Запісы 40

Запісы 40

183.21 МБ
31 Міхаіл Мураўёў Вешальнік (1796—1866), расейскі дзяржаўны дзеяч. Ад 1831 г. быў гродзенскім губэрнатарам і браў удзел у задуіпэньні паўстаньня 1830—1831 гг. У часы паўстаньня 1863—1864 гг. быў прызначаны галоўным кіраўніком Паўночна-Заходняга краю й набыў вядомасьць жорсткім задушэньнем паўстаньня на беларуска-літоўскіх землях.
32 Арыгіналы лістоў захоўваюцца ў архіве Янкі Запрудніка.
33 “Litva” — часопіс, які пазыцыянаваўся як “навуковы”, выдаваны Вацлавам Пануцэвічам у Чыкага ў 1967—1973 гг.
34 Мікола Волаціч — псэўданім Вацлава Пануцэвіча.
У артыкуле С[таніслава] Аляксандровіча35 дасьледуецца пытаньне ролі мястэчак Беларусі ў 16 ст. і першай палове 17 ст. Аўтар на аснове гістарычных матарыялаў даводзіць, што палітыка ВКЛ стымулявала да ўрбанізацыі ды разьвіцьця мястэчак і гарадоў як нацыянальных рухавікоў у разьвіцьці Беларусі насупраць расейскабальшавіцкапольскіх штампаў, быццам у 17—18 ст. ст. наступіў культурна-эканамічны заняпад Беларусі.
У аграмадным прадаўжэньні нарысу “Люблінскай Вуніі” В[ацлаў] Папуцэвіч разглядае на аснове дакумантаў ход падзеяў ад сьмерці Жыгімонта Старога36 (1548) да Люблінскай Вуніі, якая была барацьба Беларусаў з палякамі на соймах, у публікацыях, як насядалі Масква і Польшча, як усё-ж такі абараніліся Беларусы, і Люблінская Вунія ня была зьдзяйсьненьнем польскіх мараў ліквідацыі нашай дзяржаўнасьці і самастойнасьці. Паказваюцца аб’ектыўна дасягненьні нашай дыплямацыі, міма здрады Жыгімонта Аўгуста37. Гэтая аграмадная праца В[ацлава] Папуцэвіча пра Л[юблінскую] В[унію] яшчэ ня скончана і будзе працягвацца ў № 6 “Літвы” і ў далейшых нумарах, паколькі на Люблінскую Вунію вельмі насядаюць Палякі.
Па-за гэтымі працамі ў № 5 “Літвы” маса цікавых матарыялаў кароткага нарысу. Хроніка й Крытыка.
У першым томе “Гісторыі Беларусі” даецца сумленны навуковы досьлед аўтарства В[ацлава] Пануцэвіча аб коранях беларускай нацыі, аб нарастаньні дзяржаўнай арганізацыі на прасторы часу ад ст. перад Хр[ыстом] да X ст. пасьля Хр[ыста] і ўсё на аснове багатых раскопак і старых пісаных крыніцаў. У сьвятле іх становіцца ясным, што беларуская этнічная тэрыторыя ўтварылася прыблізна ў 8 ст. перад Хр[ыстом] у сувязі з натуральнымі пушчанскімі абставінамі. У часапісе маюцца цікавыя кароткія нарысы.
Да Вас, чытачы, просьба. Каб мы змаглі ў хуткім часе апублікаваць названыя важныя працы, патрэбная Вашая хуткая дапамога. Мы ня просім нейкіх асаблівых ахвяраў, але адно ў выглядзе прэнумараты (перадаплаты за нашыя публікацыі), гэта значыць, просім прыслаць наперад 8 даляраў на кошты друку і рассылкі гэтых твораў (4 дал[яры] за кніжку), бо мы ў цяперашнім грашовым стане ніяк ня можам апублікаваць названых працаў. Цана кніжкі адно пакрые нашыя выдаткі
35 Станіслаў Александровіч (пол. Stanislaw Aleksandroivicz, 1931—2015), польскі гісторык, спэцыяліст па гісторыі Ўсходняй Эўропы XIV—XIX стст., а таксама гісторыі картаграфіі. Аўтар прац па гісторыі мястэчак, рамяства й гандлю ў Беларусі й Літве.
36 Жыгімонт I Стары (1467—1548), вялікі князь літоўскі й кароль польскі (1506-1548).
37 Жыгімонт II Аўгуст (1520—1572), вялікі князь літоўскі (1544—1572) і кароль польскі (1548—1572), сын Жыгімонта I Старога й Боны Сфорцы.
тэхнічнага характару (папера, хварбы, малюнкі, збрушараваньне), але за намі астаецца аграмадны кошт публікацыяў, які сягае ў тысячы даляраў.
