4. Зьмены ў статуце. 5. Прыймо новых сяброў. 6. Плян працы на будучы год: выдаваньне часапісу, справа ВольнаеАкадэміі і сяброўская складка. 7- Выбары новага прэзыдыюма ірэвізійнай камісіі. На сходзе прысутнічала 11 асоб, а менавіта: Сп. Прэзыдэнт БНР інж. М[ікола]Абрамчык, сп. праф. Вячаслаў Федуковіч, праф. Мікола Дарашэвіч1, др. Янка Станкевіч, інж. Мікола Гарошка2, сп. Натальля Орса3, спадарышня Валентына Барашкевіч, сп. Янка Ніхаёнак4, сп. Янка Крэсла5, сп. Шакун Янка6, сп. Карпека (?) Янка і др. Еўгені Вярбіцкі7. 1 Мікола Дарашэвіч (1898—1974), торфазнаўца, прафэсар, грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў ЗША. Адзін з заснавальнікаў БАЗА, першы скарбнік арганізацыі. Сябра БІНіМу. 2 Мікола Гарошка (1902—1979), грамадзкі дзеяч, інжынэр. Вучыўся ў Чэхаславаччыне, пасьля вяртаньня на радзіму працаваў у каапэрацыі. Пасьля Другой сусьветнай вайны — на эміграцыі, быў старшынём Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня ў 1949—1952 і 1965—1967 гг., таксама першым старшынём Фундацыі імя П. Крэчэўскага. 3 Натальля Орса (1903—1990), грамадзкая дзяячка, пэдагог, жонка Аляксандра Орсы. Скончыла Ўкраінскі пэдагагічны інстытут у Празе. Ад 1950-х гг. жыла ў Нью-Ёрку. Выкладала ў беларускіх школах. Была сябрам Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня, уваходзіла ва ўправу й кіравала жаночай сэкцыяй Нью-Ёрскага аддзелу арганізацыі. 4 Янка Ніхаёнак (1920—1986), грамадзкі дзеяч. Нарадзіўся ў Вэрмонце (ЗША), жыўу в. Лебедзева Маладзечанскага пав. У часы нямецкай акупацыі настаўнічаў. Ад 1944 г. на эміграцыі ў Францыі. Адзін зь першых прыбыў у ЗША й стаў адным з арганізатараў беларускага жыцьця. Выдаваў часопісы “Беларус у Амэрыцы”, “Віці”, дапамагаўу выданьні першых нумароў газэты “Беларус”. Быў сябрам БАЗА. 5 Пра Янку Крэсла вядома толькі, што ён быў сябрам Нью-Ёрскага аддзелу БАЗА. 6 Янка Шакун (1916—1993), пісьменьнік, сябра БІНіМу. Жыў у ЗША. 7 Аўген Вярбіцкі (1922—1986), грамадзкі дзеяч, навуковец, хімік, доктар навук. Жыў у ЗША, спэцыялізаваўся ў хіміі мясной прадукцыі. Меў пасаду галоўнага навукоўца ў ваеннай лябараторыі дасьледаваньняў ежы. Стваральнік “касьмічнай ежы”, што выкарыстоўвалася ў палётах амэрыканскіх астранаўтаў. Быў сябрам Нью-Ёрскай акадэміі навук, Амэрыканскага хімічнага таварыства, Амэрыканскага інстытуту тэхналёгіі ежы, Пункт 1. Сход быў адчынены Старшынёй БНТ імянем Пранціша Скарыны сп. др. Янкам Станкевічам. На старшыню сходу быў выбраны сп. праф. М[ікола] Дарашэвіч, на сакратара др. Е[ўгені] Вярбіцкі. Пасьля адчытаньня парадку дня старшынёю сходу былі паданы наступныя прапановы: 1. Інж. М[ікола] Гарошка: скараціць парадак дня, а менавіта, сяньня, г. з. 22 студзеня 1950 г. заслухаць толькі рэфэрат др. Янкі Станкевіча. 2. Праф. М[ікола] Дарашэвіч: заслухаць рэфэрат і па-магчымасьці пункт 3 парадку дня. Гэтыя дзьве прапановы былі паданы на галасаваньне і 5 галасамі за прапанову і. проці 2-х галасоў за прапанову 2. была прынята прапанова і-шая. Пасьля таго др. Янка Станкевіч запрапанаваў правядзеньне прадаўжэньня сходу за 4 нядзелі, г. з 19-га лютага 1950 г., што было агульным лікам прысутных зацьверджана. Пункт 2. Рэфэрат др. Янкі Станкевіча на тэму “Беларускія плямёны і іхнія гаспадарствы ў IX—XVI стагодзьдзях”. (Рэфэрат будзе надрукаваны дакладчыкам у прэсе). Адносна рэфэрата Янкі Станкевіча была паднятая дыскусыя наступнымі прысутнымі: 1. Інж. М[ікола] Гарошка высказаў словы прызнаньня вялікае працы, якую выканаў др. Янка Станкевіч, працуючы над яго рэфэратам, бяручы тымбольш пад увагу недахоп бібліятэкі. Многае з гісторыі Беларускіх Князьстваў ад IX—XVI стагодзьдзяў было пачута першыраз.