Запісы 40

Запісы 40

183.21 МБ
Пануцэвіч, В[ацлаў]. Вялікая царкоўная урачыстасьць у Чыкага II Беларус. № 218. Чырвень 1975. С. 1.
Пануцэвіч, В[ацлаў]. Галоўная школа Вялікага Княства Літоўскага. 1775—1803. (3 гісторыі вышэйшых школаўу Беларусі) // Бацькаўшчына. № 38—39 (474—475). 18 кастрычніка 1959. С. 4_5-
Пануцэвіч, В[ацлаў]. Горадзеншчына ў нацыянальным руху 1918—1919 гадох // Бацькаўшчына. № 3—4 (617—618). Сакавік 1964. С. 4—7; № 5—6 (619—620). Травень 1964. С. 2—7; № 7—8 (621—622). Ліпень 1964. С. 2—7; № 9—10 (623—624). Жнівень 1964. С. 4—5.
Пануцэвіч, В[ацлаў]. 3 гісторыі вышэйшых школаў у Беларусі // Бацькаўшчына. № 29—30 (415—416). іо жнівеня 1958. С. 3—7; № 31 (417). 17 жнівеня 1958. С. 3.
Пануцэвіч, В[ацлаў]. Змагарнае паўстагодзьдзя // Беларус. № 142. Люты 1969. С. 3.
Пануцэвіч, В[ацлаў]. Камунікат Галоўнай Кватэры ЗБСН у справе скаўцкай канфэрэнцыі 9—10 сакавіка 1949 // Бацькаўшчына. № 9 (53). 6 красавіка 1949С. 3.
Пануцэвіч, В[ацлаў]. Кракаўскі Унівэрсытэт і перадскарынаўскія Крывічы з навуковымі тытуламі. (3 нашай мінуўшчыны) // Бацькаўшчына. № 20 (504). 15 травеня i960. С. 3; № 21 (505). 22 травеня i960. С. 3—4 (подпіс: Мікола Волаціч).
Пануцэвіч, В[ацлаў]. “Палякі” на Беларусі // Беларус. № 201. Студзень 1974. С. 4.
Пануцэвіч, В[ацлаў]. Плян Агінскага ў 1811 годзе аб узнаўленьні Вялікага Княства Літоўскага // Бацькаўшчына. № 35 (471). 20 верасьня 1959. С. 2—3; № 36 (472). 27 верасьня 1959. С. 2—3; № 37 (473). 4 кастрычніка 1959С. 2—3; № 38—39 (474—475). 18 кастрычніка 1959С. 3-
Пануцэвіч, В[ацлаў]. Тры Віленскія Мучанікі: іх паходжаньне і накіраванасьць // Бацькаўшчына. № 12—13 (547—548). 26 сакавіка 1961. С. 5—7; № 14—15 (549—550). Вялікдзень 1961. С. 4, 7.
Пануцэвіч, В[ацлаў]. Сьв. Афрасіня Полацкая — патронка Беларусі // Бацькаўшчына. № 6 (442). 8 лютага 1959. С. 2—3; № 7—8 (443—444). 22 лютага 1959. С. 4—6.
Пануцэвіч, В[ацлаў]. Што пасееш, то й пажнеш... // Бацькаўшчына. № 20 (406). 18 травеня 1958. С. 4.
Падрыхтоўка да друку, прадмова й камэнтары Натальлі Гардзіенкі й Лявона Юрэвіча
Тэма нумару: Амэрыканская гісторыя Архівы
Натальля Гардзіенка
Менск
ДАКУМЭНТЫ ЯНКІ ЧАРАПУКА-ЗМАГАРА Й ЯЗЭПА ВАРОНКІ 3 КАЛЕКЦЫІ БІНІМУ Ў БДАМЛІМ1
Сярод дакумэнтаў, што зьберагаліся ў Беларускім інстытуце навукі й мастацтва ў Нью-Ёрку й на працягу апошніх дзесяцігодзьдзяў паступова былі перададзеныя ў Беларускі дзяржаўны архіў-музэй літаратуры й мастацтва (БДАМЛіМ), вылучаюцца два невялікія комплексы, зьвязаныя з асобамі прадстаўнікоў БНР і беларускіх дзеячаў у Чыкага ў 1920—1950-я гг. Янкам Чарапуком-Змагаром і Язэпам Варонкам.