Нам вось гэты крытычны кошт публікацыяў, на які трэба было вылажыць пакрыцьцё наперад, стварае грашовую камплікацыю і безнадзейнасьць. Вашая спагада здолее вырвацца нам з тупіку, і мы зможам прадаўжаць нашую дзейнасьць.
Дык наш вялікі заклік: Адгукнецеся спагадна!
Ваш В[ацлаў] Папуцэвіч.
Студзень 1972 г. Пільная й важная справа.
Як стала ведама, каля 55 кангрэсмэнаў ніжняй Палаты амэрыканскага Кангрэсу плянуюць на чарговай сэсіі, якая пачнецца 18 студзеня 1973 году, прыняць рэзалюцыю ў выглядзе закліку да Прэзыдэнта Ніксана38, каб урад ЗША паставіў на парадак асамблеі Зьеднаных Народаў выключэньне з АЗН (УНО)39 Беларусі і Ўкраіны на той аснове, што гэтыя дзьве савецкія Рэспублікі ня маюць поўнай дзяржаўнай самастойнасьці.
He памогуць тут працы круталевічаў40 і іншых абаронцаў дзяржаўнасьці БССР і УССР, ані спасылкі на канстытуцыі СССР і названых двух рэспублікаў, ані тая ці іншая рыторыка. Факт астаецца фактам: Масква тармозіць ужо 27 год, ад часу ўвядзеньня Беларусі і Ўкраіны як поўнапраўных сяброў-заснавальнікаў Арганізацыі Зьеднаных Нацыяў, справу прызнаньня гэтым рэспублікам і народам так вялікай ваеннай цаной свайго нацыянальнага права на поўнае дзяржаўнае самакіраваньне. Няраз ужо ставілася ўрадам ЗША пытаньне ўстанаўленьня ў Беларусі і Ўкраіне амбасадаў і кансулятаў замежных краін ды так-жа прадстаўніцтваў ад Беларусі і Ўкраіны ў іншых дзяржавах. Але заўсёды Масква, кіруючыся сваім імпэрыялізмам і каляніяльнай палітыкай, адсоўвала гэтую справу на пазьней ды была задаволена, што так танным коштам можа мець у АЗН два лішнія ў сваёй кішэні галасы, як дзіўная дзяржава ва ўсёй Арганізацыі з ТРЫМА ГАЛАСАМІ, калі ўсе іншыя, уключаючы і ЗША, у саюз якой уваходзяць аж 50 роўнапраўных стэйтаў-дзяржаваў, маюць згодна з канстытуцыяй АЗН толькі АДЗІН
38 Рычард Ніксан (анг. Richard Milhous Nixon, 1913—1994), 37-ы прэзыдэнт ЗША (1969—1974).
39 АЗН (УНО) — Арганізацыя Злучаных (Аб’яднаных) Нацый (UnitedNations Organization).
40 Маецца на ўвазе Вадзім Круталевіч (1922—2006), юрыст, гісторык, сацыёляг, доктар юрыдычных навук. Ад 1954 г. працаваў у Інстытуце філязофіі й права АН БССР. У1974 г. абараніў доктарскую дысэртацыю “Правал контррэвалюцыйных планаў стварэння беларускай буржуазнай дзяржавы і ўтварэння БССР (кастрычнік 1917 — люты 1919 г.)”.
голас. Ясная рэч, нельга больш цярпець гэткай недарэчнасьці. Або так, або гэтак. Або Масква нарэшце прызнае Беларусі і Ўкраіне поўную дзяржаўную самастойнасьць зь міністрамі замежных справаў і дзяржаўнымі прадстаўніцтвамі (амбасады, кансуляты, місіі) — тады гэтыя народы ня могуць быць адлучаныя ад АЗН, а калі яна надалей хоча прадаўжаць імпэрыялістычную палітыку ды баіцца даць гэтым слаўным народам юрыдычнай поўнай самастойнасьці, то хто-ж можа талераваць упрывілёванае становішча Масквы ў АЗН?
Таму мы клічам нашых патрыётаў у Беларусі пільна сачыць за насьпяваючай справай, бо можа здарыцца, што цяперашні статус БССР будзе скасованы на міжнародным грунце. Трэба націскаць на Маскву, каб яна апамяталася ды нарэшце прызнала Беларусі поўны юрыдычны й фактычны статус незалежнай дзяржаўнасьці, за што змагаўся й змагаецца беларускі народ. Далей ужо нельга цярпець каляніяльнай экспляатацыі беларускага народу.
В[ацлаў] Пануцэвіч.
Чыкага, 9.12.72.