Аднак больш можна было-б падкрэсьліць наступныя палітычныя моманты: а)Лёс Ноўгародзкага й Пскоўскага князьстваў быў моцна зьвязаны з лёсам Вялікага Княства Літоўскага. Асабліва за часоў Гэдыміна і Вітаўта князьствы Ноўгародзкае й Пскоўскае былі моцна залежны ад Вялікага Князьства Літоўскага. Каб не нэгатыўныя адносіны Польшчы да Вялікага Князьства Літоўскага, то-бы Ноўгарад і Пскоў можа-бы і не папалі пад панаваньне ўзрастаючага тады князьства Маскоўскага. Аб гэтым піша вельмі абшырна рускі вучоны Кастамараў8. Нэгатыўныя адносіны Полыйчы аслабілі сілу Вялікага Князьства, чым дано перавагу Князьству Маскоўскаму. Аб тым, Амэрыканскага таварыства мясной прамысловасьці і інш. Сябра БАЗА, У 1954~1957 гг. быў намесьнікам старшыні Галоўнай управы арганізацыі. 8 Мікалай Кастамараў (рус. Нйколай Костомаров, 1817—1885), расейскі грамадзкі дзеяч, гісторык, публіцыст, аўтар шматтамовага выданьня “Русская йсторйя е жйзнеопйсанйях ее главнейшйх деятелей”. што Ноўгарадцы, напр., былі варожа настаўлены да Маскоўскага Князьства, сьведчыць той факт, што пры заваяваньні Ноўгараду царом ІванамЛютым Ноўгарад быў поўнасьцю зьнішчаны. Паводле Кастамарава, Ноўгарад і Пскоў хацелі быць пад апекай Князьства Літоўскага. Каб гэта было сталася, сказаў сп. інж. Гарошка, хто ведае, які-бы выгляд мела сяньня Ўсходняя Эўропа. Ь) Дакладчыкам было мякка выражана беларускасьць беларускага племяні Севяране. Сяньня Ўкраінцы ўважаюць усю Дзісьненшчыну, дзе жыло наша племя Севяране, як свае вобласьці. Яны апіраюцца на тое, што як-будта жыхары Дзісьненшчыны ў часе Брэсцкага міру9 прасілі аб далучэньні іх да Ўкраіны. Навуковае Таварыства мусі больш прысьвяціць увагі гэтаму пытаньню. с) Беларускае племя Дзераўляньне, якое засяліла абшары Палесься далёка на поўдзень, ёсьць сяньня ўважана Ўкраінцамі таксама за ўкраінскае. Калі жыхары паўдзённага Палесься і маюць у сваёй мове мамэнты ўкраінскія, то ў іх мове перавышаюць беларускія мамэнты. Этнаграфічна — гэта Беларусы засяляюць абшары Палесься. Тут Навуковае Таварыства мусі даць гістарычныя асновы, якія праз прэсу мусяць быць распаўсюджаны, і такім чынам павінны быць выясьнены ўкраінскія довады адносна Палесься як не падстаўныя. Цікавае зьявішча таксама, што ўкраінскія мамэнты ў мове Беларусаў Палесься шмат больш распаўсюджаны на паўдзённым захадзе, чым на паўдзённым усходзе Палесься. Напрыклад, каля Кобрына знаходзіцца як-бы калёнія ўкраінская сярод Беларусаў. Якім чынам яны тут зьявіліся. Тут навуковае Таварыства мусі даць выясьненьне. d) Таксама Навуковае Таварыства мусі больш апрацаваць пытаньні, якім ёсьць паходжаньніПрусакоў, Балтаў,Яцьвягаў. Частка плямёнаў прускіх напэўна была беларускаю; таксама ёсьць даныя, што Яцьвягі ёсьць паходжаньня славянскага.. 