1 Публікуецца паводле: Родны край. № 14 (66). 14 чэрвеня 1935. С. з; № 15 (67). 21 чэрвеня 1935. С. 3. Асаблівасьці мовы першапублікацыі захаваныя. 2 Зравідована (ад пол. zrewidowac) — абшуканая, ператрэсеная. Сустрэўся я з адным вядомым цяпер савецкім паэтам, якога, па зразумелай прычыне, не хачу называць, расказаў яму пра свой клопат, а ён мне раптам прапануе: едзем разам у Весялоўку, там ніякі чорт не дагадаецца, што мы не належым да настаўніцкага пэрсоналу сельскагаспадарчае камуны. Здаецца, што ў Весялоўцы я і сустрэўся першы раз з Жылкаю; ён там быўдрутім, малодшым настаўнікам. Мы здружыліся, сплючы разам на шырокай скураной канапе і бродзячы па дарожках раскошнай калісьці банкірскай дачы, паложанай над самаю рэчкаю Сьвіслачай. Жылка безыіерастанку дэклямаваў вершы Блока3, Брюсава4, Раслаўлева5, Карынфскага6, Бальмонта7, Сяргея Гарадзецкага8. Мяне дзівіла гэткая маса завучаных ім напамяць вершаў, якія я ў значнай меры чытаў раней. Калі я загасьціўся ў Весялоўцы на цэлы месяц, пішучы пакрысе свой расказ “Ахвяра часу”, дык нябожчык Жылка здорава такі абрыд мне сваімі дэклямацыямі. Пішу, напрыклад, а тут ён схіляецца над вухам і сваім ціхім машастовым голасам рэцытуе: Ах, мой сйнйй, васйльковый Да шелковый поясок... — Ды кінь ты ўсякіх Гарадзецкіх, — адгрызаўся я, — лепш вось гэта: “Проіцай, немытая Россйя, страна рабов, страна господ”. Але Жылка ўжо абарваў Гарадзецкага і замест Лермантава перайшоў на Блока. Часамі ён цэлымі гадзінамі дэклямаваў мілых яго сэрцу расейскіх поэтаў, і тады была адна толькі рада: — Алесь, скрыпку! — крычу я старшаму настаўніку весялкоўскае камуны. Алесь пачынае іграць які-небудзь раманс, і Жылка адразу сьціхае. Па-беларуску Жылка тады не пісаў, да чаго я стараўся заахвоціць яго, чуючы, што яго любоў да поэзіі мусіць выклікаць у ім парыў да напісаньня чаго-небудзь. 3 Аляксандар Блок (рус. Александр Блок, 1880—1921), рускі паэт, крытык, прадстаўнік сымбалізму. 4 Валер Брусаў (рус. Валерйй Брюсов, 1873—1924), рускі паэт, празаік, літаратурны крытык, драматург, адзін з заснавальнікаў рускага сымбалізму. 5 Аляксандар Раслаўлеў (рус. Александр Рославлев, 1883—1920), рускі паэт. 6 Апалён Карынфскі (рус. Аполлон Корйнфскйй, 1868—1937), рускі паэт, журналіст, перакладчык. 7 Канстанцін Бальмонт (рус. Константйн Бальмонт, 1867—1942), рускі паэт-сымбаліст, перакладчык, эсэіст, прадстаўнік паэзіі Сярэбранага веку. 8 Сяргей Гарадзецкі (рус. Сергей Городецкйй, 1884—1967), рускі й савецкі паэт, перакладчык, пэдагог. Першы яго верш прыпамінаю сабе ўжо ня то ў тыднёвіку “Рунь”9, выходзіўшым пад рэдакцыяй Купалы пры палякох у 1920 годзе, ня то ў газэце “Звон”10; верш кароценькі, лірычны, крыштальна адшліфованы. Пражываў у падвальнай кватэры і стары загадчык двара Весялоўкі; бальшавікі ўсё зьбіраліся яго выселіць, лічачы, відаць, беднага банкірскага аканома небясьпечным контр-рэвалюцыянэрам. Неяк у адзін вельмі цёплы летні вечар чалавек гэты вярнуўся з гораду вельмі сумны, зайшоў у пакой, дзе былі мы з Жылкаю, і расказаў, як ён дачуўся, што ўночы Чэ-Ка мае яго выкінуць з двара. Было гэта даволі позна. Разьвітваюся з Жылкай і аканомам. Хачу вяртацца ў горад. — Кудыты ўночы папрэш? — стрымліваеЖылка, — плюнь, цябе-ж не зачэпяць... Але я рашуча кіруюся да дзьвярэй. Жылка бярэ шапку і выходзіць разам. — Давай пераначуем на лоне прыроды, — прапануе