Натальля Гардзіенка: А яйкі як фарбавалі? Надзея Запруднік: Цыбуляй. Мая суседка мне некалі піражок на Вялікдзень падарыла й спытала пра яйкі, чым фарбуем. Я кажу: “Цыбуляю”. “Цыбуляю?” — да яе не даходзіла, як гэта робіцца. I гэта натуральна. Маю знаёмую грачанку. To яны пякуць вялікі пірог і ставяць у яго чырвоныя яйкі. Але чырвоныя ад фарбы. А я ёй кажу, што мы вось цыбуляй фарбуем. Мы і цяпер цыбуляй фарбуем. У царкве раней быў вялікі-вялікі кошык, і туды фарбавалі фарбамі мясцовымі яйкі, а як сканчалася служба, іх сьвяцілі і людзі бралі сабе. У мінулым годзе ўжо не было гэтага. Але самі мы заўсёды фарбавалі цыбуляй. Я недзе ад Калядаў пачынаю зьбіраць. Тады яшчэ знаёмую прасіла, яна працавала ў нейкім вялікім прадпрыемстве, дык брала для мяне шалупіньне. Я замочваю, наліваю туды воцат, а тады сцаджваю гэта ўсё й вару. Харошыя выходзяць такія яйкі, прыгожыя. Натальля Гардзіенка: А на Каляды што рабілі, якія беларускія стравы? Надзея Запруднік: На Каляды гэта вушкі. Вушкі рабілі надзяваныя з грыбамі. Рабіўся вельмі смачны грыбовы расол такі чысты. Вушкі — гэта, як равіёлі, толькі ў форме вуха. Начынку кладзеш і адварваеш. Гэта нават нашыя дзяўчаты Русакі й цяпер яшчэ робяць. Адна за амэрыканца выйшла, другая, але вушкі — гэта мусіць быць, і яны любяць. Расол варыцца таксама з буракоў з рознымі прыправамі, смачны такі, бо туды ўсё кладзеш — і цыбулю, і ўсё іншае, толькі бязь мяса. Гэтым заліваюцца вушкі, і вельмі смачна. Некаторыя пробавалі браць жыдоўскі боршч, але ў яго зусім іншы смак. Наагул, нашыя жанчыны добра вараць. На Каляды таксама заліваная рыба была, смажаная рыба была. Сухарыкі, што заліваюць макам. Я гэтага не рабіла, але людзі часта рабілі, бо прывезьлі з сабою рэцэпты. Посная куцьця. Памятаю, мы з Русакамі заўсёды рабілі разам, у нас была заліваная шчука, я часта рабіла фаршыраваную шчуку. Шчука тут прадаецца, але не заўсёды вялікая. У мяне ёсьць унікальны рэцэпт, яна так прыгожа тады ляжыць. Ну і селядцы былі на Каляды, грыбы, марынады розныя. Я любіла марынаваныя грыбы, шампіньёны. Многія так робяць. Вінегрэт таксама робяць. Як на Вялікдзень, дык я раблю з маянэзам трохі, і зь смятанай, а на Каляды, калі ўжо пост, дык з алеем. Але вушкі — гэта было самае смачнае. О, яшчэ хвораст. Я некалі рабіла, і рабіла, і рабіла, і надаела мне, то цяпер не раблю, многа вазьні. Майго пляменьніка дачцэ калі было 14 гадоў, дык яна з мамай сваёй прыйшла й цэлую ropy напяклі. Я яе вучыла, як гэта. Цяпер яна ўжо ня будзе варыць, бо мае двое дзяцей ды працуе настаўніцай, куды там да тых хрусьцікаў? Палякі часамі прадаюць, мо не такія, як сваёй работы, але ўсе любяць. Як арэшкі. I гэта на Каляды рабілі таксама. Я сама рабіла на 12 жаўткоў, то цэлая гара атрымоўвалася. Самае горшае, што трэба смажыць іх у алеі, то цэлая хата задымленая. Есьць машынка, што макароны робіць. To каб менш раскатваць, пускаеш праз гэтую машынку й толькі рэжаш цеста. I адразу можна смажыць. Але вазьні многа. Я бачыла некалі на фэстывалі, як жарылі дранікі славакі, яны такую вялікую печку мелі й туды закладалі: пяць хвілінаў — і назад, і ўсё. А так па адным-два — марудная работа. Хвораст быў, я маю рэцэпт добры, але не раблю, бо смажыць зашмат, і жыр гэты, і лапаткі трэба мяняць. Гэта ўсё часу патрабуе. Натальля Гардзіенка: Ш тут у Амэрыцы цікавіліся беларускімі кулінарнымі кнігамі? Савецкія кулінарныя кнігі прыходзілі сюды? Надзея