Запісы 40

Запісы 40

183.21 МБ
Самы распаўсюджаны від эпітафіі — “фармулярны”, дзе згадваюцца моманты біяграфіі памерлага, ягоная ці ейная галіна дзейнасьці, паэтычна фармулююца тыя ўчынкі, якімі асоба, на думку аўтара, мае ўвайсьці ў гісторыю, часам “шыфруюцца” назвы твораў. Такія эпітафіі зьяўляюцца ня толькі паэтычным творам, але й цікавай гістарычнай крыніцаю, сьведчаньнем погляду на памерлага ягонымі сучасьнікамі (супрацоўнікамі, калегамі, вучнямі, etc).
Адметным майстрам падобнага тыпу эпітафій трэба перш-наперш назваць Янку Запрудніка:
Мікола Абрамчык
Палітык, Старійыня Рады БНР
Аднавіў ён дзяржаўную Раду Бараніць БНР ад нападу, Накіроўваў на Крэмль здалёку Вастрыё Парыскага Блёку.
Антон Адамовіч
Літаратар, гісторык літаратуры
Край Забраны, каб не загінуў, Каб народ у ярме не хадзіў, Ён нам кліч палымяны: Супраціў — да канца супраціў.
4 Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. Т. 5. С. 637—638.
5 Рагойша, Вячаслаў. Паэтычны слоўнік. Выд.3. Мінск, 2004. С. 593.
6 Каваленка, Віктар. Вытокі. Уплывы. Паскоранасць: развіццё беларускай літаратуры XIX—XX стагоддзяў. Мінск, 1975. 334 с.
Натальля Арсеньнева Аўтарка малітвы за Беларусь
Каб волі дабіцца I спорна разжыцца, Тваёю малітваю Будзем маліцца.
Васіль Быкаў Народны пісьменьнік
Тыў вечнасьць адышоў
Пад бел-чырвона-белым сьцягам — Цярністы шлях з чужыны дома завяршыўся. Твая магіла сталася жыцьця працягам — Натхняць народ, каб пошасьці пазбыўся.
Браніслаў Даніловіч Пашыральнік беларускага друку ў ЗША
3 квяцістых палёў свойскай нівы, Каб трымалася руху аснова, Рассылаў ён для ўсіх на спажыву Мёд духмянага роднага слова.
Зора Кіпель Дасьледніца літаратуры
Адарваная лёсам ад роднага краю, Па вандроўных шляхох чужынецкай зямлі, Ты рупліва зьбірала зярняты ўраджаю — Кніжным плёнам багатым яны прарасьлі.
Уладыка Мікалай Мітрапаліт БАПЦ
Да Бога ён маўляў па-беларуску. За вернасьць мове міласьцівы Бог Евангельле, малітвы пераклады На роднай мове выдаць дапамог.
Мікола Равенскі Кампазытар, аўтар гімну “МагутныБожа” Песьню-малітву, дагодную Богу, Даў нам з сабой ён у дарогу, Кабмы маглі, не згінаючы сьпіны, Дайсьці нарэшце да Вольнай Краіны.
Барыс Рагуля
Афіцэр, грамадзкі дзеяч, доктпар мэдыцыны Эскадрон ён вёў за сабой у вайну, Па вайне, на чужыне — студэнтаў у ВНУ.
Станіслаў Станкевіч
Літпаратуравед, рэдактар
Ён страляў па дыктатуры 3 пазыцыяў літаратуры, Біў бяз промаху па ворагу, Аж пакуль ня стала пораху.
Янка Станкевіч
Мовавед, гісторык
Ён гатоў быў ісьці на нажы Бараніць крывіцкія рубяжы. Крайнасьці патрэбныя — так заведзена, Каб здаровай была сярэдзіна.
Вітаўт Тумаш
Доктар мэдыцыны, дасьледнік жыцьця Францыска Скарыны
Ён хадзіў па сьлядах Скарыны, Зерне думак зьбіраючы скрозь, Накіроўваў Скарыну з далёкай чужыны Да краіны свае, каб народ уваскрос.
Янка Запруднік не адзіны стваральнік падобных эпітафій сярод паэтаў-эмігрантаў, вось яшчэ два прыклады:
Віла Ляўчук Памяці Ксавэры Барысаўца
Ён, як зорка, праляцеў Праз Ваша доўгае жыцьцё. Ён, як зорка, зіхацеў, Праз усё сваё жыцьцё. Быў вясёлы, ганаровы, Дабрынёй лагодзіў гнеў. I зь ягонай прапановы Хор “Каліна”зазьвінеў. I “Каліна” нам сьпявала, Было слухаць любата. I на сьвяты хвалявала
Слоў і гукаў пекната. Кампазыцыі на песьні Пасьля працы ён пісаў. Дырыжорам быў на мейсцы.. Бо ўся гэтая краса У яго квітнела ў сэрцы. Ёй ніколі не памерці.
Міхась Кавыль Зора
Жыла-была Зора — Дыктатуры савецкай непакора. У Беларусь закаханая, Яе доляй апантаная.