Спачатку крыху перадгісторыі. У траўні 1922 г. з ідэяй арганізацыі беларускай дзейнасьці ў ЗША й пошуку фінансаваньня для БНР у Нью-Ёрку, а потым у Чыкага зьявіўся афіцыйны прадстаўнік беларускага экзыльнага ўраду Янка Чарапук-Змагар. У1923 г. яму ўдалося стварыць адну зь першых беларускіх нацыянальных арганізацыяў у Чыкага й пераканаць урад БНР скіраваць на дапамогу яшчэ аднаго дзеяча — першага старшыню Народнага сакратарыяту Язэпа Варонку. Разам афіцыйныя ўпаўнаважаныя БНР заняліся актыўнай працай. Ужо 1 верасьня 1923 г. у Чыкага адбыўся беларускі зьезд, у якім ўзялі ўдзел дэлегаты зь Вісконсіну, Агаё, Індыяны, Мічыгану, Нью-Джэрзі й Нью-Ёрку й на якім была заснаваная Беларуска-Амэрыканская нацыянальная асацыяцыя (саюз) на чале зь Язэпам Варонкам. Гэтая арганізацыя мела на мэце гуртаваць беларусаў у Новым Сьвеце вакол ідэі незалежнай беларускай дзяржаўнасьці, абараняць правы беларусаў, аказваць палітычную, культурную й эканамічную дапамоіу бацькаўшчыне. У выніку на колькі дзесяцігодзьдзяў Чыкага стаў цэнтрам беларускай прысутнасьці ў ЗША. Тут ладзіліся беларускія мерапрыемствы, ад 1924 г. была распачатая традыцыя масавага сьвяткаваньня 25 Сакавіка, стала выходзіцьгазэта “Белорусская Трйбуна” (1926—1932, пераважна ў рускай мове, але на беларускія тэмы й скіраваная таксама на беларусаў).
1 Гэта тэкст дакладу, прачытанага на XVI Архіўных чытаньнях у Беларускім дзяржаўным архіве-музэі літаратуры й мастацтва 4 кастрычніка 2018 г.
У канцы 1920-х — на пачатку 1930-х гг. шляхі Янкі Чарапука й Язэпа Варонкі сталі разыходзіцца. Апошні ўсё больш ангажаваўся ў рускіх эміграцыйных арганізацыях (дзе, што праўда, было багата выхадцаў зь Беларусі), увайшоў у кіраўніцтва Рускага народнага праваслаўнага таварыства, стаў дырэктарам заснаванага ў 1933 г. першага ў ЗША Рускага радыё, перадачы якога часта мелі выразную прасавецкую скіраванасьць, што асабліва стала заўважным з пачаткам Другой сусьветнай вайны. Янка Чарапук жа працягваў менавіта беларускую дзейнасьць. У 1930-я гг. ён стаў сябрам амэрыканскай каталіцкай арганізацыі “Рыцары Калюмба”, выкарыстоўваючы новыя кантакты для прапаганды беларускай справы ў палітычных колах ЗША. А ў 1942 г. зь ягоным удзелам была заснаваная новая беларуская структура ў Чыкага — Беларуска-Амэрыканская нацыянальная рада, што працягнула сваю працу й пасьля сканчэньня Другой сусьветнай вайны з прыбыцьцём беларусаў з новай хвалі эміграцыі. Зь яе прадстаўнікамі кантактавалі й Язэп Варонка, і Янка Чарапук-Змагар да свайго сыходу адпаведна ў 1952 і 1957 гг.
