19 студзеня 2011 г., празь месяц пасьля разгону пратэстаў супраць фальшаваньня выбараў у Беларусі, адбылася дэманстрацыя на Лексынгтан авэню і 67-й вуліцы, каля місіі Беларусі пры ААН. Дэманстрацыя была зарганізаваная Мікалаем Халезіным і Свабодным тэатрам з дапамогай амэрыканскіх сябраў — драматурга Тоні Кушнера, Оскара Юстыса, Арна Ланмана ды інш. Моладзь была мясцовая амэрыканская — студэнты, а таксама й нашая зь Нью-Ерскага аддзелу. Мы з БАЗА забясьпечылі беларускія сьцягі, частку плякатаў. Былі таксама прадстаўнікі Галоўнай управы й сам Вячка Станкевіч. Адбылася самая хіба масавая беларуская акцыя ў Нью-Ерку, прынамсі на маёй памяці. Гэты прыклад супрацы — а ён быў далёка не адзіны — паказвае, што сутнасьцю закалоту ў БАЗА былі пераважна міжасабовыя разыходжаньні, розныя погляды на спосабы адміністраваньня арганізацыяй, але ніяк ня сутнасныя рэчы або перагляд прынцыпаў Акту 25 сакавіка 1918 г. На жаль, шляхі канфліктуючых структураў унутры БАЗА працягвалі разыходзіцца. Прадстаўнікі Галоўнай управы як не прызнанай за легітымнае кіраўніцтва не былі дапушчаныя на справаздачна-выбарчы сход Нью-Ёрскага аддзелу БАЗА. Неўзабаве, у верасьні 2011 г., з дапамогай юрыста Юрася Зянковіча Галоўная ўправа пераняла рахунак Нью-Ёрскага аддзелу БАЗА, на якім знаходзілася на той момант 13 тысяч даляраў, зь іх 1 тысяча даляраў была выдзеленая некалі сьв. пам. Уладзімерам Набагезам для набыцьця Беларускага дому. У лісьце па-ангельску, які Юрась Зянковіч накіраваў управе Нью-Ёрскага аддзелу, заяўлялася аб пераняцьці рахунку, вылучэньні аддзелу з шэрагаў арганізацыі й патрабаваньне пра адмову ўжываньня назову БАЗА. У выніку гэтага кроку найболын дзейны аддзел БАЗА спыніў сваё існаваньне. Ягоныя сябры на сваім сходзе ў сьнежні 2011 г. утварылі новую структуру — Беларуска-Амэрыканскае згуртаваньне “Пагоня”, якое працягнула практычную дзейнасьць колішняга аддзелу, пераняло арганізацыю мітынгаў і кулыурніцкіх імпрэзаў, стала выдаваць асобны бюлетэнь “Весткі й Паведамленьні”. Працягваўся рэгулярны выхад альманаху “Беларус”. Колькасьць сябраў новай арганізацыі стала пашыралася. Тэма нумару: Амэрыканская гісторыя Установа ПРА БАЗА Й НЯ ТОЛЬКІ Гутарка Натальлі Гардзіенкі з Ганнай Сурмач Я хацела трапіць у беларускую царкву Сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне менавіта ў час штогадовага фэстывалю АтлянтыкАнтык. 3 аднаго боку, хацелася на свае вочы ўбачыць гэтую падзею, калі перакрываецца такая значная магістраль і на ёй вырастае горад-кірмаш, дзе прадстаўнікі розных нацыяў і групаў рэпрэзэнтуюць сябе, сваю культуру, свае вырабы. Гэткай разнастайнасьці колераў, гукаў і пахаў, сканцэнтраваных у адным месцы, я раней нідзе ня бачыла. 3 другога боку, вельмі хацелася ўбачыць і тое, яку гэтым шматаблічным моры выглядаюць беларусы са сваімі дранікамі й вышыванкамі. I магу сказаць, што выглядаюць мо й не выбітна, але годна. Каля беларускага намёта амаль ўвесь час былі госьціпакупнікі — аматары нашай ежы. А жанчыны з кухні не пасьпявалі смажыць для ўсіх ахвотных дранікі. 3 хуткасьцю разыходзіліся й іншыя стравы. Дзень быў ня толькі гарачы па надвор’і, зусім не верасьнёўскім, але й вельмі напружаны для тых, хто арганізоўваў беларускую прысутнасьць на фэстывалі. Але я змагла на колькі часу адцягнуць ад клопатаў адну з галоўных гераіняў, каб запісаць інтэрвію. Ганна Сурмач на тойчас — верасень2оіугода—ужогадоўшэсьць была старшынькай Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня. Дагэтуль жыла ў Чэхіі, працавала на Радыё “Свабода”, яшчэ перад тым была адной з заснавальніц і кіраўнікоў Згуртаваньня беларусаў