Запісы 40

Запісы 40

183.21 МБ
2 Гурвнч, Нсаак. Переселення крестьян в Снбнрь: Нсследованне 14. А. Гўрвнча. Москва: Тнп. А. Левенсон н К°, 1889. X + 144, [3] с.
3 Пра гэты момант сваёй біяграфіі Ісаак Гурвіч згадвае ў нарысе “Амэрыканскія ўнівэрсытэты”: Образованне. 1901. № 4. С. 29.
4 [Гурвнч, Нсаак]. Экономнческое положенне русской деревнн / Гурвнч Н., д-р фнлософнн, б. доц. статнстнкн в Чнкагском уннверснтете, прнсяжный поверенный Нью-Йоркского верховного суда н пр. Перевод с англнйского A. А. Саннн. Москва: Тнпо-лііт. В. С. Траугот, 1896. 395 с.
пытаньняў рэвалюцыйнага руху ў Расеі й таеролі, якую сялянству можа быць давядзецца адыграць у ім, то на гэтыя тэмы я ня мог бы з усёй добрасумленнасьцю выказаць сваё меркаваньне ў друку, ня вывучыўшы спачатку ўвесь прадмет зноўку й ня папоўніўшы свае вельмі недастатковыя веды фактаў па гэтым пытаньні найноўшымі дадзенымі. Але на гэта ў мяне, на жаль, цяпер няма часу. Разам з тым у мяне ёсьць усе падставы сумнявацца ў тым, ці будзе мець такое маё публічнае выступленьне тое ўзьдзеяньне, якога Вы ад яго чакаеце. На ўласным вопыце 1849—1852 гг. я ведаю, як непазьбежна ўсякая палітычная эміграцьія расколваецца намноства варагуючых паміж сабою групаў, пакуль на радзіме зацішша. Гарачае жаданьне дзейнічаць разам зь немагчымасьцю зрабіць што-небудзь карыснае выклікае ў многіх разумных і энергічных людзей звышінтэнсіўную працу думкі, спробы адкрыць або вынайсьці новыя, ледзь не цудадзейныя сродкі барацьбы. Слова старонняга чалавека зрабіла б нікчэмнае, у найлепшым выпадку часовае, уражаньне. Калі Вы сачылі за эмігранцкай літаратурай апошняга дзесяцігодзьдзя, то самі ведаеце, як, напрыклад, асобныя месцы з твораў і перапіскі Маркса тлумачаццарознымігрупамірускіхэмігрантаў самым супярэчлівым чынам, цалкам гэтак жа, як калі б гэта былі выслоўі клясыкаў або тэксты з Новага запавету. Што б я ні сказаў па згаданым Вамі пытанні, мае словы, верагодна, будуць мець тую ж долю, калі наогул на іх зьвернуць увагу. Такім чынам, з гэтых розных меркаваньняў я заключаю, што для ўсіх, хто можа мець да гэтага дачыненьне, у тым ліку й для мяне самога, лепш мне ўстрымацца”5.
Несумненна, перасьцярога Энгельса аб небясьпецы спробаў адкрыць або вынайсьці новыя, ледзь не цудадзейныя сродкі барацьбы ва ўмовах, калі немагчыма зрабіць што-небудзь карыснае, Гурвіч мог аднесьці й на ўласны рахунак. Можна меркаваць, што адыход ад ідэалёгіі артадаксальнага марксізму і прыняцьце ім рэвізіянісцкай канцэпцыі паступовых сацыяльна-палітычных пераўтварэньняў у пэўнай ступені зьвязаныя з парадамі Энгельса.
У 1893 г., пасьля пераезду ў Чыкага, Гурвіч быў прыняты ў юрыдычную асацыяцыю штату Ілінойс, атрымаў пасаду прыват-дацэнта ў Чыкагскім унівэрсытэце на катэдры статыстыкі, аднак у хуткім часе вымушаны быў падаць у адстаўку на патрабаваньне ўнівэрсытэцкага кіраўніцтва ў сувязі з удзелам у папулісцкім руху. У 1893—1894 гг. дасьледчык выкладаў філязофію ў Нью-Ёрскім унівэрсытэце. Апублікаваў шэраг артыкулаў у акадэмічных часопісах, сярод якіх былі “Yale Review”, “Journal of Political Economy”, “Political Science Quarterly”. Ha працягу 1894—1900 гг. Гурвіч займаўся адвакацкай практыкай,
5 Ф. Энгельс — Нсааку Гурвнчу. Лондон, 27 мая 1893 г. // К. Маркс н Ф. Энгельс. Сочннення. 1-е нзд. 1946. Т. XXIX. С. 222—223.
а ў 1900 г. перайшоў на дзяржаўную службу: працаваў у Бюро перапісу Міністэрства ўнутраных спраў, а потым, у сувязі з пераразьмеркаваньнем функцыяў, у Бюро перапісу Міністэрства гандлю й працы ў Вашынгтоне.
