Затым былі высунутыя дзьве кандыдатуры на старшыню Галоўнай управы БАЗА: Антон Шукелойць і Вячка Станкевіч. Мандатная камісія чамусьці доўга не магла даць справаздачу пра колькасьць прысутных дэлегатаў і колькасьць прадстаўленых упаўнаважаньняў. Нарэшце, больш чым праз гадзіну, гэта было зроблена: 25 дэлегатаў і 12 упаўнаважаньняў. Паўстала пытаньне пра вусныя ўпаўнаважаньні ад адсутных дэлегатаў, у тым ліку па тэлефоне, якія было вырашана не прымаць. Адбылося тайнае галасаваньне, у выніку яго 19 галасоў былі пададзеныя за Вячку Станкевіча, 17 — за Антона Шукелойця і 1 бюлетэнь аказаўся пусты. Станкевіч быў абвешчаны пераможцам выбараў і выступіў з прамовай пра тое, што зьбіраецца рабіць на пасадзе старшыні. Адной зь першых была прапанова, каб аддзелы далі грошы для працы Галоўнай управы, чаго пад старшынствам Шукелойця не было. Альтэрнатыўнай была прапанова аб фінансаваньні аддзеламі канкрэтных праектаў Галоўнай управы, што было сп. Вячкам Станкевічам з абурэньнем адкінута. Быў сфармаваны новы склад Галоўнай управы, у які ўвайшлі пераважна прадстаўнікі ягонай “каманды”. Так быў фактычна павялічаны разлад у шэрагах БАЗА. У міжчасе супраца Нью-Ёрскага аддзелу з новым складам Галоўнай управы пачала паступова наладжвацца. Былі супольна падрыхтаваныя паездкі ў Вашынгтон для прыцягненьня ўвагі сэнатараў і кангрэсмэнаў у выбарчых акругах, дзе кампактна жылі беларусы, да сытуацыі ў Беларусі. Сумесныя дэлегацыі БАЗА бралі ўдзел у шэрагу імрэзаў, у тым ліку ў падрыхтоўцы Сустрэчаў беларусаў Паўночнай Амэрыкі. 3 ініцыятывы рэдактара газэты “Беларус” Марата Клакоцкага ўвосень 2007 г. Да гісторыі БАЗА: перадумовы й разьвіцьцё закалоту 2007—2011 гг. выйшаў першы выпуск штогадовага альманаху пісьменьнікаў замежжа “Беларус”. Паралельна з сытуацыяй у БАЗА разьвіваліся й справы ў БАПЦ і Фундацыі Крэчэўскага. У саборы Сьв. Кірылы Тураўскага БАПЦ сходы Нью-Ёрскага аддзелу БАЗА адбываліся з часоў спробы захопу кантролю над парафіяльнай радай з боку прарасейскай групоўкі Юрыя Чудзіна (“Васілеўскага”) і а. Ігара Якуніна ў 2004—2005 гг. Гэта рабілася для ўмацаваньня падтрымкі беларускай часткі рады, якая ўрэшце перамагла. Калі да кіраваньня парафіяй прыйшла групоўка на чале з Мікалаем Сагановічам, адносіны парафіяльнай рады з аддзелам выправіліся, але затым зноў паступова пагоршыліся дзеля сталых абсурдных абвінавачаньняў у тым, што кіраўніцтва аддзелу БАЗА ў Нью-Ёрку нібыта агітуе моладзь супраць наведваньня царквы. У верасьні 2007 г. было пастаноўлена перанесьці сходы аддзелу зноў у Фундацыю Крэчэўскага ў Куінсе. Пазьней парафіяльная рада пад уплывам Міколы Сагановіча і Расьціслава Гарошкі сарвала падрыхтоўку сумеснага сьвяткаваньня Новага году. Тым часам сталі даходзіць весткі пра тое, што праведзены нібыта сход аддзелу БАЗАў Агаё, дзе былі абраныя дэлегаты на кангрэс БАЗА, што перадалі свае ўпаўнаважаньні Аўгену Кабяку, насамрэч не адбываўся. Дзеля браку непасрэднага доступу да датычных асобаў, гэтая інфармацыя на той час не была спраўджаная. У жніўні 2008 г. у Стронгсьвілі (Агаё), адбылася 28-я Сустрэча беларусаў Паўночнай Амэрыкі. Канфэрэнцыя на ёй рыхтавалася супольна ўсімі актывістамі БАЗА. У ёй бралі ўдзел прадстаўнікі як Галоўнай управы, гэтак і Нью-Ёрскага аддзелу БАЗА. Падчас кулюарных размоваў стала зразумела, што ў той час, як праца парафіі БАПЦ у Стронгсьвілі, якая здабылася на будову новага