Натальля Гардзіенка: A пра бібліятэку пры царкве, якой Вы займаецеся, раскажыце, калі ласка. Ганна Сурмач: Бібліятэка тут ад самага пачатку існаваньня парафіі. Гэта добрая бібліятэка. Наша задача цяпер — стварэньне каталёгу. Над інвэнтарным каталёгам зараз завяршаецца работа. Гэта аснова любой бібліятэкі. Тут некалькі тысяч кніг. Асобна на прапанову Вітаўта Кіпеля мы сталі фармаваць бібліятэку беларускай дыяспары. Бо як такога комплексу бібліятэкі беларускай дыяспары пакуль не існуе. У нас тут багатыя зборы, каталёг яшчэ ня скончаны, будзе асобны. Мы ўзялі за аснову бібліяграфію Кіпеляў “Беларускі друк на Захадзе” й стараемся фармаваць фонды бібліятэкі. Натальля Гардзіенка: А як фармуецца бібліятэка? Ганна Сурмач: Складаецца з таго, што было, плюс тое, што прывозяць на прэзэнтацыі, і інш. Сказаць, што мы мэтанакіравана ўсё адсочваем, ня можам, таму што паслаць кнігу ці атрымаць—усё патрабуе грошай. А вольных грошай мы ня маем. Таму папаўняем бібліятэку прынагоднымі рознымі шляхамі. Натальля Гардзіенка: Цяпер адыходзяць прадстаўнікі старой эміграцыі. Часта ў іх захоўваюцца кнігазборы. Ці яны перадаюць іх сюды? Ці Вы просіце пра гэта? Ганна Сурмач: Часта перадавалі й перадаюцьу Фундацыю. Нядаўна я забрала бібліятэку Юлі Андрусышын. Думаю, што мы папоўнім нашую царкоўную бібліятэку менавіта кнігамі са збораў Юлі Андрусышын. Гэта тое, што апошняе мы атрымалі. Натальля Гардзіенка: Калі я была ў мінулым годзе ў Кліўлэндзе, бачыла, у якім жалюгодным стане тамтэшйая бібліятэка й архівы ў “Полацку”. Ці няма пэрспэктывы перадаць іх сюды ў царкву? Ганна Сурмач: Так, у Кліўлэндзе раней усё рабілі, але цяпер няма каму. I пэрспэктывы перадачы мізэрныя, няясныя. Натальля Гардзіенка: I апошняя тэма. Раскажыце, калі ласка, пра той фэстываль, які сёньня адбываецца. Ганна Сурмач: Гэта адбываецца ўжо больш як 40 гадоў. Вуліца Атлянтык вельмі даўгая, ідзе праз два боро: Бруклін і Квінс. На ёй стаяць дзьве беларускія царквы, нашая і ў Рычманд Гіл. Для нас гэтая вуліца асаблівая. Мы тут сядзім, можна сказаць, дзьверы ў дзьверы з гэтым фэстывалем. 3 нашай кухні можна адразу несьці ежу прадаваць. Мы заўсёды напярэдадні фэстывалю купляем участак вуліцы перад царквой, каб удзельнічаць, дазвол атрымліваем і гандлюем. Зарабляем грошы для царквы, вунь у кухні Натальля Гардзіенка каля Беларускай царквы Сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне ў часе фэстывалю Атлянтык-Антык. Верасень 2017 г. рамонт зрабілі, пліту купілі. Натальля Гардзіенка: А што тут найлепш прадаецца? Што паказваецца беларускае? Ганна Сурмач: Дранікі, бяруць іх добра, галубцы, амэрыканскія мітболы папулярныя. Тушаную капусту паспрабавалі прадаваць, ідзе вельмі добра. Блінчыкі з тварагом таксама вельмі добра прадаюцца. Каўбаскі смажым... Натальля Гардзіенка: Я прайшлася па вуліцы ў часе фэстывалю й бачыла, што некаторыя нацыянальнасьці ладзяць нейкія песьні, выступы. Беларусы ніколі гэткага нерабілі? Ганна Сурмач: I мы рабілі, было такое. У нас гурт Валянціны Пархоменкі й Алеся Казака выступаў каля царквы ў часе фэстывалю, музыку беларускую пускалі. Больш магчымасьцей было крыху. Цяпер хоць бы нагатаваць ды прадаць. I рэпрэзэнтаваць беларусаў. Бачыце, наш сьцяг паўсюль, расьцяжка вялікая, што царква нашая, беларуская, каб людзі ведалі. Так мы папулярызуем сваё імя. Прадаем таксама вышыванкі, сувэніры беларускія. Адна