Запруднік: У мяне ёсьць пару. Я дзе магла падхоплівала. Польскія нават маю — некалі дзядзька нам прыслаў з Польшчы. Цікавыя рэцэпты ёсьць. Нешта мне прывезьлі зь Беларусі. Вялікія і маленькія, дзе добрыя рэцэпты маюцца. Ёсьць што ў Беластоку выдалі. Адну нам падаравалі зь Беластоку, як прыяжджала моладзь. У мяне ёсьць розныя кнігі — і амэрыканскія, і аўстрыйскія. “Літоўская гаспадыня” таксама ёсьць. Як яшчэ маладая гаспадыня была, дык мяне ўсё цікавіла, каб нешта новае зрабіць. Натальля Гардзіенка: Здаецца, адзіны зборнік рэцэптаў беларускай кухні, які быў апублікаваны эмігрантамі, — гэта кніга Марыі Станкевіч “Вялікалітоўская (беларуская) кухарка”, што па-беларуску выйшла ў Нью-Ёрку ў 195g годзе. Што вы ведаеце пра Марыю Станкевіч і яе кнігу? Надзея Запруднік: Я пробавала пару рэцэптаў, але нешта не пайшло. Нешта я не энтузіястка яе. На мой розум, што там замнога нянашага. Марыя была чэшка, але яна засвоіла беларускую мову. I была вельмі добрай беларускай, гэта ёй не закінеце. Але думаю, што яна не такой вялікай гаспадыняй была. У яе больш было навукі, а ня кухні. Наогул, вельмі часта падавалі нашыя рэцэпты ў газэтах тутэйшых. Скажам, налісьнікі з тварагом мы пяклі, дык давалі тады наш рэцэпт у газэту. Але так сабралі ўсё гэта, то ніхто не зрабіў, гэтага не хапае. Шкадую, што ніхто не сабраўся, бо можна было б вельмі добра зрабіць. Але што ж? Часам людзі кажуць: “А мне ня трэба, я й так знаю, як пячы”. У кожнай гаспадыні свой набор рэцэптаў заўсёды. Цяпер з нашых знаёмых, думаю, жанчыны ўсё менш вараць. Некаторыя жанчыны замуж выйшлі, дык думаюць: няўжо я мушу пячы ці варыць сама? Жанчыны, што каля нас жывуць, гэта ўсё ўдовы, ім няма для каго варыць. Дзеці-ўнукі самі ўжо гэта ня надта пераймаюць. Яны амэрыканізаваныя й стараюцца, як лягчэй каб было — пойдзем ды купім усё. Каб аддавалі так многа кухні часу — ня думаю. Дзяцей маюць і працуюць. Натальля Гардзіенка: Але ж вы таксама й працавалі, але й варылі... Надзея Запруднік: У нас запал застаўся ад выхаваньня свайго, зь сям’і. Памяталі, што некалі рабілі. Цяпер, як мяшу булкі, згадваю маму, яна слабога здароўя была, і мне гадоў, можа, 10, яна зьляжа, бо дрэнна чуецца, і кажа: “Дык ты,Надзенька, памясіцеста”. I я мяшу гэты хлеб. Мяшу. “Мама, можа, ужо досыць?” — “Яшчэ трошкі”. I ў мяне гэтая здольнасьць засталася ад мамы. Мама вельмі добрая гаспадыня была, хлеб вельмі смачны пякла... Публікацыі Ірына Чыкалава Менск ІСААК АРОНАВІЧ ГУРВІЧ (1860—1924): ВЫБІТНЫ НАВУКОВЕЦ-АМЭРЫКАНІСТ, ПУБЛІЦЫСТ, ГРАМАДЗКІ ДЗЕЯЧ ЗЬ БЕЛАРУСІ Ў ЗША Вывучэньне й навуковае асэнсаваньне гісторыі, палітыкі, культуры й разнастайных бакоў жыцьця Злучаных Штатаў Амэрыкі ў Беларусі мае ўласныя традыцыі. Першымі амэрыканістамі зь беларускімі каранямі былі Маісей Астрагорскі, аўтар выбітнай працы “Дэмакратыя й палітычныя партыі” (Нью-Ёрк, 1902,1910; Парыж, 1903,1912)1, і Ісаак Гурвіч, аўтар кнігі “Іміграцыя й праца: эканамічныя аспэкты эўрапейскай іміграцыі ў Злучаныя Штаты” (Нью-Ерк, 1912). I калі праца Астрагорскага зьявілася на рускай мове ў Маскве ў 1927—1930 гг. і была перавыдадзеная ў 1997 г., то кніга Гурвіча, напісаная ім у ЗША, куды ён эміграваў і дзе застаўся жыць на пастаяннай аснове, апынулася невядомай рускамоўнаму чытачу. Хоць Ісаак Аронавіч нарадзіўся ў Вільні, рос у Менску, дзе закончыў мужчынскую гімназію, тут стаў прыкметным дзеячам сацыялістычнага руху. Ужо ў сталым