сабору, і праца грамадзка-культурнага цэнтру “Полацак” — вакол якіх пераважна праходзіла ўсё беларускае грамадзкае жыцьцё ў асяродку, — былі насычаныя й актыўныя, дык аб працы мясцовага аддзелу БАЗА або нават аб тым, хто ўваходзіць у той аддзел, ніхто нічога ня мог сказаць. Адпаведна не было вядома і пра сходы, што абіралі дэлегатаў на кангрэсы БАЗА. Увесь час, калі Нью-Ёрскі аддзел зьбіраўся на сходы ў Фундацыі Крэчэўскага, сп. Вячка Станкевіч заклікаў паразумецца з парафіяльнай радай сабору ў Брукліне, прапанаваць ёй аплату й перанесьці сходы ў грамадзкую залю пры саборы. Гэта фактычна было немагчыма дзеля абструкцыянісцкай палітыкі кіраўніцтва парафіяльнай рады. Неўзабаве Вячка Станкевіч прапанаваў увесьці абмежаваньні часу знаходжаньня на пасадах кіраўнікоў аддзелаў, што выклікала дваістую рэакцыю, бо было відавочна скіраванае супраць старшыняў двух найбольш актыўных аддзелаў, якія стрымана ставіліся да дзейнасьці кіраўніка Галоўнай управы. На працягу некалькіх месяцаў перад наступным кангрэсам БАЗА ў траўні 2009 г., адбывалася дыскусія адносна новага праекту Статуту БАЗА. прапанаванага сп. Вячкам Станкевічам. У той час, як уся рэальная грамадзкая праца праходзіла ў аддзелах, Галоўная ўправа займалася пошукам сродкаў зьмены кіраўнікоў гэтых аддзелаў. Актывізм Вячкі Станкевіча стаў успрымацца некаторымі як выніковая і патрэбная дзейнасьць. Пэўная колькасьць сябраў БАЗА стала на бок старшыні, адчуваючы, што ён мае больш адміністрацыйных начыньняў і таму больш шанцаў для перамогі ў супрацьстаяньні з аддзеламі. Адыграла сваю ролю й прыналежнасьць Вячкі Станкевіча да Рады БНР у якасьці віцэ-старшыні. 30 траўня 2009 г. у Нью-Брансьвіку прайшоў кангрэс БАЗА. У прэзыдыюм трапілі пераважна прыхільнікі сп. Вячкі Станкевіча, яны ж кантралявалі галоўнае пытаньне — праверку дэлегацкіх упаўнаважаньняў. Зноў значная колькасьць упаўнаважаньняў прыбыла з Кліўлэнду, але на пытаньне, як і калі прайшоў выбарчы сход, адказаў не было, акрамя сустрэчных рытарычных пытаньняў пра тое, як можна ставіць пад сумнеў словы паважаных дзеячаў. Значная колькасьць людзей сталі ўважаць, што колішні старшыня Галоўнай управы Антон Шукелойць дзеля свайго веку і стану здароўя ня можа весьці працу на пасадзе. У выніку галасаваньня Вячка Станкевіч атрымаў 28 галасоў супраць 17, адданых за Антона Шукелойця. Увосень 2009 г. ад шэрагу асобаў зь беларускага асяродку ў Кліўлэндзе стала вядома, што мясцовы аддзел БАЗА фактычна не існуе ўжо доўгі час, сходы не праводзіліся з паўтара дзясятку гадоў, няма сьпісу сябраў, не зьбіраюцца сяброўскія складкі. Болып таго, гэтыя асобы адзначылі, што ніякага сходу для абраньня дэлегатаў на кангрэс БАЗА не праводзілася ані ў 2007 г., ані ў 2009 г. Упаўнаважаньні былі выпісаныя фіктыўна, і асобы, чые імёны стаялі на ўпаўнаважаньнях, ня ведалі аб гэтым. У кастрычніку ў Кліўлэнд выехала прадстаўніца Нью-Ёрскага аддзелу Валянціна Якімовіч для збору больш дакладнай інфармацыі ў гэтай справе. На месцы некаторыя людзі, якія раней падавалі зьвесткі аб махлярстве з упаўнаважаньнямі, сталі адмаўляцца ад сваіх словаў і пазьбягаць кантактаў. Відавочна, гэтак адбылося дзеля ціску на іх з боку асобаў, што былі зацікаўленыя ў выніках прайшоўшых кангрэсаў БАЗА, на якіх былі скарыстаныя сумніўныя ўпаўнаважаньні. У сьвятле згаданай вышэй інфармацыі, каб спрастаць справу з упаўнаважаньнямі й аднавіць давер унутры