Менавіта дзякуючы гэтай новай эміграцыі й дайшлі да нас дакумэнты згаданых дзеячаў. Лёс архіву Язэпа Варонкі, магчыма празь ягоную большую заангажаванасьць пры канцы жыцьця ў дзейнасьці рускай эміграцыі, застаецца невядомы. Дакумэнты, якія апынуліся ў БІНіМе, — гэта пераважна здымкі дзеяча з пачатку 1930-х гг. (індывідуальныя і ў групах), што зьберагаліся ў архіве паплечніка абодвух дзеячаў ад самага пачатку беларускай працы ў Чыкага, скарбніка розных беларускіх арганізацый Макара Аблажэя. Ён нашмат перажыў сваіх калегаў па грамадзкай дзейнасьці, памёр у 1984 г. Ад Макара Аблажэя здымкі трапілі да шматгадовага сакратара Беларуска-Амэрыканскай нацыянальнай рады Міколы Латушкіна, а пасьля ягонай сьмерці ў 2006 г. дзеці пераслалі іх Вітаўту Кіпелю ў БІНіМ (пра гэта сьведчаць адпаведныя надпісы на архіўнай капэрце). Праўда, некалькі здымкаў з калекцыі Макара Аблажэя зьберагаліся ў БІНіМе й раней, недзе ад 1990-х гг. У выніку зь БІНіМу ў БДАМЛіМ трапілі 12 здымкаў Язэпа Варонкі з пачатку 1930-х гг. (індывідуальныя і ў групах з Янкам Чарапуком, Макарам Аблажэем, беларускімі дзецьмі ў Чыкага й інш. — ня ўсе яны анатаваныя), 5 здымкаў Макара Аблажэя розных часоў, а таксама здымкі магілаў Варонкі й Аблажэя.
Таксама зь Язэпам Варонкам зьвязаныя два рэдкія друкаваныя выданьні, якія перахоўваліся ў БІНіМе. Першае зь іх — “Русскйй народный календарь на 1929 г”, рэдактарам якога быўЯзэп Варонка. У выданьні ёсьць яго прадмова, рускамоўныя вершы, падпісаныя псэўданімам Юрйй Вегов, магчыма, і некаторыя іншыя публікацыі, а таксама шэраг фотаздымкаў, у тым ліку й зь сябрамі аддзелу Рускага народнага праваслаўнага таварыства ў Дэтройце. Гэтае выданьне — ня толькі цікавы
Язэп Варонка й Янка Чарапук-Змагар. Чыкага, 1931 г.
ўзор друкаў расейскай эміграцыі, але і, як выглядае, важнае сьведчаньне беларускай прысутнасьці ў ЗША (сярод іншых там пазначаныя й беларускія сьвяты).
Другое выданьне — “Памятный альбом ю-летйя Русского Paduo в Чйкаго (1933—1943) ”з партрэтам Язэпа Варонкі на вокладцы. Ягоная ж (як дырэктара) і прадмова да выданьня, дзе распавядаецца кароткая гісторыя Рускага радыё ў Чыкага. На старонках альбому можна спаткаць таксама колькі здымкаў дзеяча ў часе працы ў студыі або разам з супрацоўнікамі. Асноўны ж зьмест выданьня — вітаньні розных асобаў зь юбілеем радыё, прынагодная рэкляма, а таксама кароткія зьвесткі пра тых, хто працаваў на радыё ў розныя часы, выступаў з музычнымі нумарамі, быў гасьцямі й г. д. Сярод іншага цікава даведацца, што першым спонсарам радыё быў Васіль Музыка, уладальнік пахавальнай канторы
ў Чыкага (як вядома зь іншых крыніцаў, беларус па паходжаньні). Цікава таксама адзначыць, што сярод вядомых нам імёнаў беларусаў, якія віншавалі радыё зь юбілеем, няма Янкі Чарапука (хоць ёсьць і Аблажэй, і Лобач, і Чопка, і іншыя, хто фігуруе ў сьпісах беларускіх арганізацыяў у Чыкага). Гэта дадаткова сьведчыць пра дачыненьні паміж двума дзеячамі. Поўны віншаваньняў і рэклямы альбом падае каштоўную інфармацыю й да біяграфіі Язэпа Варонкі, і да гісторыі эміграцыйнай (у тым ліку й беларускай) штодзённасьці ў Чыкага.