цікавостка. У пазамінулым годзе нас узнагародзілі памятным знакам на фэстывалі за тое, што мы тут, на вуліцы Атлянтык, найстарэйшыя. Мы тут 6о гадоў. Усе будынкі ў нашым раёне ад таго часу многа разоў гаспадароў памянялі, а толькі мы трымаемся, трымаем сваю царкву і ніякіх праблемаў гораду не ствараем. Наадварот, яны ў нас і залю часам арандуюць для гарадзкіх мерапрыемстваў. Мы надзейныя партнёры. Усе 6о гадоў мы прыстойна займаем гэты будынак, і нас нарэшце заўважылі й ацанілі, адзначылі. А гэты будынак царквы, ён у 1856 годзе пачаў будавацца. На 23 гады старэйшы, чым Бруклінскі мост. Так што на нас адказнасьць ляжыць. Калі будынак не ўтрымаць, прыйдуць камэрцыйныя структуры, разбураць, нягледзячы што гэта царква. Хмарачос які паставяць, каб грошай зарабіць. Натальля Гардзіенка: Ці павялічылася цікавасьць да беларусаў на гэтых фэстывалях за той час, як Вы ў іх удзельнічаеце? Ганна Сурмач: Складана ацаніць. Галоўнае, што людзі нашыя стравы купляюць. Многія штогод прыходзяць менавіта да нас, бо ведаюць, што ў гэтым месцы прадаюцца гэткія стравы. Тут жа навокал амэрыканская ежа, а асабліва славяне, дый самі амерыканцы прыходзяць часта да нас, гэта штосьці новае для іх. Многія знаюць, што мы тут ёсьць штогод. Часам і інфармацыйныя матэрыялы пра Беларусь разам са стравамі раздаем. Распавядаем пра Беларусь. Нехта і ў царкву заходзіць паглядзець. Цікавяцца беларусамі. Тут адзінае месца ў Нью-Ёрку, дзе пастаянна лунае наш бел-чырвона-белы сьцяг. Тэма нумару: Амэрыканская гістпорыя Інтэрвію БЕЛАРУСКАЯ КУХНЯ НА ЭМІГРАЦЫІ Гутарка Натальлі Гардзіенкі зь Лізай Літаровіч і Надзеяй Запруднік У часе сваіх спатканьняў зь беларускімі жанчынамі ў Аўстраліі й Вялікабрытаніі, ЗША й Канадзе, я бадай заўсёды апыналася за сталом, і размовы абавязкова скіроўваліся на тое, як харчаваліся суродзічы на чужыне. Часта гаспадыні паказвалі мне свае агародчыкі, дзе яны вырошчвалі памідоры, агуркі, зеляніну. Аднойчы ў Сыднэі я нават удзельнічала ў зьбіраньні грыбоў у вельмі дзіўным аўстралійскім лесе. Усё гэта спрыяла фармаваньню маёй цікавасьці да кухні эмігрантаў. На жаль, ня ўсе тыя размовы было магчыма запісаць, і ў нейкі момант я зразумела, што неабходна адмыслова распытаць беларускіх гаспадыняў-эмігрантак, што яшчэ жывуць, пра кухню, беларускія стравы й звычкі харчаваньня на чужыне. Увосені 201730ду ў мяне зьявілася магчымасьць паразмаўляць пра ўсё гэта зь дзьвюма беларускамі, што жывуць у Нью-Джэрзі: спадарыняй Лізай Літаровіч (нар. 1933) і спадарыняй Надзеяй Запруднік (у першым шлюбе Кудасавай, нар. 1932). Зьмест гэтыхразмоваў і прапануецца ўвазе чытачоў. Натальля Гардзіенка: Мяне даўно цікавіць тэма беларускай кухні на эміграцыі. Вельмі хачу зразумець, што ўяўляла зь сябе харчаваньнеэмігрантаў пачынаючы ад Нямеччыны. Ці была магчымасць там гатаваць і што гатавалі, што елі? Ліза Літаровіч: У Нямеччыне ў лягеры, як былі яшчэ за немцаў, то была бурда. Немагчыма казаць, што гэта была ежа. Кальрабі такое, каторае ўжо старое, бралі, рабілі нейкі суп і гэта елі, але не было нічога другога. Як прыйшлі амэрыканцы, дык тады ўжо варылі. Мы ж у беларускім лягеры жылі й там варылі сваё, прыкладам боршч, і хадзілі тады й бралі, бо нехта ня меў хаты й не варыў. А яшчэ сялёдку прывозілі ўлягер, рыбу... Надзея Запруднік: У Нямеччыне елі, што было, не выбіралі. Як прыйшлі амэрыканцы, занялі тую частку