арганізацыі Нью-Ёрскі аддзел БАЗА супольна з аддзелам БАЗА ў Нью-Джэрзі выступілі з заявай, у якой запатрабавалі ад Галоўнай управы паўторна правесьці кангрэс. У заяве было прапанавана дакладна праверыць сяброўства ва ўсіх аддзелах і спраўдзіць усе ўпаўнаважаньні ад асобаў, што ня могуць узяць удзел асабіста. Галоўная ўправа адмовілася правесьці паўторны кангрэс БАЗА і разгледзець пытаньне сапраўднасьці ўпаўнаважаньняў і тым самым сапраўднасьці вынікаў папярэдніх кангрэсаў 2007 і 2009 гг. У адказ на гэта аддзел БАЗА ў Нью-Ёрку перастаў лічыць Галоўную ўправу й яе старшыню легітымным кіраўніцтвам арганізацыі, і аддзел у Нью-Джэрзі заняў асобную пазыцыю па гэтым пытаньні, якая таксама не адпавядала пазыцыі Галоўнай управы. Заміж спробаў палагодзіць сытуацыю, шукаючы паразуменьня з аддзеламі, Галоўная ўправа й яе старшыня Вячка Станкевіч сталі працаваць выключна ў кірунку зьмены існуючага кіраўніцтва ў аддзелах. Дзеля гэтага плянавалася скарыстаць наваствораную ўмову аб абмежаваньні часу знаходжаньня старшыняў аддзелаў на сваіх пасадах. Аднак паколькі пераважная большасьць сябраў аддзелаў падтрымлівала сваё кіраўнітва і была супраць Вячкі Станкевіча й новага складу Галоўнай управы, гэтая спроба ня мела плянаванага выніку. I вось тады быўузяты курс на выключэньне Нью-Ёрскага аддзелу са складу БАЗА. Пад эгідай Вячкі Станкевіча быўзарганізаваны аддзел БАЗАў Брукліне, які стаў спробай супрацьвагі Нью-Ёрскаму аддзелу. Аднак дзеля малога ліку сябраў, большасьць зь якіх былі таксама сябрамі Галоўнай управы, аддзел існаваў чыста фармальна і быў ня ў стане паўплываць на сытуацыю. Пазыцыю Вячкі Станкевіча, віцэ-старшыні Рады БНР, падтрымала старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла, што таксама дадало аўтарытэту старшыні БАЗА. У другой палове 2009 г. адбыліся зьмены ў кіраўніцтве Фундацыі Крэчэўскага, на чале якой стаў таксама сп. Вячка Станкевіч. НьюЁрскаму аддзелу БАЗА было прапанавана пачаць аплочваць свае сходы ў памешканьні Фундацыі. Перамовы аб памеры аплаты зацягнуліся. У красавіку 2010 г. сябры Нью-Ёрскага аддзелу, што сабраліся на свой чарговы сход, знайшлі дзьверы Фундацыі зачыненымі дзеля нібыта распачатага рамонту. Сход даводзілася праводзіць у суседнім парку. Неўзабаве для правядзеньня мерапрыемстваў было знойдзена памешканьне на Мангэтане. У жніўні 2010 г. Валянціна Якімовіч, сябра ўправы Нью-Ёрскага аддзелу, напісала й стала пашыраць сярод знаёмых крытычны артыкул пра дзейнасьць Вячкі Станкевіча, узгадаўшы між іншага махлярства з упаўнаважаньнямі нядзейнага аддзелу БАЗА ў Агаё, пра які ніхто нават ня мог даць адказ, якую афіцыйную назву ён мае: аддзел БАЗА ў Стронгсьвілі, ці Кліўлэндзе, ці Агаё? У артыкуле была скарыстаная інфармацыя, сабраная на падставе гутарак у Кліўлэндзе. Сп. Вячка Станкевіч ды асобы, закранутыя ў артыкуле, успрынялі яго як паклёп і зьнявагу й запатрабавалі выключыць Валянціну Якімовіч зь ліку сябраў аддзелу БАЗА. Управа аддзелу палічыла факты, выкладзеныя ў артыкуле, збольшага адпаведнымі рэчаіснасьці й адмовілася прыняць захады ў адносінах да сп-ні Якімовіч, спасылаючыся на прынцыпы свабоды слова і ўнутрыарганізацыйнай дэмакратыі. Гэтае рашэньне Нью-Ёрскага аддзелу Галоўная ўправа імкнулася скарыстаць, каб дэлегітымізаваць яго. Напрыканцы 2010 г. Галоўная ўправа пераняла выпуск газэты “Беларус”, атрымаўшы дадтковы сродак уплыву на сяброў арганізацыі.