узросьце ён ў 1877 г. паступіў у Пецярбургскую мэдыка-хірургічную акадэмію, потым перайшоўу Санкт-Пецярбургскі ўнівэрсытэт, зь якога ў 1879 г. быў выключаны. У1881 г. яго адправілі ў высылку ў Табольскую губэрню. Адтуль у 1885 г. Гурвіч вярнуўся з жонкай і сынам у Менск, тут нарадзіў яшчэ траіх дзяцей. Скончыў адукацыю, здаўшы ў 1887 г. экстэрнам іспыты на ступень кандыдата права ў Яраслаўскім Дзямідаўскім юрыдычным ліцэі, які меў статус факультэту Маскоўскага ўнівэрсытэту. Яго першая навуковая праца — 1 Ostrogorsky, Moisei. La democratie et 1’organisation des partis politiques. Paris: Calmann-Levy, 1903.759 p.; Ostrogorsky, Moisei. Democracy and the Organisation of Political Parties. 2 vols. London: Macmillan, 1902; Ostrogorsky, Moisei. Democracy and the Party System in the United States: a study in extra-constitutional government. New York, 1910.469 p.; Ostrogorsky, Moisei. La democratie et les partis politiques. Paris, 1912.728 p.; Острогорскнй, Монсей. Демократня н полнтнческне партнн / пер. с франц. А.М. Горовнц. Москва: Нздательство Коммуннстнческой академнн, 1927—1930. 2 т.; Т. 2. Соеднненные Штаты Амернкн. Москва, 1930. манаграфія “Перасяленьне сялян у Сібір”2 — стала вынікам дасьледчых пошукаў у гады высылкі. Цікавасьць да навукі Гурвіч захаваў на ўсё жыцьцё, хоць рэалізаваць прызваньне да дасьледчай працы яму давялося ў іншай краіне — у ЗША. Менавіта там ён атрымаў ступень доктара філязофіі Калюмбійскага ўнівэрсытэту, стаў вядомым спэцыялістам у галіне статыстыкі, аўтарам трох навуковых манаграфій, актыўным публіцыстам. Эміграваць, а па сутнасьці, зьбегчы ў Амэрыку Гурвіч вымушаны быў у 1889 г. Сям’я (сястра, жонка й чацьвёра дзяцей) пасьля ягонага ад’езду ў ЗША засталася жыць у Менску. Ісаак Аронавіч пасяліўся ў Нью-Ёрку, атрымаў стыпэндыю для вучобы ў асьпірантуры Калюмбійскага ўнівэрсытэту3, у 1893 г. здаў іспыты й абараніў дысэртацыю “The Economics of the Russian Village” на ступень доктара філязофіі ў эканамічных навуках. Яна была апублікаваная ў выглядзе кнігі ў 1893 г. Калюмбійскім унівэрсытэтам, у хуткім часе, у 1896 г., зьявілася і ў рускім перакладзе ў Маскве4. У гэтай буйной навуковай працы Гурвіч прааналізаваў актуальныя на той час пытаньні: стан пазямельнай абшчыны, характар прадукцыйных сіл, месца ў гаспадарчым жыцьці падаткаў і нядоімак, роль супольнай і індывідуальнай арэнды, ператварэньне самастойнага гаспадара ў земляробчага рабочага, заработную плату ў вёсцы, наяўнасьць сельскага залішняга насельніцтва, разбурэньне патрыярхальнай сям’і, земляробчыя клясы, суадносіны асабістага землеўладаньня й зямельнай абшчыны, перадзелы супольнай зямлі, буйное землеўладаньне, наступствы голаду 1891 г. Вялікую каштоўнасьць мелі разгорнутыя статыстычныя табліцы й дакумэнтальныя матэрыялы аб разьвіцьці сельскай гаспадаркі, зьмешчаныя ў кнізе ўякасьці дадаткаў. Першапачаткова апублікаваная на ангельскай мове праца Гурвіча “Эканамічнае становішча рускай вёскі” стала важным унёскам у разьвіцьцё русістыкі ў ЗША. У сувязі з выхадам англамоўнага выданьня кнігі Гурвіч зьвярнуўся зь лістом у Лёндан да Фрыдрыха Энгельса, у якога прасіў парады аб магчымых практычных дзеяньнях, што маглі б ісьці сьледам за сытуацыяй, ахарактарызаванай у манаграфіі. У адказе Энгельс пісаў: “Вельмі ўдзячны за Ваша цікавае дасьледаваньне эканомікі рускай вёскі, якое я прачытаў, спадзяюся, не без карысьці. Што ж тычыцца пякучых