі, рабіў агляд пэрыядычнага друку. Ён таксама супрацоўнічаў з часопісам “Free Russia”, які выдаваўся рускімі эмігрантамі ў ЗША і Вялікабрытаніі, друкаваўся ў яўрэйска-амэрыканскай штодзённай “Рабочей газете”. У Гурвіча былі й іншыя псэўданімы, якімі ён падпісваў свае артыкулы ў рускамоўнай і англамоўнай прэсе: Ж.; Г. Н.; Н. Г.; Сйзйф; Muranov; Vladimir; Народнйк; Marxist; Isaac Halevy, Itzchok-Aisik-ben-AriehZevi-Halevy (Нцхок-Айзек-бен-Арйя-Цвй-Галевй); Moire Nevuchim; Dosiger (der); Halevy Isaac; Maturus. Пасьля заснаваньня Юджынам Дэбсам у 1897—1898 гт. Сацыял-дэмакратычнай партыі Гурвіч далучыўся да яе й стварыў сумесна з Мэерам Лёнданам першае партыйнае аддзяленьне ў Нью-Ёрку, аднак не падтрымаў аб’яднаньне ў 1901 г. розных сацыялістычных арганізацый у адзіную Сацыялістычную партыю Амэрыкі. У кантэксьце эвалюцыі поглядаў Гурвіча заслугоўвае быць адзначаным факт, што на пакаленьне сацыяльных рэфарматараў, у тым ліку й на прэзыдэнта Тэадора Рузвэльта, паўплывалі погляды й працы яшчэ аднаго імігранта, ураджэнца Гародні Ісаака Рубінава, які прыехаў у ЗША ў сямнаццацігадовым узросьце. Менавіта ён стаў піянэрам амэрыканскага руху за стварэньне сыстэмы сацыяльнага забесьпячэньня. Ягоныя работы выкарыстоўваў Рузвэльт пры распрацоўцы плятформы Прагрэсіўнай партыі ў 1912 г. Што ж тычыцца Гурвіча, то з узьнікненьнем Прагрэсіўнай партыі ён падтрымаў яе плятформу й нават балятаваўся ад яе ў 1913 г. на вакантнае месца ў Кангрэс ЗША. У гады Першай сусьветнай вайны Ісаак Гурвіч зноў зьблізіўся з сацыялістамі і ўступіўу Сацыялістычную партыю Амэрыкі. Ёсьць зьвесткі пра тое, што ён у 1919 г. зрабіў пераклад “Капіталу” Карла 24 Тудоряну, Ннколай. Очеркн росснйской трудовой эмнграцнн пернода нмперналнзма: (В Германню, Скандннавскне страны н США) / отв. ред. Э.М. ІЦагнн. Кншннев: Штнннца, 1986. С. ю. Маркса на ідыш25. У гэты час у ЗША ўжо некалькі гадоў знаходзіўся старэйшы сын Гурвіча Мікалай (“Іван Ішымаў”), які з моманту пераезду туды напрыканцы 1910 г. вёў актыўную палітычную прапаганду сярод расейскіх эмігрантаў. У лістападзе 1918 г. ён стаў рэдактарам выданьня Сацыялістычнай партыі ў Бостане “The Revolutionary Age”. Разам з Джонам Рыдам быў адным з арганізатараў Камуністычнай партыі ЗША. У 1922 г. Гурвіч наведаў Савецкую Расею. Ён пабываў у Менску й падарыў багатую кніжную калекцыю толькі што створанай бібліятэцы Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, першым дырэктарам якой была ягоная сястра — Яўгенія Гурвіч. Праўда, атрыманыя падчас візіту на радзіму ўражаньні зрабілі яго катэгарычным праціўнікам рэжыму бальшавікоў. Ён вярнуўся ў ЗША, а ягоны сын Мікалай, наадварот, пасьля расколу Кампартыі ЗША прыехаў у 1920 г. у Петраград, дзе удзельнічаў у рабоце Другога кангрэсу Камінтэрну, на якім разам з Джонам Рыдам быў абраны ў Выканкам Камінтэрну, і так і застаўся ў рэвалюцыйнай Расеі. Ісаак Гурвіч памёр 9 ліпеня 1924 г. у Нью-Ёрку ад пнэўманіі ва ўзросьце 64 гадоў26. Ягоны архіў захоўваецца ў Інстытуце габрэйскіх дасьледаваньняў у Нью-Ёрку27. 25 Proofs of Hourwich’s Yiddish translation of Das Kapital by Karl Marx (Yiddish) // Guide to the Papers of Isaac A. Hourwich (1860—1924). 1882—1924. RG 587 / Processed by David A. Wolfson. New York: YIVO Institute for Jewish Research, 2011. Folder 97. 