У сэнсе захаванасьці дакумэнтаўЯнку Чарапуку пашанцавала крыху болей, чым Язэпу Варонку. Некаторыя ягоныя асабістыя дакумэнты, найперш пашпарт, а таксама колькі здымкаў і візытоўка захоўваюцца сёньня ў Беларускай бібліятэцы імя Ф. Скарыны ў Лёндане. У БІНіМе ж апынулася частка карэспандэнцыі дзеяча, пераважна з 1950-х гг., чарнавікі, а таксама некаторыя біяграфічныя дакумэнты. Дакладна невядома, якім чынам гэтыя дакумэнты трапілі ў інстытут. Відавочна, іх перадаў нехта зь сябраў Янкі Чарапука з ўжо паваеннай эміграцыі, хто меў блізкія стасункі зь ім. Гэта мог быць Вацлаў Пануцэвіч, аўтар
вялікага пасьмяротнага біяграфічнага нарысу пра дзеяча, апублікаванага ў газэце “Бацькаўшчына”2, дзе адначасова былі зьмешчаныя выявы дыпляматычнага пашпарту й некалькі здымкаўЧарапука (праўда, гэта якраз з тых дакумэнтаў, што сёньня захоўваюцца ў Лёндане). Іншая кандыдатура на часовага ўласьніка дакумэнтаў дзеяча, да перадачы ў БІНіМ, — доктар Станіслаў Грынкевіч, якому Янка Чарапук дапамагаў з афармленьнем ягонай мэдычнай практыкі ў Чыкага. Маглі перахоўваць дакумэнты дзеяча і ў сям’і чыкагскіх беларусаў Будзькаў, зь якімі ён таксама быў блізкі. Як бы там ні было, але ў 1990-я гг. у архіве БІНіМу знаходзілася тэчка з дакумэнтамі Янкі Чарапука-Змагара, якая часткова стала падставай для публікацыі Лявона Юрэвіча “Сьвет эміграцыйнага эпісталярыю: 3 матэрыялаў архіву Рады БНР” у часопісе “Arche”3. Цягам жа апошніх гадоў згаданыя дакумэнты былі перададзеныя ў БДАМЛіМ.
Дакумэнты Янкі Чарапука-Змагара, што сёньня захоўваюцца ў архіве-музэі, можна падзяліць на некалькі групаў. Першая — гэта некалькі біяграфічных дакумэнтаў: даведка (на фірменным блянку, у двух паасобніках), выдадзеная дзеячу 26 сакавіка 1951 г., што ён ад 16 лістапада 1936 г. працаваўу дрэваапрацоўчай кампаніі Chicago and Riverdale Lumbert Company, памінальная картка, a таксама фотакопія тастамэнту, напісанага 12 сьнежня 1955 г. Цікава, што душапрыказчыкамі Чарапука выступаюць Васіль і Багдан Музыкі, уласьнікі пахавальнага бюро, што ўжо згадвалася вышэй. У сваім тастамэнце дзеяч апісвае, дзе й як яго варта пахаваць, які мае быць помнік, як разьмеркаваць грошы, што па ім застануцца. Ён асобна ўпісвае тых людзей, якія ім апекаваліся ў апошнія гады (прыкладам, Ядзьвігу Чарнэцкую, Ванду Махнач), просіць чацьвертую частку сумы аддаць на БІНіМ або іншую беларускую навуковую арганізацыю ў ЗША, а рэшту пераслаць сваякам у Новы Двор Сакольскага павету.