Любая біяграфія пачынаецца з пазначэньня даты й месца нараджэньня. Калі зь першым пытаньняў не ўзьнікае (Радаслаў, сын Казіміра й Эміліі Астроўскіх, нарадзіўся 25 кастрычніка (6 лістапада) 1887 г.), то адносна другога варта правесьці невялікае дасьледаваньне. Даведнікі паведамляюць, што Радаслаў Астроўскі зьявіўся на сьвет на хутары Запольле Слуцкага павету (цяпер Слуцкі раён Менскай вобласьці)1. Сапраўды, амаль побач са Слуцкам у Бокшыцкім сельскім савеце знаходзіцца вёска з такой назвай. Але калі аўтар гэтых радкоў паспрабаваў высьветліць, што ж яна ўяўляла зь сябе ў 1887 г., то яго чакала расчараваньне. У апошняй чвэрці XIX ст. такога паселішча каля Слуцку не існавала! Сучаснае Запольле вядома толькі з 1921 г. як хутар у Забалацкай воласьці Слуцкага павету Менскай губэрні2, а значыць, няма ніякіх падставаў лічыць яго радзімай будучага прэзыдэнта БЦР. 1 Гардзіенка, Натальля. Дзеячы беларускай паваеннай эміграцыі. Біяграфічны даведнік // Запісы БІНіМ. № 36. Нью-Ёрк — Менск, 2014. С. 25; Адзінец, Аляксандар. Паваенная эміграцыя: скрыжаваньні лёсаў. Менск. 2007. С. 638. 2 Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць. Кн. 4. Мінск, 2013. С. 345. Прычына такога памылковага погляду, на маю думку, заключаецца ў тым, што дасьледчыкі атаясамлялі Слуцкі раён Менскай вобласьці БССР і Слуцкі павет Менскай губэрні Расейскай імпэрыі, а Радаслаў Астроўскі ўсяляк падкрэсьліваў сваю сувязь са Случчынай. Так, у сьпісе кандыдатаў ад Беларускай сацыялістычнай грамады на выбарах ва Ўсерасейскі ўстаноўчы сход, надрукаваным у № 13 “Вольнай Беларусі”, значыцца: “Остроўскі Родослаў Казіміраў, Слуцк, Камісарыят. Вучыцель с Случчыны, беларускі працаўнік”3. Гэта “с Случчыны” стаіць там, дзе ў іншых кандыдатаў пазначана месца нараджэньня: “родам с Капыля”ў Зьмітра Жылуновіча, “сын селяніна с-пад ВільнГў Браніслава Тарашкевіча4 й г. д. На надмагільным помніку ў Саўт-Рывэры пазначанана: “Born in Slutsk Byelorussia, oktober 25,1887”. Таму, натуральна, стваралася ўражаньне, што карані гэтага дзеяча знаходзяцца ці ў самім Слуцку ці недалёка ад яго. Між тым тая Случчына, якую Радаслаў Астроўскі лічыў сваёй малой радзімай, гэта значыць Слуцкі павет, уключала ў сябе сёньняшнюю Капыльшчыну, Клеччыну, Нясьвіжчыну, Ляхавіччыну, Ганцаўшчыну. Ягоная плошча складала каля 7,8 тыс. км2, у той час як плошча раёну “ўсяго толькі” 1796 км2. Відавочна, што Запольле, дзе зьявіўся на сьвет сын Казіміра й Эміліі, варта пашукаць на абшары болыпым, чым сучасны Слуцкі раён. “Справочная кнйга й спутнйк поМйнской губернйй”, выдадзеная ў 1889 г., называе тры Запольлі ў Слуцкім павеце. Яны знаходзіліся, адпаведна, у Грыцэвіцкай, Кіявіцкай і Мядзьведзіцкай валасьцях5. Сёньня гэта тэрыторыя Клецкага, Капыльскага й Ляхавіцкага раёнаў. Толькі адно з гэтых паселішчаў працягвае існаваць у наш час — вёска Запольле на Клеччыне6. Магчыма, з гэтай прычыны аўтары артыкула пра Астроўскага ў рускамоўнай Вікіпедыі сцьвярджаюць: “Родйлся 25 октября 18872. в деревне Заполье Слуцкого уезда Мйнской губернйй (ныне — в Клецком районе Мйнской областй Республйкй Беларусь)”7. Гэтае ж сьцьверджаньне паўтараецца ў францускай вэрсіі артыкулу8. У той час як астатнія (беларуская, нямецкая, польская, ангельская, украінская й інш.) не лякалізуюць сучаснае месцазнаходжаньне Запольля. 3 Цыт. паводле: Крапнвнн, С. Мннск в октябре 1917 года: “День твой последннй прнходнт, буржуй!” // Народная Воля. 31.10.17. С. 6. 4 Крапнвнн, С. Мннск в октябре 1917 года... 5 Справочная кннга н спутннк по Мннской губерннн / сост. Н. А. Бомштейн. Мннск, 1889. С. 462. 6 Пасёлак Заполле, які існуе ў Слабада-Кучынскім сельсавеце Капыльскага раёну, у канцы XIX ст. адносіўся да Ііуменскага павету й да нашай тэмы ня мае дачыненьня. 7 https://ru.wikipedia.org/wiki/OcTpoBCKHft,_PaflO