Нямеччыны, дзе мы жылі, кожны стараўся дастаць, каб свайго смаку нешта зрабіць, сваёй традыцыі. Тады можна ўжо было купіць нешта й памагалі нам. Натальля Гардзіенка: А калі ў Амэрыку прыехалі, зьявілася яшчэ больш магчымасьцяў? Ліза Літаровіч: А ў Амэрыцы мы спачатку жылі два гады ў Пэнсыльваніі, дык там чорнага хлебу не было, толькі белы. Але муку можна было купіць, і мама сама пякла. Каўбасы там таксама зусім іншыя былі, курыныя. To езьдзілі да амішаў, яны, як беларусы, іхнія дамы немалёваныя, у кухнях печы такія стаялі, як у Нямеччыне, грубкі. I ў іх розных каўбасаў было багата, то ў амішаў і набывалі. Надзея Запруднік: Як у Амэрыку прыехалі, дык у Саўт-Рывэры ўтварылася вялікая група беларусаў, і жанчыны ўзяліся за традыцыйную ежу. Калі Вялікдзень прыходзіў, то вельмі шмат у каго было цэлае парасё згатаванае. Ехалі недзе на фарму, куплялі. Я адзін год таксама рабіла парасё. I стараліся булкі заўсёды рабіць. Кажуць “кулічы”, а мы называем іх “пірагі”. Гэта кожная гаспадыня рабіла. I каўбасы свае рабілі. Натальля Гардзіенка: А што яшчэ менавіта беларускае варылі? Надзея Запруднік: Мы шмат чаго беларускага рабілі й робім. Капусту ўсе любяць, агуркі ўсе любяць, кожны рабіў, як прыпаміналі, што было ўдома. I гэта захавалі. Шчавель робім. Амэрыканцы ня ведаюць, што гэта. Я халаднік нават рабіла яшчэ гэтым летам. Буракі вельмі непапулярныя ў амэрыканцаў, а мы любім. Кашы розныя робім: і прасяныя, і грачаныя, і з гарбузом, і без гарбуза, нават пярловую вельмі карысную. Мы стараемся мець у хаце сваё, каб суп быў, хоць і ня кожны дзень. Я люблю картафляны зрабіць на скорую руку ці там з капусты, агародніну кладу, усё што можна. Саляткі вельмі многа мы ядзім. Саляткі ў нас кожны дзень. Часта там бывае нешта пяць розных фруктаў Ліза Літаровіч на сьнеданьне, плюс мелі рыбу салман. Я неяк палічыла, што на стале было 10 розных страваў на сьнеданьне. Вельмі карыснае сьнеданьне, там і фрукты, і крэмчыз, і памідорчык, аіурочак. Ня ўсе гэта робяць, але ў нашай хаце гэта ёсьць, без салятаў і бяз фруктаў у нас паніка — няма чаго есьці. Тут жа круглы год маеш сьвежае ўсё. Ліза Літаровіч: Мы сваё заўсёды рабілі. Саляткі, супы варыла ўсякія, і баршчы, і капусту. Суп я варыла кожны дзень. Адзін раз бульбяны, другі боршч... Лёня мой толькі суп кожны дзень хацеў есьці. Яшчэ аладкі рабіла. Я раблю на дражджах. Картафляныя то цяпер не раблю. Раней рабіла, кожную пятніцу былі картафляныя аладкі. Гэта было як закон. Зацірку рабілі. Макароны з малаком дзіцям варыла. Галубцы. 3 галубцамі во што было. Мой сын вельмі любіў галубцы. Я рабіла сама заўсёды, а аднойчы, як ужо ён быў дарослы, ня жыў з намі, а толькі прыяжджаў, то я паехала й купіла ў краме галубцы. А ён пакаштаваў і кажа: “What's the matter? You never make like this” (“Што з табой? Ты ніколі такое нерабіла”). Ая кажу, што гэта я купіла. Але яны былі зусім не такія. Я рабіла галубцы па-свойму: цыбуля, перац прыправа, мяса — свініна й часамі валавіна. I залівала таматнай пастай. А мадзяры кладуць кіслую капусту яшчэ паміж галубцамі. Ведаю, бо на працы ў нас жанчына так рабіла. Раз у месяц мы мелі ланч, калі кожны рабіў сваё нешта. Я рабіла аладкі, рабіла налісьнікі (мая любімая страва). Я люблю налісьнікі з сырам. А тут можна купіць зь ягадамі. А яшчэ мы сала смажылі... Натальля Гардзіенка: А дзе сала бралі? Ці было ў Амэрыцы нармальнаесала?