Па дарогах шырокіх і вузкіх 3 гонарам несла беларускасьць. Па лягерохДП бадзяньне, Змаганьне, змаганьне.
На станцыі “Свабода”і ў прэсе Галасіла пра сталінскія рэпрэсіі;
3 акупантаў у Беларусі маскі зрывала, А ў маёй паэзіі вобраз месяца шукала. Трэба толькі дзівіцца
3 гэтае змагаркі-маладзіцы, Падобную на Еўфрасіньню Полацкую Ці на Ксеню Слуцкую...
Доўга-бмы маглі зь яе цешыцца, Калі-б сьмерць ня стала на яе сьцежцы. Няхай яе паміж сузор’яў дзесьці Божая Маці песьціць!
Ацэнкі й азначэньні ў гэтых эпітафіях адлюстроўваюць абагульнены вобраз, вобраз ідэальнага дзеяча-эмігранта, а таму важныя для культурнага аналізу ацэнак самой эміграцыі.
Сустракаецца ў творах паэтаў і той самы “лірычны верш, дзе выяўляюцца жалобныя пачуцьці, выкліканыя сьмерцю вядомага чалавека” з фармулёўкі ў ЭЛіМБел:
Пётра Сыч Вячорны звон
У першую гадавіну апошняй сустрэчы з М. Равенскім
Нядаўна так, бо год назад, таксама плакаў лістапад,
сьлязьмі сьцякаючы па шкле, ля вокнаў мокла ноч у ймгле. Але ў пакоі свойска так, нас двух, п’яніна і каняк. Да нас зыйшліся на Дзяды — чые зь зямлі час сьцёр сьляды, — якіх зглушыла тундраў шыр, сьнягі тайгі, Байкал, Сібір... Спамін пляцецца пад віхор, як слуцкіх паясоў узор. За іх спакой і за наш жаль do-re-mi-fa — запеў крышталь, пасьля ў чужую ноч і ціш so-la-si-do — шапнуў клявіш. А за акном, пад гамы тон, адбіў на вежы поўнач звон. Мяшаўся з тонам сум і чар. Апошні раз мне пеў Пясьняр... Пасьля спачыў ён вечным сном пад туліпанаў курганом, але пабегла ў вольны сьвет — мінстрэль і волат — песьня-сьлед. Ціхі яго па працы сон, а нас усьцяж трывожыць звон. — Вячорны звон...
Трэба адзначыць, што зусім неабавязкова, каб аўтар асабіста ведаў памерлага, якому прысьвячае эпітафію. Вось, напрыклад, эпітафія Міхася Кавыля Ўсеваладу Краўчанку (замест кветак на магілу):
Па менскіх завулках крочыў, Пад небам Радзімы... Ці-ж Спракудзілі чорныя вочы — Ляцеў паміраць у Парыж? Прыгожая восень у Кане, I вусны нарманак — мёд...
А ты там прызначыў спатканьне Са сьмерцю...
Скажы, Усевалод, Ці ўрэчаньцы-рэчцы Нёман Зчарнела блакітнае дно?
Ці маці прагнала з дому — Махнуў у чужое вакно?
Hi маці, ні Нёман — молах,
Што сэрца і душу расьцяў, Бясконцае страшнае кола, Хімэра, жыцьцё бяз жыцьця. Had Канам агні і зоркі, Ты зорку Вэнэру шукаў... Ці думаў: “Ва мне ёсьць вораг... Прыкончу бальшавіка?” “Прабачце мне, дзеткі, Радзіма!..” Прабачаць, вянкі прынясуць, А вораг ідзе хай міма, Сваю спажывае “красу”: Падкопы, паклёпы, даносы, “Выконваць пярэчыць ня сьмець!”. Таму, хто няволю ня зносіць, Дае вызваленьне сьмерць.
Збылося тваё жаданьне: Ты —вольны, спакойна сыііш... У вакно, праламанае ў Кане, Глядзіць на цябе Парыж...
Шырака распаўсюджанай, прынамсі ў эўрапэйскай паэзіі, зьяўляецца варыяцыя вершаванай эпітафіі — кенатаф (ад грэцкіх словаў тгусты й магілаУ, гэтак называўся помнік на месцы, дзе няма й ніколі ня было захавана цела: сымбалічная магіла. I жанравая зьмена эпітафіі пад такім назовам таксама зьвернута да безыменнага памерлага. Яскравы ўзор падобнага тыпу — верш Натальлі Арсеньневай “На сьмерць змагара”:
Яшчэ адзін змагар жыцьцёвы скончыў шлях, Злажыў сваё жыцьцё ахвярай за айчыну, За тое, каб ніхто не падцінаў крыльля Hi ейным вывадкам, Hi іхным песьням сінім.
Мы ведаем, што ўсім — Дарога нам адна, I ў вочы прышласьці глядзём спакойна й сьмела. А хочацца усё-ж, Каб расьцьвіла пры нас Радзіма хараством вясьняным, пышным, белым. Таму — да сьлёз шкада, Што йшчэ адзін змагар
Із намі не дажыў да сьвята ўваскрасеньня... Ды сяньня He да сьлёз,
Далей, пакуль мага,
Пакуль у сэрцах гнеў ракою плешча пеннай!