Шматгадовае знаёмства з разнастайнымі праявамі жыцьця амэрыканскага грамадзтва зрабіла Гурвіча сапраўдным краіназнаўцам. 3 канца 1890-х гг. ён стаў друкавацца ў Расіі. Яго імя было знаёмае чытачам часопісаў “Новое слово”6, “Образованйе"7, “Жйзнь”8, “Правда”9, “Современный мйр”'°. Нарысы на сацыяльныя тэмы з жыцьця амэрыканскага грамадзтва ў гэтых і іншых пэрыёдыках разам з артыкуламі “Амэрыканскі друк” у калектыўнай працы “Пэрыядычны друк на Захадзе”11 (практычна паўтарае апублікаваны ім аднайменны нарысўчасопісе “Образованне” за 1902 г.) і “Паўночна-Амэрыканскія Злучаныя Штаты” ў кнізе аб дзяржаўным ладзе й палітычных партыях у Заходняй Эўропе й ЗША12 склалі ўнёсак Гурвіча ў расейскую публіцыстыку ў галіне амэрыканістыкі.
6 Гурвнч, Нсаак. Страннчка нз нсторнн промышленных сннднкатов // Новое слово. 1897. № 10. С. 180—195; й. Г. [Нсаак Гурвнч]. Нз Северо-Амернканскнх Соеднненных Штатов. Амернканская соцнальная демократня // Новое слово. 1897. № 12. С. 216—232.
7 Гурвнч, Нсаак. Нз жнзнн амернканскнх уннверснтетов // Образованне. 1898. № 5—6. С. 14—20; Гурвнч, Ясаак. Амернканскне уннверснтеты // 06разованне. 1901. № 4. С. 21—46; Гурвнч, Нсаак. На Западе (Нз Нью-Йорка). Амернканская печать // Образованне. 1902. № 7—8. С. 1—24; № 9. С. 14—32.
8 Гурвнч, йсаак. Пнсьма нз Амернкн. “Хозянн” н “машнна” // Жнзнь. 1900. № 3. С. 269—286.
9 Гурвнч, Нсаак. Промышленная консолндацня в Северо-Амернканскнх Соеднненных Штатах (Тресты) // Правда. 1904. № 9. С. 135—160; № 12. С. 65—92. Оттнск: Гурвнч, Нсаак. Промышленная консолндацня в Сев,Амер. Соед. Штатах. Б. м., 1904. 85 с.; Гурвнч, Нсаак. Пнсьмо нз Амернкн. Накануне презндентскнх выборов // Правда. 1904. № io. С. 227—243; Гурвнч, Нсаак. Всемнрная выставка в С.-Лун // Правда. 1905. № 3. С. 243—267; Гурвнч, Нсаак. Последнне выборы н полнтнка Рузвельта (Пнсьма нз Амернкн) // Правда. 1905. № 7. С. 219—227.
10 Гурвнч, Іісаак. Развнтне рабочего законодательства в Северо-Амернканскнх Соеднненных Штатах// Современный мнр. 1907. № 5. С. 181—188; Гурвнч, Нсаак. Классовый состав амернканского населення // Современный мнр. 1910. № 7. С. 38—56.
11 Гурвнч, Іісаак. Амерпканская печать // Перноднческая печать на Западе. СПб., 1904. С. 286—315.
12 Гурвнч, Нсаак. Северо-Амернканскне Соеднненные Штаты // Государственный строй н полнтнческне партнн в Западной Европе н в СевероАмернканскнх Соеднненных Штатах. СПб.: Нзд. Н. Глаголева, 1906. Т. III. С. 131-238.
3	публіцыстычных працаў на амэрыканскія тэмы вылучаецца ягоны нарыс аб дзяржаўным ладзе ЗША, які не застаўся незаўважаным тагачаснай крытыкай. Часопіс “Руское богатство”ў рэцэнзіі адзначыў нарыс Гурвіча як годны асаблівай увагі: «Хоць і гэты нарыс носіць кампыятыўны характар, але на зьмесьце яго выгадна адбілася й “асабістае знаёмства аўтара з амэрыканскім жыцьцём”»'3. Разгледзеўшы досыць каротка, але выразна гісторыю каляніяльнага пэрыяду, Гурвіч выявіў прычыны й наступствы адпаду паўночнаамэрыканскіх калёніяў ад Англіі. Паводле яго інтэрпрэтацыі, у аснове гэтай трагічнай для Брытанскай імпэрыі падзеі ляжалі пралікі ў эканамічнай палітыцы мэтраполіі: ангельскі парлямэнт лічыў задачай калёніяў служыць рынкам для айчыннай прамысловасьці й забясьпечваць яе таннай сыравінай. У барацьбе з мэтраполіяй не было й намёку на шырокі ідэйны ўздым, які б маніфэставаў рэзкі разрыў з традыцыямі мінулага, хоць і “былі ў калёніях адукаваныя адзіночкі, выхаваныя на ідэях натуральнага права й знаёмыя з францускай філязофскай літаратурай; але масе народу яны былі зусім невядомыя; вясковыя жыхары ведалі на поўначы толькі свайго сьвятара й міравога судзьдзю, а на поўдні — плянтатара”14. Адсюль і адмаўленьне ацэньваць барацьбу калёніяў з мэтраполіяй як рэвалюцыю. У гэтым Гурвіч пагаджаўся з прафэсарам Голдвінам Сьмітам, які сьцьвярджаў, што “так званая амэрыканская рэвалюцыя была не сапраўднай рэвалюцыяй, а адкладаньнем”. Вядома ж, што “застрэлыйчыкамі паўстаньня” “зьявіліся кантрабандысты Бостана і навакольных месцаў”15.