2. Сп. Прэзыдэнт БНР інж. Мўікола] Абрамчык высказаў таксама словы прызнаньня вялікае працы дакладчыка над апрацоўкай рэфэрату. Вельмі добра асьветлена пытаньне беларускасьці ўсходняе й паўдзённае ўскраін Беларусі. Шкада толькі, што рэфэрат не ахапіў пытаньня беларускасьці заходніх ускраін Беларусі, на якія сяньня сягаюць Палякі. Напрыклад, Наваградчына — гэта ключавая частка, адкуль паўстала князьства Ноўгарадзкае — вельмі важнае пытаньне, зусім ня было ўспомнена дакладчыкам. Паводле чэскіх 9 Маецца на ўвазе Брэсцкая мірная дамова, заключаная з сакавіка 1918 г. паміж Савецкай Расеяй і Нямеччынай, Аўстра-Вугоршчынай, Баўгарыяй і Турцыяй. Паводле яе значная частка беларускіх тэрыторыяў пераходзіла да немцаў. вучоных Шафарыка10 і Нідэрле11 (“Славянскія старажытнасьці”, том II) у фармаваньні Вялікага Князьства Літоўскага вялікую ролю адыграла славянскае племя Веліжаў-Лютычаў (падвойны назоў), якое засяліла сяньняшнюю Новаградчыну. Гэта было вельмі ваяўнічае племя, якое было заняло ўсю паўночную Нямеччыну, і ёсьць даныя, што яны ў 13 стагодзьдзі былі ў Эльзасе, каля французкай граніцы. Міндаўг, паводле Шафарыка, як князь гэтыхЛютычаў, меўшы вялікую сілу і ваенную практыку, асеў у Новаградку і зразу стаў магутным князем толькі таму. Аб гэтым пішуць нямала швэдзкія й фінскія рукапісы. Гэта вялікі мамэнт, якіможа даць поўны адказ на ахвоту ліцьвіноў прылучаць да сябе беларускую Наваградчыну. Гэты куток трэба было захапіць. Далей Сп. Прэзыдэнт БНР сказаў, што нам асабліва нельга баяцца таго, што, напрыклад, Украінцы пішуць непраўдзівыя факты адносна беларускіх паўдзённых абшараў, уважаючы іх за ўкраінскія. Сапраўдныя навукоўцы будуць справу разглядаць толькі на падставе гістарычных і навуковых дадзеных. Інж. М[ікола] Гарошка зрабіў тут таксама малое дапаўненьне да ягоных папярэдніх заўваг, а менавіта чаму заходняя граніца Беларусі да сяньня пачці зусім не зьмяніла свайго першабытнага выгляду. Тут трэба прыпісаць вялікую заслугу пляменьню Яцьвягаў, якія адлічаюцца вялікай прыроднай адпорнасьцю на чужыя ўплывы. Далей інж. М[ікола] Гарошка падкрэсьліў, што нам нельга базавацца толькі на гісторыках расейскіх ды польскіх. Тут факты не заўсёды асьветленыя ў праўдзівым сьвятле. Нам трэба браць за аснову гісторыкаў Захаду. 3. Сп. праф. М[ікола] Дарашэвіч выразіў падзяку др. Янку Станкевічу за даклад. Я, сказаў праф. М[ікола] Дарашэвіч, нажаль, ня мог бачыць тыя гістарычныя матэрыялы, якія былі парушаны дакладчыкам, бо яны былімне не даступны, я чую іх сяньня першыраз. Аднак прашу я др. Я[нку] Станкевіча ўзяць пад увагу ўсе заўвагі прысутных і на аснове даступных матэрыялаў даць яснае выясьненьне гістарычных пытаньняў, пастаўленых прысутнымі пасьля заслуханьня рэфэрату. Адказы дакладчыка сп. др. Янкі Станкевіча: Дакладчык сказаў, што прычынаю ўзьнікненьня ўсіх успомненых пытаньняў ёсьць вельмі шырокая тэма рэфэрату. Дакладчык хацеў 10 Павал Ёзаф Шафарык (слав. PavelJozefSafarik, 1795—1861), славацкі й чэскі паэт, гісторык, этнограф. 11 Любар Нідэрле (чэш. Lubor Niederle, 1865—1944), чэскі археоляг, этнограф, гісторык. толькі ясна насьвяціць абраз этнаграфічны і пляменны ўсходу Эўропы ў той час. Да заўваг сп. інж. М[іколы]Гарошкі дакладчык сказаў наступнае: у Пскове была тая-ж мова славянская, беларуская, што і ў Полацку і Смаленску. У Ноўгарадзе была-ж мова зусім іншая ад славянскае, мова зусім сэпэратная. Гэта няпраўда, што Ноўгарадцы маюць аканьне, якБеларусы. Уіх, напрыклад, няма “ha”, толькі “да”. Кастамараў тут памыляецца ў сваіх вывадах. Ён не фаховец наконт моваў. Адносна прычыны, што Польшча прычынілася да таго, што Маскоўскае князьства заняло Ноўгарад і Пскоў, трэба сказаць наступнае: Польская Карона была ў той час зацікаўлена больш поўднём, дзе ўзрастала пагроза з боку Турэччыны. Таму ўсход (а таму й Вялікае Князьства) быў на другім пляне.