ён. — Што? Усю ноч па лесе бадзяцца? — Ды не! Хадзем, — кажа ён. Прайшоўшы мэтраў з сорак весялкоўскаю сенажацяй, затрымліваемся каля трох копак сена, залазім у адну зь іх зьнізу і храпем да сьвету. Раніцай даведваемся, што чэкісты прыяжджалі, пашумелі і пакінулі аканома з жонкаю й дзяцьмі на месцы. Помню, раз заехаў конна ў Весялкоўку адзін Жылкаў знаёмы — нейкі чырвоны камандзер, кіруючыся на фронт пад Радашкавічы; гаварыў благою расейскаю моваю зь вельмі выразным беларускім акцэнтам. — Што гэта за камісар? — пытаюся ў Жылкі, калі той ад’ехаў. — Чырвоны campan, — кінуў Жылка два словы ў адказ. Ноч з 7 на 8 жніўня 1919 году была апошняю для нас у Весялоўцы. На раніцы нас па-вайсковаму штурхае Алесь: — Гэй, братва, ня сьпі! Чуеш? Гляджу на гадзіньнік: палова дзясятае. За вакном іграе сонца, а гэткі гром?.. О, гэта гром нам добра знаёмы зь вялікай вайны! Зусім недзе блізка грымяць гарматы. Хутка апранаюся, вылятаю на двор, на бераг Сьвіслачы, лезу на густую высокую вольху — глянуць у заходні бок, адкуль далятае да вушэй гэты гром. Над галавою высока пралятае аэраплян. Але чый? Раптам: жж! жж! У вушох знаёмы посьвіст куляў. I ў гэты самы мамэнт на другім беразе рэчкі, ледзь не пад самым маім носам, схапляецца на ногі, нябачаная мне дасюль, шэрая тыральера бальшавіцкіх стральцоў. 9 “Рунь” — штотыднёвы ілюстраваны літаратурна-мастацкі часопіс, які выходзіў у Менску ў траўні — ліпені 1920 г. 10 “Звон” — штодзённая палітычна-эканамічная й літаратурная газэта, што выходзіла ў Менску ў 1919 г. Нейкі камандзер ці камісар блутаецца з канём, махае шашкаю, дарэмна стараецца затрымаць адступленьне. Польская артылерыя крые ўжо па заходняй акраіне гораду. 3 правага боку, на гасьцінцы, траскаціць кулямёт бальшавіцкага панцырнага самаходу... Каменем спадаю з вольхі. Зьмешваюся з радамі перабрыўшых мелкую Сьвіслач чырвонаармейцаў. Адзін зь іх, трымаючы на вяровачцы стрэльбу на плячох, пытаецца: — Товаршц, махорка есть? — К сожаленйю... не курю... — адказваю яму. Праз пару шагоў — Весялоўка. Алесь частуе чырвоных ваякаў махоркай. Салдаты шпургаюць стрэльбы ў кусты й даюць драла. Аканом выцягвае адну зь іх з куста, лаецца: — Далей кідайце, на сенажаці, с.. сыны, а тут няма чаго складу зброі рабіць... Жылка ўжо запрог каня і пакурэў у Менск. Буржуазная моладзь, сабраная для працы ў камуне, адпушчана Алесем дамоў. Сам ён рашыў астацца ў аканома. Пру сьцежкаю праз сенажаць, кіруючыся проста на хату, дзе мая кватэра. Два чырвонаармейцы, раззброіўшыся, бягуць за мной... Гадзіны каля 12-й, у поўдзень, горад ужо ў руках пазнанцаў і легіянэраў. Калі зусім заціхла страляніна, іду на кватэру да Жылкавых бацькоў. Частуюць... нібыта чаем з белаю цукроваю патакаю... — Вось жыцьцё! — бядуе сухотная на выгляд, як і сам Жылка, яго маці. — Дыктатура пралетарыату! — весела падхапляе бацька Жылкі, крыху сіваваты, ня то таксама аканом, ня то агароднік на выгляд. Старыя гаварылі чыстаю беларускаю моваю. А ўвечары мы з Жылкай былі ўжо на сходзе беларусаў, дзе закладаўся часовы нацыянальны камітэт. Сабралася сотні з паўтары душ. Пры палякох Жылка мала прабываў у Менску, бо ўся іх сям’я выехала недзе ў правінцыю. Колькі разоў яшчэ мы сустрачаліся з Жылкай у Менску. Я быў заняты працаю ў Беларускай Вайсковай Камісіі11 ды супрацоўніцтвам у штодзённай газэце “Беларусь”12. Жылка як беларускі эс-эр быў ворагам як вайсковае нашае фармацыі, так і наагул усяе 11 Беларуская вайсковая камісія — орган па фармаваньні беларускіх частак у польскім войску, які існаваў у 1919—1921 гг. Утворана ў Вільні Цэнтральнай беларускай радай Віленшчыны й Гарадзеншчыны 2 жніўня 1919 г. паводле дамоўленасьці з Начальнікам Польскай дзяржавы Юзафам Пілсудзкім. 