26 Пра яго гл.: Бухбнндер, Наум. Носнф Адольфовнч (Аароновнч) Гурвнч // Каторга н ссылка. 1926. № 5 (26). С. 239—240; Гросул, Владнслав. Росснйская полнтнческая эмнграцня в США в XIX в. // Новая н новейшая нсторня. 1994. № 2. С. 49—69. 27 Guide to the Papers of Isaac A. Hourwich (1860—1924). 1882—1924. RG 587 / Processed by David A. Wolfson. New York: YTVO Institute for Jewish Research, 2011. Публікацыі Лявон Юрэвіч Нью-Ёрк “НАДПІС ГЭТЫ ХТО ПРЫКМЕЦЕ, ХАЙ БОГА ПАПРОСЕ...” Натальля Гардзіенка ў па-сапраўднаму піянэрскім артыкуле “Могілкі як частка мэмарыяльнай культуры эміграцыі”1, цалкам слушна ўганараваным на VII Кангрэсе дасьледчыкаў Беларусі ў Варшаве, дала першасны агляд і аналіз эпітафіяў на надмагільных помніках беларусаў-эмігрантаў. Пры ўсёй сваёй адметнасьці й спэцыфічнасьці, істотных для дасьледчыкаў эміграцыі, яны засталіся разам з тым бадай нязьменнымі ад старажытнасьці. Як пісаў францускі гісторык Філіпп Ар’ес (Philippe Aries, 1914—1984) пра старарымскія могілкі: “На надмагільлі добра бачны надпіс, ці то даўгі, ці скарочаны, які паведамляе імя нябожчыка, яго сямейны стан, часам сацыяльны статус або прафэсыю, век, damp сьмерці і ступеню сваяцтва з чалавекам, які помнік паставіў. Надпісаў гэтых вялікая колькасьць, і яны складаюць важную крыніцу па рымскай гісторыі. Надпіс часта суправаджаецца партрэтам памерлага: мужа й жонкі, дзетак, чалавека падчас працы, у ягонай майстэрні ці крамцы, або проста бюстам або галавой у мэдальёне. Адным словам, бачная частка надмагільля мусіць адначасна паведамляць, каму яно належыць і, нарэшце, як выглядаў нябожчык. Прызначэньне надмагільля было перадаць нашчадкам памяць аб памерлым. Адсюль — ягоны лацінскі назоў: monumentiim, тетогіа; надмагільле — заўсёды мэмарыял. Перажыць сьмерць мелася на ўвазе ня толькі заішець гарантыі ў эсхаталягічным пляне, але й захаваць пра сябе славу на зямлі, у выглядзе надмагільля з надпісамі й знакамі або ў выглядзе ўхвальнага слова пісца”2. Але эпітафія гэта яшчэ й “невялікі верш, напісаны ў форме надмагільнага надпісу... гэта лірычны верш, дзе выяўляюцца жалобныя пачуцьці, выкліканыя сьмерцю вядомага чалавека”3. Праўда, гаворачы 1 Запісы БІНіМ. № 38. Нью-Ёрк — Менск, 2016. С. 8—70. 2 Арьес, Фнлнпп. Человек перед лнцом смертн. Гл.: http://www.flibusta. is/b/223376. 3 Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. Т. 5. Мінск, 1987. С. 637. пра сучаснасьць, аўтарка слоўнікавага артыкулу Тацьцяна Шамякіна гаворыць пра лірычныя эпітафіі, найбольш — жартоўнага характару, сатырычныя, называе гэты жанр зброяй ідэйнай, палітычнай барацьбы4. Бадай паўтарае за ёю й аўтар “Паэтычнага слоўніка” Вячаслаў Рагойша, гаворачы, што “ў сучаснай беларускай паэзіі Э. зьяўляецца найперш відам сатырычнай паэзіі”5. Але ў беларусаў на эміграцыі, а калі быць болып геаграфічна дакладнымі — у ЗША, усё ж захавалася культура эпітафіі ў першасным значэньні — вершу, прысьвечанаму памерламу; па выразе баўгарскасавецка-расейскага філёзафа й культуразнаўцы Георгія Гачава (1929— 2008) — менавіта таго, хто прыдумаў тэорыю паскоранага разьвіцьця літаратуры, гэтак плённа прышчэпленую да беларускага літаратуразнаўства6, — “слоўны надмагільны помнік”.