Хоць Гурвіч прызнаваў, што “Дэклярацыя Незалежнасьці ўяўляе зь сябе кульмінацыйны пункт палітычнага радыкалізму амэрыканскай рэвалюцыі”, але пры гэтым заключаў, што яе фразэалёгія была далёкая “ад рэальнай грамадзкай думкі тае эпохі”16. У яе праекце толькі ўскосна асуджалася рабаўладаньне, што, аднак, і ў такім выглядзе не знайшло падтрымкі Кантынэнтальнага кангрэсу 1776 г. Нават у тых штатах, дзе рабства мясцовымі канстытуцыямі было забароненае (Вэрмонт, Масачусэтс), зыходзілі не з высокіх ідэй свабоды й дэмакратыі, а з чыста прагматычных меркаваньняў: “кліматычныя ўмовы Новай Англіі былі неспрыяльныя для распаўсюджаньня рабства: негры дрэнна пераносілі суровую зіму й выміралі ў вялікай колькасьці, а зь
13 Рецензня: Государственный строй u полйтйческйе napmuu в Западной Eepone u е Северо-Амерйканскйх Соедйненных Штатах. Т. III // Русское богатство. 1906. № 11. С. 164.
14 Гурвнч, Нсаак. Северо-Амернканскне Соеднненные Штаты. С. 141—142.
15 Гурвнч, Нсаак. Северо-Амерііканскне Соеднненные Штаты. С. 141.
16 Гурвнч, Нсаак. Северо-Амернканскне Соеднненные Штаты. С. 142.
іншага боку, утрыманьне рабоў у бязьдзейнасьці на працягу доўгіх зімніх месяцаў было стратным”'7. У нарысе зварот да гісторыі ЗША быў фонам для болып выпуклага паказу галоўнага — дзяржаўнага ладу краіны.
На хвалі рэвалюцыі 1905—1907 гг. Гурвіч вярнуўся ў Расею, дзе зрабіў спробу зноў уключыцца ў палітычнае жыцьцё краіны й, паводле адных зьвестак, быў абраны выбарнікам Другой Дзяржаўнай думы, але вынікі выбараў былі ануляваныя ўладамі, паводле іншых — спрабаваў балатавацца ў Думу ад Менску, але няўдала. Яго ўварваньне ў палітычнае жыцьцё не віталі габрэйскія сацыялістычныя партыі, асабліва Бунд. Пасьля роспуску Думы Гурвіч вярнуўся ў ЗША, дзе зноў заняў месца дзяржаўнага чыноўніка.
У1	908—1909 гг. ён быў супрацоўнікам Бюро перапісу Нью-Ёрскага муніцыпалітэту. У гэтай якасьці Гурвіч выявіў сябе як выдатны статыстык. Ён шмат зрабіў для пераносу на амэрыканскую глебу распрацаваных ім мэтадаў статыстычнага дасьледаваньня міграцыі працоўных. На ягоную прапанову ўрад ЗША для высьвятленьня нацыянальнага складу насельніцтва краіны пры правядзеньні перапісу 1910 г. упершыню прыняў родную мову ў якасьці асноўнага крытэру вызначэньня нацыянальнасьці. Дагэтуль імігранты рэгістраваліся толькі па краінах ранейшага пражываньня18.
Галоўным вынікам шматгадовага пагружэньня ў тэму амэрыканскага жыцьця стала фундамэнтальная праца Гурвіча, прысьвечаная эканамічным аспэктам эміграцыі ў ЗША, якая і ў Расеі стала патроху вывучацца19, бо з 1819 да 1913 г. у ЗША перасялілася каля 3 млн расейскіх падданых, што склала прыкладна іо % ад агульнай колькасьці некарэнных жыхароў ЗША. Толькі ў 1880-я гг. з Расейскай імпэрыі ў Амэрыку прыбыла 2 102 596 чалавек, сярод якіх, паводле зьвестак Службы іміграцыі й натуралізацыі ЗША, болып за ўсё было габрэяў (43 %) і палякаў (27 %), за імі ішлі літоўцы (9 %), фіны (8 %), немцы (5 %), рускія (4 %). Пры гэтым усе яны былі з заходніх губэрняў, што дыктавала неабходнасьць зьвярнуцца да вывучэньня эміграцыі зь Віленскай губэрні: брашуру пра яе на даручэньне віленскага губэрнатара