12 “Беларусь” — штодзённая палітычна-эканамічная й літаратурная газэта, якая выдавалася ў Менску ў кастрычніку 1919 — ліпені 1920 г. Пераемніца газэты “Звон”. орыентацыі на Польшчу, якое тады шчыра трымалася часьць нашае інтэлігенцыі, носячыся зь вельмі рожавымі ідэямі. Жылка мякка, папрыяцельску кідаў ня раз мне ў вочы: — Беларускія эн-дэкі13! Гэта адносілася да ўсіх, хто верыў тады ў беларускае вызваленьне пры дапамозе Полынчы. “Беларускія эн-дэкі” азначалаўвуснахЖылкі ня што іншае, як цяперашняе бальшавіцкае “нацдэмаўцы”. Цераз два гады, у траўні месяцы 1921 году, сустрэўся я з Жылкай у Вільні на Вострабрамскай, 7, у фактычнага рэдактара “Нашай Думкі”м, далейшае рэдагаваньне якой ён перадаваў мне. Жылка прачытаў некалькі сваіх вершаў. Рэдактар зазначыў, што ў іх ёсьць такія і гэткія шурпатасьці, і вершы забракаваў. Празь нейкі час я поштаю атрымаў ад Жылкі з Гарадзеі пісьмо ў рэдакцыю вершам. Верш нішто сабе, але ў адным-двух месцах гэткая нястройнасьць, што псуецца ўсё. Я выправіў верш, як мог, і зьмясьціў у газэце. Калі пазьней мы сустрэліся з Жылкай, дык ён спытаўся: — Чаму-ж ты ўжо сам тады і не падпісаўся пад маім пісьмом? Гэтак ты яго адчыканіў! Ідэолёгіі Жылка трымаўся лева-эсэраўскай; я жартаваў часам у гутарцы зь ім, што гэта здаравеннае пробы ўсё-ж такі той самы бальшавізм. Зь якім-жа цяжкім сэрцам павінен быў гэты хваравіты з выгляду лірык зьмяніць свой ідэалістычны сьветагляд, каб скіравацца з Чэхіі ў Менск, не сустрэць там ніякага поля для творчасьці і закончыць жыцьцё недзе на выгнаньні як беларускі “нацдэм”?! He павінна загінуць памяць аб Жылцы ў гаротным нашым народзе, які гэтак любіла яго тонкая душа! Уладзімір Жылка як мастак слова15 Нарыс Душа мая тужлівая Лілея між балот... Беларуская адраджоная літаратура мае надта-ж невялічкую жменю паэтаў-індывідуалістаў, мастакоў слова, песьняроў чыстае красы, пераважна-ж гэта — вясковыя самародкі з выдатна-сялянскай псыхікай: прымітыўнай і вузкай, як жыцьцё вёскі, і з гэткім-ж творамі. 13 Эндэкі — скарочаны назоў сябраў Нацыянальна-дэмакратычнай партыі Полыпчы. 14 “Наша думка” — штотыднёвая грамадзка-палітычная й літаратурная газэта, якая выходзіла ў Вільні ў сьнежні 1920 — ліпені 1921 г. Рэдактарамвыдаўцом быў Максім Гарэцкі. 15 Публікуецца паводле: Беларускае Слова. № 26.20 кастрычніка 1926. С. 2—3. (Маем тут на думцы выключна пэрыад зусім сьвядомага беларускага адраджэньня, пачынаючы з 1905—6 гадоў.) Сярод першарадных беларускіх песьняроў характэрным прадстаўніком гэткай сялянскай псыхікі зьяўляецца Якуб Колас: круг ягоных тэмаў вузка-вясковы; места здаецца яму чымсь незразумелым і чужым; толькі пасьля доўгае працы робіцца ён здольным да перажываньня больш тонкіх настрояў і выражэньня іх у болып вышуканых і арыгінальных літэратурных формах. Другарадныя-ж і дробныя беларускія пісьменьнікі амаль што ня ўсе належаць да гэтае “вясковае” катэгорыі. Цікаўным прадстаўніком пераходнага — ад вясковага да меставога тыпу — зьяўляецца выдатны песьняр наш Янка Купала.