сьвету “Бацькаўшчына”, араней дырэктаркай Беларускага дзяржаўнага архіву-музэю літаратуры й мастацтва, дзе сёньня працую я. To ў нас з спадарыняй Ганнай было багата падставаў для размовы. Але найбольш мяче цікавіў менавіта амэрыканскі пэрыяд жыцьця гэтай актыўнай жанчыны. Мы схаваліся ад усіх на заднім двары царкоўнага будынку й больш за гадзіну размаўлялі пра БАЗА, Нью-Ёрк і мясцовых беларусаў, пра моладзь і фэстываль, і, вядома ж, пра архівы. Сёньня ад моманту гутаркі прайшоў год. Спадарыня Ганна болый не старшыня БАЗА, але ўсё, што адбываецца ў царкве, застаецца пад яе пільным кантролем і робіцца пры яе няспынным удзеле. Актыўнасьці гэтага чалавека можна пазайздросьціць. Ну а інтэрв’ю за час, які прайшоў ад ягонага запісу, ня страціла сваёй актуальнасьці. Натальля Гардзіенка: Напачатку хацела б зразумець, чаму Вы прыехалі ў ЗША. Вы былі ў Чэхіі, працавалі на Радыё “Свабода”. Як так атрымалася, што адтуль Вы вырашылі зьехаць за акіян? Ганна Сурмач: Маё выгнаньне пачалося менавіта з Чэхіі, і я вельмі ўдзячная гэтай краіне, якая ў вельмі цяжкі для мяне час падтрымала, дапамагла мне. Фактычна я выяжджала зь Беларусі вельмі хутка, у белы сьвет як у капейку, як кажуць. I для мяне гэта было вельмі драматычна — за некалькі гадзінаў пакінуць Беларусь. Ехала з адной маленькай сумачкай, абсалютна нічога ня маючы, грошай амаль не было ў кішэні. Апынулася зусім адна на чужыне. Спачатку ў Польшчы, дзе мяне падтрымалі мае сябры-беларусы, найперш Алена Глагоўская. А далей была Чэхія, якая мяне літаральна ўратавала. У той час Чэхія надавала вельмі многа ўвагі ўцекачам. У іх была створаная цэлая сыстэма лягераў бежанцкіх і ўвогуле прыёму эмігрантаў. Я таксама жыла ў такім лягеры цягам 7 месяцаў у чаканьні палітычнага прытулку, які нарэшце атрымала, а пазьней і сталася грамадзянкаю Чэхіі. Я палюбіла гэтую краіну, жыла сем гадоў у Празе, пяць зь іх працавала ў беларускай рэдакцыі Радыё “Свабода”, вяла праграму “Беларускае замежжа”. Вынікам гэтае працы маёй стала кніга “Беларусь бязь межаў”, выдадзеная ў Беларусі, пра беларускую дыяспару, беларусаў у сьвеце, беларускіх эмігрантаў у розных краінах. Гэтая кніга — нон-фікшн, у ёй рэальныя асобы распявядаюць пра свае лёсы, пра сваё жыцьцё на чужыне. Важна, што гэтая кніга паказвае, як беларуская эміграцыя пашырае межы нашай краіны на ўвесь сьвет, што менавіта эміграцыя робіць Беларусь краінай бязь межаў. Для нас гэта было важна як для краіны, якая столькі гадоў была за калючым дротам, за жалезнай заслонай, ня мела кантактаў амаль зь сьветам. Працу ў радыё я вельмі любіла, працавал а зь вялікім задавальненьнем. Але лёс мой пачаў складацца трошкі па-іншаму. Па-першае, на Радыё “Свабода” гэтая праграма ў пэўным часе занікла й трэба было шукаць нейкую іншую працу. Мне было ўжо больш за 50 гадоў і знайсьці працу добрую было цяжка. А па-другое, у Чэхіі, каб атрымаць пэнсію, трэба адпрацаваць у гэтай краіне 25 гадоў. Думаю, што мой жыцьцёвы запас наўрад ці б дазволіў мне гэта зрабіць. I тое было таксама адной з прычынаў. Але самае галоўнае, што ў Амэрыцы ўжо жыў мой сын і тут нарадзілася ў мяне двое ўнукаў, і я прыяжджала, пабыла ў іх тут паўгоду, потым яшчэ паўгоду, і яшчэ... I ўрэшце мы вырашылі, што я ў Чэхіі адна, а тут мой сын адзіны, трэба жыць разам, бо ўжо надыходзіць час, калі трэба быць бліжэй да блізкіх людзей, да свае радні. Таму я вырашыла ў 2007 годзе пераехаць у Амэрыку, і тут працавала напачатку архівістам ў Фундацыі Крэчэўскага. Натальля Гардзіенка: Ці беларусы дапамаглі Вам пераехаць у Амэрыку? Ганна Сурмач: Паколькі ў Беларусі я доўгі час працавала зь