Вельмі паважаны Спадар Я[нка] Запруднік. Дарагі Сябра,
Дзякую за спагадны водгук на мой заклік. Адгукнулася значная колькасьць людзей, так што закупіў патрэбныя матарыялы ды прыступіў да друку. Дзякую таксама за англамоўны журнал, Вамі выдаваны для маладзейшага пакаленьня. Прэзыдэнт др. Жук41 клікаў мяне на зборку БНР у Дэтройце на Thanksgiving Day42. У нас была і ёсьць суматоха ў шпіталі, дзе я працую: тады быў страйк нурскаў43, цяпер Дырэктар Шпіталя звальняе з работы іооо ч[алавек]. Аказваецца, што дэмакраты ў выбарах прасьвісталі грошы, а цяпер сякуць па затрудненым пэрсанэлу. Я вонкі гэтага нахлыну дзеля свайго стажу. Але ня змог прыехаць у Дэтройт. Прэзыдэнт піша, што таксама з Кліўланду нікога ня было, так што толькі ў рамках Дэтройту яны мелі зборку ды адзначылі Дзень Беларускіх Гэрояў. Дадае, што наглядаецца малая зацікаўленасьць сярод Беларусаў справамі БНР. Я яму сёньня адпісаў, што справа гэтак і прадстаўляецца. Скончыўся час, калі ішла “барацьба” паміж нашымі згрупаваньнямі. Настае новая пара, калі ўсе сьведамыя суродзічы з маладзейшага пакаленьня пачалі ўключацца пад сьцягам “minority”44 ў абароне вызвольнай барацьбы Беларусі.
41 Маецца на ўвазе Вінцэнт Жук-Грышкевіч.
42 Дзень удзячнасьці (анг. Thanksgiving Day) — дзяржаўнае сьвята ў ЗША, што адзначаецца ў чацьверты чацьвер лістападу.
43 Nurse (анг.) — мэдбрат / мэдсястра.
44 Меншасьці.
Я рэкамэндаваў Прэзыдэнту каардынацыйную акцыю БНР названай акцыі ды ігнарацыю ўсякіх апазыцыяў ці дывэрсіі. У надыходзячым 1973 г., мне здаецца, патрэба выдаваць (па-беларуску) месячны Бюлетэнь БНР, які каардынаваў-бы нацыянальную нашую барацьбу на 1973 г. Тут трэба было-б даваць аналізу міжнароднага палажэньня, становішча ў БССР, у вольным сьвеце, думкі беларускай эміграцыі і яе дзейнасьць без падзелу на ўгрупаваньні. Прэзыдэнт у іутарцы са мной на сустрэчы ў Канадзе рабіў уражаньне, што ён не разумее вялікага сучаснага працэсу ўсяго глобу й нашага становішча. Ён як быццам трымаецца даўно перажытых формаў, установак, якія фармавалі сьветапогляд маладзейшага пакаленьня ў першай палове нашага веку. Ён “верыць” у нейкія партыі, блёкі і г. д. Калі людзі сёньня “абыякавыя” да розных угруповак, то гэта ўжо поступ. Нам нельга закранаць розьніцаў, а ўсё, што нас лучыць. Вось гэткім злучвом быў бы Бюлетэнь БНР, які таксама быў-бы дакумантам нашай дзейнасьці. Я ракамандаваў Прэзыдэнту Вашую Асобу як найлепшага ў гэтай справе. Магчыма, мы залішня хапаемся за бягучыя (таксама важныя справы), але не глядзім на каардынацыю руху, на інсьпірацыю ды ідэйнае правадніцтва. Калі далей справа пакоціцца гэтым шляхам, мы згубім шлях ідэі БНР. А ўсё-ж гэты шлях быў вызначаны нашым народам у “крывавых муках” ды быў дастаткова сьветлы, так што пасьля 50 гадоў бальшавіцкага панаваньня — ён больш прагрэсыўны. Прашу адгукнуцца на мае рэфлексыі, каб магчы знайсьці вытычныя на 1973 г.
Гарачыя прывітаньні й пажаданьні Вам усім у сям’і з нагоды Каляд і Новага Году.
Ваш В[ацлаў] Пануцэвіч.
Артыкулы Вацлава Пануцэвіча ў газэтах “Бацькаўшчына” й “Беларус”
Пануцэвіч, Вацлаў. А ў кішані — вялікая фіга // Беларус. № 107. Люты 1966. С. 2.
Адказ на артыкул Я-скага (“Беларуская Думка”. № 8.1965) з нападкамі на Франца Кушаля за артыкул пра 20-я ўгодкі пераходу дывізіі “Беларусь” да амэрыканцаў.
Пануцэвіч, Вацлаў. Айцец Міхась Урбановіч (30.10.1890— 4.08.1973) // Беларус. № 197. Верасень 1973С. 2.
Пануцэвіч, В[ацлаў]. Айцец Уладзімер Тарасэвіч Архімандрытам // Беларус. № 215. Сакавік 1975С. 3.