Хай кроў сьвятых ахвяр Прад намі, на пяску, Каралямі суніц жывых, чырвоных сьпее. Ня стане ні злабы у ворага, ні куль, Каб зь беларускіх душ ды выпаліць надзею. He паддадземся мы, Хай ці адзін змагар
Яшчэ аддасьць жыцьцё за нас і за айчыну.
Бывай, адбылы, сьпі...
Жыць будзе родны край, Пакуль на сьвеце Сэрцаў, вёснаў, сіні!
А вось сатырычных эпітафіяў, шырака распаўсюджаных у беларускай падсавецкай паэзіі, сярод твораў паэтаў эміграцыйных назваць даволі складана. У нейкім набліжэньні гэткім можна лічыць верш Міхася Кавыля “Разьвітальнае”, прысьвечаны Ўладзімеру Клішэвічу. Для разуменьня твору трэба ведаць гісторыю Уладзімера Клішэвіча, спачатку аўтара рэдагаванай Кавылём “Беларускай Думкі”, а пазьней — ‘Толасу Радзімы” — “завяртанкі”, як называлі яе ў беларускіх асяродках Амэрыкі; памятаць, што ён напісаў паэму “Васіль Каліна” й выдаў зборнік вершаў “Далячынь”; што па чутках, якія хадзілі сярод сябраў літаратурнага згуртаваньня “Шыпшына”, паэт Уладзімер Хадыка быў раздушаны глыбаю, якая звалілася на яго падчас працы на лесапавале.
А вось і сам верш:
Што сказаць табе, Валодзя, Недабіты небарак?
Карыстаецца ў народзе He вялікай славай рак. Рак жывы — чорны.
Мёртвы рак — чырвоны.
Чырванее рак па сьмерці, Каб ня пхнулі ў пекла чэрці... Нешта з рака можна зьесьці, Нешта выкінуць у сьмецьце. Ты у чорта на прыкмеце.
Ужо смакуе твае косьці
“Завяртанка”...
“Раб” у злосьці...
“Раб” у суме...
Рака шыйка, клешні ў глуме.
He паквапіцца “Зьвязда” Ды і “Полымя” ня вельмі. Ты экзамен дрэнна здаў: Там сваіх хапае шэльмаў. “Васіля Каліну” побач He паставяць Ільліча... He, браток. За тваю спробу — Славіць Леніна пачаў — He даруе век Каліна: He заб’е, дык пракляне. Здрадзіў ты яго, пакінуў, Як той брата на вайне.
Мы яго тут не пакрыўдзім. Сын за бацьку — не адказ. Да цябе ён яшчэ прыйдзе Даказаць пачаты сказ...
А у рака ійлях вядомы: He наперад, а назад. Мо й праедзеш ты ля дому, Каля бацькаўскіх прысад; Ды і ў родным агародзе Ад сябе ня уцячы...
Прад табою, брат Валодзя, Далячынь... Ой, далячынь... He прарочаць шчасьця хібы. Дык ні пуху, ні кала!...
Хай мінуе цябе глыба, ШтоХадыку прытаўкла!..
Як бачым, паэзія на эміграцыі мае ўзоры жанраў — ці паджанраў, — якіх бракавала, а хіба й сёньня бракуе ў паэзіі на бацькаўшчыне. Таму, напэўна, прысьпеў час (зрэшты, дадамо: даўно!) ствараць даведнікі, энцыкляпэдыі, слоўнікі з улікам эміграцыйнага даробку.
Публікацыі
Андрэй Блінец
Клецк
АБ МЕСЦЫ НАРАДЖЭНЬНЯ РАДАСЛАВА АСТРОЎСКАГА
Радаслаў Астроўскі (1887—1976) бясспрэчна належыць да “доўгажыхароў” беларускага руху. Яго актыўнасьць у гэтым кірунку пачалася ў гады Першай рускай рэвалюцыі 1905—1907 гг. і скончылася ў 1962 г., калі была прыпыненая дзейнасьць Беларускай Цэнтральнай Рады. У гэтыя паўстагодзьдзя ўвайшлі стварэньне гімназіі ў Слуцку, выкладчыцкая праца ў Вільні, знаходжаньне ў шэрагах Беларускай сялянска-работніцкай грамады, супрацоўніцтва з польскімі ўладамі, кіраўніцтва БЦР, арганізацыя нацыянальных асяродкаў на эміграцыі. Ня буду тут ацэньваць эфэктыўнасць і мэтазгоднасьць усіх гэтых учынкаў. Адзначу толькі, што асоба Радаслава Астроўскага заслугоўвае грунтоўнай біяграфіі, якая калі-небудзь будзе створаная. А пакуль што рызыкну прапанаваць некалькі радкоў у жыцьцяпіс чалавека, якога адны называюць самаахвярным патрыётам, а другія — калябарантам.