беларускай дыяспарай, я мела шмат сяброў і знаёмых сярод замежных беларусаў. Калі выехала спачатку ў Беласток, там у мяне многа сяброў было, блізкія людзі былі, дапамаглі мне. Калі я прыехала ў Чэхію, там былі супрацоўнікі Радыё “Свабода”, людзі, зь якімі я сустракалася, бо езьдзіла раней туды многа разоў. Спадар Вячка Станкевіч мне дапамог, зь Сержуком Сокалавым-Воюшам мы працавалі разам на радыё. Я іх ведала ўсіх, і яны мяне ведалі. Сям’я Вольгі й Сержука Абламейкаў дапамагала мне, таксама сп. Юрка Ганна Сурмач Станкевіч. Вельмі ўдзячная ім за гэта. Безумоўна, што бяз гэтай падтрымкі мне было б намнога цяжэй. Але, безумоўна, асноўны цяжар эміграцыі прыпаў на мае плечы, балыпыню праблемаў даводзілася вырашаць уласнымі сіламі. У мяне склаліся добрыя адносіны й з чэскім асяродзьдзем. Яшчэ калі сем месяцаў жыла ва ўцякацкім лягеры пад Прагаю, туды прыяжджалі юрысты, якія дапамагалі нам. Былі розныя арганізацыі, якія дапамагалі бежанцам, і я пазнаёмілася зь імі. Гэта пераважна былі маладыя людзі. Мы добра сябравалі, і калі ўжо прыехала ў Праіу жыць, то падтрымлівала зь імі кантакты, найперш зь юрысткаю Вераю Ганускаваю, якая нават наведвала мяне тут ў Нью-Ёрку. Таксама вельмі істотна дапамагла мне адвакатка Мілада Зыгмундава, зь якою таксама пасябравалі. Суседзі мае ў Празе былі ўсе чэхі. Я мела вельмі добрую сяброўку, чэшку Магду, якая, на жаль, памерла ад раку. У мяне былі вельмі добрыя адносіны з чэскім асяродзьдзем, я добра пазнала Прагу, пісала артыкулы пра Прагу, жыла ў раёне недалёка ад таго дому, дзе некалі жыла Ларыса Геніюш. Люблю гэты горад, бо ён мне напамінае Г ародню (а я сама з Г арадзеншчыны) ці Вільню — тую Беларусь, сярэднявечную, якая па мэнтальнасьці вельмі мне адпавядае. Я была вельмі радая жыць у Празе. I толькі гэтыя жыцьцёвыя абставіны вымусілі мяне прыехаць у Амэрыку. Прыехала па турыстычнай візе й працоўную ўжо зрабіла, як працавала ў Фундацыі. Гэта было няпроста. Я вельмі хутка атрымала працоўную візу катэгорыі нумар 1, якая не разыгрывалася ў лятэрэі на працаўладкаваньне ў Чэхіі, а выдавалася для людзей зь добрымі жыцьцёвымі набыткамі, якія я мела на той час па сваёй працы — грамадзкай і навуковай. Натальля Гардзіенка: А чаму Вы ехаліменавіта ў Нью-Ёрк? Ганна Сурмач: Тут мой сын — гэта адно, а другое — я дагэтуль езьдзіла ў Нью-Ёрк. Раней была ў Амэрыцы. Я добра ведала беларускую эміграцыю ўсюды, у любую краіну, куды я ні прыеду, людзей ведаю й мяне ведаюць. Для мяне сапраўды Беларусь бязь межаў існуе. Прыехала сюды, а тут усе блізкія людзі, усе знаёмыя, асабліва старэйшая эміграцыя. Проста сяброўскія добрыя адносіны былі. Нядаўна памерла спадарыня Юлія Андрусышын, а я пяць гадоў жыла зь ёй у адной кватэры, а я ведала яе сямью шмат гадоў перад гэтым, асабліва яе сына — знакамітага Данчыка. Дзьве жанчыны самотныя змагаліся з гэтым жыцьцём. Але гэта было вельмі карысна для мяне, я пазнала гісторыю беларускай эміграцыі ад яе, навучылася многа чаму, пазнала Амэрыку, пазнала цудоўнага чалавека, беларускую патрыётку. Шкада, што яна памерла. Празь яе я была добра знаёмая з Галінай Руднік, якая таксама нядаўна памерла ў Мюнхене. Спадар Янка Запруднік, Антон Шукелойць, зь якім мы сустракаліся кожны тыдзень, можна сказаць. Так што я ехала ў Нью-Ёрк, як дахаты. А тут яшчэ й свая сям’я. Для мяне Нью-Ёрк вельмі камфортны для жыцьця, галоўнае тут — адчуваньне свабоды, што ёсьць для мяне галоўным чыньнікам існаваньня. Прыветныя людзі, размаітасьць насельніцтва, напоўненае клопатамі імклівае жыцьцё, стваральнае, аптымістычнае. Зразумела, што я адразу далучылася да беларускага грамадзкага руху